Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь
па пытаннях удасканалення сістэмы прафілактыкі безнагляднасці
і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама грамадзянскага судаводства
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 7 чэрвеня 2007 года
 
Адобраны Саветам Рэспублікі 22 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Раздзел "У судовых установах" артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года "Аб дзяржаўнай пошліне" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 6, ст. 100; 1994 г., № 7, ст. 91; 1996 г., № 7, ст. 87; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 34, ст. 692; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 54, 2/54; 2000 г., № 73, 2/197; 2001 г., № 4, 2/228; 2004 г., № 4, 2/1009; 2006 г., № 6, 2/1177) дапоўніць пунктамі 44 і 45 наступнага зместу:
 
"44) камісіі па справах непаўналетніх — за падачу ў суд заяў аб змяшчэнні непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, аб пераводзе непаўналетніх у іншыя спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, аб спыненні знаходжання непаўналетніх ва ўказаных установах да заканчэння ўстаноўленага судом тэрміну знаходжання, аб працягу гэтага тэрміну;
 
45) органы ўнутраных спраў — за падачу ў суд заяў аб змяшчэнні непаўналетніх у прыёмнікі-размеркавальнікі для непаўналетніх, аб працягу тэрміну знаходжання непаўналетніх у прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх або аб вызваленні непаўналетніх з прыёмнікаў-размеркавальнікаў для непаўналетніх.".
 
Артыкул 2. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13; 2000 г., № 47, 2/150) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. Артыкул 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 10. Індывідуальны і калегіяльны разгляд грамадзянскіх спраў
 
Грамадзянскія справы па першай інстанцыі разглядаюцца суддзямі ўсіх судоў індывідуальна, а ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, — калегіяльна.
 
Суды касацыйнай і нагляднай інстанцый разглядаюць грамадзянскія справы калегіяльна.".
 
2. Артыкул 26 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 26. Разгляд грамадзянскіх спраў па першай інстанцыі
 
Грамадзянскія справы па першай інстанцыі разглядаюць індывідуальна старшыні, намеснікі старшынь, суддзі раённых (гарадскіх), міжгарнізонных ваенных судоў, абласных, Мінскага гарадскога, Беларускага ваеннага судоў і Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
 
Грамадзянскія справы па спрэчках у галіне аўтарскага права і сумежных правоў разглядаюцца ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па першай інстанцыі суддзямі індывідуальна, грамадзянскія справы па спрэчках, якія вынікаюць з прымянення заканадаўства, якое рэгулюе адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем, прававой аховай і выкарыстаннем аб'ектаў прамысловай уласнасці, — у складзе трох суддзяў.
 
Суддзя пры індывідуальным разглядзе і вырашэнні спраў або іншых пытанняў працэсу дзейнічае ад імені суда.".
 
3. З часткі першай артыкула 189 словы "бацькі або іншыя" выключыць.
 
4. Артыкул 255 дапоўніць часткай чацвёртай наступнага зместу:
 
"Накладанне арышту на грашовыя сумы, у тым ліку якія знаходзяцца на рахунках адказчыка ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, робіцца ў межах цаны іску.".
 
5. З пункта 6 артыкула 335 і назвы параграфа 7 главы 29 словы "патэнтнай экспертызы" выключыць.
 
6. У артыкуле 359:
 
з часткі першай словы "патэнтнай экспертызы" выключыць;
 
у частцы другой словы "патэнтных справах" замяніць словамі "справамі інтэлектуальнай уласнасці".
 
7. Частку першую артыкула 361 дапоўніць пунктам 10 наступнага зместу:
 
"10) аб змяшчэнні непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 5 часткі 2 артыкула 117 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, аб пераводзе непаўналетніх у іншыя спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, аб спыненні знаходжання непаўналетніх ва ўказаных установах да заканчэння ўстаноўленага судом тэрміну знаходжання, аб прадаўжэнні гэтага тэрміну, а таксама аб змяшчэнні непаўналетніх у прыёмнікі-размеркавальнікі для непаўналетніх, аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання непаўналетніх у прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх, аб вызваленні непаўналетніх з прыёмнікаў-размеркавальнікаў для непаўналетніх.".
 
8. У частцы трэцяй артыкула 362 словы "і 3931" замяніць словамі ". 391, 3931 і 3936".
 
9. Главу 30 дапоўніць параграфам 11 наступнага зместу:
 
"§11. Асаблівасці разгляду спраў аб змяшчэнні непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, аб пераводзе непаўналетніх у іншыя спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, аб спыненні знаходжання непаўналетніх ва ўказаных установах да заканчэння ўстаноўленага судом тэрміну знаходжання, аб прадаўжэнні гэтага тэрміну, а таксама аб змяшчэнні непаўналетніх у прыёмнікі-размеркавальнікі для непаўналетніх, аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання непаўналетніх у прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх або аб вызваленні непаўналетніх з прыёмнікаў-размеркавальнікаў для непаўналетніх
 
Артыкул 3936. Падача заявы
 
Заява аб змяшчэнні непаўналетняга ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову падаецца камісіяй па справах непаўналетніх у суд па месцы жыхарства непаўналетняга, заява аб пераводзе непаўналетняга ў іншую спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову, аб спыненні знаходжання непаўналетняга ва ўказаных установах да заканчэння ўстаноўленага судом тэрміну знаходжання, а таксама аб прадаўжэнні гэтага тэрміну — у суд па месцы знаходжання дадзеных устаноў.
 
Заява аб змяшчэнні непаўналетняга ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх падаецца начальнікам органа ўнутраных спраў або яго намеснікам у суд па месцы затрымання непаўналетняга або па месцы знаходжання прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх, заява аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання непаўналетняга ў прыёмніку-размеркавальніку для непаўналетніх або аб вызваленні непаўналетняга з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх — у суд па месцы знаходжання прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх.
 
Да заявы прыкладаюцца матэрыялы, якія прадугледжаны заканадаўствам і пацвярджаюць неабходнасць змяшчэння непаўналетняга ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову або ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх.
 
Артыкул 3937. Разгляд заявы
 
Заявы, указаныя ў частцы першай артыкула 3936 гэтага Кодэкса, разглядаюцца судом на працягу пятнаццаці дзён з дня іх паступлення ў суд, указаныя ў частцы другой гэтага артыкула — на працягу трох дзён.
 
Суд пры разглядзе заявы аб змяшчэнні непаўналетняга ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову абавязаны запатрабаваць крымінальную справу ў адносінах да гэтага непаўналетняга, вытворчасць па якой спынена, або матэрыял аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
 
Удзел непаўналетняга, у адносінах да якога ўзбуджана справа асобай вытворчасці, яго законных прадстаўнікоў, прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх, органаў унутраных спраў, па чыёй ініцыятыве ўзбуджана справа, а таксама пракурора і прадстаўнікоў органа апекі і папячыцельства ў судовым пасяджэнні з'яўляецца абавязковым.
 
Непаўналетнія, якія дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў, а таксама законныя прадстаўнікі непаўналетніх, якія ўхіляюцца ад яўкі ў суд, могуць быць па вызначэнню суда падвергнуты прыводу.
 
Артыкул 3938. Рашэнне (пастанова) суда па заяве
 
Разгледзеўшы заяву па сутнасці, суд выносіць матываванае рашэнне, а ў выпадках, прадугледжаных законам, — пастанову, якой задавальняе заяву або адмаўляе ў яе задавальненні.
 
Рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу, аб задавальненні заявы з'яўляецца падставай для змяшчэння непаўналетняга ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову на тэрмін, устаноўлены судом, або для пераводу непаўналетняга ў іншую спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову, або для спынення знаходжання непаўналетняга ва ўказаных установах да заканчэння ўстаноўленага судом тэрміну знаходжання, а таксама для працягнення гэтага тэрміну.
 
Пастанова суда аб змяшчэнні непаўналетняга ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх, аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання непаўналетняга ў прыёмніку-размеркавальніку для непаўналетніх або аб вызваленні непаўналетняга з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх падлягае неадкладнаму выкананню.".
 
10. Частку першую артыкула 440 пасля слоў "судовай калегіі па грамадзянскіх справах" дапоўніць словамі
", судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці".
 
Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2003 года "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г.,
№ 64, 2/949) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. У частцы першай артыкула 4, абзацы чацвёртым часткі другой артыкула 9, назве і абзацы першым часткі першай артыкула 13 словы "органы дзяржаўнага кіравання адукацыяй", "Органы дзяржаўнага кіравання адукацыяй" замяніць адпаведна словамі "дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй", "Дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй".
 
2. У артыкуле 14:
 
частку пятую дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Знаходжанне непаўналетніх у спецыяльных навучальна-выхаваўчых або лячэбна-выхаваўчых установах можа быць датэрмінова спынена не пазней чым за тры месяцы да заканчэння бягучага навучальнага года.";
 
пасля часткі пятай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:
 
"У тэрмін знаходжання непаўналетніх у спецыяльных навучальна-выхаваўчых або лячэбна-выхаваўчых установах залічваюцца:
 
тэрмін знаходжання пад вартай і тэрмін дамашняга арышту непаўналетніх;
 
тэрмін знаходжання непаўналетніх у прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх.";
 
часткі шостую—восьмую лічыць адпаведна часткамі сёмай—дзевятай;
 
у абзацы восьмым часткі восьмай слова "прадстаўлення" замяніць словам "заявы".
 
3. У абзацы пятым часткі трэцяй артыкула 16 словы "пастанова (прысуд) суда" замяніць словамі "судовая пастанова".
 
4. Частку трэцюю артыкула 18 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"У выпадку ўхілення непаўналетняга ад медыцынскага агляду можа праводзіцца яго прымусовы медыцынскі агляд у адпаведнасці з заканадаўствам.".
 
5. У артыкуле 22:
 
першы сказ часткі шостай дапоўніць словамі ", у выпадках, калі іх асоба не ўстаноўлена або яны не маюць месца жыхарства або не пражываюць пастаянна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — не больш за 60 дзён";
 
у частцы восьмай словы "часткай сёмай артыкула 14" замяніць словамі "часткай восьмай артыкула 14".
 
6. У артыкуле 26:
 
у частцы першай слова "неадкладна" замяніць словамі "ў трохдзённы тэрмін";
 
у частцы другой словы "неадкладна" і "15 дзён" замяніць адпаведна словамі "ў трохдзённы тэрмін" і "21 дня";
 
з абзаца трэцяга часткі чацвёртай словы ", пастановы суда" выключыць;
 
у частцы шостай:
 
словы "пастановы суда" замяніць словамі "рашэння старшыні камісіі па справах непаўналетніх па прадстаўленню начальніка органа ўнутраных спраў";
 
другі сказ выключыць.
 
7. Частку пятую артыкула 27 выключыць.
 
8. Артыкул 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 28. Парадак разгляду заяў аб змяшчэнні непаўналетніх, якія не падлягаюць крымінальнай адказнасці, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы
 
Заявы аб змяшчэнні непаўналетніх, якія не падлягаюць крымінальнай адказнасці, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы разглядаюцца судом у парадку, устаноўленым Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.".
 
9. Артыкул 29 выключыць.
 
10. Артыкул 30 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 30. Выкананне рашэнняў суда па заявах аб змяшчэнні непаўналетніх, якія не падлягаюць крымінальнай адказнасці, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-вахаваўчыя ўстановы
 
Выкананне рашэнняў суда аб змяшчэнні непаўналетніх, якія не падлягаюць крымінальнай адказнасці, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы забяспечваюць:
 
прыёмнікі-размеркавальнікі для непаўналетніх — у частцы дастаўлення непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы;
 
дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй — у частцы прадастаўлення пуцёвак для накіравання непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы на працягу 10 сутак з дня атрымання запытаў аб выдачы пуцёўкі;
 
адміністрацыі спецыяльных навучальна-выхаваўчых або лячэбна-выхаваўчых устаноў — у частцы забеспячэння асобых умоў знаходжання, выхавання і навучання непаўналетніх на працягу тэрміну іх знаходжання ва ўказаных установах.".
 
Артыкул 4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:
 
забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
 
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
 
Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
10 ліпеня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 250-З