Закон Рэспублікі Беларусь

 
 
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з удасканаленнем рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 красавіка 2007 года
 
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 мая 2007 года
 
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11 (13), ст. 122; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 8, 2/137) наступныя дапаўненні і змяненні:
 
1. Артыкул 10 дапоўніць часткай сёмай наступнага зместу:
 
"Старшыня абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта:
 
узгадняе прымяненне арэндадаўцамі павышаючых каэфіцыентаў да арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і іншых гандлёвых аб'ектах прыватнай формы ўласнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
 
ажыццяўляе з удзелам саветаў індывідуальных прадпрымальнікаў абавязковы папярэдні разгляд спрэчак паміж індывідуальнымі прадпрымальнікамі і арэндадаўцамі гандлёвых месцаў па пытаннях, звязаных з арэнднай платай і іншымі плацяжамі, да іх вырашэння гаспадарчым судом;
 
узгадняе памер платы за паслугі, якія арэндадаўца аказвае арандатару гандлёвага месца і за аказанне якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь памер платы не вызначаны, а таксама платы за ахову, якая ўносіцца арандатарам.".
 
2. З пункта 3 артыкула 24, пункта 3 артыкула 25 і пункта 3 артыкула 26 словы "і пошлін" выключыць.
 
3. З пункта 1 часткі сёмай артыкула 42 словы "і пошліны" выключыць.
 
Артыкул 2. Унесці ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 7—9, ст. 101; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 137, 2/1065) наступныя дапаўненні і змяненні:
 
1. У пункце 1 артыкула 1:
 
пасля часткі другой дапоўніць пункт часткамі наступнага зместу:
 
"Рамесніцкая дзейнасць — гэта дзейнасць фізічных асобаў па вырабу і рэалізацыі тавараў, выкананню работ, аказанню паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, у тым ліку электрычнага, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах і накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян.
 
Да прадпрымальніцкай дзейнасці не адносяцца рамесніцкая дзейнасць, дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму, дзейнасць фізічных асобаў па выкарыстанню ўласных каштоўных папер, банкаўскіх рахункаў у якасці сродкаў плацяжу або захавання грашовых набыткаў, а таксама разавая рэалізацыя фізічнымі асобамі на гандлёвых месцах на рынках і (або) іншых месцах, на якіх гандаль можа ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, вырабленых, перапрацаваных або набытых імі тавараў (за выключэннем пад-акцызных тавараў, тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі), аднесеных да таварных груп, вызначаных заканадаўствам (далей — асоба, якая ажыццяўляе разавую рэалізацыю тавараў на рынку).";
 
частку трэцюю лічыць часткай пятай.
 
2. Пункт 1 артыкула 22 пасля слоў "прадпрымальніцкай дзейнасці" дапоўніць словамі ", а таксама колькасць маёмасці, якая выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў".
 
3. У пункце 1 артыкула 180 слова "пацярпелага" замяніць словамі "любой зацікаўленай асобы".
 
4. У пункце 2 артыкула 182 слова "года" замяніць словамі "трох гадоў".
 
5. Пункт 2 артыкула 422 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Гэтым Кодэксам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можа быць устаноўлены іншы парадак скасавання дагавора.".
 
6. Пункт 1 артыкула 462 пасля слоў "у розніцу" дапоўніць словамі ", або асоба, якая ажыццяўляе рамесніцкую дзейнасць або разавую рэалізацыю тавараў на рынку".
 
7. Пункт 1 артыкула 582 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1. Арэндадаўца абавязаны прадаставіць арандатару маёмасць у стане, які адпавядае патрабаванням заканадаўства і ўмовам дагавора арэнды, а таксама назначэнню такой маёмасці.".
 
8. Частку другую пункта 2 артыкула 585 дапоўніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам".
 
9. У пункце 1 артыкула 587:
 
пасля часткі першай дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:
 
"Гэтым Кодэксам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь могуць быць устаноўлены выпадкі, калі ў адносінах да асобных відаў арандаванай маёмасці абавязак па выкананню капітальнага рамонту такой маёмасці, у тым ліку забеспячэнню наяўнасці на ёй у належным стане інжынерных камунікацый, можа быць ускладзена толькі на арэндадаўцу.";
 
часткі другую і трэцюю лічыць адпаведна часткамі трэцяй і чацвёртай.
 
10. У артыкуле 590:
 
абзац першы часткі першай пасля слова "судом" дапоўніць словамі ", калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,";
 
частку трэцюю дапоўніць словамі
", калі іншы парадак датэрміновага скасавання дагавора не прадугледжаны гэтым Кодэксам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
 
Артыкул 3. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2004 г., № 107, 2/1048; 2005 г., № 120, 2/1128; 2006 г., № 106, 2/1234) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
2. Артыкулы 12.33 і 12.34 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 12.33. Парушэнне парадку допуску плацельшчыкаў адзінага падатку да рэалізацыі тавараў
 
Допуск службовай асобай юрыдычнай асобы і індывідуальным прадпрымальнікам да рэалізацыі тавараў у гандлёвых аб'ектах, на гандлёвых месцах на рынку індывідуальных прадпрымальнікаў, іншых фізічных асобаў, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, без прад'яўлення імі дакумента аб плаце адзінага падатку (заверанай падатковым органам яго копіі) з адзнакай падатковага органа або даведкі падатковага органа, якая пацвярджае, што індывідуальны прадпрымальнік не з'яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку пры рэалізацыі тавараў у гандлёвых аб'ектах, на гандлёвых месцах на рынку, або даведкі, выдадзенай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, якая пацвярджае, што прадаваемая гэтымі асобамі прадукцыя выраблена на зямельным участку, прадастаўленым ім у адпаведнасці з заканадаўствам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садаводства, агародніцтва (у адносінах да прадукцыі пчалярства — ветэрынарна-санітарнага пашпарта пасекі або пасведчання, аформленага на аснове гэтага пашпарта), за выключэннем фізічных асобаў, якія рэалізуюць лекавыя расліны, ягады, грыбы, арэхі, іншую дзікарослую прадукцыю, а індывідуальнымі прадпрымальнікамі — таксама даведкі органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб адсутнасці запазычанасці па аплаце абавязковых страхавых узносаў (у суму запазычанасці па плаце абавязковых страхавых узносаў не ўключаецца запазычанасць, растэрмінаваная ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі) —
 
цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь.
 
Артыкул 12.34. Незабеспячэнне ўмоў для эксплуатацыі касавых падсумоўваючых апаратаў і (або) спецыяльных камп'ютарных сістэм
 
Незабеспячэнне індывідуальнаму прадпрымальніку — плацельшчыку адзінага падатку службовай асобай юрыдычнай асобы і індывідуальным прадпрымальнікам у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам, умоў для эксплуатацыі касавых падсумоўваючых апаратаў і (або) спецыяльных камп'ютарных сістэм —
 
цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь.".
 
2. Дапоўніць Кодэкс артыкуламі 12.37 і 12.38 наступнага зместу:
 
"Артыкул 12.37. Парушэнне заканадаўчых актаў аб арэндзе гандлёвых месцаў
 
1. Парушэнне індывідуальным прадпрымальнікам, службовай або іншай асобай нормаў заканадаўчых актаў аб арэндзе гандлёвых месцаў —
 
цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічынь.
 
2. Тое ж дзеянне, ажыццёўленае індывідуальным прадпрымальнікам паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, —
 
цягне пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй рэалізуемых тавараў, атрыманай грашовай выручкі, іншых прадметаў, якія з'яўляюцца зброяй учынення адміністрацыйнага правапарушэння.
 
Артыкул 12.38. Парушэнне заканадаўства аб кнізе ўліку перамяшчэння тавараў
 
1. Адсутнасць у індывідуальнага прадпрымальніка — плацельшчыка адзінага падатку, які ажыццяўляе рознічны гандаль, кнігі ўліку перамяшчэння тавараў або парушэнне ім парадку вядзення такой кнігі —
 
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь.
 
2. Указанне індывідуальным прадпрымальнікам — плацельшчыкам адзінага падатку, які ажыццяўляе рознічны гандаль, у кнізе ўліку перамяшчэння тавараў недакладных звестак аб колькасці і відзе тавараў —
 
цягне накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй рэалізуемых тавараў, якія з'явіліся прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, або выручкі, атрыманай ад іх рэалізацыі.
 
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, —
 
цягнуць пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй рэалізуемых тавараў, а таксама выручкі, атрыманай ад іх рэалізацыі.".
 
3. Артыкул 13.13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 13.13. Адсутнасць пры рэалізацыі тавараў, аказанні паслуг дакумента, прадугледжанага заканадаўствам аб адзіным падатку
 
Адсутнасць пры рэалізацыі тавараў, аказанні паслуг у індывідуальнага прадпрымальніка і іншай фізічнай асобы, якая не ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, у гандлёвых, абслугоўваючых аб'ектах (у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, — у транспартных сродках) на гандлёвых месцах на рынку дакумента аб плаце адзінага падатку (заверанага падатковым органам яго копіі) з адзнакай падатковага органа або даведкі, выдадзенай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, якая пацвярджае, што прадаваемая гэтымі асобамі прадукцыя выраблена на зямельным участку, прадастаўленым ім у адпаведнасці з заканадаўствам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садаводства, агародніцтва (у адносінах да прадукцыі пчалярства — ветэрынарна-санітарнага пашпарта пасекі або пасведчання, аформленага на падставе гэтага пашпарта), за выключэннем фізічнай асобы, якая рэалізоўвае лекавыя расліны, ягады, грыбы, арэхі, іншую дзікарослую прадукцыю, а ў індывідуальнага прадпрымальніка — таксама даведкі органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб адсутнасці запазычанасці па плаце абавязковых страхавых узносаў (у суму запазычанасці па аплаце абавязковых страхавых узносаў не ўключаецца запазычанасць, растэрмінаваная ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі) —
 
цягне накладанне штрафу ў памеру ад дзвюх да пяці базавых велічынь.".
 
Артыкул 4. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. У артыкуле 3.2:
 
у частцы 1 словы "артыкулам 12.31" замяніць словамі "артыкуламі 12.31, 13.13";
 
частку 2 пасля лічбаў "12.35," дапоўніць словамі "часткай 2 артыкула 12.37, артыкулам 12.38,".
 
2. Частку 1 артыкула 3.7 пасля лічбаў "12.36," дапоўніць словамі "часткай 1 артыкула 12.37, артыкуламі".
 
3. Частку 1 артыкула 3.13 пасля лічбаў "12.34," дапоўніць словамі "часткай 1 артыкула 12.37, артыкуламі".
 
4. У частцы 1 артыкула 3.30:
 
у пункце 16 лічбы "12.36" замяніць лічбамі "12.38";
 
пункт 26 пасля лічбаў "12.35," дапоўніць лічбамі "12.37, 12.38,";
 
у пункце 64 словы "артыкуле 12.26" замяніць словамі "артыкулам 12.26, 13.13".
 
Артыкул 5. Гэты закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
18 мая 2007 года, г. Мінск
 
№ 233-З