Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб аўдытарскай дзейнасці"
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў   23 мая 2007 года
 
Адобраны Саветам Рэспублікі  11 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 1994 года "Аб аўдытарскай дзейнасці" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1004 г., № 35, ст. 573; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 2, 2/913; 2006 г., № 107, 2/1235) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. Артыкулы 1—3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 1.  Паняцце аўдытарскай дзейнасці
 
Аўдытарская дзейнасць — прадпрымальніцкая дзейнасць па незалежнай праверцы (аўдыту) бухгалтарскага ўліку і бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і іншых дакументаў арганізацый, іх адасобленых падраздзяленняў, гаспадарчых груп, банкаўскіх груп, банкаўскіх холдынгаў, простых таварыстваў (удзельнікаў дагавора аб сумеснай дзейнасці), індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — аўдыруемыя асобы), а пры неабходнасці і (або) па праверцы іх дзейнасці, якая павінна адлюстроўвацца ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, у мэтах выказвання думкі аб дакладнасці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і адпаведнасці ажыццёўленых фінансавых (гаспадарчых) аперацый заканадаўству.
 
Для мэтаў гэтага Закона:
 
тэрміны "банкаўская група" і "банкаўскі холдынг" маюць значэнні, якія вызначаны адпаведна абзацамі другім і трэцім часткі першай артыкула 35 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
 
пад дакладнасцю бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці разумеецца ступень дакладнасці даных бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, якая дазваляе карыстальніку бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці на падставе яе даных рабіць правільныя высновы аб выніках гаспадарчай дзейнасці, фінансавым і маёмасным становішчы аўдыруемых асобаў і прымаць абгрунтаваныя рашэнні, якія базіруюцца на гэтых высновах;
 
пад карыстальнікамі бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці разумеюцца заснавальнікі (удзельнікі, уласнікі маёмасці) аўдыруемай асобы, інвестары, крэдыторы, аўдыруемыя асобы, іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама дзяржаўныя органы і іншыя суб'екты права, зацікаўленыя ў інфармацыі аб аўдыруемай асобе, у выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам.
 
Аўдыт не падмяняе дзяржаўнага кантролю фінансавай і гаспадарчай дзейнасці аўдыруемых асобаў, які ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
 
Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на арганізацыю і ажыццяўленне ўнутранага кантролю фінансавай і гаспадарчай дзейнасці (унутраны аўдыт).
 
Артыкул 2.    Аўдыт і паслугі, звязаныя  з аўдытам
 
Аўдытарскія арганізацыі, аўдытары, якія ажыццяўляюць дзейнасць у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — аўдытары — індывідуальныя прадпрымальнікі), праводзяць аўдыт:
 
дакладнасці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці;
 
дакладнасці кансалідаванай справаздачнасці аб дзейнасці банкаўскай групы, банкаўскага холдынгу;
 
правільнасці адлюстравання аперацый па рахунках бухгалтарскага ўліку;
 
мэтавага выкарыстання крэдытаў і інвестыцый;
 
фінансавага стану інвестара (ініцыятара інвестыцыйнага праекта);
 
фінансавага стану эмітэнта каштоўных папер;
 
фарміравання статутнага фонду, паходжання грашовых сродкаў заснавальнікаў (удзельнікаў) арганізацыі, якія ўносяцца ў яе статутны фонд;
 
дакладнасці падатковай дэкларацыі (разліку);
 
складу і кошту прадпрыемства як маёмаснага комплексу;
 
кошту асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці, гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні аўдыруемай асобы;
 
іншых паказчыкаў фінансавай і гаспадарчай дзейнасці аўдыруемых асобаў.
 
Аўдытарскія арганізацыі, аўдытары — індывідуальныя прадпрымальнікі могуць аказваць звязаныя з аўдытам паслугі па:
 
складанню бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці;
 
ацэнцы кошту прадпрыемства як маёмаснага комплексу, а таксама іншай маёмасці;
 
пастаноўцы, аднаўленню, вядзенню бухгалтарскага і (або) падатковага ўліку;
 
складанню дэкларацый аб даходах і маёмасці;
 
аналізу фінансавай і гаспадарчай дзейнасці;
 
кансультаванню па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем фінансавых (гаспадарчых) аперацый, фарміраваннем вынікаў гаспадарчай дзейнасці і складаннем бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці;
 
кіраўніцкаму кансультаванню, у тым ліку звязанаму з рэструктурызацыяй арганізацый;
 
інфармацыйнаму абслугоўванню;
 
аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку і ўкараненню інфармацыйных тэхналогій;
 
ацэнцы прадпрымальніцкіх рызык;
 
распрацоўцы і аналізу інвестыцыйных праектаў, складанню бізнэс-планаў;
 
правядзенню маркетынгавых даследаванняў;
 
навучанню спецыялістаў у галінах, звязаных з аўдытарскай дзейнасцю.
 
Заканадаўчымі актамі могуць устанаўлівацца і іншыя звязаныя з аўдытам паслугі.
 
Парадак правядзення аўдыту вызначаецца заканадаўствам, а таксама статутамі і іншымі дакументамі аўдыруемых асобаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
 
Звязаныя з аўдытам паслугі аказваюцца з захаваннем патрабаванняў заканадаўства, якія прад'яўляюцца да адпаведных паслуг.
 
Звязаныя з аўдытам паслугі могуць аказвацца незалежна ад правядзення аўдыту.
 
Артыкул 3. Абавязковы аўдыт
 
Абавязковы аўдыт — аўдыт, абавязковасць правядзення якога ўстаноўлена гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.
 
Юрыдычныя асобы з доляй дзяржаўнай уласнасці, у якіх у справаздачным перыядзе ведамаснай кантрольна-рэвізійнай службай праведзены рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, вызваляюцца ад правядзення абавязковага штогадовага аўдыту. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь могуць быць устаноўлены іншыя выпадкі вызвалення аўдыруемых асобаў ад правядзення абавязковага аўдыту.
 
Штогод праводзіцца абавязковы аўдыт дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці:
 
адкрытых акцыянерных таварыстваў;
 
банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
 
біржаў;
 
камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі;
 
страхавых арганізацый, страхавых брокераў;
 
рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій;
 
іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх аб'ём выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) за папярэдні справаздачны год складае больш як 600 тысяч еўра.
 
Абавязковы аўдыт дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў) і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак не праводзіцца.
 
У выпадку правядзення кантралюючымі органамі праверак (рэвізій) фінансава-гаспадарчай дзейнасці асобаў, указаных у абзацах другім—шостым і восьмым часткі трэцяй гэтага артыкула, гэтыя асобы вызваляюцца ад правядзення абавязковага аўдыту дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ў частцы, праверанай дадзенымі органамі.
 
Аўдыруемыя асобы, у якіх праведзены абавязковы аўдыт дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, на працягу 30 каляндарных дзён з даты атрымання аўдытарскага заключэння аб дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці павінны ліквідаваць выяўленыя аўдытарам парушэнні заканадаўства і ўнесці адпаведныя змяненні ў бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць.".
 
2. Частку першую артыкула 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Аўдытарская арганізацыя — камерцыйная арганізацыя, якая ажыццяўляе аўдытарскую дзейнасць і аказвае звязаныя з аўдытам паслугі.".
 
3. У артыкуле 6:
 
частку трэцюю пасля слова "судзімасць" дапоўніць словамі "за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці";
 
частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Для правядзення аўдыту бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і (або) іншых дакументаў аўдыруемай асобы, якія змяшчаюць звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, неабходна атрыманне допуску да дзяржаўных сакрэтаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Калі ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці або іншых дакументах аўдыруемай асобы змяшчаюцца звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, то ў такой асобы аўдыт не можа праводзіцца аўдытарскімі арганізацыямі, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з'яўляюцца замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства або грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой, і (або) замежныя і міжнародныя юрыдычныя асобы (арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі), замежныя дзяржавы і іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў асобе ўпаўнаважаных органаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.".
 
4. Абзац сёмы часткі другой артыкула 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"аўдытарскімі арганізацыямі і аўдытарамі, якія аказваюць аўдыруемай асобе паслугі па аднаўленню, вядзенню бухгалтарскага і (або) падатковага ўліку, складанню бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, за перыяд аднаўлення, вядзення бухгалтарскага і (або) падатковага ўліку, складання бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.".
 
5. У абзацы трэцім артыкула 10 словы "усе бухгалтарскія рэгістры" замяніць словамі "рэгістры бухгалтарскага і падатковага ўліку".
 
6. У абзацы дзевятым артыкула 11 словы "а таксама статутам" замяніць словамі "статутам і іншымі дакументамі".
 
7. У артыкуле 12 словы "аўдытарскай праверкі" і "выніках праверкі" замяніць адпаведна словамі "аўдыту" і "яго выніках".
 
8. З абзаца чацвёртага часткі другой артыкула 13 словы "і (або) умоў дагавора аказання аўдытарскіх паслуг" выключыць.
 
9. Абзац чацвёрты часткі першай артыкула 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"ліквідаваць выяўленыя аўдытарам парушэнні заканадаўства, парадку вядзення бухгалтарскага і (або) падатковага ўліку і (або) складання бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і ўносіць адпаведныя змяненні ў бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць, у тым ліку з захаваннем тэрмінаў, у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;".
 
10. У частцы другой артыкула 15 словы "Аўдытарская праверка" замяніць словамі "Правядзенне аўдыту".
 
11. Артыкул 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 16. Аўдытарскае заключэнне
 
Аўдытарскае заключэнне — афіцыйны дакумент, які складзены па выніках аўдыту і прызначаны для карыстальнікаў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.
 
Правілы складання аўдытарскага заключэння ўстанаўліваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.".
 
12. У артыкуле 18:
 
з часткі трэцяй словы ", за выключэннем змешчаных у правілах палажэнняў, якія носяць рэкамендацыйны характар" выключыць;
 
частку пятую пасля слова "мае права" дапоўніць словамі ", а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, абавязаны".
 
13. У артыкуле 19:
 
у частцы трэцяй:
 
у абзацы другім словы "атрыманых ва ўстановах вышэйшай адукацыі, якія маюць" замяніць словамі "выдадзеных установамі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі і якія маюць";
 
дапоўніць частку абзацам чацвёртым наступнага зместу:
 
"адсутнасць нязнятай або непагашанай судзімасці за здзяйсненне злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.";
 
у частцы чацвёртай словы "на працягу кожнага каляндарнага" замяніць словамі "не радзей як адзін раз у два".
 
14. У артыкуле 20:
 
у частцы першай:
 
пасля абзаца першага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:
 
"аўдытар звярнуўся з заявай аб ануляванні кваліфікацыйнага атэстата;";
 
абзацы другі—пяты лічыць адпаведна абзацамі трэцім—шостым;
 
з абзаца чацвёртага слова "аднаразовае" выключыць;
 
у абзацы пятым слова "падпісання" замяніць словам "складання";
 
у частцы пятай словы "трэцім і чацвёртым" замяніць словамі "чацвёртым і пятым".
 
15. Артыкулы 21—23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 21.    Кантроль  за захаваннем заканадаўства аб аўдытарскай дзейнасці
 
Кантроль за захаваннем аўдытарскімі арганізацыямі і аўдытарамі — індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўства аб аўдытарскай дзейнасці ажыццяўляецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем кантролю за захаваннем заканадаўства аб аўдытарскай дзейнасці ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, банкаўскіх групах, банкаўскіх холдынгах, які ажыццяўляецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
 
Кантроль за выкананнем гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства аб аўдытарскай дзейнасці ажыццяўляецца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
 
Артыкул 22.  Кампетэнцыя  Міністэрства фінансаў Рэспублікі  Беларусь у галіне дзяржаўнага рэгулявання аўдытарскай дзейнасці
 
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнага рэгулявання аўдытарскай дзейнасці:
 
устанаўлівае рэспубліканскія правілы аўдытарскай дзейнасці;
 
прымае нарматыўныя прававыя акты ў галіне ажыццяўлення аўдытарскай дзейнасці (акрамя аўдытарскай дзейнасці ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, банкаўскіх групах, банкаўскіх холдынгах);
 
праводзіць атэстацыю на права атрымання кваліфікацыйнага атэстата аўдытара;
 
выдае спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне аўдытарскай дзейнасці (акрамя аўдытарскай дзейнасці ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях);
 
ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі тлумачэнне заканадаўства аб аўдытарскай дзейнасці.
 
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у міжнародных арганізацыях па пытаннях аўдытарскай дзейнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
 
Артыкул 23. Кампетэнцыя Нацыянальнагабанка Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнага рэгулявання аўдытарскай дзейнасці
 
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнага рэгулявання аўдытарскай дзейнасці:
 
прымае нарматыўныя прававыя акты ў галіне ажыццяўлення аўдытарскай дзейнасці ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, банкаўскіх групах, банкаўскіх холдынгах;
 
праводзіць ацэнку адпаведнасці аўдытараў кваліфікацыйным патрабаванням, што прад'яўляюцца да спецыялістаў, якія ажыццяўляюць аўдытарскую дзейнасць у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;
 
устанаўлівае парадак ліцэнзавання і выдае спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне аўдытарскай дзейнасці ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.".
 
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
 
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;
 
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
 
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
 
Прэзідэнт Рэспублікі
                Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
25 чэрвеня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 240-З