Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасці за злачынствы, звязаныя з карупцыяй

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 22 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922; № 83, 2/974) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 210:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Авалодванне маёмасцю або набыццё права на маёмасць, ажыццёўленыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), —

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

з абзаца другога часткі 3 і абзаца другога часткі 4 словы «або без пазбаўлення» выключыць.

2. У артыкуле 211:

абзац другі часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

з абзаца другога часткі 3 словы «або без канфіскацыі» і «або без пазбаўлення» выключыць;

з абзаца другога часткі 4 словы «або без пазбаўлення» выключыць.

3. У артыкуле 235:

абзац другі часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

4. Абзац другі часткі 1 і абзац другі часткі 2 артыкула 399 дапоўніць словамі «з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

5. У артыкуле 424:

абзац другі часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

з абзаца другога часткі 3 словы «або без пазбаўлення» выключыць.

6. У артыкуле 425:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Наўмыснае насуперак інтарэсам службы невыкананне службовай асобай дзеянняў, якія яна павінна была і магла ажыццявіць з прычыны ўскладзеных на яе службовых абавязкаў, якое спалучана з патураннем злачынству або пацягнула невыкананне паказчыкаў, дасягненне якіх з'яўлялася ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, або нанясенне ўрону ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам (бяздзейнасць службовай асобы), —

караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

7. У артыкуле 426:

абзац другі часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

8. У артыкуле 428:

у абзацы другім часткі 1 словы «аднаго года» замяніць словамі «двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення»;

абзац другі часткі 2 дапоўніць словамі «з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

9. Абзац другі артыкула 429 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

10. З абзаца другога часткі 1, абзаца другога часткі 2 і абзаца другога часткі 3 артыкула 430 словы «або без канфіскацыі» і «або без пазбаўлення» выключыць.

11. Назву і абзац першы часткі 1 артыкула 433 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 433. Прыняцце незаконнай узнагароды

1. Прыняцце работнікам дзяржаўнага органа альбо іншай дзяржаўнай арганізацыі, які не з'яўляецца службовай асобай, маёмасці або іншай выгады маёмаснага характару, якія прадастаўляюцца яму за ажыццёўленую ў межах яго службовых паўнамоцтваў (працоўных абавязкаў) дзейнасць (бяздзейнасць) на карысць асобы, якая прадастаўляе такую маёмасць або іншую выгаду маёмаснага характару, альбо за выконваемую работу, якая ўваходзіць у кола яго службовых (працоўных) абавязкаў, акрамя прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аплаты працы —».

12. У артыкуле 455:

абзац другі часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца абмежаваннем па ваеннай службе на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або накіраваннем у дысцыплінарную воінскую часць на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца абмежаваннем па ваеннай службе на тэрмін да двух гадоў, або накіраваннем у дысцыплінарную воінскую часць на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

18 ліпеня 2007 года, г. Мінск.

№ 264-З