Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы
Рэспублікі Беларусь па пытаннях вэксальнага абарачэння
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 мая 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 11 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Дапоўніць Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2007 г.,
№ 120, 2/1325) артыкулам 2262 наступнага зместу:
 
"Артыкул 2262. Незаконныя дзеянні з простымі і (або) пераводнымі вэксалямі
 
1. Выдача, індасіраванне, аваліраванне простых і (або) пераводных вэксаляў у буйным памеры, загадзя не забяспечаных маёмасцю, якая патрабуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку маёмаснымі правамі, або іншымі адчужальнымі правамі, якія маюць грашовую ацэнку, або падпісаных асобамі, не здольнымі абавязвацца па іх, або ад імені такіх асобаў, пры адсутнасці прымет службовага ці іншага больш цяжкага злачынства —
 
караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
 
2. Падробка подпісу на простым і (або) пераводным вэксалі або на далучаным да яго дадатковым лісце (алонжы), падпісанне простага і (або) пераводнага вэксаля, у тым ліку пры індасаменце, авале, акцэпце, або дадатковага ліста (алонжа) ад імя выдуманай асобы ці такое іх падпісанне, пры якім пастаўлены подпіс па любой іншай падставе не можа абавязваць асобу, якая паставіла яго, або асобу, ад імя якой дадзены подпіс пастаўлены, —
 
караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
 
3. Прымушэнне да аваліравання, індасіравання або выдачы простага і (або) пераводнага вэксаля, акцэпту пераводнага вэксаля пад пагрозай прымянення насілля над пацярпелым ці яго блізкімі або знішчэння ці пашкоджання іх маёмасці альбо яўнае ўказанне плацельшчыкам у пераводным вэксалі асобы, якая не мае сродкаў для яго аплаты, —
 
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.
 
4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі другой або трэцяй гэтага артыкула, учыненыя паўторна, або арганізаванай групай, або з прымяненнем насілля, —
 
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.".
 
Артыкул 2. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 74, 2/1112; № 120, 2/1128; 2006 г., № 78, 2/1207, 2/1212; № 111, 2/1242; № 112, 2/1245; 2007 г., № 4, 2/1296; № 120, 2/1325) наступныя дапаўненні:
 
1. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 11.59 наступнага зместу:
 
"Артыкул 11.59. Незаконныя дзеянні з простымі і (або) пераводнымі вэксалямі
 
1. Выдача, аплата, індасіраванне, аваліраванне простых і (або) пераводных вэксаляў, акцэпт пераводных вэксаляў асобай, якая не мае права на гэта, або выдача, індасіраванне, аваліраванне простых і (або) пераводных вэксаляў, не забяспечаных маёмасцю, якая патрабуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку маёмаснымі правамі, або іншымі адчужальнымі правамі, якія маюць грашовую ацэнку, —
 
цягнуць накладанне штрафу ў памеры вэксальнай сумы, а на юрыдычную асобу — у памеры вэксальнай сумы.
 
2. Выдача, індасіраванне, аваліраванне простых і (або) пераводных вэксаляў, выдача іх копій або экзэмпляраў пераводных вэксаляў, акцэпт пераводных вэксаляў юрыдычнай асобай, зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, аперацыі па рахунках якой прыпынены, —
 
цягнуць накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры вэксальнай сумы.
 
3. Перавышэнне юрыдычнай асобай, зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, устаноўленага заканадаўчымі актамі аб'ёму абавязацельстваў па выдадзеных, індасіраваных, аваліраваных простых і (або) пераводных вэксаляў, акцэптаваным пераводным вэксалям —
 
цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці працэнтаў сумы перавышэння.".
 
2. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 23.73 наступнага зместу:
 
"Артыкул 23.73. Непрадстаўленне або несвоечасовае прадстаўленне дакументаў, звязаных са змяненнем рэчавых правоў на простыя і (або) пераводныя вэксалі
 
Непрадстаўленне або несвоечасовае прадстаўленне фізічнай асобай, якая пастаянна ці часова пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або юрыдычнай асобай, зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, у рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер" устаноўленых заканадаўчымі актамі натарыяльна завераных дакументаў у выпадку ажыццяўлення здзелак, накіраваных на змяненне права ўласнасці або іншых рэчавых правоў на простыя і (або) пераводныя вэксалі, іх копіі або экзэмпляры пераводных вэксаляў, —
 
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў вэксальнай сумы.".
 
Артыкул 3. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 120, 2/1325; № 132, 2/1330) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. У частцы 1 артыкула 3.7:
 
лічбы "11.57, 11.58" замяніць лічбамі "11.57—11.59";
 
пасля лічбаў "23.66," дапоўніць частку лічбамі "23.73,".
 
2. Частку 1 артыкула 3.13 пасля лічбаў "11.32," дапоўніць лічбамі "11.59,", пасля лічбаў "23.68" дапоўніць лічбамі ", 23.73".
 
3. У частцы 1 артыкула 3.21:
 
лічбы "11.57, 11.58" замяніць лічбамі "11.57—11.59";
 
пасля лічбаў "23.16" дапоўніць частку лічбамі ", 23.73".
 
4. У частцы 1 артыкула 3.30:
 
у пункце 16:
 
лічбы "11.57, 11.58" замяніць лічбамі "11.57—11.59";
 
пасля лічбаў "23.66," дапоўніць пункт лічбамі "23.73,";
 
пункт 26 пасля лічбаў "11.32," дапоўніць лічбамі "11.59,", пасля лічбаў "23.68" дапоўніць лічбамі ", 23.73";
 
у пункце 59:
 
лічбы "11.57, 11.58" замяніць лічбамі "11.57—11.59";
 
пасля лічбаў "23.16" дапоўніць пункт лічбамі ", 23.73".
 
Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
27 чэрвеня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 246-З