Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб занятасці насельніцтва

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 4 мая 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 мая 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 9.15:

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Невыкананне наймальнікам абавязку па стварэнню рабочых месцаў (у тым ліку спецыялізаваных рабочых месцаў для асобаў з абмежаванай працаздольнасцю) для працаўладкавання грамадзян, якія маюць асобую патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а таксама бацькоў, якія абавязаны пакрываць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у выпадках, калі абавязковасць стварэння такіх месцаў прадугледжана заканадаўствам, —»;

абзац першы часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Невыкананне наймальнікам абавязку па стварэнню рабочых месцаў для працаўладкавання работнікаў, якія атрымалі інваліднасць у выніку калецтва або прафесійнага захворвання альбо іншага пашкоджання здароўя, звязаных з выкананнем імі працоўных абавязкаў у дадзенага наймальніка, —»;

абзац першы часткі 3 пасля слоў «службы занятасці» дапоўніць словам «насельніцтва», пасля слоў «юрыдычнай асобы» дапоўніць словамі «, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка».

2. У артыкуле 9.16:

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Неабгрунтаваная адмова службовай асобы наймальніка ў прыёме на работу грамадзяніна, накіраванага органамі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ў кошт броні, —»;

абзац першы часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Адмова службовай асобы наймальніка ў прыёме на работу выпускніка дзяржаўнай установы, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, у адпаведнасці з дагаворам (заяўкай) на навучанне, заключаным паміж указанымі ўстановай адукацыі і наймальнікам, а таксама іншай асобы, заключэнне працоўнага дагавора з якой з'яўляецца абавязковым, —».

Артыкул 2. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 1 артыкула 3.23 лічбы «9.16—9.18» замяніць лічбамі «9.17, 9.18».

2. У частцы 1 артыкула 3.30:

у пункце 24 лічбы «9.16» замяніць лічбамі «9.17»;

пункт 55 пасля слова «занятасці» дапоўніць словам «насельніцтва».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

12 чэрвеня 2007 года, г. Мінск.

№ 235-З