Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыёму ва ўстановы адукацыі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 7 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 22 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111; Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 73) наступныя змяненні:

1. У пункце 25 часткі першай артыкула 18:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«25) залічэнне па-за конкурсам ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, на курсы прафесійнага навучання ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у парадку і на ўмовах, якія ўстаноўлены Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і Правіламі прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253), з прадастаўленнем ва ўсіх выпадках інтэрната на час вучобы.»;

у частцы другой словы «вышэйшых навучальных установах» замяніць словамі «установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі,».

2. Частку першую пункта 11 часткі першай артыкула 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«11) пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (пры іншых роўных умовах), на курсы прафесійнага навучання ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у парадку і на ўмовах, якія ўстаноўлены Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і Правіламі прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, з прадастаўленнем ва ўсіх выпадках інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната.».

3. У артыкуле 55 словы «вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцам сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў» замяніць словамі «устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, і навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

Артыкул 2. Унесці ў артыкул 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Аб адукацыі» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844; 2004 г., № 123, 2/1060) наступныя змяненні:

часткі другую і трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Прыём грамадзян ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама ў дзяржаўныя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі, ажыццяўляецца па конкурсу, які гарантуе захаванне правоў грамадзян на атрыманне адукацыі і забяспечвае залічэнне ва ўстановы адукацыі асобаў, якія найбольш здольныя і падрыхтаваныя да засваення навучальных праграм.

Патрабаванні да прыёму ва ўстановы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.»;

з часткі пятай словы «, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай» выключыць;

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з правіламі прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, названыя ўстановы адукацыі па ўзгадненню з іх заснавальнікамі штогод да 1 кастрычніка зацвярджаюць парадак прыёму ў гэтыя ўстановы і ў двухтыднёвы тэрмін даводзяць яго да ведама зацікаўленых.»;

частку восьмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і фінансуюцца са сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, звыш даведзеных кантрольных лічбаў прыёму можа ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прыём асобаў на навучанне за аплату фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.».

Артыкул 3. Унесці ў артыкул 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 1991 года «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 34, ст. 611; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 69, 2/193) наступныя змяненні:

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Iнвалідам, дзецям-інвалідам прадастаўляюцца адпаведныя льготы пры залічэнні ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у парадку і на ўмовах, якія ўстаноўлены Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і Правіламі прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253).»;

у частцы чацвёртай словы «стацыянарнай формы навучання» замяніць словамі «дзённай формы атрымання адукацыі».

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2001 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787) наступныя змяненні:

1. Пункт 24 часткі першай артыкула 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«24. Выплата спецыяльных стыпендый студэнтам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, што ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.».

2. Падпункт 1.19 пункта 1 артыкула 18 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.19. прыём па-за конкурсам на курсы навучання адпаведным прафесіям, а таксама выплата спецыяльных стыпендый, якія ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, тым, хто вучыцца ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на курсах навучання адпаведным прафесіям;».

3. Падпункт 2.9 пункта 2 артыкула 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2.9. прыём па-за конкурсам на курсы навучання адпаведным прафесіям, а таксама выплата спецыяльных стыпендый, якія ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, тым, хто вучыцца ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на курсах навучання адпаведным прафесіям.

Iльготы пры залічэнні ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадастаўляюцца ў парадку і на ўмовах, што ўстаноўлены Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і Правіламі прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253);».

Артыкул 5. Унесці ў артыкул 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненні:

падпункты 1.2 і 1.3 пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.2. залічэнне па-за конкурсам (а пры правядзенні ўступных выпрабаванняў — пры атрыманні станоўчых адзнак) на навучанне па канкрэтных вучэбных спецыяльнасцях (прафесіях) ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам; прадастаўленне адпаведных ільгот пры залічэнні ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у парадку і на ўмовах, якія ўстаноўлены Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і Правіламі прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, што зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253);

1.3. бясплатнае навучанне ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання, у дзяржаўных спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах, а таксама ў парадку і на ўмовах, якія прадугледжаны заканадаўствам, у дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.»;

у пункце 2 словы «пунктам 1» замяніць словамі «падпунктамі 1.1 і 1.3 пункта 1».

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

11 ліпеня 2007 года, г. Мінск.

№ 253-З