Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 220

Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы па барацьбе з карупцыяй на 2007—2010 гады

У мэтах забеспячэння планавання і каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у сферы барацьбы з карупцыяй пастанаўляю:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму па барацьбе з карупцыяй на 2007—2010 гады (далей — Дзяржаўная праграма).

2. Вызначыць дзяржаўнымі заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы Пракуратуру, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, якія ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць кантроль за яе выкананнем.

3. Ускласці функцыі каардынатара Дзяржаўнай праграмы на Міжведамасную камісію па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй і наркаманіяй пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая:

каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананню мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы ў ходзе рэалізацыі яе мерапрыемстваў;

штогод да 15 сакавіка інфармуе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы за мінулы год.

4. Фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на ўтрыманне адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

5. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

7 мая 2007 г., г. Мінск.