Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адказнасці за парушэнні заканадаўства аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 7 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 83, 2/974) наступныя змяненні:

1. У артыкуле 238:

назву і абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 238. Iлжывая эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва)

1. Падача індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай юрыдычнай асобы ў гаспадарчы суд заявы даўжніка аб сваёй эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), іншых дакументаў, якія змяшчаюць заведама недакладныя звесткі аб неплацежаздольнасці даўжніка, якая мае або набывае ўстойлівы характар, у мэтах прызнання гэтага даўжніка эканамічна неплацежаздольным (банкрутам) (ілжывая эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва —»;

у абзацы першым часткі 2 словы «2. Iлжывае банкруцтва, якое пацягнула» замяніць словамі «2. Iлжывая эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва), якая пацягнула».

2. Назву і абзац першы артыкула 239 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 239. Утойванне эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)

Утойванне неплацежаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, якая мае або набывае ўстойлівы характар, учыненае гэтым індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай, заснавальнікам (удзельнікам) альбо ўласнікам маёмасці гэтай юрыдычнай асобы шляхам прадастаўлення звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, падроблівання дакументаў, скажэння бухгалтарскай справаздачнасці або іншым спосабам, якое пацягнула нанясенне ўрону крэдытору (крэдыторам) у буйным памеры, —».

3. Артыкул 240 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 240. Наўмысная эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва)

1. Наўмысныя стварэнне або павелічэнне неплацежаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, якія ўчынены гэтым індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай, заснавальнікам (удзельнікам) або ўласнікам маёмасці гэтай юрыдычнай асобы ў асабістых інтарэсах або ў інтарэсах іншых асобаў і пацягнулі нанясенне ўрону ў буйным памеры, —

караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

2. Тыя ж дзеянні, якія ўчынены паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове, або якія пацягнулі нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры, —

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.».

4. Назву і абзац першы артыкула 241 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 241. Перашкода пакрыццю страт крэдытору (крэдыторам)

Утойванне, адчужэнне, пашкоджанне або знішчэнне маёмасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, неплацежаздольнасць якіх мае або набывае ўстойлівы характар, з мэтай сарваць або зменшыць пакрыццё страт крэдытору (крэдыторам), якія ўчынены гэтым індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай, заснавальнікам (удзельнікам) або ўласнікам маёмасці гэтай юрыдычнай асобы, якія пацягнулі нанясенне ўрону крэдытору (крэдыторам) у буйным памеры, —».

Артыкул 2. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненні:

1. У абзацы другім артыкула 11.30 і абзацы другім артыкула 11.31 словы «ад пяці да дваццаці» замяніць словамі «ад дзесяці да пяцідзесяці».

2. Артыкул 12.13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 12.13. Неправамерныя дзеянні пры прыняцці мераў па папярэджанню эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) або пры ажыццяўленні працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)

1. Неабгрунтаванае непрыняцце своечасовых мераў па папярэджанню эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), якія ўстаноўлены ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, або прадстаўленне не адпаведнага рэчаіснасці абгрунтавання адмовы ў прыняцці такіх мераў, а таксама наўмыснае прыняцце мераў, якія прывялі да эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), —

цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

2. Утойванне, адчужэнне, пашкоджанне або знішчэнне маёмасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, неплацежаздольнасць якіх мае або набывае ўстойлівы характар, з мэтай сарваць або зменшыць пакрыццё страт крэдытору (крэдыторам), якія ўчынены гэтым індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай, заснавальнікам (удзельнікам) або ўласнікам маёмасці гэтай юрыдычнай асобы, калі гэтыя дзеянні не цягнуць крымінальнай адказнасці, —

цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

3. Учыненыя пры ажыццяўленні працэдур эканамічнай неплацежа- здольнасці (банкруцтва) утойванне, пашкоджанне або знішчэнне маёмасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, неплацежаздольнасць якіх мае або набывае ўстойлівы характар, або ўтойванне звестак аб наяўнасці маёмасных абавязацельстваў перад крэдыторамі або звестак аб наяўнасці маёмасных абавязацельстваў перад гэтым індывідуальным прадпрымальнікам або гэтай юрыдычнай асобай, а таксама парушэнне ўстаноўленых заканадаўствам парадку або ўмоў адчужэння гэтай маёмасці або ажыццяўлення іншых здзелак з ёй —

цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

4. Невыкананне прадугледжанага заканадаўствам аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) абавязку падачы ў гаспадарчы суд заявы даўжніка аб сваёй эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) —

цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

5. Падача ў гаспадарчы суд заявы крэдытора аб прызнанні даўжніка эканамічна неплацежаздольным (банкрутам), якая змяшчае заведама недакладныя, дакументальна не пацверджаныя звесткі аб неплацежаздольнасці даўжніка, якая мае або набывае ўстойлівы характар, —

цягне налажэнне штрафу ў памеры пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — пяцісот базавых велічынь.

6. Прадстаўленне кандыдатур часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў, якія маюць недастатковую кваліфікацыю, што перашкаджае выкананню функцыі часовага (антыкрызіснага) кіраўніка, а таксама кандыдатур часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў, якія сваёй дзейнасцю нанеслі ўрон даўжніку, або крэдытору, або інтарэсам дзяржавы, —

цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

7. Уздзеянне ў якой-небудзь форме на часовага (антыкрызіснага) кіраўніка з мэтай перашкодзіць выкананню ім абавязкаў часовага (антыкрызіснага) кіраўніка, калі гэта дзеянне не цягне крымінальнай адказнасці, —

цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

8. Невыкананне або неналежнае выкананне часовым (антыкрызісным) кіраўніком сваіх абавязкаў —

цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

9. Невыкананне прадугледжаных заканадаўчымі актамі аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) абавязкаў пры ажыццяўленні працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), пры адсутнасці прымет адміністрацыйных правапарушэнняў, якія прадугледжаны часткамі 1—8 гэтага артыкула, —

цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад сарака да ста базавых велічынь.».

Артыкул 3. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 120, 2/1325; № 132, 2/1330) наступныя змяненні:

1. У частцы 1 артыкула 3.7 лічбы «12.12—12.15» замяніць словамі «12.12, часткамі 1—4, 6, 7 і 9 артыкула 12.13, артыкуламі 12.14, 12.15».

2. У артыкуле 3.30:

у частцы 1:

у пункце 16 лічбы «12.1—12.30» замяніць словамі «12.1—12.12, частках 1—4, 6, 7 і 9 артыкула 12.13, артыкулах 12.14—12.30»;

у пункце 63 лічбы «12.13» замяніць словамі «частках 1—4 і 7—9 артыкула 12.13»;

у пункце 4 часткі 2 словы «па артыкулах» замяніць словамі «па частках 5—8 артыкула 12.13, артыкулах».

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 ліпеня 2007 года, г. Мінск.

№ 274-З