Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змянення ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 чэрвеня 2007 года
 
Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Абзац другі часткі 2 артыкула 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 83, 2/974) выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.".
 
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
18 ліпеня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 266-З