Закон Рэспублікі Беларусь

Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 мая 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 мая 2007 года

Гэты Закон вызначае прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы прадастаўлення асобным катэгорыям грамадзян дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый у Рэспубліцы Беларусь.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Паняцце дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый

Для мэтаў гэтага Закона дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі (далей — сацыяльныя льготы) — гэта прадугледжаныя заканадаўствам перавагі, поўнае або частковае вызваленне ад выканання ўстаноўленых абавязкаў або аблягчэнне ўмоў іх выканання ў сувязі з асаблівым сацыяльна-прававым статусам грамадзяніна або асаблівасцямі яго прафесійнай дзейнасці.

Артыкул 2. Мэты і прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадастаўлення сацыяльных ільгот

1. Дзяржаўная палітыка ў сферы прадастаўлення сацыяльных ільгот накіравана на ўдасканальванне дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, забеспячэнне эканамічнай эфектыўнасці і сацыяльнай справядлівасці і грунтуецца на прынцыпах гуманізму, даступнасці, адраснасці, гарантаванасці.

2. Сродкі, якія вызваляюцца ў працэсе ўпарадкавання сацыяльных ільгот, накіроўваюцца на аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі насельніцтву, рэалізацыю дзяржаўных праграм у сферы аховы мацярынства і дзяцінства, а таксама на правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па рэабілітацыі тэрыторый, якія падпалі пад радыеактыўнае забруджанне ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 3. Асноўныя катэгорыі грамадзян, якія маюць права на сацыяльныя льготы

Права на сацыяльныя льготы ў адпаведнасці з гэтым Законам маюць:

1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

2. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны:

2.1. ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), якія праходзілі воінскую службу або часова знаходзіліся ў вайсковых часцях, штабах і ўстановах, якія ўваходзілі ў склад дзеючай арміі (флоту) у перыяд Грамадзянскай або Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падчас іншых баявых аперацый па абароне Айчыны, партызаны і падпольшчыкі Грамадзянскай або Вялікай Айчыннай вайны;

2.2. ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, якія праходзілі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны службу ў гарадах, удзел у абароне якіх залічваецца ў выслугу гадоў для прызначэння пенсіі на льготных умовах, якія ўстаноўлены для ваеннаслужачых вайсковых часцей дзеючай арміі;

2.3. асобы вольнанаёмнага саставу Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў і органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, якія займалі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны штатныя пасады ў вайсковых часцях, штабах і ўстановах, што ўваходзілі ў склад дзеючай арміі, або якія знаходзіліся ў гэты перыяд у гарадах, удзел у абароне якіх залічваецца ў выслугу гадоў для прызначэння пенсіі на льготных умовах, якія ўстаноўлены для ваеннаслужачых вайсковых часцей дзеючай арміі;

2.4. супрацоўнікі разведкі, контрразведкі і іншыя асобы, якія выконвалі спецыяльныя заданні ў вайсковых часцях дзеючай арміі, у тыле праціўніка або на тэрыторыі іншых дзяржаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны;

2.5. работнікі спецыяльных фарміраванняў Народнага камісарыята шляхоў зносінаў, Народнага камісарыята сувязі, плаваючага саставу прамысловых і транспартных суднаў і лётна-пад'ёмнага саставу авіяцыі Народнага камісарыята рыбнай прамысловасці СССР, марскога і рачнога флоту, лётна-пад'ёмнага саставу авіяцыі Галоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху, якія пераведзены ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны на становішча ваеннаслужачых і выконвалі задачы ў інтарэсах дзеючай арміі (флоту) у межах тылавых граніц дзеючых франтоў (аператыўных зон флатоў);

2.6. ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, байцы і камандны састаў знішчальных батальёнаў, узводаў і атрадаў абароны народа, якія прымалі ўдзел у баявых аперацыях па барацьбе з дэсантамі праціўніка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў баявых аперацыях па ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украінскай ССР, Беларускай ССР і Прыбалтыйскіх рэспублік у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года;

2.7. асобы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў у складзе партызанскіх атрадаў, падпольных груп у гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі іншых дзяржаў.

3. Iнваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (далей — інваліды вайны):

3.1. ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), якія праходзілі воінскую службу або часова знаходзіліся ў вайсковых часцях, штабах і ўстановах, што ўваходзілі ў склад дзеючай арміі, партызаны, падпольшчыкі, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у гады Грамадзянскай або Вялікай Айчыннай вайны ў раёнах баявых дзеянняў;

3.2. ваеннаслужачыя, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры абароне Айчыны або выкананні абавязкаў воінскай службы ў дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні;

3.3. рабочыя і служачыя, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у раёнах баявых дзеянняў, на прыфрантавых участках чыгуначных, аўтамабільных дарог, пры будаўніцтве абарончых рубяжоў, ваенна-марскіх баз, аэрадромаў, і якія прыроўнены па пенсійнаму забеспячэнню да ваеннаслужачых вайсковых часцей дзеючай арміі згодна са спецыяльнымі пастановамі і распараджэннямі Урада СССР;

3.4. асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні службовых абавязкаў у раёнах баявых дзеянняў;

3.5. ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, байцы і камандны састаў знішчальных батальёнаў, узводаў і атрадаў абароны народа, якія прымалі ўдзел у баявых аперацыях па барацьбе з дэсантамі праціўніка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў баявых аперацыях па ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украінскай ССР, Беларускай ССР і Прыбалтыйскіх рэспублік у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года і якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры правядзенні гэтых аперацый;

3.6. асобы, якія прыцягваліся органамі мясцовай улады ў складзе спецыяльных фарміраванняў да размініравання тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах і якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у гэты перыяд пры выкананні заданняў;

3.7. работнікі, якія абслугоўвалі дзеючыя воінскія кантынгенты ў Афганістане або ў іншых дзяржавах і сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд вядзення баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

4. Асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах.

5. Асобы, якія ўзнагароджаны ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

6. Асобы, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог.

7. Члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў.

8. Асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, якія ўзнагароджаны знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».

9. Ваеннаслужачыя, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), ваеннаабавязаныя, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікі ўказаных органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан або ў іншыя дзяржавы, прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў; ваеннаслужачыя аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў; ваеннаслужачыя лётнага саставу, якія здзяйснялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

10. Грамадзяне, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

11. Iнваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

12. Бацькі:

12.1. ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны;

12.2. ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама якія памерлі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;

12.3. ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама якія памерлі ў перыяд праходжання ваеннай службы (службы) у выніку ранення, кантузіі, калецтва або хваробы, якія непасрэдна звязаны са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы), акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства.

13. Грамадзяне, якія захварэлі або перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, інваліды, акрамя асобаў, інваліднасць якіх надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва, дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў.

14. Ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы, ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенныя (спецыяльныя) зборы, а таксама сувораўцы і выхаванцы вайсковых часцей.

15. Iншыя катэгорыі грамадзян у адпаведнасці з гэтым Законам.

Артыкул 4. Заканадаўства аб сацыяльных ільготах

Заканадаўства аб сацыяльных ільготах грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона і іншых заканадаўчых актаў.

Артыкул 5. Сфера дзеяння гэтага Закона

1. Дзеянне нормаў гэтага Закона распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

2. Дзеянне нормаў гэтага Закона не распаўсюджваецца на льготы, якія прадугледжаны падатковым, мытным заканадаўствам, заканадаўствам у сферы адукацыі, жыллёвым (за выключэннем сацыяльных ільгот па аплаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылымі памяшканнямі і камунальныя паслугі), зямельным, працоўным і пенсійным заканадаўствам.

Артыкул 6. Рэалізацыя права на сацыяльныя льготы

1. Рэалізацыя права на сацыяльныя льготы грамадзянамі, якія ўказаны ў гэтым Законе, ажыццяўляецца па прад'яўленні імі пасведчанняў адзінага ўзору, устаноўленага для кожнай катэгорыі Урадам Рэспублікі Беларусь, а ў адносінах да грамадзян, якія мелі права на льготы да 1 студзеня 1992 года, — Урадам СССР. Пры адсутнасці або недастатковасці звестак, якія змяшчаюцца ў пасведчаннях, рэалізацыя права на сацыяльныя льготы ажыццяўляецца на падставе дадатковых дакументаў, пералік і парадак прадастаўлення якіх вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

2. Рэалізацыя права на сацыяльныя льготы можа ажыццяўляцца таксама на падставе іншых дакументаў, не ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, пералік і парадак прадастаўлення якіх вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

3. Калі грамадзянін мае права на адну і тую ж сацыяльную льготу па некалькіх падставах, якія прадугледжаны гэтым Законам, ільгота прадастаўляецца па яго выбару па адной з падстаў.

4. Пры выяўленні неправамернасці выдачы дакументаў, на падставе якіх ажыццяўляецца права на сацыяльныя льготы, органы, якія выдалі такія дакументы, канфіскоўваюць іх. Дакументы могуць быць канфіскаваны і ў іншых выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 7. Прыпыненне права на сацыяльныя льготы

1. Права на сацыяльныя льготы для грамадзян, указаных у гэтым Законе, прыпыняецца з дня ўступлення ў сілу абвінаваўчага прыгавору суда і да пагашэння або зняцця судзімасці, за выключэннем правоў на льготы па лекаваму забеспячэнню і забеспячэнню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, без прымянення якіх немагчымыя жыццядзейнасць арганізма і кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

2. У выпадку ўстанаўлення факта незаконнага карыстання асобнымі сацыяльнымі льготамі па віне грамадзян, указаных у гэтым Законе, права на гэтыя сацыяльныя льготы спыняецца, а права на ўсе іншыя сацыяльныя льготы (пры іх наяўнасці) прыпыняецца на адзін год, за выключэннем правоў на льготы па лекаваму забеспячэнню і забеспячэнню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, без якіх немагчымыя жыццядзейнасць арганізма і кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

Артыкул 8. Спыненне права на сацыяльныя льготы

Права на сацыяльныя льготы, якое прадастаўляецца грамадзянам, указаным у гэтым Законе, спыняецца ў выпадку смерці грамадзяніна, які карыстаецца сацыяльнымі льготамі, або страты падставы, у сувязі з якой прадастаўляліся сацыяльныя льготы.

Артыкул 9. Абарона права на сацыяльныя льготы

Грамадзяне, якія ўказаны ў гэтым Законе, іх законныя прадстаўнікі маюць права звярнуцца ў суд па абарону права на сацыяльныя льготы, устаноўленыя гэтым Законам.

ГЛАВА 2

IЛЬГОТЫ ПА ЛЕКАВАМУ ЗАБЕСПЯЧЭННЮ, ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ ТЭХНIЧНЫМI СРОДКАМI САЦЫЯЛЬН3АЙ РЭАБIЛIТАЦЫI, ПА САНАТОРНА-КУРОРТНАМУ ЛЯЧЭННЮ I АЗДАРАЎЛЕННЮ

Артыкул 10. Iльготы па лекаваму забеспячэнню

1. Права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, маюць:

1.1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

1.3. інваліды вайны;

1.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

1.5. асобы, якія ўзнагароджаны ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

1.6. асобы, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

1.7. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

1.8. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, якія ўзнагароджаны знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

1.9. непрацуючыя грамадзяне з ліку:

ваеннаслужачых, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў указаных органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан або ў іншыя дзяржавы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якія здзяйснялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

1.10. грамадзяне, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;

1.11. інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў;

1.12. бацькі загінулых (памерлых), указаных у падпунктах 12.1—12.3 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона;

1.13. дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў;

1.14. ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы, ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенныя (спецыяльныя) зборы, а таксама сувораўцы і выхаванцы вайсковых часцей;

1.15. грамадзяне, якія пакутуюць ад захворванняў, што ўваходзяць у спецыяльны пералік, што зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, — пры амбулаторным лячэнні.

2. Права на 90-працэнтную скідку ад кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах лячэння асноўных лекавых сродкаў, а з хірургічнымі захворваннямі — таксама перавязачных матэрыялаў (пры наяўнасці адпаведнага медыцынскага заключэння) у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, маюць грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама інваліды I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

Артыкул 11. Iльготы па забеспячэнню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі

1. Права на бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытану) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства і права на бясплатнае забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, маюць:

1.1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

1.3. інваліды вайны;

1.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

1.5. асобы, якія ўзнагароджаны ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

1.6. асобы, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

1.7. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

1.8. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

1.9. непрацуючыя грамадзяне з ліку:

ваеннаслужачых, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў названых органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан ці ў іншыя дзяржавы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якія здзяйснялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

1.10. грамадзяне, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць атрымана ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

2. Права на бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытану) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства, а таксама права на забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь, маюць:

2.1. грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама інваліды I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;

2.2. дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў.

3. Права на першачарговы выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытану) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства маюць інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ці з наступствамі ваенных дзеянняў.

4. Права на бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрыталаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытану) у ваенна-медыцынскіх падраздзяленнях, вайсковых часцях і арганізацыях маюць ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы.

Артыкул 12. Iльготы па санаторна-курортнаму лячэнню і аздараўленню

1. Права на атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне ў памеры і на ўмовах, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, маюць:

1.1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. непрацуючыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

1.3. непрацуючыя інваліды вайны;

1.4. непрацуючыя асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

1.5. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

2. Грамадзянам, указаным у падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, па іх жаданню замест грашовай дапамогі на аздараўленне прадастаўляецца права на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў).

3. Працуючым грамадзянам з ліку катэгорый, указаных у падпунктах 1.2—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, прадастаўляецца права на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) ці аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў).

4. Права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) маюць:

4.1. непрацуючыя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны (акрамя ўказаных у падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула);

4.2. непрацуючыя грамадзяне з ліку:

ваеннаслужачых, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў указаных органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан ці ў іншыя дзяржавы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якія здзяйснялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

4.3. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, звольненых з ваеннай службы (службы) па хваробе ў сувязі з прызнаннем іх ваенна-ўрачэбнымі камісіямі непрыгоднымі да ваеннай службы (службы) з выключэннем з воінскага ўліку;

4.4. непрацуючыя інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў;

4.5. непрацуючыя пенсіянеры, якія з'яўляюцца бацькамі або мужам ці жонкай, якія не ўзялі новы шлюб, загінулых (памерлых), указаных у падпункце 12.1 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона;

4.6. непрацуючыя пенсіянеры, якія з'яўляюцца бацькамі загінулых (памерлых), указаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона;

4.7. непрацуючыя грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў;

4.8. непрацуючыя інваліды I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

5. Асобы, якія суправаджаюць інвалідаў I групы, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў у санаторна-курортныя ці аздараўленчыя арганізацыі, забяспечваюцца пуцёўкамі на санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне бясплатна (без лячэння) пры ўмове, што неабходнасць у такім суправаджэнні пацвярджаецца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.

6. Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) ці аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца маюць непаўналетнія дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

7. Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) маюць непаўналетнія дзеці па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.

8. Педагагічныя работнікі, якія прыцягваюцца для суправаджэння дзяцей, указаных у пункце 6 гэтага артыкула і накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне ў складзе арганізаваных груп, і ажыццяўляюць па месцы знаходжання дзяцей вучэбна-выхаваўчы працэс, забяспечваюцца пуцёўкамі на санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне бясплатна (без лячэння).

9. Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) маюць ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія накіроўваюцца ў санаторыі для працягу шпітальнага лячэння па заключэнню ваенна-ўрачэбнай камісіі.

10. Права на санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) з аплатай пуцёўкі ў памеры 15 працэнтаў яе кошту маюць:

10.1 адзін з бацькоў (асоба, якая яго замяняе), які накіроўваецца разам з непаўналетнімі дзецьмі (непаўналетнім дзіцем) па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя ў санаторна-курортную арганізацыю (аддзяленне) для бацькоў з дзецьмі;

10.2. асобы, якія вучацца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, у дзённай форме атрымання адукацыі.

11. Iншым катэгорыям грамадзян ільготы па санаторна-курортнаму лячэнню (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) і аздараўленню (пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) могуць устанаўлівацца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

12. Асобам, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў адпаведнасці з гэтым Законам, можа быць выдзелена на працягу каляндарнага года не больш чым адна пуцёўка, за выключэннем:

12.1. педагагічных работнікаў, якія прыцягваюцца для суправаджэння пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дзяцей, якія накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне ў складзе арганізаваных груп, і якія ажыццяўляюць па месцы знаходжання дзяцей вучэбна-выхаваўчы працэс;

12.2. асобаў, якія суправаджаюць на санаторна-курортнае лячэнне інвалідаў I групы, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

13. Асобы, указаныя ў падпунктах 4.2, 4.3, 4.5, 4.6 і 4.8 пункта 4 гэтага артыкула, забяспечваюцца санаторна-курортным лячэннем ці аздараўленнем не больш за адзін раз у два гады.

ГЛАВА 3

IЛЬГОТЫ ПА ПРАЕЗДУ НА ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ

Артыкул 13. Iльготы па праезду на гарадскім пасажырскім транспарце і аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў у сельскай мясцовасці

Права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а тыя, хто пражывае ў сельскай мясцовасці, — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства маюць:

1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

2. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

3. Iнваліды вайны.

4. Асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах.

5. Асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (ці) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

6. Асобы, якія працуюць на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог.

7. Члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў.

8. Асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».

9. Непрацуючыя грамадзяне з ліку:

9.1. ваеннаслужачых, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў указаных органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР, якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан ці ў іншыя дзяржавы, прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

9.2. ваеннаслужачых аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

9.3. ваеннаслужачых лётнага саставу, якія ажыццяўлялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

10. Непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

11. Iнваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

12. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама інваліды I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

13. Дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў.

14. Дзеці ва ўзросце да 7 гадоў (за выключэннем права на праезд на міжгароднім аўтамабільным транспарце).

15. Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

16. Ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы, сувораўцы і выхаванцы вайсковых часцей.

17. Асоба, якая суправаджае інваліда I групы ці дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Артыкул 14. Iльготы па праезду на пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў

1. Права на бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі) маюць:

1.1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

1.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

1.3. інваліды вайны;

1.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

1.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (ці) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

1.6. асобы, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

1.7. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

1.8. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

1.9. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;

1.10. інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў;

1.11. грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама інваліды I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;

1.12. дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў;

1.13. дзеці ва ўзросце да 7 гадоў;

1.14. дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;

1.15. ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы, сувораўцы і выхаванцы вайсковых часцей;

1.16. дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, — ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад, а таксама па накіраванню дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага ці клінічнага абследавання (лячэння) і назад на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь;

1.17. асоба, якая суправаджае інваліда I групы ці дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў па накіраванню дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да месца аказання медыцынскай дапамогі і назад.

2. Права на бясплатны праезд на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі) маюць непрацуючыя грамадзяне з ліку:

2.1. ваеннаслужачых, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў указаных органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан ці ў іншыя дзяржавы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

2.2. ваеннаслужачых аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

2.3. ваеннаслужачых лётнага саставу, якія ажыццяўлялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

Артыкул 15. Iльготы па праезду на пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў

1. Права на бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі органамі) адзін раз у год (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах маюць Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

2. Права на бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі органамі) адзін раз у год (туды і назад) у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах ці на 50-працэнтную скідку з кошту праезду адзін раз у год (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага ці аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў маюць:

2.1. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

2.2. інваліды вайны;

2.3. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць надышла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

3. Права на бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі органамі) адзін раз у два гады (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага ці аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах ці на 50-працэнтную скідку з кошту праезду адзін раз у год (туды і назад) указанымі відамі транспарту маюць:

3.1. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

3.2. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

3.3. непрацуючыя грамадзяне з ліку:

ваеннаслужачых, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў указаных органаў (уключаючы спецыялістаў і саветнікаў Міністэрства абароны СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў СССР і БССР), якія накіроўваліся органамі дзяржаўнай улады СССР у Афганістан ці ў іншыя дзяржавы, прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых аўтамабільных батальёнаў, якія накіроўваліся ў Афганістан для дастаўкі грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў;

ваеннаслужачых лётнага саставу, якія ажыццяўлялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў і атрымалі раненне, кантузію ці калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.

4. Права на бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі органамі) да месца аказання медыцынскай дапамогі і назад па накіраванню дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ў пасажырскіх цягніках ці купэйных вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах або на ўнутраных лініях паветранага ці аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў маюць Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы.

5. Права на бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, на ўнутраных лініях воднага ці аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад, а таксама па накіраванню дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага ці клінічнага абследавання (лячэння) і назад на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь, маюць дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

6. Права на бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках і вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах і на ўнутраных лініях аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў без права на асобнае месца маюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў.

7. Права на бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца навучання і назад на ўнутраных лініях аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў з 1 верасня па 30 чэрвеня маюць дзеці, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і вучацца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

8. Права на 50-працэнтную скідку з кошту праезду на ўнутраных лініях воднага, паветранага ці аўтамабільнага транспарту рэгулярных міжгародніх зносінаў або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах з 1 кастрычніка па 15 мая маюць:

8.1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

8.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту;

8.3. інваліды вайны;

8.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах і дасягнулі 70-гадовага ўзросту;

8.5. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых пры выкананні

абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

9. Права на 50-працэнтную скідку з кошту праезду адзін раз у год на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў, у пасажырскіх цягніках або вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах мае асоба, якая суправаджае інваліда I групы з ліку асобаў, указаных у падпунктах 8.1—8.5 пункта 8 гэтага артыкула, па накіраванню дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да месца аказання медыцынскай дапамогі і назад.

10. Права на праезд з аплатай па льготнаму тарыфу ў пасажырскіх цягніках і вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах і на ўнутраных лініях аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў маюць дзеці ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў.

ГЛАВА 4

IЛЬГОТЫ ПА АПЛАЦЕ ЗА ТЭХНIЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ, КАРЫСТАННЕ ЖЫЛЫМI ПАМЯШКАННЯМI I КАМУНАЛЬНЫЯ ПАСЛУГI. IЛЬГОТЫ ПА ПРАДАСТАЎЛЕННЮ ПАСЛУГ СУВЯЗI

Артыкул 16. Iльготы па аплаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылымі памяшканнямі і камунальныя паслугі

1. Вызваляюцца ад платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання:

1.1. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, а таксама Героі Сацыялістычнай Працы — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы;

1.2. інваліды Вялікай Айчыннай вайны I і II групы, якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па закону іх утрымліваць, і пражываюць адны або сумесна з жонкай (мужам).

2. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, а таксама Героі Сацыялістычнай Працы — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы вызваляюцца ад платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых ад продажу насельніцтву.

3. Права на 50-працэнтную скідку з платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання і права на 50-працэнтную скідку з платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення — за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам для продажу насельніцтву, маюць:

3.1. Героі Сацыялістычнай Працы (акрамя ўказаных у падпункце 1.1. пункта 1 гэтага артыкула), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы;

3.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

3.3. інваліды вайны;

3.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

3.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

3.6. асобы, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

3.7. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

3.8 асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

3.9. непрацуючыя пенсіянеры з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;

3.10. інваліды з дзяцінства пасля ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў;

3.11. непрацуючыя бацькі загінулых (памерлых), указаных у падпунктах 12.1—12.3 пункта 12 артыкула 3 гэтага Закона, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, або якія не дасягнулі такога ўзросту, але з'яўляюцца інвалідамі I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;

3.12 грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па закону іх утрымліваць, і якія пражываюць адны або толькі з інвалідамі I і II групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах;

3.13 інваліды I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва, якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па закону іх утрымліваць, і пражываюць адны або толькі з інвалідамі I і II групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах.

Артыкул 17. Iльготы па плаце за ўстаноўку кватэрных тэлефонаў

Права на першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона пры працягласці тэлефоннай лініі не больш за 500 метраў (пры працягласці абаненцкай лініі звыш устаноўленай нормы плата бярэцца ў поўным памеры) маюць:

Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;

удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

інваліды вайны;

асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі ў выніку кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

Артыкул 18. Iльготы па плаце за карыстанне кватэрным тэлефонам і за паштовыя адпраўленні

1. Права на бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) маюць Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы.

2. Права на 50-працэнтную скідку з платы за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных тэлефонных размоў) маюць:

2.1. Героі Сацыялістычнай Працы (акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы;

2.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

2.3. інваліды вайны;

2.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах;

2.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

2.6. асобы, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

2.7. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

2.8. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

2.9. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, члена- шкодніцтва;

2.10. інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах.

3. Працягласць тэлефонных размоў, што прадастаўляюцца бясплатна або з 50-працэнтнай скідкай у адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4. Права на бясплатную перасылку пісьмаў, якія адпраўляюцца вайсковай часцю, маюць ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы. Бясплатнымі паштовымі пасылкамі адпраўляецца ўласнае адзенне грамадзян, закліканых на тэрміновую ваенную службу.

ГЛАВА 5

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 19. Фінансаванне расходаў па прадастаўленню сацыяльных ільгот

Фінансаванне расходаў па прадастаўленню сацыяльных ільгот, прадугледжаных гэтым Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, сацыяльных ільгот па санаторна-курортнаму лячэнню і аздараўленню — за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту. Парадак пакрыцця расходаў, панесеных арганізацыямі ў сувязі з прадастаўленнем сацыяльных ільгот, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 20. Пералік законаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў, якія прызнаюцца страціўшымі сілу

У сувязі з уступленнем у сілу гэтага Закона прызнаць страціўшымі сілу:

1. Пункты 1, 3, 6, 9, 11, 15, 19—23, частку трэцюю пункта 25, пункт 26 часткі першай, часткі трэцюю—сёмую артыкула 18; пункты 1, 2, 5, 8—10, частку другую пункта 11, пункты 13—15 часткі першай, часткі трэцюю і чацвёртую артыкула 19; пункты 1 і 4 часткі першай, часткі трэцюю і чацвёртую артыкула 20; пункты 4—14, 18—28 часткі першай, часткі другую і трэцюю артыкула 22; артыкул 221, пункты 1—5, 7—11 часткі першай, часткі трэцюю і чацвёртую артыкула 23; пункты 1 і 4 часткі першай і частку другую артыкула 24, пункты 1, 2, 4, 6 часткі першай, часткі другую і чацвёртую артыкула 25; артыкулы 26, 27, 30, 31, 33, 37, 66 і 76 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111).

2. Пункт 23 артыкула 16 і частку першую артыкула 30 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1991 года «Аб міліцыі» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 13 (15), ст. 150).

3. Часткі другую і трэцюю артыкула 11, частку другую артыкула 36, частку першую артыкула 37 (у частцы забеспячэння аўтамабілямі), часткі трэцюю і чацвёртую артыкула 38, артыкулы 39, 40 і частку пятую артыкула 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 1991 года «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 34, ст. 611; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 69, 2/193).

4. Абзацы пяты—восьмы, дзесяты, адзінаццаты, чатырнаццаты, семнаццаты—дзевятнаццаты, дваццаць другі—дваццаць шосты пункта 9, абзацы трэці, чацвёрты, шосты, дзевяты—трынаццаты, шаснаццаты і семнаццаты пункта 10, абзацы другі, трэці, шосты і сёмы пункта 11, абзацы сёмы—шаснаццаты пункта 13, пункт 14, абзацы трэці, чацвёрты, шосты і сёмы пункта 15, абзацы трэці, шосты, сёмы і дзевяты пункта 16, абзацы трэці, пяты і шосты пункта 17, пункт 18, абзац трэці пункта 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1991 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 4, cт. 73).

5. Пункты 6, 10, 13—15, 18—22 часткі першай і частку другую артыкула 12; пункты 6, 8, 10—12, 15—17 часткі першай артыкула 13; пункты 4, 6, 8—10, 12 і 13 артыкула 14; артыкулы 15 і 16; пункты 4, 6, 8—10, 12—14 артыкула 17; падпункты 1.5, 1.8, 1.10 — 1.12, 1.14 —1.16 пункта 1, падпункты 2.4 і 2.6 пункта 2 і падпункты 3.3 і 3.5 пункта 3 артыкула 18; пункты 4—8 артыкула 19; падпункты 1.6, 1.8, 1.10, 1.12—1.14, 1.16—1.18 і 1.22 пункта 1 і падпункты 2.4—2.8 пункта 2 артыкула 23; пункты 5, 7—9, 12—14 часткі першай і частку другую артыкула 24; пункты 6, 7, 9, 11, 12, 14—17 часткі першай і частку другую артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2001 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787).

6. Частку чацвёртую артыкула 10 (у частцы льгот па праезду) Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 1992 года «Аб агульных пачатках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 19, ст. 304).

7. Частку першую (у частцы забеспячэння бясплатнымі лякарствамі) пункта 2, часткі першую (у частцы забеспячэння бясплатнымі лякарствамі, бясплатным пратэзаваннем і бясплатнага санаторна-курортнага забеспячэння) і трэцюю пункта 4, пункты 5 і 6 артыкула 13; пункт 3 артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 1992 года «Аб статусе ваеннаслужачых» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 28, ст. 497; 1995 г., № 19, ст. 232).

8. Частку другую артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 1993 года «Аб пажарнай бяспецы» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 23, ст. 282).

9. Частку другую артыкула 22, частку пятую артыкула 43 і артыкул 64 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года «Аб ахове здароўя» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 24, ст. 290; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 10, 2/840).

10. Другі сказ часткі другой артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 года «Аб правах дзіцяці» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 103, 2/215).

11. Часткі другую і трэцюю артыкула 115 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1994 года «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 7, ст. 95; № 8, ст. 103).

12. Абзац дванаццаты часткі першай артыкула 39 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 1995 года «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 12, ст. 121).

13. Частку другую артыкула 13 і абзацы чацвёрты, пяты і восьмы часткі другой артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1995 года «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 134).

14. Абзацы трэці і чацвёрты часткі першай, часткі другую—пятую артыкула 4; часткі першую і другую, абзац шосты часткі пятай, часткі шостую і сёмую артыкула 5; часткі першую—сёмую артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 140).

15. Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1995 года «Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 33, ст. 429).

16. Пункт 3 раздзела II, пункт 1 раздзела III і раздзел Х Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 1996 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 21, ст. 380).

17. Частку чацвёртую артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1997 года «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 4, ст. 18).

18. Пункт 15 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1998 года «Аб дзяржаўнай ахове» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 25—26, ст. 429).

19. Частку другую артыкула 34, частку пятую артыкула 38 і частку 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1998 года «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 35, ст. 516).

20. Пункт 2 і абзац другі пункта 3 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2000 года «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 47, 2/147).

21. Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 года «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 64, 2/180).

22. Пункт 24 артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 года «Аб органах фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 55, 2/773).

23. Пункты 9—13, 14 (у частцы ўнясення змяненняў у артыкул 31), 15, 20 і 24 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 55, 2/774).

24. Частку трэцюю артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2001 года «Аб аварыйна-выратавальных службах і статусе выратавальніка» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 63, 2/782).

25. Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2001 года «Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/788).

26. Абзац чацвёрты пункта 10 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 108, 2/807).

27. Частку пятую артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2002 года «Аб органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 6, 2/824).

28. Другі сказ абзаца другога артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб унясенні змянення і дапаўнення ў некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі дзецям» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 107, 2/1047).

29. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1259) у частцы ўнясення змянення ў артыкул 26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

Артыкул 21. Пераходныя палажэнні

Да ўнясення змяненняў у пункты 2 і 8 часткі першай артыкула 23, частку трэцюю артыкула 24, частку трэцюю артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»:

грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення і ў зоне з правам на адсяленне, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца ў памеры 150 працэнтаў гэтай дапамогі, прадугледжанай заканадаўствам;

бясплатнае харчаванне прадастаўляецца дзецям, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем і якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Артыкул 22. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, накіраваныя на рэалізацыю палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 23. Уступленне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 22, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона, а таксама артыкула 21, які ўступае ў сілу з 1-га чысла месяца, які ідзе за месяцам афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

14 чэрвеня 2007 года, г. Мінск

№ 239-З