Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 красавіка 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 120, 2/1128) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 11.17:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«АРТЫКУЛ 11.17. ПАРУШЭННЕ ПАРАДКУ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ, ПРЫЦЯГНЕННЯ I ВЫКАРЫСТАННЯ ПАЗЫКОВЫХ СРОДКАЎ»;

дапоўніць артыкул часткамі 3 і 4 наступнага зместу:

«3. Парушэнне службовай асобай дзяржаўнай арганізацыі або гаспадарчага таварыства з доляй дзяржавы ў статутным фондзе ўстаноўленага заканадаўчымі актамі парадку прадастаўлення такімі арганізацыямі грашовых сродкаў у пазыку —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

4. Невыкананне службовай асобай арганізацыі тэрмінаў вяртання гэтай арганізацыяй грашовых сродкаў, прадастаўленых дзяржаўнай арганізацыяй або гаспадарчым таварыствам з доляй дзяржавы ў статутным фондзе ў пазыку ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку, і (або) іх выкарыстанне на мэты, не прадугледжаныя ў дагаворы пазыкі, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.».

2. У абзацы другім часткі 1 і абзацы другім часткі 2 артыкула 12.19 словы «двухразовым памеры» замяніць словамі «памеры ад ста да двухсот працэнтаў ад».

Артыкул 2. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291) наступныя змяненні:

1. У артыкуле 3.15:

у частцы 1 словы «артыкуламі 11.17,» замяніць словамі «часткамі 1 і 2 артыкула 11.17, артыкуламі»;

у частцы 2 словы «артыкуламі 11.17,» замяніць словамі «часткамі 1 і 2 артыкула 11.17, артыкулам».

2. У пункце 62 часткі 1 артыкула 3.30 словы «артыкулам 11.17,» замяніць словамі «часткам 1 і 2 артыкула 11.17, артыкулам».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

7 мая 2007 года, г. Мінск

№ 210-З