Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы першай артыкула 1:

у абзацах трэцім і чацвёртым словы «лакальныя нарматыўныя акты» і «лакальнымі нарматыўнымі актамі» замяніць адпаведна словамі «лакальныя нарматыўныя прававыя акты» і «лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі»;

у абзацы трынаццатым словы «вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах» замяніць словамі «установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі».

2. У частцы другой артыкула 4, абзацы першым часткі другой артыкула 236, частках першай і другой артыкула 320, частцы другой артыкула 349, частцы першай артыкула 355, частцы першай артыкула 361 словы «лакальныя нарматыўныя акты» і «лакальныя акты» замяніць словамі «лакальныя нарматыўныя прававыя акты» ў адпаведных склоне і ліку.

3. У артыкуле 5:

у назве артыкула слова «грамадзян» замяніць словам «работнікаў»;

з тэксту артыкула словы «(ваеннаслужачых, служачых дзяржаўнага апарату і інш.)» выключыць.

4. У артыкуле 7:

у частцы першай:

у пункце 3 словы «лакальныя нарматыўныя акты» замяніць словамі «лакальныя нарматыўныя прававыя акты»;

дапоўніць частку пунктам 4 наступнага зместу:

«4) працоўныя дагаворы.»;

у частцы другой словы «Лакальныя нарматыўныя акты» замяніць словамі «Лакальныя нарматыўныя прававыя акты».

5. У частцы першай артыкула 16:

пункт 2 дапоўніць словамі «, на працягу аднаго месяца з дня выдачы пісьмовага запрашэння, калі бакі не дамовіліся аб іншым»;

у пункце 3 словы «навучальнай установы» замяніць словамі «ўстановы адукацыі»;

у пункце 5 словы «навучальных устаноў» замяніць словамі «ўстановамі адукацыі»;

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«7) ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы, якія звольнены з Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь і накіраваны на працу ў лік броні для прадастаўлення першага працоўнага месца.».

6. Частку другую артыкула 17 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Разнавіднасцю тэрміновага працоўнага дагавора з'яўляецца кантракт, які заключаецца ў парадку і на ўмовах, якія прадугледжаны заканадаўствам аб працы.».

7. У частцы пятай артыкула 28:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2) маладых рабочых (служачых) пасля заканчэння ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі;»;

у пункце 3 словы «вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» замяніць словамі «устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі».

8. У артыкуле 30:

частку другую пасля слова «прадугледжаных» дапоўніць словамі «часткай трэцяй гэтага артыкула,»;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Работнікі, якія абавязаны пакрываць расходы па ўтрыманню дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, за неналежнае выкананне працоўных абавязкаў, парушэнне працоўнай дысцыпліны могуць быць пераведзены наймальнікам са згоды органа дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва на іншую працу.»;

часткі трэцюю—пятую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай—шостай;

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры пераводзе на іншую працу ў таго ж наймальніка з работнікам заключаецца працоўны дагавор з захаваннем патрабаванняў артыкулаў 18 і 19 гэтага Кодэкса.».

9. У частцы трэцяй артыкула 33 першы сказ дапоўніць словамі «, а для замяшчэння работніка, які адсутнічае, такі перавод не можа перавышаць аднаго месяца на працягу каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня)».

10. Частку трэцюю артыкула 34 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры часовым пераводзе работніка на іншую працу ў сувязі з прастоем аплата працы ажыццяўляецца па рабоце, якая выконваецца. Пры гэтым пры часовым пераводзе на ніжэйаплатную працу за работнікамі, якія выконваюць нормы выпрацоўкі або пераведзены на пачасова аплатную працу, захоўваецца сярэдні заробак па ранейшай працы, а работнікам, якія не выконваюць нормы выпрацоўкі, ажыццяўляецца аплата працы па рабоце, якая выконваецца, але не ніжэй іх тарыфнай стаўкі.».

11. Артыкул 36 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 36. Працоўныя адносіны пры перападначаленні, рэарганізацыі арганізацыі і змене ўласніка маёмасці

Перадача арганізацыі з падначалення аднаму органу ў падначаленне іншаму не спыняе дзеяння працоўнага дагавора.

Пры змене ўласніка маёмасці арганізацыі новы ўласнік не пазней чым праз тры месяцы з дня ўзнікнення ў яго права ўласнасці мае права скасаваць працоўны дагавор з кіраўніком арганізацыі, яго намеснікамі і галоўным бухгалтарам.

Пры змене ўласніка маёмасці і рэарганізацыі (зліцці, далучэнні, падзеле, вылучэнні, пераўтварэнні) арганізацыі працоўныя адносіны са згоды работніка на ўмовах, якія прадугледжаны працоўным дагаворам, прадаўжаюцца. Пры адмове работніка ад прадаўжэння работы па той жа прафесіі, займаемай пасадзе працоўны дагавор спыняецца ў адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 35 гэтага Кодэкса.

Калі ўмовы, якія прадугледжаны працоўным дагаворам па той жа прафесіі, займаемай пасадзе, не могуць быць захаваны, працоўны дагавор можа спыняцца ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 42 гэтага Кодэкса.

Пры змене ўласніка маёмасці арганізацыі скарачэнне колькасці або штату работнікаў дапускаецца толькі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці.».

12. У артыкуле 42:

з абзаца першага слова «толькі» выключыць;

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«7) з'яўлення на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення, а таксама распівання спіртных напояў, ужывання наркатычных сродкаў або таксічных рэчываў у працоўны час або па месцы працы;».

13. У артыкуле 43:

назву артыкула пасля слова «Парадак» дапоўніць словамі «і ўмовы»;

у частцы першай словы «1, 2, 3 і 6» замяніць словамі «1 (за выключэннем ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка), 2 і 3»;

у частцы другой словы «Пры гэтым не» замяніць словам «Не»;

частку чацвёртую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Пры гэтым, калі ініцыятыва ў дасягненні такога пагаднення зыходзіць ад наймальніка пасля папярэджання работніка аб маючым адбыцца вызваленні, кампенсацыя выплачваецца прапарцыянальна часу, які застаўся да заканчэння двухмесячнага тэрміну папярэджання.».

14. У артыкуле 44:

у пункце 1 слова «воінскую» замяніць словам «ваенную»;

пункт 5 дапоўніць словамі «, або судовай пастановы аб працаўладкаванні работніка, які абавязаны пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні»;

пункт 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«6) смерць работніка, прызнанне яго судом без вестак адсутным або аб'яўленне памерлым, смерць наймальніка — фізічнай асобы.».

15. У частцы другой артыкула 45 словы «якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу; якія ўдзельнічалі ў 1986—1989 гадах у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, працавалі ў зоне эвакуацыі» замяніць словамі «якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986—1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння), у 1986—1987 гадах — у зоне першачарговага адсялення або ў зоне наступнага адсялення».

16. У частцы першай артыкула 46 словы «пункта 7 і выпадкаў прызнання работніка непрацаздольным, якія пацверджаны заключэннем МРЭК, пунктаў 2 і 3 артыкула 47» замяніць словамі «пунктаў 2 і 7».

17. Артыкул 47 дапоўніць пунктамі 11 і 12 наступнага зместу:

«11) змены ўласніка маёмасці арганізацыі (у адносінах да кіраўніка арганізацыі, яго намеснікаў і галоўнага бухгалтара — частка другая артыкула 36);

12) парушэння кіраўніком арганізацыі без уважлівых прычын парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы і (або) дапамог;».

18. У артыкуле 48:

частку трэцюю пасля слова «памеры» дапоўніць словамі «не менш»;

з часткі чацвёртай словы «, а ў сувязі з эвакуацыяй, адсяленнем або самастойным выездам з зон эвакуацыі, першачарговага і наступнага адсялення ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — не менш за чатырохразовы» выключыць;

у частцы пятай:

словы «(пункт 5 артыкула 35)» замяніць словамі «(пункт 11 артыкула 47)»;

пасля слова «памеры» дапоўніць частку словамі «не менш»;

з часткі сёмай словы «у залежнасці ад стажу працы ў дадзенага наймальніка» выключыць.

19. У артыкуле 49:

у частцы другой:

пункт 2 пасля слоў «які не прайшоў» дапоўніць словам «інструктаж,»;

у пункце 3 словы «пры выкананні работ, звязаных з павышанай небяспекай» замяніць словамі «, якія забяспечваюць бяспеку працы»;

у частцы трэцяй словы «які затрыманы па месцы працы ў момант учынення крадзяжу» замяніць словамі «які ўчыніў крадзеж маёмасці наймальніка»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«За перыяд адхілення ад працы заработная плата не налічваецца, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны часткай пятай гэтага артыкула.»;

дапоўніць артыкул часткай пятай наступнага зместу:

«Пры адхіленні ад працы работніка, які не прайшоў інструктаж, праверку ведаў па ахове працы або медыцынскі агляд у выпадках і парадку, якія прадугледжаны заканадаўствам, не па сваёй віне, яму ажыццяўляецца аплата за ўвесь час адхілення ад работы ў адпаведнасці з часткай першай артыкула 71 гэтага Кодэкса.».

20. У частцы шостай артыкула 50 словы «дзённае аддзяленне навучальнай установы або ў аспірантуру» замяніць словамі «дзённую форму атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі».

21. У артыкуле 51 словы «гэтым Кодэксам» замяніць словам «заканадаўствам».

22. У частцы першай артыкула 53:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) добрасумленна выконваць свае працоўныя абавязкі, у тым ліку выконваць устаноўленыя нормы працы;»;

у пунктах 2 і 11 словы «лакальным нарматыўным актам» і «лакальных нарматыўных актаў» замяніць адпаведна словамі «лакальным нарматыўным прававым актам» і «лакальных нарматыўных прававых актаў»;

з пункта 5 слова «(дакументамі)» выключыць.

23. У артыкуле 55:

у частцы першай:

у пункце 5:

словы «(дакументамі)», «(дакументах)» выключыць;

пасля слова «шкоднымі» дапоўніць пункт словамі «і (або) небяспечнымі»;

у пункце 7:

словы «лакальнымі нарматыўнымі актамі» замяніць словамі «лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі»;

пасля слова «шкоднымі» дапоўніць пункт словамі «і (або) небяспечнымі»;

у пунктах 9 і 17 словы «лакальнымі нарматыўнымі актамі» і «лакальных нарматыўных актаў» замяніць адпаведна словамі «лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі» і «лакальных нарматыўных прававых актаў»;

у частцы другой словы «лакальных нарматыўных актаў» замяніць словамі «лакальных нарматыўных прававых актаў».

24. Артыкулы 57—59 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 57. Заработная плата

Заработная плата — узнагарода за працу, якую наймальнік абавязаны выплаціць работніку за выкананую работу ў залежнасці ад яе складанасці, колькасці, якасці, умоў працы і кваліфікацыі работніка з улікам фактычна адпрацаванага часу, а таксама за перыяды, якія ўключаюцца ў працоўны час.

Артыкул 58. Iндэксацыя заработнай платы

Iндэксацыя заработнай платы ажыццяўляецца ў сувязі з інфляцыяй, а таксама пры несвоечасовай яе выплаце ў парадку і на ўмовах, якія прадугледжаны заканадаўствам.

Артыкул 59. Мінімальная заработная плата

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) — дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы за работу ў нармальных умовах пры выкананні ўстаноўленай (месячнай і пагадзіннай) нормы працы.

Памер мінімальнай заработнай платы, парадак яго ўстанаўлення і ўмовы павышэння вызначаюцца заканадаўствам.».

25. У артыкуле 60:

у частцы першай словы «і службовыя аклады» замяніць словам «(аклады)»;

з часткі другой словы «як мінімальныя гарантыі памераў аплаты працы» выключыць.

26. Артыкул 62, часткі першую і другую артыкула 262 пасля слова «шкоднымі» дапоўніць словамі «і (або) небяспечнымі».

27. У частцы другой артыкула 63 словы «служачых дзяржаўнага апарату» замяніць словамі «дзяржаўных служачых».

28. У артыкуле 66:

у частцы першай словы «пачасовых рабочых» замяніць словамі «рабочых з пачасовай аплатай працы»;

у частках другой і трэцяй словы «рабочых-здзельшчыкаў», «рабочым-здзельшчыкам» замяніць адпаведна словамі «рабочых са здзельнай аплатай працы», «рабочым са здзельнай аплатай працы».

29. У артыкуле 69:

пункт 2 часткі першай пасля слова «пагадзінных» дапоўніць словам «тарыфных»;

у частцы трэцяй словы «пагадзіннай або дзённай стаўкі звыш акладу» замяніць словамі «пагадзіннай тарыфнай стаўкі (акладу) звыш месячнага акладу».

30. Артыкул 70 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 70. Аплата працы ў начны час

За кожную гадзіну працы ў начны час або ў начную змену пры зменным рэжыме працы ажыццяўляюцца даплаты ў памеры, які ўстанаўліваецца калектыўным дагаворам, пагадненнем, але не ніжэй 20 працэнтаў пагадзіннай тарыфнай стаўкі (акладу) работніка, а для арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, — Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам. Пры гэтым начной зменай лічыцца змена, у якой больш як 50 працэнтаў часу прыпадае на начны час.».

31. Частку першую артыкула 72 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры пераводзе работніка з яго згоды па ініцыятыве наймальніка або ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем на іншую пастаянную або часовую ніжэйаплатную працу за ім захоўваецца яго ранейшы сярэдні заробак на працягу не менш як два тыдні з дня пераводу.».

32. Частку трэцюю артыкула 77 дапоўніць словамі «, не пазней як праз 7 каляндарных дзён з дня падачы наймальніку адпаведных дакументаў».

33. Артыкул 78 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 78. Адказнасць за затрымку разліку пры звальненні

У выпадку нявыплаты па віне наймальніка ў тэрміны, якія ўстаноўлены часткай першай артыкула 77 гэтага Кодэкса, належных пры звальненні сум выплат работнік мае права спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень іх затрымкі, а ў выпадку нявыплаты часткі сумы — прапарцыянальна нявыплачаным пры разліку грашовым сумам.».

34. Артыкул 80 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 80. Разліковыя лісткі

Наймальнік пры выплаце заработнай платы штомесяц абавязаны выдаваць кожнаму работніку разліковы лісток з указаннем у ім складаных частак заработнай платы, якая належыць яму за адпаведны перыяд, памераў вылічэнняў з заработнай платы, а таксама агульнай сумы заработнай платы, якая падлягае выплаце.

Форма разліковага лістка зацвярджаецца наймальнікам.».

35. Артыкул 83 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 83. Прымяненне паправачных каэфіцыентаў пры падліку сярэдняга заробку

Калі ў перыядзе, які ўлічваецца для вызначэння сярэдняга заробку, адбылося павышэнне тарыфных ставак (акладаў), то падлік сярэдняга заробку ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку за папярэдні перыяд з прымяненнем паправачных каэфіцыентаў.

Парадак прымянення паправачных каэфіцыентаў пры падліку сярэдняга заробку ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.».

36. Артыкул 87 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 87. Устанаўленне, замена і перагляд нормаў працы

Наймальнік абавязаны ўстанаўліваць нормы працы, забяспечваць іх замену і перагляд з удзелам прафсаюза.

Для аднародных работ распрацоўваюцца і зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку міжгаліновыя, галіновыя і іншыя нормы працы.

Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікам павінна быць паведамлена не пазней чым за адзін месяц.».

37. З часткі другой артыкула 88 словы «(дзённай»), «(дзённую)» выключыць.

38. У частцы першай артыкула 99 словы «энергетыцы», «рачным», «шасэйных» замяніць адпаведна словамі «электраэнергетыцы», «водным», «аўтамабільных».

39. У артыкуле 102:

пасля слоў «павышэння кваліфікацыі» дапоўніць артыкул словам «, стажыроўкі»;

словы «з адрывам ад вытворчасці» выключыць.

40. У артыкуле 107:

пункт 2 часткі другой выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2) пры звальненні работніка да заканчэння таго рабочага года, у лік якога ён ужо атрымаў працоўны водпуск, за неадпрацаваныя дні водпуску. Вылічэнні за гэтыя дні не ажыццяўляюцца, калі работнік звальняецца па падставах, указаных у пунктах 1, 2, 4 і 5 артыкула 35, пунктах 1, 2 і 6 артыкула 42, пунктах 1, 2 і 6 артыкула 44 гэтага Кодэкса, па ўласнаму жаданню ў сувязі з накіраваннем на навучанне або выхадам на пенсію, а таксама калі пры звальненні работніку не налічваюцца якія-небудзь выплаты або калі наймальнік, маючы на тое права, не зрабіў вылічэнні пры выплаце разліку або вылічыў толькі частку запазычанасці работніка;»;

частку чацвёртую пасля слова «Наймальнік» дапоўніць словамі «у выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам,».

41. Артыкул 109 пасля слоў «вылічэнні з» дапоўніць словамі «прадугледжаных заканадаўствам сум».

42. Назву, часткі першую і трэцюю артыкула 113 пасля слова «шкоднымі» дапоўніць словамі «і (або) небяспечнымі».

43. У артыкуле 114:

у частцы другой словы «агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў» замяніць словамі «агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі»;

частку чацвёртую пасля слова «эвакуацыі» дапоўніць словам «(адчужэння)».

44. У артыкуле 115:

у частцы другой:

у пункце 2 словы «агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў» замяніць словамі «агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі»;

пункт 4 пасля слова «эвакуацыі» дапоўніць словам «(адчужэння)»;

у частцы трэцяй:

абзац першы пасля слова «шкоднымі» дапоўніць словамі «і (або) небяспечнымі»;

у пункце 1 слова «восем» замяніць словам «сем».

45. Артыкул 116 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 116. Працягласць працы ў працоўны дзень, які непасрэдна папярэднічае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню

Працягласць працы ў працоўны дзень, які непасрэдна папярэднічае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню (частка першая артыкула 147), скарачаецца на адну гадзіну.

Калі па ўмовах вытворчасці скарачэнне працягласці працы, якое прадугледжана часткай першай гэтага артыкула, немагчыма, перапрацоўка кампенсуецца па ўзгадненню бакоў прадастаўленнем дадатковага дня адпачынку, які аплачваецца ў адзінарным памеры, па меры накаплення гэтых гадзін або павышанай іх аплатай у памеры, які ўстаноўлены для аплаты звышурочнай працы (частка першая артыкула 69).».

46. У артыкуле 117:

пункт 2 часткі чацвёртай выключыць;

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Iнваліды пры ўмове, што такая работа не забаронена ім на падставе медыцынскага заключэння, а таксама жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, могуць прыцягвацца да працы ў начны час толькі з іх пісьмовай згоды.».

47. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 1181 наступнага зместу:

«Артыкул 1181. Ненармаваны працоўны дзень

Ненармаваны працоўны дзень — асобы рэжым працы, у адпаведнасці з якім асобныя работнікі могуць пры неабходнасці эпізадычна па пісьмоваму або вуснаму загаду (распараджэнню), пастанове наймальніка або па сваёй ініцыятыве з ведама наймальніка або ўпаўнаважанай службовай асобы наймальніка выконваць свае працоўныя абавязкі за межамі ўстаноўленай нормы працягласці працоўнага часу. Магчымая ў сувязі з гэтым перапрацоўка звыш нормы працоўнага часу не з'яўляецца звышурочнай працай і кампенсуецца прадастаўленнем дадатковага водпуску за ненармаваны працоўны дзень (артыкул 158).

Катэгорыі работнікаў, якім не ўстанаўліваецца ненармаваны працоўны дзень, вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.».

48. Пункт 4 часткі другой артыкула 120 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4) работнікі, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у дні заняткаў;».

49. Назву, часткі першую і другую артыкула 125 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 125. Зменная праца і рэжым працоўнага часу пры зменнай працы

Праца ў дзве і больш змены лічыцца зменнай працай. Зменная праца ўводзіцца ў тых выпадках, калі працягласць вытворчага працэсу (працы) перавышае ўстаноўленую працягласць штодзённай працы, а таксама ў мэтах больш эфектыўнага выкарыстання абсталявання, павелічэння аб'ёму вытворчасці (работ, паслуг).

Рэжым працоўнага часу пры зменнай працы вызначаецца графікам зменнасці ў адпаведнасці з артыкулам 123 гэтага Кодэкса. Пры гэтым працягласць змены не можа перавышаць 12 гадзін. Iншая працягласць змены для асобных катэгорый работнікаў можа ўстанаўлівацца Урадам Рэспублікі Беларусь. Работнікі чаргуюцца па зменах раўнамерна. Праца на працягу дзвюх змен запар забараняецца.».

50. Артыкул 126 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 126. Падсумаваны ўлік працоўнага часу

У арганізацыях, дзе па ўмовах вытворчасці (працы) немагчыма або эканамічна немэтазгодна захаванне ўстаноўленай для дадзенай катэгорыі работнікаў штодзённай або штотыднёвай працягласці працоўнага часу, можа прымяняцца падсумаваны ўлік працоўнага часу.

Штотыднёвая працягласць працоўнага часу пры падсумаваным уліку можа быць большай або меншай за ўстаноўленую норму працягласці працоўнага часу ў тыдзень (артыкулы 112—114). Пры гэтым штодзённая працягласць працоўнага часу не можа перавышаць 12 гадзін.

Сума гадзін працоўнага часу па графіку работ (зменнасці) за ўліковы перыяд не павінна перавышаць нормы гадзін за гэты перыяд, якая разлічана ў адпаведнасці з артыкуламі 112—117 гэтага Кодэкса.

Уліковым перыядам пры падсумаваным уліку працоўнага часу прызнаецца перыяд, у межах якога павінна быць захавана ў сярэднім устаноўленая для дадзенай катэгорыі работнікаў норма працягласці працоўнага часу ў тыдзень (артыкулы 112—114).

Працягласць уліковага перыяду ўстанаўліваецца наймальнікам і не можа перавышаць аднаго каляндарнага года. Уліковы перыяд можа вызначацца каляндарнымі перыядамі (месяц, квартал), іншымі перыядамі.

Падсумаваны ўлік працоўнага часу ўводзіцца наймальнікам па ўзгадненню з прафсаюзам.».

51. У артыкуле 136:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры пяцідзённым працоўным тыдні прадастаўляюцца два выхадныя дні кожны каляндарны тыдзень.»;

першы сказ часткі чацвёртай дапоўніць словамі «, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны артыкуламі 140 і 141 гэтага Кодэкса»;

частку шостую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «У мэтах рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, выхадных дзён, дзяржаўных святаў і святочных дзён (частка першая артыкула 147) Урад Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа пераносіць асобныя працоўныя дні на выхадныя дні, якія прыпадаюць на суботу.».

52. У частцы трэцяй артыкула 138 словы «шматзменным рэжыме працы» замяніць словамі «зменнай працы».

53. З часткі першай артыкула 146 слова «першай,» выключыць.

54. У артыкуле 148:

у частцы першай словы «(часткі першая, трэцяя і чацвёртая артыкула 147)» замяніць словамі «(частка першая артыкула 147)», словы «часткай першай» замяніць словамі «часткамі першай і чацвёртай»;

частку другую пасля слова «аплаты» дапоўніць словамі «у павышаным памеры», пасля слова «іншы» дапоўніць словам «неаплатны».

55. У частцы другой артыкула 150:

у пункце 1:

з абзаца другога слова «мінімальны» выключыць;

абзац трэці выключыць;

абзац чацвёрты лічыць абзацам трэцім;

у пункце 2:

з абзаца чацвёртага словы «без адрыву ад вытворчасці» выключыць;

абзац шосты выключыць;

абзац сёмы лічыць абзацам шостым.

56. У артыкуле 151:

з часткі першай словы «па агульнаму правілу» выключыць;

частку другую пасля слова «перыяд» дапоўніць словам «працоўнага».

57. Частку другую артыкула 153 пасля слоў «на працягу» дапоўніць словам «працоўнага».

58. У артыкуле 154 словы «мінімальны або асноўны падоўжаны водпуск» замяніць словамі «водпуск, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі».

59. Артыкул 155 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 155. Працягласць асноўнага водпуску

Працягласць асноўнага водпуску не можа быць менш чым 24 каляндарныя дні.

Пералікі арганізацый і пасад, а таксама катэгорый работнікаў з працягласцю асноўнага водпуску больш чым 24 каляндарныя дні, умовы прадастаўлення і канкрэтная працягласць гэтага водпуску ўстанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Працягласць асноўнага водпуску абавязковая для ўсіх наймальнікаў.».

60. Артыкул 156 выключыць.

61. Артыкулы 157—159 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 157. Дадатковыя водпускі за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы і за асобы характар работы

Работнікам, якія заняты на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на падставе атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы прадастаўляецца дадатковы водпуск за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Работнікам, праца якіх звязана з асаблівасцямі выканання работы, прадастаўляецца дадатковы водпуск за асобы характар работы.

Парадак, умовы прадастаўлення ўказаных дадатковых водпускаў і іх працягласць, а таксама парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 158. Дадатковыя водпускі за ненармаваны працоўны дзень

Работнікам з ненармаваным працоўным днём наймальнік за кошт уласных сродкаў устанаўлівае дадатковы водпуск за ненармаваны працоўны дзень працягласцю да 7 каляндарных дзён.

Парадак, умовы прадастаўлення і працягласць гэтага водпуску вызначаюцца калектыўным або працоўным дагаворам, наймальнікам.

Артыкул 159. Дадатковыя водпускі за працяглы стаж працы

Работнікам, якія маюць працяглы стаж працы ў адной арганізацыі, галіне, наймальнік за кошт уласных сродкаў можа ўстанаўліваць дадатковы водпуск за працяглы стаж працы да 3 каляндарных дзён.

Парадак, умовы прадастаўлення і працягласць гэтага водпуску вызначаюцца калектыўным або працоўным дагаворам, наймальнікам.».

62. Артыкулы 161 і 162 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 161. Замена водпуску грашовай кампенсацыяй

Частка працоўнага водпуску (асноўнага і дадатковага), якая перавышае 21 каляндарны дзень, па ўзгадненню паміж работнікам і наймальнікам можа быць заменена грашовай кампенсацыяй.

Замена грашовай кампенсацыяй водпускаў, якія прадастаўляюцца авансам, цяжарным жанчынам, работнікам, якія прызнаны інвалідамі, работнікам ва ўзросце да васемнаццаці гадоў і работнікам за працу ў зонах радыеактыўнага забруджвання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама дадатковых водпускаў за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы і за асобы характар работы не дапускаецца.

Артыкул 162. Падсумоўванне працоўных водпускаў

Дадатковыя водпускі далучаюцца да асноўнага водпуску (частка першая артыкула 155), калі іншае не прадугледжана актамі заканадаўства.».

63. Назву артыкула 165 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 165. Умова, пры якой ссоўваецца працоўны год».

64. У артыкуле 166:

частку першую дапоўніць словамі «, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны гэтым артыкулам»;

у частцы другой:

пункты 4 і 6 выключыць;

пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«9) работнікам, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі;»;

частку трэцюю выключыць;

часткі чацвёртую і пятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй і чацвёртай;

у частцы чацвёртай словы «, частках трэцяй і чацвёртай» замяніць словамі «і часткі трэцяй».

65. Частку чацвёртую артыкула 168 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры складанні графіка працоўных водпускаў наймальнік абавязаны запланаваць водпуск па жаданню работніка:

у летні або іншы зручны час:

1) асобам да васемнаццаці гадоў;

2) ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

3) жанчынам, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў або дзіця-інваліда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў;

4) работнікам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

5) работнікам, якія сталі інвалідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

6) работнікам, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986—1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння), у 1986—1987 гадах — у зоне першачарговага адсялення або ў зоне наступнага адсялення;

7) работнікам, якія эвакуіраваны і адселены з зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення, а таксама якія самастойна пакінулі гэтыя зоны пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС;

8) донарам, якім выдадзены знакі «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», «Ганаровы донар СССР», «Ганаровы донар таварыства Чырвонага Крыжа БССР»;

9) у іншых выпадках, якія прадугледжаны калектыўным або працоўным дагаворам;

у вызначаны перыяд:

1) работнікам, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, у вячэрняй і завочнай формах атрымання адукацыі, — перад або ў перыяд праходжання бягучай і падагульняючай атэстацыі, здачы кандыдацкіх экзаменаў, а таксама падчас канікулаў ва ўстанове адукацыі;

2) работнікам, жонкі якіх знаходзяцца ў водпуску па цяжарнасці і родах, — у перыяд гэтага водпуску;

3) тым, хто працуе па сумяшчальніцтву, — адначасова з працоўным водпускам па асноўнай працы;

4) настаўнікам (выкладчыкам) агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі, спецыялізаваных устаноў вытворчага навучання — у летні час;

5) жанчынам перад водпускам па цяжарнасці і родах або пасля яго;

6) працуючым жонкам (мужам) ваеннаслужачых — адначасова з водпускам іх мужоў (жонак).».

66. У артыкуле 170:

у частцы трэцяй слова «сямі» замяніць словам «чатырнаццаці»;

частку пятую пасля слова «шкоднымі» дапоўніць словамі «і (або) небяспечнымі».

67. У артыкуле 171:

у пункце 4 часткі першай словы «навучальнай установы» замяніць словамі «установы адукацыі»;

частку пятую выключыць.

68. У артыкуле 174:

у частцы першай словы «на часткі» замяніць словамі «на дзве часткі, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем»;

частку пятую пасля слова «шкоднымі» дапоўніць словамі «і (або) небяспечнымі».

69. У пункце 2 часткі трэцяй артыкула 177 слова «працоўных» замяніць словам «каляндарных».

70. Артыкул 178 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 178. Права работнікаў на атрыманне асноўнага і дадатковых водпускаў з наступным звальненнем

Па пісьмовай заяве работніка нявыкарыстаныя асноўны і дадатковыя водпускі могуць быць прадастаўлены яму з наступным звальненнем (акрамя выпадкаў звальнення за вінаватыя дзеянні). Пры гэтым днём звальнення лічыцца апошні дзень водпуску.

Пры звальненні ў сувязі з заканчэннем тэрміну працоўнага дагавора водпуск з наступным звальненнем прадастаўляецца ў межах тэрміну працоўнага дагавора.

Пры прадастаўленні работніку водпуску з наступным звальненнем па ўласнаму жаданню ён мае права адклікаць сваю заяву аб звальненні да дня пачатку водпуску, калі на яго месца не запрошаны іншы работнік, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам не можа быць адмоўлена ў заключэнні працоўнага дагавора.».

71. Артыкул 180 выключыць.

72. У артыкуле 181 словы «мінімальнай — 21 каляндарнага дня» замяніць словамі «асноўнага водпуску».

73. У частцы першай артыкула 183:

словы «без адрыву ад вытворчасці» выключыць;

дапоўніць частку словамі «у адпаведнасці з гэтым Кодэксам».

74. У частцы трэцяй артыкула 185 словы «можа быць прадастаўлены» замяніць словам «прадастаўляецца».

75. Артыкулы 186—188 выключыць.

76. Артыкулы 189—190 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 189. Кароткачасовы водпуск без захавання заработнай платы, які наймальнік абавязаны прадаставіць работніку

Наймальнік абавязаны па жаданню работніка прадаставіць водпуск без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён наступным катэгорыям работнікаў:

1) жанчынам, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў або дзіця-інваліда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў;

2) ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

3) тым, хто ажыццяўляе догляд хворых членаў сям'і ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем;

4) інвалідам, якія працуюць на вытворчасці, у цэхах і на ўчастках, якія спецыяльна прызначаны для працы гэтых асобаў;

5) іншым работнікам у выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем.

Водпускі, якія прадугледжаны часткай першай гэтага артыкула, прадастаўляюцца на працягу каляндарнага года ў перыяд, які ўзгоднены бакамі.

Артыкул 190. Кароткачасовы водпуск без захавання заработнай платы па сямейна-бытавых прычынах, для работы над дысертацыяй, напісання падручнікаў і па іншых уважлівых прычынах, які прадастаўляецца па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам

Па сямейна-бытавых прычынах, для работы над дысертацыяй, напісання падручнікаў і па іншых уважлівых прычынах акрамя тых, якія прадугледжаны часткай першай артыкула 189 гэтага Кодэкса, работніку па яго пісьмовай заяве можа быць прадастаўлены на працягу каляндарнага года водпуск без захавання заработнай платы не больш як 30 каляндарных дзён, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем.

Уважлівасць прычын ацэньвае наймальнік, калі іншае не ўстаноўлена калектыўным дагаворам, пагадненнем.».

77. Частку першую артыкула 191 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры неабходнасці часовага прыпынення работ або часовага змяншэння іх аб'ёму, а таксама пры адсутнасці іншай работы, на якую неабходна часова перавесці работніка ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем, наймальнік мае права са згоды работніка (работнікаў) прадаставіць яму (ім) водпуск (водпускі) без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем.».

78. У артыкуле 194:

у частцы першай:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Працоўны распарадак для работнікаў вызначаецца:»;

пункт 1 дапоўніць словамі «, калектыўнымі дагаворамі, пагадненнямі, палажэннямі і інструкцыямі па ахове працы і тэхніцы бяспекі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі»;

пункты 6—8 выключыць;

у частцы другой словы «Лакальныя нарматыўныя акты» замяніць словамі «Лакальныя нарматыўныя прававыя акты».

79. У артыкуле 198:

пункт 3 часткі першай пасля слоў «артыкула 42» дапоўніць словамі «, пункт 1 артыкула 47»;

у частцы чацвёртай словы «лакальнымі нарматыўнымі актамі» замяніць словамі «лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі».

80. Артыкулы 205—208 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 205. Заахвочванне работнікаў, якія сумяшчаюць працу з навучаннем

Пры ўстанаўленні больш высокай кваліфікацыі (разраду, класа, катэгорыі і інш.) па прафесіі (пасадзе) або пры прасоўванні па рабоце ўлічваюцца паспяховае праходжанне работнікамі прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнне кваліфікацыі, праходжанне стажыроўкі, перападрыхтоўкі, агульная сярэдняя і прафесійна-тэхнічная адукацыя, а таксама атрыманне імі сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, наяўнасць вучонай ступені, звання.

Артыкул 206. Гарантыі для работнікаў, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Для работнікаў, якія паспяхова навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і па накіраванню (заяўцы) наймальніка або ў адпаведнасці з заключанымі з імі дагаворамі (на падрыхтоўку рабочых (служачых), калектыўным або працоўным) ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, устанаўліваюцца скарочаны працоўны тыдзень або скарочаная працягласць штодзённай работы з захаваннем не менш як 50 працэнтаў сярэдняй заработнай платы і прадастаўляюцца водпускі ў сувязі з навучаннем, якія прадугледжаны артыкуламі 208 і 211 гэтага Кодэкса.

Артыкул 207. Скарачэнне працоўнага часу для работнікаў, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Для работнікаў, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, у перыяд навучальнага года ўстанаўліваецца скарочаны працоўны тыдзень на адзін працоўны дзень або адпаведная яму колькасць працоўных гадзін (пры скарачэнні працоўнага дня на працягу тыдня) з аплатай не менш як 50 працэнтаў сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы працы.

Наймальнік мае права дадаткова прадастаўляць у перыяд навучальнага года без урону для вытворчай дзейнасці па жаданню работнікаў, указаных у частцы першай гэтага артыкула, штотыднёвыя свабодныя ад працы дні без захавання заработнай платы, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем, працоўным дагаворам.

Артыкул 208. Водпускі ў сувязі з навучаннем у вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах

Работнікам, якія навучаюцца ў вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных установах, прадастаўляецца на перыяд падагульняючай атэстацыі за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі водпуск працягласцю не менш як 20 каляндарных дзён, а за ўзровень агульнай базавай адукацыі — не менш як 9 каляндарных дзён з захаваннем сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы працы.

Работнікам, якія дапушчаны да па-дагульняючай атэстацыі ў парадку экстэрнату за ўзровень агульнай базавай адукацыі, прадастаўляецца водпуск працягласцю не менш як 17 каляндарных дзён, а тым, хто дапушчаны да падагульняючай атэстацыі за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі — не менш як 20 каляндарных дзён з захаваннем сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы працы.».

81. Артыкулы 209 і 210 выключыць.

82. Артыкулы 211 і 212 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 211. Водпускі ў сувязі з навучаннем ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Работнікам, якія навучаюцца па накіраванню (заяўцы) наймальніка або ў адпаведнасці з заключанымі з імі дагаворамі (на падрыхтоўку рабочых (служачых), калектыўным або працоўным) ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, самастойна (у парадку экстэрнату), прадастаўляецца водпуск з захаваннем сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы працы наступнай працягласцю:

1) на перыяд выканання лабараторных работ, здачы залікаў і экзаменаў у навучальным годзе:

на першым і другім курсах — да 10 каляндарных дзён;

на трэцім курсе — да 20 каляндарных дзён;

2) для падрыхтоўкі і праходжання падагульняючай атэстацыі — 20 каляндарных дзён.

Работнікам, якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, самастойна (у парадку экстэрнату), пры адсутнасці накіравання (заяўкі) наймальніка, дагавора на падрыхтоўку рабочых (служачых) або іншых падстаў, якія прадугледжаны ў калектыўным або працоўным дагаворы, могуць прадастаўляцца водпускі без захавання заработнай платы працягласцю, якая прадугледжана часткай першай гэтага артыкула.

Артыкул 212. Водпуск для праходжання ўступных іспытаў пры прыёме ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Работнікам, якія дапушчаны да ўступных іспытаў пры прыёме ва ўстановы, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадастаўляецца водпуск без захавання заработнай платы працягласцю не менш як 7 каляндарных дзён, а ва ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, — не менш як 12 каляндарных дзён, не лічачы часу на праезд да месца знаходжання ўстановы адукацыі і назад.».

83. Артыкул 213 выключыць.

84. Артыкулы 214—216 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 214. Гарантыі для работнікаў, якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Работнікам, якія паспяхова навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне:

сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі па накіраванню (заяўцы) наймальніка або ў адпаведнасці з заключанымі з імі дагаворамі (на падрыхтоўку спецыялістаў, калектыўным або працоўным), пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі прадастаўляюцца ў якасці мінімальных гарантыі, якія прадугледжаны артыкуламі 215—216 гэтага Кодэкса і іншымі актамі заканадаўства;

сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, пры адсутнасці накіравання (заяўкі) наймальніка, дагавора на падрыхтоўку спецыялістаў або іншых падстаў, якія прадугледжаны ў калектыўным або працоўным дагаворы, а таксама пры атрыманні другой і наступнай сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі могуць прадастаўляцца водпускі без захавання заработнай платы працягласцю, якая прадугледжана артыкулам 216 гэтага Кодэкса.

Артыкул 215. Скарачэнне працоўнага часу для навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Работнікі, якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, на перыяд чатырох навучальных месяцаў перад пачаткам выканання дыпломнага праекта (работы) і (або) здачы дзяржаўных экзаменаў маюць права на скарочаны працоўны тыдзень на адзін працоўны дзень або адпаведную яму колькасць працоўных гадзін (пры скарачэнні працоўнага дня на працягу тыдня) для падрыхтоўкі да заняткаў з аплатай не менш як 50 працэнтаў сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы працы.

Наймальнік мае права прадастаўляць на працягу ўказаных чатырох месяцаў дадаткова па жаданню работніка штотыднёвыя свабодныя ад работы дні без захавання заработнай платы, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем, працоўным дагаворам.

Артыкул 216. Водпускі ў сувязі з навучаннем ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі

Работнікам, якія паспяхова навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у вячэрняй форме атрымання адукацыі, на перыяд экзаменацыйнай сесіі ў навучальным годзе прадастаўляецца водпуск:

1) на другім курсе — да 10 каляндарных дзён;

2) на трэцім і наступных курсах — да 20 каляндарных дзён.

Работнікам, якія паспяхова навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, у вячэрняй форме атрымання адукацыі, на перыяд установачнай або лабараторна-экзаменацыйнай сесіі ў навучальным годзе прадастаўляецца водпуск:

1) на першым і другім курсах — да 20 каляндарных дзён;

2) на трэцім і наступных курсах — да 30 каляндарных дзён.

Работнікам, якія паспяхова навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у завочнай форме атрымання адукацыі, на перыяд установачнай або лабараторна-экзаменацыйнай сесіі ў навучальным годзе прадастаўляецца водпуск:

1) на першым і другім курсах — да 20 каляндарных дзён;

2) на трэцім і наступных курсах — да 30 каляндарных дзён.

Работнікам, якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, прадастаўляецца водпуск:

1) на перыяд здачы дзяржаўных экзаменаў — 20 каляндарных дзён;

2) на перыяд падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта (работы) — 90 каляндарных дзён.

Работнікам, якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі, у завочнай форме атрымання адукацыі і паспяхова выконваюць індывідуальныя планы, штогод прадастаўляецца водпуск для здачы кандыдацкіх экзаменаў працягласцю 15 каляндарных дзён.

За час водпускаў, якія прадастаўляюцца ў сувязі з навучаннем ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, за работнікам захоўваецца сярэдняя заработная плата.».

85. Артыкулы 217 і 218 выключыць.

86. Артыкулы 219 і 220 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 219. Водпускі для здачы ўступных іспытаў пры прыёме ва ўстановы, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі

Работнікам, якія дапушчаны да ўступных іспытаў пры прыёме ва ўстановы, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі, могуць прадастаўляцца водпускі без захавання заработнай платы працягласцю да 12 каляндарных дзён.

Артыкул 220. Аплата праезду да месца знаходжання ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, работнікам, якія навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыі

Наймальнік можа аплачваць работнікам, якія навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у завочнай форме атрымання адукацыі, праезд да месца знаходжання ўказаных устаноў адукацыі і назад на ўстановачныя або лабараторна-экзаменацыйныя сесіі адзін раз на працягу навучальнага года ў памеры 50 працэнтаў ад кошту праезду адпаведным відам транспарту ў прымяненні да парадку, устаноўленаму заканадаўствам аб службовых камандзіроўках.

У парадку і памеры, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, можа рабіцца аплата праезду для здачы дзяржаўных экзаменаў або падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта (работы).».

87. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 2201 наступнага зместу:

«Артыкул 2201. Прафесійная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўка і перападрыхтоўка работнікаў

Наймальнік забяспечвае прафесійную падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўку і перападрыхтоўку работнікаў у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем, працоўным дагаворам. У іншых выпадках неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і перападрыхтоўкі работнікаў вызначаецца наймальнікам.

Прафесійная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўка і перападрыхтоўка работнікаў ажыццяўляюцца ў адпаведных установах адукацыі або ў арганізацыях у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім органам.

Работнікам, якія праходзяць прафесійную падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўку і перападрыхтоўку, наймальнік абавязаны стварыць неабходныя ўмовы для сумяшчэння працы з навучаннем, прадастаўляць гарантыі, устаноўленыя гэтым Кодэксам, калектыўным дагаворам, пагадненнем, працоўным дагаворам.

Пры накіраванні наймальнікам работніка на прафесійную падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўку і перападрыхтоўку работніку прадастаўляюцца гарантыі, устаноўленыя Урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім органам.

Неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі або перападрыхтоўкі работнікаў для ўласных патрэб вызначае наймальнік.».

88. У артыкуле 221:

назву артыкула дапоўніць словамі «, патрабаванні па ахове працы»;

дапоўніць артыкул часткай другой наступнага зместу:

«Патрабаванні па ахове працы — нарматыўныя прадпісанні, накіраваныя на захоўванне жыцця, здароўя і працаздольнасці работнікаў у працэсе іх працоўнай дзейнасці, якія ўтрымліваюцца ў нарматыўных прававых актах, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актах.».

89. Дапоўніць Кодэкс артыкуламі 2211 і 2212 наступнага зместу:

«Артыкул 2211. Дзяржаўнае кіраванне аховай працы

Дзяржаўнае кіраванне аховай працы ажыццяўляецца на:

рэспубліканскім узроўні — Урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы працы, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў межах іх кампетэнцыі;

галіновым узроўні — рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь;

тэрытарыяльным узроўні — мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Урад Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, вызначае паўнамоцтвы ў галіне аховы працы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, арганізоўвае распрацоўку рэспубліканскіх мэтавых праграм паляпшэння ўмоў і аховы працы.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць:

распрацоўку і прыняцце ў межах іх кампетэнцыі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія ўтрымліваюць патрабаванні па ахове працы, распрацоўку і рэалізацыю галіновых мэтавых праграм паляпшэння ўмоў і аховы працы;

кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы ў падначаленых ім арганізацыях;

аналіз прычын вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці, распрацоўку і рэалізацыю мераў па іх прафілактыцы ў падначаленых ім арганізацыях;

арганізацыю навучання, павышэння кваліфікацыі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікоў і спецыялістаў падначаленых ім арганізацый.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць:

распрацоўку і рэалізацыю тэрытарыяльных мэтавых праграм па паляпшэнню ўмоў і аховы працы;

кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыях, размешчаных на падведамаснай ім тэрыторыі;

інфармацыйнае забеспячэнне арганізацый, размешчаных на падведамаснай ім тэрыторыі, па пытаннях аховы працы;

арганізацыю навучання, павышэння кваліфікацыі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, размешчаных на падведамаснай ім тэрыторыі, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, і іншых арганізацый.

Артыкул 2212. Адпаведнасць прадукцыі, аб'ектаў, прызначаных для выпуску прадукцыі і аказання паслуг, патрабаванням па ахове працы

Прадукцыя, працэсы яе распрацоўкі, вытворчасці, эксплуатацыі (выкарыстання), захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і ўтылізацыі павінны адпавядаць патрабаванням па ахове працы.

Праектная дакументацыя на будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў, прызначаных для выпуску прадукцыі і аказання паслуг, а таксама тэхнічная дакументацыя на вытворчае абсталяванне, тэхналагічныя працэсы павінны адпавядаць патрабаванням па ахове працы.

Аб'екты, прызначаныя для выпуску прадукцыі і аказання паслуг, павінны адпавядаць патрабаванням па ахове працы і не могуць быць прынятымі ў эксплуатацыю без заключэнняў дзяржаўных органаў нагляду і кантролю аб адпаведнасці гэтых аб'ектаў указаным патрабаванням.».

90. У артыкуле 222:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) працоўнае месца, якое адпавядае патрабаванням па ахове працы;»;

пункт 3 дапоўніць словамі «, санітарна-бытавымі памяшканнямі, устройствамі»;

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4) атрыманне ад наймальніка дакладнай інфармацыі аб стане ўмоў і аховы працы на працоўным месцы, а таксама аб сродках аховы ад уздзеяння шкодных і (ці) небяспечных вытворчых фактараў;».

91. Частку трэцюю артыкула 223 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У выпадку пагаршэння стану здароўя работніка, абумоўленага ўмовамі працы, страты прафесійнай працаздольнасці ў сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем наймальнік абавязаны прадаставіць работніку з яго згоды працу ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем ці забяспечыць за кошт сродкаў, прадугледжаных на ажыццяўленне абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, навучанне работніка новай прафесіі (спецыяльнасці) з захаваннем яму на перыяд перападрыхтоўкі сярэдняга заробку, а пры неабходнасці — яго рэабілітацыю.».

92. З артыкула 224 словы «сацыяльнае» і «сацыяльнаму» выключыць.

3. У артыкуле 226:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) бяспека пры эксплуатацыі тэрыторыі, вытворчых будынкаў (памяшканняў), збудаванняў, абсталявання, тэхналагічных працэсаў і матэрыялаў і хімічных рэчываў, якія прымяняюцца ў вытворчасці, а таксама эфектыўную эксплуатацыю сродкаў аховы. Калі тэрыторыя, вытворчы будынак (памяшканне), збудаванне ці абсталяванне выкарыстоўваюцца некалькімі наймальнікамі, то абавязкі па забеспячэнню патрабаванняў па ахове працы выконваюцца імі сумесна на падставе пісьмовага пагаднення паміж імі;»;

пункт 9 пасля слова «(навучанне)» дапоўніць словамі «, перападрыхтоўку, стажыроўку», пасля слоў «аховы працы» дапоўніць словамі «у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім органам»;

у пункце 13 словы «у тым ліку выплату аднаразовай дапамогі работніку, які страціў працаздольнасць» замяніць словамі «у парадку, устаноўленым заканадаўствам»,

94. У частцы трэцяй артыкула 227 словы «прадпрыемства ці яго намесніку і прыроўніваецца да асноўных вытворча-тэхнічных службаў» замяніць словамі «арганізацыі (яго намесніку) і адносіцца да асноўных структурных падраздзяленняў арганізацыі».

95. У артыкуле 228:

у частцы першай:

пасля слоў «прафесійных захворванняў» дапоўніць частку словамі «, а таксама ў мэтах аховы здароўя насельніцтва»;

словы «ёсць неабходнасць у прафесійным адборы» замяніць словамі «у адпаведнасці з заканадаўствам ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, а таксама ў пазачарговым медыцынскім аглядзе пры пагаршэнні стану здароўя работніка»;

у частцы другой словы «перыядычнага медыцынскага агляду» замяніць словамі «прадугледжаных гэтым артыкулам медыцынскіх аглядаў».

96. Артыкул 229 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 229. Расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў

Расследаванню і ўліку падлягаюць няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія здарыліся з работнікамі і іншымі асобамі, і прафесійныя захворванні.

Парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

97. У абзацы першым часткі першай артыкула 230, частцы першай артыкула 274 словы «шкоднымі, небяспечнымі» і «шкоднымі ці небяспечнымі» замяніць словамі «шкоднымі і (або) небяспечнымі».

98. У артыкуле 232:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) выконваць патрабаванні па ахове працы, а таксама правілы паводзінаў на тэрыторыі арганізацыі, у вытворчых, дапаможных і бытавых памяшканнях;»;

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4) праходзіць ва ўстаноўленым парадку папярэднія, перыядычныя і пазачарговыя (пры пагаршэнні стану здароўя) медыцынскія агляды, навучанне, перападрыхтоўку, стажыроўку, інструктаж, павышэнне кваліфікацыі і праверку ведаў па пытаннях аховы працы;».

99. Пункт 2 часткі трэцяй артыкула 241 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2) маладымі спецыялістамі, якія скончылі ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі, аспірантамі, якія скончылі навучанне ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі, асобамі, якія скончылі ўстановы, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і накіраванымі ва ўстаноўленым парадку на працу да пэўнага наймальніка;».

100. У частцы другой артыкула 243 словы «з устараненнем дапушчаных наймальнікам парушэнняў заканадаўства аб працы або вінаватым дзеяннем работніка» замяніць словамі «з учыненнем вінаватых дзеянняў работнікам».

101. У артыкуле 249:

у частцы першай лічбы «247» замяніць лічбамі «248»;

частку трэцюю пасля слова «прыняцця» дапоўніць словам «рашэння».

102. Частку першую артыкула 254 дапоўніць словамі «, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі».

103. Артыкул 263 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 263. Забарона і абмежаванне начных, звышурочных работ, працы ў дзяржаўныя святы, святочныя, выхадныя дні і накіраванні ў службовую камандзіроўку жанчын

Забараняецца прыцягненне да звышурочных работ, працы ў дзяржаўныя святы і святочныя дні (частка першая артыкула 147), выхадныя дні і накіраванне ў службовую камандзіроўку цяжарных жанчын і жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

Забараняецца прыцягненне да працы ў начны час цяжарных жанчын. Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, могуць прыцягвацца да працы ў начны час толькі з іх пісьмовай згоды.

Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццаці гадоў (дзяцей-інвалідаў — да васемнаццаці гадоў), могуць прыцягвацца да начных, звышурочных работ, працы ў дзяржаўныя святы, святочныя дні (частка першая артыкула 147), выхадныя дні і накіроўвацца ў службовую камандзіроўку толькі з іх пісьмовай згоды.».

104. У частках першай і другой артыкула 264 слова «неспрыяльных» замяніць словамі «шкодных і (або) небяспечных».

105. Артыкул 265 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 265. Дадатковы свабодны ад працы дзень

Маці (бацьку, апекуну, папячыцелю), якая выхоўвае (які выхоўвае) дзіця-інваліда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, па яе (яго) заяве штомесяц прадастаўляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Маці (бацьку), якая выхоўвае (які выхоўвае) двух ці больш дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па яе (яго) заяве штомесяц прадастаўляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень з аплатай у памеры і на ўмовах, прадугледжаных у калектыўным дагаворы.

Маці (бацьку, апекуну, папячыцелю), якая выхоўвае (які выхоўвае) траіх і больш дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці гадоў (дзіця-інваліда — ва ўзросце да васемнаццаці гадоў), па яе (яго) пісьмовай заяве прадастаўляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. Права на прадастаўленне дадатковых свабодных дзён можа быць выкарыстана маці (бацькам, апекуном, папячыцелем) або падзелена ўказанымі асобамі паміж сабой па іх меркаванню.

Калі работнік адначасова мае права на дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень і дадатковы свабодны ад працы дзень у месяц, то гэты дзень прадастаўляецца па жаданню работніка згодна з адной з падстаў.».

106. У частцы трэцяй артыкула 268 лічбы «44» замяніць лічбамі «47».

107. У артыкуле 271:

у частцы першай словы «можа быць прадастаўлены» замяніць словам «прадастаўляецца»;

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў прадастаўляецца асобам, указаным у частцы першай гэтага артыкула, і ў тых выпадках, калі маці не можа ажыццяўляць догляд дзіцяці ў сувязі з інваліднасцю I групы або хваробай, якая перашкаджае ажыццяўленню ёю догляду дзіцяці, пацверджанай медыцынскім заключэннем.»;

часткі другую—чацвёртую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—пятай;

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Працуючым бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду дзіцяці замест маці, прадастаўляюцца гарантыі, прадугледжаныя часткай трэцяй артыкула 268 гэтага Кодэкса.»;

частку пятую лічыць часткай шостай.

108. У пункце 2 часткі другой артыкула 272 словы «агульнаадукацыйнай школы» замяніць словамі «агульнаадукацыйнай установы і ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі».

109. У частцы другой артыкула 278 і частцы трэцяй артыкула 279 словы «агульнаадукацыйных, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» замяніць словамі «агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

110. У артыкуле 280:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі арганізацыям устанаўліваецца браня прыёму на працу і прафесійнае навучанне на вытворчасці для асобаў, якія ўпершыню шукаюць працу, ва ўзросце да 21 года, асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.»;

частку другую выключыць;

частку трэцюю лічыць часткай другой.

111. Артыкул 281 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 281. Прадастаўленне першага працоўнага месца

Выпускнікам дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія асвоілі вучэбныя праграмы ў агульнаадукацыйных установах агульнага тыпу, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія асвоілі спецыяльныя вучэбныя праграмы, а таксама ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, звольненым з Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца прадастаўленне першага працоўнага месца. Парадак і ўмовы прадастаўлення першага працоўнага месца ўказаным асобам вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Першым працоўным месцам лічыцца месца працы, якое прадастаўляецца:

выпускнікам дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў, накіраваных на працу па размеркаванню ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю, прафесіяй і кваліфікацыяй, калі да паступлення ў навучальную ўстанову яны не знаходзіліся ў працоўных адносінах;

асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія асвоілі вучэбныя праграмы ў агульнаадукацыйных установах агульнага тыпу, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія асвоілі спецыяльныя вучэбныя праграмы, калі яны не знаходзіліся ў працоўных адносінах;

ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, звольненым з Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, калі на момант прызыву на тэрміновую службу яны не знаходзіліся ў працоўных адносінах.».

112. У артыкуле 287:

частку чацвёртую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Пры гэтым аплата іх працы робіцца ў такім жа памеры, як аплата працы работнікаў адпаведных прафесій і пасад пры поўнай норме працягласці працоўнага часу.»;

частку восьмую выключыць;

часткі дзевятую і дзесятую лічыць адпаведна часткамі восьмай і дзевятай.

113. У пункце 1 часткі другой артыкула 289 словы «або якая ажыццяўляе» замяніць словамі «, работніка, які ажыццяўляе».

114. У артыкуле 295 словы «ці паступлення на воінскую» замяніць словамі «на ваенную».

115. У артыкуле 302:

пасля слоў «у памеры» дапоўніць артыкул словамі «не менш за»;

словы «ці паступлення на воінскую» замяніць словамі «на ваенную».

116. У артыкуле 305:

назву артыкула і абзац першы пасля слоў «працоўнага дагавора» дапоўніць словамі «аб выкананні работы»;

у пункце 5 словы «вочных навучальных установах» замяніць словамі «ўстановах адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі».

117. У частцы трэцяй артыкула 312 лічбы «21» замяніць лічбамі «24».

118. У артыкуле 313:

частку другую выключыць;

частку трэцюю лічыць часткай другой.

119. З часткі першай артыкула 315 пункт 2 выключыць.

120. Назву і частку першую артыкула 318 пасля слова «сувязі» дапоўніць словам «, электраэнергетыкі».

121. Артыкул 324 выключыць.

122. У артыкуле 325:

частку першую пасля слоў «у 1986—1989 гадах» дапоўніць словамі «у зоне эвакуацыі (адчужэння), у 1986—1987 гадах — у зоне першачарговага адсялення або ў зоне наступнага адсялення»;

з часткі другой словы «у адпаведнасці з часткай другой артыкула 45 гэтага Кодэкса» выключыць.

123. Частку другую артыкула 326 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Работнікам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, інвалідам, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь інваліднасці, якая надышла, з чарнобыльскай катастрофай, а таксама асобам, якія прымалі ўдзел у 1986—1987 гадах у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у зоне эвакуацыі (адчужэння) ці занятым у гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваных ці камандзіраваных), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў дадзенай катастрофы, прадастаўляецца сацыяльны водпуск без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён за год.».

124. У артыкуле 327:

назву артыкула і частку другую пасля слова «эвакуацыі» дапоўніць словам «(адчужэння)»;

у частцы першай:

абзац першы пасля слова «эвакуацыі» дапоўніць словам «(адчужэння)»;

пункты 3 і 4 выключыць;

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Працягласць асноўнага водпуску работнікам, якія працуюць у зоне эвакуацыі (адчужэння), устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Указаны водпуск прадастаўляецца без уліку дадатковага водпуску за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.»;

частку другую лічыць часткай трэцяй.

125. У артыкуле 328:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Працягласць асноўнага водпуску работнікам, якія працуюць у зоне першачарговага адсялення і зоне наступнага адсялення, устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Указаны водпуск прадастаўляецца без уліку дадатковага водпуску за працу са шкоднымі і (ці) небяспечнымі ўмовамі працы.»;

пункты 3 і 5 часткі другой выключыць.

126. У артыкуле 329:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Працягласць асноўнага водпуску работнікам, якія працуюць у зоне з правам на адсяленне, устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Указаны водпуск прадастаўляецца без уліку дадатковага водпуску за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.»;

пункт 2 часткі другой выключыць.

127. Артыкулы 330—332 і 334 выключыць.

128. Главу 30 выключыць.

129. У артыкуле 338:

у назве артыкула словы «прыцягнутых да падрыхтоўкі на воінскую службу» замяніць словамі «якія праходзяць падрыхтоўку да ваеннай службы»;

у частцы першай словы «якія прыцягваюцца да падрыхтоўкі на воінскую службу» замяніць словамі «якія праходзяць падрыхтоўку да ваеннай службы»;

у частцы другой словы «якія прыцягваюцца да падрыхтоўкі на воінскую службу» замяніць словамі «якія праходзяць падрыхтоўку да ваеннай службы».

130. У артыкуле 339:

у назве артыкула словы «якія прыцягваюцца да праходжання воінскай службы ў запасе» замяніць словамі «прызваных на ваенныя і спецыяльныя зборы»;

частку першую пасля слоў «прызванымі на» дапоўніць словамі «ваенныя і спецыяльныя»;

у частцы другой словы «са збораў» замяніць словамі «з ваенных і спецыяльных збораў».

131. У артыкуле 340:

у назве артыкула, частках першай і другой слова «воінскую» замяніць словам «ваенную»;

у частцы трэцяй слова «экзаменаў» замяніць словам «іспытаў», словы «ваенна-навучальныя ўстановы» замяніць словамі «установы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях ваеннага профілю»;

у частцы чацвёртай словы «медыцынскай установе» замяніць словамі «арганізацыі аховы здароўя».

132. У частцы трэцяй артыкула 341 слова «воінскую» замяніць словам «ваенную».

133. У артыкуле 342:

у назве артыкула слова «воінскай» замяніць словам «ваеннай»;

у частцы першай:

абзацы першым і пункце 3 слова «воінскай» замяніць словам «ваеннай»;

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) захаванне на працягу трох месяцаў з дня заканчэння знаходжання на ваеннай службе за грамадзянамі, якія працавалі да прызыву на ваенную службу ў дзяржаўных арганізацыях, права паступлення на працу да таго ж наймальніка на пасаду, раўназначную займаемай да прызыву на ваенную службу;»;

у пункце 2 слова «воінскай» замяніць словам ваеннай», словы «трох мінімальных заработных плат» замяніць словамі «адной мінімальнай заработнай платы»;

у частцы другой слова «воінскай» замяніць словам «ваеннай».

134. У артыкуле 344 словы «шкоднымі або» замяніць словамі «шкоднымі і (або)».

135. Артыкул 347 дапоўніць часткай чацвёртай наступнага зместу:

«Частка працоўнага водпуску працуючага па сумяшчальніцтву, якая перавышае працоўны водпуск па асноўнай працы, па ўзгадненню паміж работнікам і наймальнікам можа быць заменена грашовай кампенсацыяй.».

136. Частку другую артыкула 348 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Забараняецца праца па сумяшчальніцтву асобаў ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, а таксама на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, калі па асноўнай працы і працы па сумяшчальніцтву заканадаўствам прадугледжана скарочаная працягласць працоўнага часу.».

137. У артыкуле 350 словы «актамі заканадаўства» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

138. У артыкуле 400:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры вызначэнні памеру ўрону ўлічваецца толькі рэальны ўрон, упушчаная выгада не ўлічваецца, за выключэннем выпадку нанясення шкоды не пры выкананні працоўных абавязкаў (пункт 6 артыкула 404).»;

частку пятую пасля слоў «на падставе» дапоўніць словамі «пунктаў 1, 2, 4 і 6».

139. Главу 38 выключыць.

140. Артыкул 462 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 462. Нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы

Нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы ажыццяўляюць спецыяльна ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы нагляду і кантролю ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы ў адносінах да падначаленых ім арганізацый.».

141. Артыкул 464 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 464. Узаемадзеянне органаў нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы

Пры ажыццяўленні нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы спецыяльна ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы нагляду і кантролю ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, а таксама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, органамі пракуратуры, прафсаюзамі.

Каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў нагляду і кантролю, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскага кантролю па пытаннях выканання заканадаўства аб працы ажыццяўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы працы.».

Артыкул 2. У сувязі з уступленнем у сілу гэтага Закона:

атэстацыя працоўных месцаў па ўмовах працы для вызначэння права на скарочаную працягласць працоўнага часу і (або) дадатковы водпуск за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, прадугледжаныя артыкуламі 113 і 157 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі гэтага Закона), павінна быць праведзена наймальнікамі да 31 снежня 2008 года;

да правядзення атэстацыі працоўных месцаў указаныя ў абзацы другім гэтага артыкула скарочаная працягласць працоўнага часу і (або) дадатковы водпуск прадастаўляюцца на падставе спісу вытворчасцяў, цэхаў, прафесій і пасад са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, работа ў якіх дае права на скарочаную працягласць працоўнага часу і дадатковы водпуск, які зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам;

працоўныя водпускі (іх часткі), права на якія ў работнікаў узнікла, але не было рэалізавана да ўступлення ў сілу гэтага Закона, прадастаўляюцца (кампенсуюцца) цалкам або прапарцыянальна адпрацаванаму часу да 31 снежня 2008 года ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое дзейнічала да ўступлення ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу шасці месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 ліпеня 2007 года, г. Мінск.

№ 272-З