Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь"
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў       14 чэрвеня 2007 года
 
Адобраны Саветам Рэспублікі           22 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 88, 2/1037) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. Абзац васемнаццаты часткі першай артыкула 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"юбілейныя медалі, што ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у сувязі з важнымі юбілейнымі датамі ў гісторыі дзяржавы і грамадства, парадак і асаблівасці ўзнагароджання якімі вызначаюцца ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні гэтых медалёў;".
 
2. У артыкуле 60:
 
часткі трэцюю і шостую дапоўніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь";
 
частку восьмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Падрыхтаваныя прадстаўленні, за выключэннем прадстаўленняў аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў, пералічаных у артыкуле 62 гэтага Закона, падаюцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для разгляду.";
 
дапоўніць артыкул часткамі дзевятай — адзінаццатай наступнага зместу:
 
"Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь або іншы дзяржаўны орган, упаўнаважаны ўносіць прадстаўленні аб ўзнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, накіроўвае ўзнагародныя лісты ў Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь для атрымання заключэння.
 
Прадстаўленні аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь уносяцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
 
Пералік дакументаў, якія ўключаюцца ў прадстаўленні аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".
 
3. Частку сёмую артыкула 63 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Формы ўзнагароднага ліста і анкеты ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".
 
4. У артыкуле 64:
 
пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:
 
"Узнагароджанне ордэнамі і медалямі Рэспублікі Беларусь праводзіцца, як правіла, паслядоўна, пачынаючы з найменшай ступені адзнакі, прадугледжанай за ўклад у абарону і ўмацаванне дзяржавы, прымнажэнне эканамічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу краіны, а таксама за заслугі ў адпаведным відзе дзейнасці.
 
Да прысваення ганаровага звання Рэспублікі Беларусь прадстаўляюцца асобы, як правіла, раней узнагароджаныя ордэнамі або медалямі Рэспублікі Беларусь або ордэнамі ці медалямі СССР.";
 
частку другую лічыць часткай чацвёртай.
 
5. У артыкуле 66:
 
пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:
 
"Кожнаму ўзнагароджанаму медалём Героя Беларусі выдаецца таксама яе сімвал, аб чым робіцца адпаведны запіс у пасведчанні да гэтага медаля.";
 
частку чацвёртую лічыць часткай пятай.
 
6. У артыкуле 68:
 
назву артыкула дапоўніць словамі ", перадача дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь наследнікам";
 
часткі трэцюю і пятую пасля слоў "дакументы да іх" дапоўніць словамі ", сімвал медаля Героя Беларусі";
 
у частцы чацвёртай:
 
першы сказ пасля слоў "дакументы да іх" дапоўніць словамі
", сімвал медаля Героя Беларусі";
 
другі сказ пасля слоў "Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі
", сімвал медаля Героя Беларусі".
 
7. У артыкуле 70:
 
частку трэцюю пасля слоў "званням Рэспублікі Беларусь" і "узнагароды Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі ", сімвала медаля Героя Беларусі";
 
у частцы пятай словы "а таксама дублікатаў дакументаў да іх" замяніць словамі "дублікатаў дакументаў да іх, а таксама дублікатаў сімвала медаля Героя Беларусі".
 
8. У артыкуле 72:
 
частку другую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Прадстаўленне суда аб пазбаўленні дзяржаўнай узнагароды накіроўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.";
 
частку трэцюю пасля слоў "дакументы да іх" дапоўніць словамі
", сімвалы медаля Героя Беларусі".
 
9. Частку трэцюю артыкула 73 і частку першую артыкула 74 пасля слоў "дакументы да іх" дапоўніць словамі ", сімвалы медаля Героя Беларусі".
 
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
11 ліпеня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 254-З