Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 274

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 74

1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 74 «Аб удасканаленні парадку вызначэння памеру арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., нумар 24, 1/7250) наступныя дапаўненні і змяненні:

1.1. пункт 1 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

«Пры прадастаўленні зямельнага ўчастка ў арэнду для некалькіх мэт, вызначаных у дадатку да гэтага Указа, у адносінах да якіх гэтым дадаткам прадугледжаны розныя каэфіцыенты да кадастравага кошту зямельных участкаў, базавыя стаўкі штогадовай арэнднай платы вызначаюцца зыходзячы з гэтых каэфіцыентаў да кадастравага кошту такога зямельнага ўчастка. Пры гэтым памер арэнднай платы для кожнага з арандатараў вызначаецца суразмерна іх долям у праве на зямельны ўчастак.»;

1.2. дадатак да гэтага Указа выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).

2. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

14 чэрвеня 2007 г. г.Мінск.


Дадатак

да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 07.02.2006 № 74

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14.06.2007№ 274)

Каэфіцыенты да кадастравага кошту зямельных участкаў

Мэтавае прызначэнне зямельных участкаў Каэфіцыенты

Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў шматкватэрнай жылой забудовы 0,001

Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аўтастаянак і гаражоў, прадастаўленых гаражным кааператывам або для мэтаў індывідуальнага будаўніцтва 0,002

Зямельныя ўчасткі для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі, вядзення падсобнай сельскай гаспадаркі, вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, вядзення сельскай гаспадаркі ў даследчых мэтах, вядзення сельскай гаспадаркі ў навучальных мэтах, агародніцтва, касьбы, выпасу сельскагаспадарчых жывёл, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, традыцыйных народных промыслаў, вядзення рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі, будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, акрамя шматкватэрнага, размяшчэння аб'ектаў прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэння, лесагаспадарчых і водагаспадарчых аб'ектаў 0,003

Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, аб'ектаў адукацыі і выхавання, навуковага прызначэння (навуковага абслугоўвання, рэлігійнага (культавага) прызначэння, месцаў пахавання, аб'ектаў фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння, культурна-асветных, бытавога абслугоўвання насельніцтва, камунальнай гаспадаркі, абароны (дзяржаўнай бяспекі) 0,03

Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў прамысловасці, сувязі, энергетыкі, транспарту, акрамя трубаправоднага, аб'ектаў адміністрацыйнага прызначэння, аптовага гандлю, грамадскага харчавання без ажыццяўлення рознічнага гандлю алкагольнымі напіткамі, матэрыяльна-тэхнічнага і харчовага забеспячэння, нарыхтовак, збыту прадукцыі, гасцінічнага прызначэння 0,06

Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў фінансавага прызначэння (банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя і страхавыя арганізацыі), рознічнага гандлю, грамадскага харчавання з ажыццяўленнем рознічнага гандлю алкагольнымі напіткамі, тэатральна-відовішчных, па аказанню пасрэдніцкіх паслуг, турыстычных паслуг, аўтастаянак і гаражоў, за выключэннем прадастаўленых гаражным кааператывам або для мэтаў індывідуальнага будаўніцтва 0,09

Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў па рамонту і абслугоўванню аўтамабіляў, у тым ліку аўтамабільных заправачных і газанапаўняльных станцый, трубаправоднага транспарту (газаправоды, нафтаправоды, прадуктаправоды) 0,12