Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня 2007 года
 
Адобраны Саветам Рэспублікі 22 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) дапоўніць артыкулам 361 наступнага зместу:
 
"Артыкул 361. Асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцяў, уключаных у культурна- гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь
 
Асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцяў, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.".
 
Артыкул 2. Артыкул 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896) пасля часткі другой дапоўніць часткай наступнага зместу:
 
"Асаблівасці выкарыстання каштоўных і рэдкіх выданняў, калекцый, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.";
 
часткі трэцюю і чацвёртую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай і пятай.
 
Артыкул 3. Пункт 36 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 216; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 45, 2/39) выкласці ў наступнай рэдакцыі: 
 
"36. Каштоўнасці Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, акрамя каштоўнасцяў, у адносінах да якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб пераходзе права ўласнасці.".
 
Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2002 года "Аб каштоўных металах і каштоўных камянях" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 73, 2/859; 2005 г., № 10, 2/1101) наступныя змяненні і дапаўненні: 
 
1. У артыкуле 6:
 
з абзаца дзесятага словы "у адпаведнасці з дзяржаўным заказам" выключыць;
 
з абзаца адзінаццатага словы "і каштоўных камянёў" і "і каштоўныя камяні" выключыць.
 
2. З абзаца шостага часткі другой артыкула 7 словы "і каштоўных камянёў" і "і каштоўныя камяні" выключыць.
 
3. Артыкул 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 8. Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму рэгуляванню і кантролю ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:
 
зацвярджае Палажэнне аб Дзяржаўным фондзе каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і прагнозныя памеры Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь;
 
прымае рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў дзяржаўнага рэзервовага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, а таксама каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь пры пераходзе права ўласнасці на іх і вывазе іх за межы Рэспублікі Беларусь;
 
узгадняе рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь; аб зняцці з уліку каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, а таксама каштоўных металаў і каштоўных камянёў, здабытых з лому і адходаў, не вернутых у Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, або каштоўнасцяў, якія выкрадзены (страчаны) з Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь; аб выдачы Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь ліцэнзіі на экспарт пры вывазе з Рэспублікі Беларусь рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь лому і адходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні;
 
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".
 
4. У артыкуле 9:
 
абзац трэці выключыць;
 
абзацы чацвёрты—адзінаццаты лічыць адпаведна абзацамі трэцім—дзесятым;
 
абзац трэці дапоўніць словамі ", аб зняцці з уліку каштоўных металаў і каштоўных камянёў, здабытых з лому і адходаў, не вернутых у Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, або каштоўнасцяў, якія выкрадзены (страчаны) з Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь (за выключэннем каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь)";
 
абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"штогод фарміруе дзяржаўны заказ на пастаўку каштоўных металаў для дзяржаўных патрэб;";
 
абзац дзевяты пасля слова "устанаўлівае" дапоўніць словамі "у межах сваёй кампетэнцыі";
 
пасля абзаца дзевятага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:
 
"устанаўлівае формы зводнай справаздачы аб памеры і стане Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь у цэлым і асобных яго частак;
 
прадстаўляе да 15 красавіка года, які надыходзіць за справаздачным, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь зводную справаздачу аб памеры і стане Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, узгодненую з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, па форме, якая ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;";
 
абзац дзесяты лічыць абзацам дванаццатым.
 
5. У артыкуле 10:
 
абзац трэці выключыць;
 
абзацы чацвёрты—дзесяты лічыць адпаведна абзацамі трэцім—дзевятым;
 
абзац трэці дапоўніць словамі ", у тым ліку прымае рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем рашэнняў аб выкарыстанні ўказаных каштоўнасцяў пры пераходзе права ўласнасці на іх і вывазе іх за межы Рэспублікі Беларусь, а таксама па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь — рашэнні аб зняцці з уліку каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь";
 
пасля абзаца трэцяга дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:
 
"ажыццяўляе ўлік каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і штоквартальна да 15-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным перыядам, прадстаўляе Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь справаздачу аб астатках і руху такіх каштоўнасцяў;";
 
абзацы чацвёрты—дзевяты лічыць адпаведна абзацамі пятым—дзесятым.
 
6. У артыкуле 11:
 
абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"фарміруе дзяржаўны рэзервовы фонд, аператыўны фонд, фонд перапрацоўкі Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, а таксама культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь з каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў Дзяржаўным сховішчы каштоўнасцяў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;";
 
пасля абзаца другога дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:
 
"ажыццяўляе экспертызу і ацэнку каштоўнасцяў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;";
 
абзацы трэці—дванаццаты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым—трынаццатым;
 
у абзацы сёмым словы "справаздачнасць аб яго памеры і стане" замяніць словамі "і Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь штоквартальна да 30-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным перыядам, зводная справаздача аб памеры і стане Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь у цэлым і асобных яго частак па формах, якія ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь";
 
у абзацы восьмым словы "прагнознымі памерамі" замяніць словамі "Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прагнознымі памерамі Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь";
 
абзац дзесяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"выконвае функцыі дзяржаўнага заказчыка на пастаўку каштоўных металаў для дзяржаўных патрэб і ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзяржаўнага заказу;";
 
абзац адзінаццаты пасля слова "водпуск" дапоўніць словамі "і (або) продажу".
 
7. Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 12. Паўнамоцтвы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі
 
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампетэнцыі:
 
фарміруе культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь з каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў падпарадкаваных яму арганізацыях;
 
ажыццяўляе ўлік каштоўнасцяў культурна-гістарычнага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў падпарадкаваных яму арганізацыях;
 
прадстаўляе Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь штоквартальна да 15-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным перыядам, справаздачу аб астатках і руху каштоўнасцяў культурна-гістарычнага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь арганізацыях;
 
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 
Іншыя дзяржаўныя органы ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі:
 
ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за дзейнасцю з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў межах кампетэнцыі, якая ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
 
устанаўліваюць парадак уліку і справаздачнасці пры вытворчасці, перапрацоўцы, апрацоўцы, выкарыстанні і абарачэнні каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
 
устанаўліваюць у межах кампетэнцыі, якая вызначана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, правілы і працэдуры выканання работ па ацэнцы адпаведнасці прадукцыі (вырабаў) з каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі;
 
устанаўліваюць парадак гандлю ювелірнымі і іншымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
 
ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".
 
8. У артыкуле 15:
 
у частцы трэцяй словы "з банкаўскіх і мерных зліткаў каштоўных металаў" замяніць словамі "Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з банкаўскіх зліткаў каштоўных металаў, якія паступілі ў аператыўны фонд, у адпаведнасці з зацверджанымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прагнознымі памерамі Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь";
 
у частцы чацвёртай словы "з банкаўскіх зліткаў каштоўных металаў" замяніць словамі "Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з банкаўскіх зліткаў каштоўных металаў, набытых на ўнутраным і міжнародным рынках,";
 
частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Аператыўны фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якая фарміруецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з банкаўскіх і мерных зліткаў каштоўных металаў, прадукцыі (вырабаў) з каштоўных металаў, пастаўленых у кошт выканання дзяржаўнага заказу, набытых гэтым Міністэрствам на ўнутраным і міжнародным рынках, а таксама з банкаўскіх і мерных зліткаў каштоўных металаў, прадукцыі (вырабаў) з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць па падставах, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, каштоўных камянёў, прыдатных для вытворчасці ювелірных вырабаў, і прыраўнаваных да каштоўных камянёў унікальных прыродных бурштынавых утварэнняў і прызначаная для забеспячэння фінансавых, вытворчых, навуковых і сацыяльна-культурных патрэбнасцяў Рэспублікі Беларусь.";
 
частку шостую пасля слова "якая фарміруецца" дапоўніць словамі "Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь";
 
у частцы сёмай словы "у выглядзе" і "заказу" замяніць адпаведна словамі ", якая фарміруецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з" і "заказу,";
 
часткі дзевятую і дзесятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Фарміраванне залатога запасу ажыццяўляецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь за кошт уласных сродкаў (у тым ліку даходаў, атрыманых ад кіравання залатым запасам), замежнай валюты, сродкаў рублёвай эмісіі і іншых крыніц, якія прадугледжаны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
 
Рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь прымаюцца:
 
дзяржаўнага рэзервовага фонду — Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
 
залатога запасу пры пераходзе права ўласнасці на каштоўнасці і вывазе іх за межы Рэспублікі Беларусь — Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у іншых выпадках — Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь;
 
аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду — Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.";
 
частку адзінаццатую выключыць.
 
9. У артыкуле 16:
 
з абзаца другога словы ", у тым ліку ў кошт выканання дзяржаўнага заказу і перайшоўшыя ў дзяржаўную ўласнасць" выключыць;
 
у абзацы пятым словы "заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама згодна з пастановай суда" замяніць словамі "заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".
 
Артыкул 5. Артыкул 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167) дапоўніць пунктам 41 наступнага зместу:
 
"41. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.".
 
Артыкул 6. Пункт 1 артыкула 45 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
 
"Асаблівасці выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.".
 
Артыкул 7. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
 
забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
 
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
 
Артыкул 8. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 7, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
18 ліпеня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 265-З