Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 27 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 29, ст. 501; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 85, 2/976; 2006 г., № 114, 2/1247) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другім словы «ваеннаабавязаных» і «дзяржавы» замяніць адпаведна словамі «іх» і «Рэспублікі Беларусь»;

з абзаца трэцяга словы «Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (далей — служба ў рэзерве)» выключыць;

у абзацы сёмым словы «або іншых арганізацыях Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «, іншых арганізацыях Узброеных Сіл або транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь (далей — транспартныя войскі)»;

абзац семнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ваенныя зборы — від воінскай службы, які заключаецца ў выкананні воінскага абавязку ваеннаабавязанымі шляхам падрыхтоўкі іх для назначэння на вышэйшыя воінскія пасады, удасканалення ведаў у ваеннай галіне і асваення новых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных для камплектавання Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў на ваенны час, абслугоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі недатыкальнага запасу, удзелу ў мерапрыемствах па праверцы баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей, ваенных камісарыятаў, іншых арганізацый Узброеных Сіл, а таксама іншых воінскіх фарміраванняў;»;

у абзацы дзевятнаццатым словы «пры (у)» замяніць словам «у»;

абзац дваццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«медыцынскія агляды — мерапрыемствы, якія ажыццяўляюць члены ўрачэбнай камісіі ці ўрачы-спецыялісты ў мэтах вызначэння катэгорыі прыгоднасці і прызначэння грамадзян па стану здароўя і фізічнаму развіццю да ваеннай службы, прыгоднасці да паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў (далей — іншыя ўстановы адукацыі), для навучання па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах грамадзянскіх устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама вызначэння неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі;»;

у абзацы дваццаць першым словы «лячэбна-прафілактычных арганізацыях» замяніць словамі «арганізацыях аховы здароўя»;

у абзацы дваццаць чацвёртым слова «заканадаўствам» замяніць словам «Урадам».

2. У абзацы першым часткі другой артыкула 2 словы «воінскі абавязак грамадзян» замяніць словамі «выкананне грамадзянамі воінскага абавязку».

3. У артыкуле 5:

у частцы другой словы «агульны працоўны стаж і стаж працы па спецыяльнасці» замяніць словамі «стаж працы і стаж працы па спецыяльнасці (у галіне)»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рэзервісты маюць статус ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, якія вызначаюцца праграмамі падрыхтоўкі рэзервістаў. Час знаходжання рэзервістаў на занятках і вучэбных зборах залічваецца ім у выслугу гадоў на ваеннай службе для назначэння пенсіі, выплаты надбаўкі за выслугу гадоў на ваеннай службе і ў тэрмін службы ў прысвоеным воінскім званні, а таксама ў стаж працы і стаж працы па спецыяльнасці (у галіне) у парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.».

4. У артыкуле 6:

у частцы чацвёртай словы «медыцынскай установе» замяніць словамі «арганізацыі аховы здароўя»;

у частцы пятай:

слова «экзаменаў» замяніць словам «іспытаў»;

пасля слоў «ваенныя навучальныя ўстановы» дапоўніць частку словамі «і іншыя ўстановы адукацыі».

5. У частцы другой артыкула 8 словы «медыцынскімі інструментамі і медыкаментамі» замяніць словамі «медыцынскай тэхнікай, вырабамі медыцынскага прызначэння і лекавымі сродкамі».

6. У артыкуле 9:

з абзаца другога часткі трэцяй слова «пастаяннага» выключыць;

у частцы чацвёртай:

словы «запісы актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану,»;

пасля слова «прозвішча,» дапоўніць частку словам «уласнага»;

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кіраўнікі органаў дазнання або папярэдняга следства абавязаны ў тыднёвы тэрмін паведамляць у ваенныя камісарыяты або іншыя органы, якія ажыццяўляюць воінскі ўлік, аб узбуджэнні ў адносінах да грамадзян, якія стаяць ці абавязаны стаяць на воінскім уліку, крымінальных спраў ці аб прызнанні іх падазронымі або аб прыцягненні ў якасці абвінавачваных, а таксама аб перадачы ў адносінах да іх крымінальных спраў пракурору для накіравання ў суд або аб спыненні крымінальнага праследавання.».

7. З часткі першай артыкула 14 слова «пастаяннага» выключыць.

8. У артыкуле 15:

у абзацы трэцім часткі першай словы «медыцынскіх арганізацый», «неўрапатолаг» і «акуліст» замяніць адпаведна словамі «арганізацый аховы здароўя», «неўролаг» і «афтальмолаг»;

у частцы трэцяй:

у абзацы трэцім словы «лячэбна-прафілактычным арганізацыям» замяніць словамі «арганізацыям аховы здароўя»;

абзац шосты дапоўніць словамі «і іншыя ўстановы адукацыі»;

у частцы пятай слова «павестках» замяніць словамі «павестках (паведамленнях)»;

у частцы шостай словы «органаў (арганізацый)» замяніць словам «арганізацый»;

у частцы сёмай словы «лячэбна-прафілактычныя арганізацыі» замяніць словамі «арганізацыі аховы здароўя».

9. Артыкул 16 выключыць.

10. З частак першай і трэцяй артыкула 17 слова «пастаяннага» выключыць.

11. У артыкуле 18:

у частцы першай:

у абзацы другім:

з першага сказа слова «пастаяннага» выключыць;

другі сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Грамадзяне, звольненыя з органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у запас органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, абавязаны стаяць на воінскім уліку ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па вобласці па месцы жыхарства (прапіскі);»;

з абзаца трэцяга слова «пастаяннага» выключыць;

у абзацы чацвёртым:

пасля слоў «ваеннай службы» дапоўніць абзац словамі «, службы ў рэзерве»;

слова «тыднёвы» замяніць словам «месячны»;

слова «пастаяннага» выключыць;

з абзаца пятага слова «пастаяннага» выключыць;

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«зняцца з воінскага ўліку пры пераездзе на новае месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь і стаць у месячны тэрмін на воінскі ўлік па месцы жыхарства (прапіскі);»;

пасля абзаца шостага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«пры выездзе на тэрмін больш за шэсць месяцаў за мяжу асабіста прыбыць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства (прапіскі), а грамадзяне, якія стаяць у запасе органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, — ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па вобласці па месцы жыхарства (прапіскі) і паведаміць аб гэтым. Пасля прыбыцця з дзяржавы часовага знаходжання ў месячны тэрмін асабіста прыбыць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства (прапіскі), а грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, — ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па вобласці па месцы жыхарства (прапіскі) і паведаміць аб гэтым;»;

абзацы сёмы і восьмы лічыць адпаведна абзацамі восьмым і дзевятым;

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«мець і захоўваць ваенны білет, ваенны білет афіцэра запасу, палажэнні аб якіх зацвярджаюцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь (часовае пасведчанне, выдадзенае ўзамен ваеннага білета), або пасведчанне прызыўніка. У выпадку страты гэтых дакументаў грамадзяне абавязаны ў тыднёвы тэрмін звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства (прапіскі), за выключэннем выпадкаў знаходжання за мяжой;»;

пасля абзаца восьмага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«мець і захоўваць ваенны білет афіцэра запасу органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, палажэнне аб якім зацвярджаецца Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (часовае пасведчанне. выдадзенае ўзамен ваеннага білета). У выпадку страты гэтых дакументаў грамадзяне абавязаны ў тыднёвы тэрмін звярнуцца ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па вобласці па месцы жыхарства (прапіскі), за выключэннем выпадкаў знаходжання за мяжой;»;

абзац дзевяты лічыць абзацам дзесятым;

з часткі другой слова «пастаяннага» выключыць.

12. З артыкула 20 словы «асноўнай адукацыі» выключыць.

13. У часткі першай артыкула 23 словы «медыцынскімі арганізацыямі» замяніць словамі «арганізацыямі аховы здароўя».

14. З абзаца чацвёртага часткі першай артыкула 24 словы «, а таксама ў ваенных аркестрах Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў (далей — ваенныя аркестры)» выключыць.

15. У артыкуле 27:

у назве артыкула словы «базавай, агульнай сярэдняй адукацыі, і ў ваенных аркестрах» замяніць словамі «базавай і агульнай сярэдняй адукацыі»;

частку трэцюю выключыць.

16. У артыкуле 28:

слова «навучання» замяніць словамі «атрымання адукацыі»;

словы «гэтых устаноў» выключыць.

17. У артыкуле 29:

у частцы першай слова «навучання» замяніць словамі «атрымання адукацыі»;

частку другую пасля слоў «спецыяльнай адукацыі» дапоўніць словамі «(за выключэннем устаноў адукацыі медыцынскага профілю)».

18. Частку другую артыкула 30 пасля слоў «прызыву на ваенную службу» дапоўніць словамі «, службу ў рэзерве».

19. У артыкуле 31:

абзац трэці часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«бацькі, маці, родныя браты ці сёстры якіх, з'яўляючыся ваеннаслужачымі, асобамі начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, загінулі ці памерлі або сталі інвалідамі I ці II групы ў выніку калецтва (ранення, траўмы, кантузіі), захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Грамадзяне, якія маюць права на вызваленне ад прызыву па гэтай падставе, могуць быць прызваны на ваенную службу, службу ў рэзерве па іх жаданню;»;

у абзацы пятым часткі другой словы «медыцынскага характару» замяніць словамі «бяспекі і лячэння».

20. У артыкуле 32:

у частцы трэцяй:

з абзаца пятага словы «вочнай формы навучання» выключыць;

у абзацы шостым словы «формы навучання» і «экзаменаў» замяніць адпаведна словамі «формы атрымання адукацыі» і «іспытаў»;

абзац сёмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«выпускнікам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі — да 1 верасня года заканчэння ўстановы адукацыі;»;

у частцы чацвёртай:

пасля слова «адлічаным» дапоўніць частку словамі «за парушэнне дысцыпліны, непаспяховасць»;

словы «формы навучання (акрамя адлічаных у сувязі з пераводам у іншыя ўстановы адукацыі)» замяніць словамі «формы атрымання адукацыі»;

у частцы пятай:

абзац другі пасля слоў «пры адсутнасці іншых» і «ваенную службу» дапоўніць адпаведна словамі «працаздольных» і «, службу ў рэзерве»;

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«жонку ў час цяжарнасці, пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць;»;

абзац дзевяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«маці (бацьку), якая (які) не знаходзіцца ў зарэгістраваным шлюбе і не мае іншых працаздольных дзяцей, якая (які) мае адно дзіця ва ўзросце да трох гадоў, або двух і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, або дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, або дзіця пасля 18 гадоў, якое з'яўляецца інвалідам I ці II групы, або маці з тэрмінам цяжарнасці 28 тыдняў і больш, якая не знаходзіцца ў зарэгістраваным шлюбе і не мае іншых працаздольных дзяцей;»;

з часткі шостай словы «па дадзенай падставе» выключыць;

дапоўніць артыкул часткай дванаццатай наступнага зместу:

«З грамадзянамі, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве (за выключэннем грамадзян, якія маюць адтэрміноўку па стану здароўя), могуць праводзіцца мерапрыемствы па медыцынскаму агляду (абследаванню) да заканчэння тэрміну адтэрміноўкі ад прызыву.».

21. У абзацы трэцім часткі першай артыкула 35 словы «мясцовага органа кіравання» замяніць словамі «цэнтральнай раённай (гарадской) арганізацыі».

22. У артыкуле 36:

у частцы першай:

абзац пяты дапоўніць словамі «і залічэнне ў запас»;

абзац сёмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«аб вызваленні ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і зняцці з воінскага ўліку.»;

частку трэцюю пасля слоў «ваенную службу» дапоўніць словамі «, службу ў рэзерве»;

у частцы пятай:

пасля слоў «ваенныя навучальныя ўстановы» дапоўніць частку словамі «і іншыя ўстановы адукацыі»;

словы «конкурсных уступных экзаменаў» замяніць словамі «ўступных іспытаў»;

дапоўніць артыкул часткай дзевятай наступнага зместу:

«Раённая (гарадская) прызыўная камісія пераглядае сваё рашэнне пры ўзнікненні (выяўленні) абставінаў, указаных у артыкулах 31—32 гэтага Закона, а таксама пры яго адмене абласной (Мінскай гарадской) прызыўной камісіяй або ўступленні ў законную сілу рашэння суда.».

23. У абзацы трэцім часткі першай артыкула 37:

пасля слова «вобласці» дапоўніць абзац словамі «(горада Мінска)»;

словы «(аховы здароўя)» выключыць.

24. У артыкуле 38:

у частцы першай словы «неўрапатолагам» і «акулістам» замяніць адпаведна словамі «неўролагам» і «афтальмолагам»;

у частцы другой словы «лячэбна-прафілактычную арганізацыю» замяніць словамі «арганізацыю аховы здароўя».

25. Часткі другую і трэцюю артыкула 39 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве, для атрымання павестак (накіраванняў) ваеннага камісарыята могуць выклікацца паштовымі карткамі або тэлефанаграмамі.

Грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве, абавязаны атрымаць павесткі (накіраванні) ваеннага камісарыята пад роспіс. У павестках (накіраваннях) павінна быць інфармацыя аб прававых наступствах невыканання грамадзянамі выкладзеных у іх патрабаванняў.».

26. У артыкуле 42:

у частцы першай:

пасля абзаца трэцяга дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«ваеннаабавязанымі;»;

абзацы чацвёрты—шосты лічыць адпаведна абзацамі пятым—сёмым;

у абзацы трэцім часткі другой і абзацы трэцім часткі трэцяй словы «і часткай пятай» замяніць словамі «, часткамі пятай і дзевятай»;

абзац першы часткі восьмай дапоўніць словамі «, якія паступаюць на ваенную службу па кантракту».

27. Артыкул 43 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 43. Паступленне грамадзян у ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі. Заключэнне кантрактаў аб праходжанні ваеннай службы з грамадзянамі, якія навучаюцца ў ваенных навучальных установах і іншых установах адукацыі

У ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі маюць права паступаць і на конкурснай аснове могуць быць прыняты:

грамадзяне ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, якія дасягнулі 17-гадовага ўзросту ці дасягнуць 21-гадовага ўзросту ў год паступлення на вучобу (грамадзяне, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, — з пісьмовай згоды бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў);

грамадзяне, якія прайшлі або праходзяць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, якія прайшлі ваенную службу па кантракту, — да 23 гадоў;

ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракту, — у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія выказалі жаданне паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, праходзяць прафесійны адбор (медыцынскі агляд, прафесійна-псіхалагічнае абследаванне і праверку фізічнай падрыхтаванасці) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянам, якія не маюць воінскага звання да паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, пры залічэнні на вучобу прысвойваецца воінскае званне «радавы». Воінскія званні, прысвоеныя грамадзянам да паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, захоўваюцца.

Ваеннаслужачыя (акрамя афіцэраў), якія навучаюцца ў ваенных навучальных установах і іншых установах адукацыі, з'яўляюцца курсантамі. Афіцэры, якія навучаюцца ў ваенных навучальных установах і іншых установах адукацыі, ардынатуры, ад'юнктуры і дактарантуры, з'яўляюцца адпаведна слухачамі, ардынатарамі, ад'юнктамі і дактарантамі.

Грамадзяне мужчынскага полу, якія не праходзілі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, пры залічэнні ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі за выключэннем кантракта аб праходжанні ваеннай службы набываюць статус ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу.

З грамадзянамі жаночага полу ў дзень залічэння іх у ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі заключаецца кантракт аб праходжанні ваеннай службы на перыяд навучання і на пяць гадоў праходжання імі ваеннай службы на пасадах афіцэрскага саставу пасля іх заканчэння (з грамадзянамі жаночага полу, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, — з пісьмовай згоды бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў). Пасля заключэння кантракта гэтыя грамадзяне набываюць статус ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракту.

З ваеннаслужачымі, залічанымі ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, у індывідуальным парадку заключаецца кантракт аб праходжанні ваеннай службы на перыяд навучання і на пяць гадоў праходжання імі ваеннай службы на пасадах афіцэрскага саставу пасля іх заканчэння;

з курсантамі, якія не праходзілі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве да паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, — пры іх пераводзе на другі курс, а з курсантамі, якія накіроўваюцца для навучання ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі іншых дзяржаў, — пры іх накіраванні на вучобу (з курсантамі, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, — з пісьмовай згоды бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў);

з курсантамі, якія праходзілі або прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенную службу па кантракту да паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі, — пры залічэнні ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі;

са слухачамі, ардынатарамі, ад'юнктамі і дактарантамі — пры залічэнні ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі.

Пры залічэнні ў ваенныя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы адукацыі ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракту, раней заключаны з імі кантракт спыняе сваё дзеянне.

Ваеннаслужачыя, якія адмовіліся заключыць кантракт аб праходжанні ваеннай службы на перыяд навучання ў ваенных навучальных установах і іншых установах адукацыі і на пяць гадоў праходжання імі ваеннай службы на пасадах афіцэрскага саставу пасля іх заканчэння, адлічваюцца з ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў адукацыі.

Ваеннаслужачыя мужчынскага полу з ліку курсантаў, якія адлічаны з ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў адукацыі і якія дасягнулі да дня адлічэння 18-гадовага ўзросту або праходзілі раней тэрміновую службу, службу ў рэзерве і не выслужылі ўстаноўлены тэрмін тэрміновай ваеннай службы, накіроўваюцца для далейшага праходжання тэрміновай ваеннай службы. У гэтым выпадку ў тэрмін тэрміновай ваеннай службы ваеннаслужачым залічваюцца:

працягласць тэрміновай ваеннай службы да паступлення ў ваенную навучальную ўстанову і іншую ўстанову адукацыі;

працягласць службы ў рэзерве да паступлення ў ваенную навучальную ўстанову і іншую ўстанову адукацыі з разліку восем вучэбных гадзін вучэбных збораў за адны суткі тэрміновай ваеннай службы;

працягласць ваеннай службы ў час навучання ў ваеннай навучальнай установе і іншай установе адукацыі з разліку два месяцы ваеннай службы ў ваеннай навучальнай установе і іншай установе адукацыі за адзін месяц тэрміновай ваеннай службы.

Ваеннаслужачыя мужчынскага полу з ліку курсантаў, якія адлічаны з ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў адукацыі і якія не дасягнулі да дня адлічэння 18-гадовага ўзросту, звальняюцца з ваеннай службы і накіроўваюцца ў ваенны камісарыят для пастаноўкі на воінскі ўлік прызыўнікоў і ў далейшым прызываюцца на тэрміновую ваенную службу на агульных падставах. У тэрмін тэрміновай ваеннай службы ім залічваецца працягласць ваеннай службы ў час навучання ў ваеннай навучальнай установе і іншай установе адукацыі з разліку два месяцы ваеннай службы ў ваеннай навучальнай установе і іншай установе адукацыі за адзін месяц тэрміновай ваеннай службы.

Ваеннаслужачыя мужчынскага полу з ліку курсантаў, адлічаных з ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў адукацыі, звальняюцца з ваеннай службы ў запас і накіроўваюцца ў ваенныя камісарыяты для пастаноўкі на воінскі ўліку ваеннаабавязаных, калі яны:

адлічаны з ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў адукацыі па хваробе;

прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве;

не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, — пасля заканчэння трэцяга курса навучання.

Ваеннаслужачыя жаночага полу з ліку курсантаў, якія адлічаны з ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў адукацыі і якія не маюць ваенна-ўліковай спецыяльнасці, могуць быць звольнены з ваеннай службы без пастаноўкі на воінскі ўлік, а якія маюць ваенна-ўліковую спецыяльнасць — з накіраваннем у ваенны камісарыят па месцы іх жыхарства (прапіскі) для пастаноўкі на воінскі ўлік ваеннаабавязаных.

Курсантам, адлічаным з устаноў адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, тэрмін тэрміновай ваеннай службы залічваецца ў адпаведнасці з часткамі дзесятай—дванаццатай гэтага артыкула.».

28. У частцы другой артыкула 46:

абзац другі пасля слова «тэрміновай» дапоўніць словам «ваеннай»;

у абзацы чацвёртым:

пасля слоў «ваенныя навучальныя ўстановы» дапоўніць абзац словамі «і іншыя ўстановы адукацыі»;

словы «ў гэтых навучальных установах» выключыць.

29. У артыкуле 47:

абзац чацвёрты часткі першай пасля слоў «ваенныя навучальныя ўстановы» дапоўніць словамі «і іншыя ўстановы адукацыі»;

у частцы чацвёртай:

абзац пяты выключыць;

абзац шосты лічыць абзацам пятым.

30. Абзац трэці часткі другой артыкула 49 пасля слоў «ваенную службу» дапоўніць словамі «, службу ў рэзерве».

31. Абзац трэці часткі сёмай артыкула 50 пасля слова «да» дапоўніць словамі «спынення крымінальнага праследавання або».

32. У артыкуле 57:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Ваеннаслужачыя, грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе ці знаходзяцца ў адстаўцы, могуць быць пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда або Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.»;

у частцы другой словы «Афіцэры» замяніць словам «Грамадзяне»;

у частцы трэцяй слова «на адну ступень у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «у парадку, устаноўленым Дысцыплінарным статутам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

33. У частцы другой артыкула 58 пяты сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі: «З ваеннаслужачымі, пакінутымі на ваеннай службе звыш гранічнага ўзросту, кантракт працягваецца на тэрмін не больш чым адзін год або заключаецца новы кантракт на тэрмін не менш чым адзін год».

34. У артыкуле 59:

у частцы трэцяй:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«па ўзросту — па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе, у тым ліку пасля заканчэння тэрміну кантракта аб праходжанні ваеннай службы, які заключаны ў сувязі з прадаўжэннем тэрміну ваеннай службы, або па асабістай просьбе на працягу тэрміну, на які прадоўжана ваенная служба;»;

з абзаца пятага словы «афіцэра або прапаршчыка» выключыць;

абзац сёмы пасля слоў «ваеннай навучальнай установы» дапоўніць словамі «і іншай установы адукацыі»;

дапоўніць частку абзацам восьмым наступнага зместу:

«пры ўзнікненні (выяўленні) у перыяд праходжання тэрміновай ваеннай службы абставінаў, прадугледжаных абзацамі чацвёртым і пятым часткі першай і часткай другой артыкула 31 гэтага Закона.»;

абзац трэці часткі чацвёртай пасля слова «сістэматычным» дапоўніць словамі «(больш за два разы на працягу года)»;

з абзаца трэцяга часткі пятай слова «сістэматычным» выключыць;

у частцы шостай словы «другім, чацвёртым, пятым, сёмым, дзевятым, дзесятым і адзінаццатым» замяніць словамі «другім—пятым, сёмым, дзевятым—адзінаццатым»;

дапоўніць артыкул часткай дзесятай наступнага зместу:

«Ваеннаслужачы не можа быць звольнены з ваеннай службы, калі ў адносінах да яго ажыццяўляецца крымінальнае праследаванне, за выключэннем выпадкаў, калі ваеннаслужачы звальняецца па падставах, прадугледжаных абзацамі другім—чацвёртым і сёмым часткі трэцяй, абзацам трэцім часткі чацвёртай, абзацам другім часткі пятай гэтага артыкула, па ўзгадненню з адпаведным органам папярэдняга расследавання або судом.».

35. У артыкуле 61 словы «воінскай часці або іншай арганізацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, у якой» замяніць словамі «воінскай часці, іншай арганізацыі Узброеных Сіл або транспартных войскаў, у якіх».

36. У артыкуле 62:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Парадак праходжання службы ў рэзерве вызначаецца гэтым Законам, статутамі Узброеных Сіл, Палажэннем аб парадку праходжання службы ў рэзерве, якое зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Рэзервісты праходзяць службу ў рэзерве з прыцягненнем іх на заняткі і вучэбныя зборы ў воінскія часці, іншыя арганізацыі Узброеных Сіл або транспартных войскаў, у якіх яны стаяць на ўліку, па вучэбных праграмах, якія зацверджаны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.»;

часткі другую—чацвёртую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—пятай;

у частцы пятай:

словы «захоўваецца месца працы (пасада)» замяніць словамі «захоўваюцца месца працы (пасада), месца вучобы»;

дапоўніць частку словамі «, а таксама адлічаны з установы адукацыі па ініцыятыве кіраўніка ўстановы адукацыі».

37. Артыкул 64 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 64. Звальненне са службы ў рэзерве

Звальненне са службы ў рэзерве праводзіцца:

у запас, калі рэзервісты, якія звальняюцца, па стану здароўя прызнаны ваенна-ўрачэбнымі камісіямі прыгоднымі да ваеннай службы або прыгоднымі да ваеннай службы з абмежаваннямі ў мірны і ваенны час;

у адстаўку, калі рэзервісты, якія звальняюцца, па стану здароўя прызнаны ваенна-ўрачэбнымі камісіямі непрыгоднымі да ваеннай службы са зняццем з воінскага ўліку.

Рэзервіст падлягае звальненню са службы ў рэзерве:

пасля заканчэння тэрміну службы ў рэзерве;

па хваробе (у выпадку прызнання непрыгодным да ваеннай службы ў мірны час);

у сувязі з уступленнем у законную сілу прыгавору суда аб назначэнні рэзервісту пакарання ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення або пакарання смерцю;

пры ўзнікненні (выяўленні) абставінаў, прадугледжаных абзацамі чацвёртым і пятым часткі першай і часткай другой артыкула 31 гэтага Закона.

Рэзервіст мае права на датэрміновае звальненне са службы ў рэзерве пры ўзнікненні абставінаў, прадугледжаных абзацам трэцім часткі першай артыкула 31 або абзацамі другім, чацвёртым—дзесятым часткі пятай артыкула 32 гэтага Закона.

Звальненне рэзервістаў праводзіцца загадам камандзіра воінскай часці, кіраўніка іншай арганізацыі Узброеных Сіл або транспартных войскаў, у якіх яны стаяць на ўліку.».

38. У частцы першай артыкула 65:

словы «або іншых арганізацыях Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «, іншых арганізацыях Узброеных Сіл або транспартных войскаў»;

слова «пастаяннага» выключыць.

39. У артыкуле 67:

у частцы першай:

абзац другі пасля слоў «ваеннай службы» дапоўніць словамі «, службы ў рэзерве»;

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты—адзінаццаты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым—дзесятым;

абзацы чацвёрты і пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«вызваленых ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве;

якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах;»;

з часткі трэцяй словы «а таксама афіцэрам, пазбаўленым воінскага звання па рашэнню суда,» выключыць.

40. У артыкуле 68:

частку другую дапоўніць словамі «або якія праслужылі на службе ў рэзерве менш за ўстаноўлены часткай чацвёртай артыкула 63 гэтага Закона тэрмін і атрымалі ў перыяд яе праходжання ваенна-ўліковую спецыяльнасць»;

частку трэцюю пасля слоў «у рэзерве» дапоўніць словамі «і якія не атрымалі ваенна-ўліковай спецыяльнасці ў час праходжання службы ў рэзерве»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Ваеннаабавязаныя, якія знаходзяцца ў запасе другой катэгорыі і якія атрымалі ваенна-ўліковую спецыяльнасць у час праходжання ваенных збораў, пераводзяцца ў запас першай катэгорыі.».

41. У частцы другой артыкула 69 словы «Салдаты і матросы, сяржанты і старшыны, прапаршчыкі і мічманы» і «Малодшыя афіцэры» замяніць адпаведна словамі «Салдаты і матросы, сяржанты і старшыны» і «Прапаршчыкі і мічманы, малодшыя афіцэры».

42. У артыкуле 70:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Прызыў ваеннаабавязаных на ваенныя зборы арганізоўвае і праводзіць ваенны камісар. Ваеннаабавязаныя ў час праходжання ваенных збораў маюць статус ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па прызыву.»;

часткі трэцюю—шостую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай—сёмай;

частку пятую пасля першага сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: «Перыядычнасць прызыву ваеннаабавязаных на ваенныя зборы ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.»;

дапоўніць артыкул часткай восьмай наступнага зместу:

«Ваеннаабавязаныя, якія прызваны на ваенныя ці спецыяльныя зборы, маюць права на датэрміновае звальненне з ваенных ці спецыяльных збораў пры ўзнікненні ў іх абставінаў, прадугледжаных абзацам трынаццатым часткі першай артыкула 71 гэтага Закона, або іншых уважлівых прычын пры прад'яўленні адпаведных дакументаў. Звальненне ваеннаабавязаных праводзіцца загадам камандзіра воінскай часці, кіраўніка іншай арганізацыі Узброеных Сіл, іншага воінскага фарміравання, у якіх яны праходзяць ваенныя або спецыяльныя зборы.».

43. У частцы першай артыкула 71:

абзац адзінаццаты дапоўніць словамі «(за выключэннем праходжання ваенных збораў па праверцы баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей, ваенных камісарыятаў, іншых арганізацый Узброеных Сіл, а таксама іншых воінскіх фарміраванняў, якія праводзяцца па распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)»;

абзац дванаццаты выключыць;

абзацы трынаццаты—шаснаццаты лічыць адпаведна абзацамі дванаццатым—пятнаццатым;

у абзацы дванаццатым словы «форме навучання» замяніць словамі «форме атрымання адукацыі»;

абзац чатырнаццаты дапоўніць словамі «(за выключэннем праходжання ваенных збораў па праверцы баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей, ваенных камісарыятаў, іншых арганізацый Узброеных Сіл, а таксама іншых воінскіх фарміраванняў, якія праводзяцца па распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 ліпеня 2007 года, г. Мінск.

№ 275-З