Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія звязаны са зняццем з пасады падазронага або абвінавачванага органам, які вядзе крымінальны працэс

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 4 мая 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 мая 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2005 г., № 175, 2/1144) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 131:

у частцы 1 словы «на рабоце» замяніць словамі «на пасадзе»;

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Часова знятыя з пасады падазроны або абвінавачваны маюць права на штомесячную дзяржаўную дапамогу, калі яны не займаюцца іншай аплатнай дзейнасцю. У выпадку прымянення ў адносінах да падазронага або абвінавачванага, якія часова зняты з пасады, меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту выплата штомесячнай дзяржаўнай дапамогі прыпыняецца.»;

частку 4 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: «Пастанова (прысуд) аб адмене часовага зняцця падазронага або абвінавачванага з пасады накіроўваецца па месцы іх работы (службы).».

2. Частку 1 артыкула 162 дапоўніць пунктам 91наступнага зместу:

«91) сум штомесячнай дзяржаўнай дапамогі, якая выплачваецца ў выпадку, прадугледжаным часткай 3 артыкула 131 гэтага Кодэкса;».

Артыкул 2. Частку другую артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 114, 2/1252) дапоўніць пунктам «м» наступнага зместу:

«м) атрымання штомесячнай дзяржаўнай дапамогі асобамі ў сувязі з часовым зняццем іх з пасады па патрабаванню органа, які вядзе крымінальны працэс, крымінальнае праследаванне супраць якіх спынена па падставах, прадугледжаных пунктамі 1, 2, 8—10 часткі 1 артыкула 29 і часткай 2 артыкула 250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, або якія апраўданы судом.».

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

вызначыць парадак і памер выплаты штомесячнай дзяржаўнай дапамогі ў выпадку часовага зняцця з пасады падазронага або абвінавачванага органам, які вядзе крымінальны працэс;

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

12 чэрвеня 2007 года, г. Мінск.

№ 234-З