Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў галіне фінансаў, банкаўскай дзейнасці, супраць парадку падаткаабкладання і мытнага рэгулявання

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 7 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 120, 2/1128; 2006 г., № 112, 2/1245; 2007 г., № 120, 2/1325) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. З пункта 7 часткі 7 артыкула 2.4 словы «або недакладнае дэклараванне» выключыць.

2. Частку 2 артыкула 6.5 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: «Штраф за адміністрацыйныя правапарушэнні супраць парадку падаткаабкладання, які накладваецца на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу, можа быць устаноўлены ў меншым памеры, але не можа быць меншым за адну дзесятую базавай велічыні для індывідуальнага прадпрымальніка, меншым за пяць дзесятых базавай велічыні для юрыдычнай асобы.».

3. Пункт 3 часткі 1 артыкула 7.2 дапоўніць словамі «або выкананне ўскладзенага на асобу абавязку, за невыкананне якой накладваецца адміністрацыйнае спагнанне».

4. Пункт 4 часткі 1 артыкула 7.6 дапоўніць словамі «, за выключэннем адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 11.61, 11.62, 13.1, 13.3, 13.8—13.11 гэтага Кодэкса, учыненых фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, адміністрацыйнае спагнанне за якое можа быць накладзена не пазней за адзін год з дня іх учынення».

5. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 7.9 наступнага зместу:

«Артыкул 7.9. Накладанне адміністрацыйнага спагнання пры наяўнасці акалічнасцяў, якія змякчаюць адміністрацыйную адказнасць

Пры наяўнасці хоць бы адной са змякчаючых акалічнасцяў, прадугледжаных пунктамі 3 і 5 часткі 1 артыкула 7.2 гэтага Кодэкса, а таксама іншых акалічнасцяў, прызнаных змякчаючымі органам, што вядзе адміністрацыйны працэс, адміністрацыйныя спагнанні за правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі 13.1—13.11 гэтага Кодэкса, накладаюцца ў памеры, зменшаным у два разы, або ў межах устаноўленых ва ўказаных артыкулах мінімальных і максімальных памераў, зменшаных у два разы.».

6. Дапоўніць Кодэкс артыкуламі 11.60—11.63 наступнага зместу:

«Артыкул 11.60. Непрадстаўленне, несвоечасовае прадстаўленне і (або) прадстаўленне недакладных звестак аб выдадзеных і (або) пералічаных грашовых сродках, якія паступілі з-за мяжы

Непрадстаўленне, несвоечасовае прадстаўленне службовай асобай аператара паштовай сувязі, яго адасобленых падраздзяленняў або банка ў падатковы орган звестак аб выдадзеных і (або) пералічаных грашовых сродках, якія паступілі фізічным асобам пераводам з-за мяжы, і (або) прадстаўленне недакладных звестак —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Артыкул 11.61. Прадастаўленне крэдыту для выплаты заработнай платы, выдача або пералічэнне грашовых сродкаў для аплаты працы з парушэннем патрабаванняў заканадаўства

Прадастаўленне службовай асобай банка юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку крэдыту для выплаты заработнай платы без уключэння ў суму крэдыту ўказаных у заяве на прадастаўленне крэдыту сум страхавых узносаў і сум падаходнага падатку з фізічных асобаў, якія вылічваюцца з сумы дадзенай заработнай платы, а таксама выдача або пералічэнне службовай асобай банка з іх рахункаў грашовых сродкаў для аплаты працы ў разліку за месяц без прадстаўлення банку плацежных інструкцый на пералічэнне падаходнага падатку і страхавых узносаў або даведак аб выкананні абавязацельстваў па ўказаных плацяжах —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Заўвага. Пад страхавымі ўзносамі, указанымі ў артыкулах 11.61 і 11.63 гэтага Кодэкса, маюцца на ўвазе абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, страхавыя ўзносы па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Артыкул 11.62. Парушэнне парадку пераводу грашовых сродкаў фізічнай асобе

Перавод службовай асобай банка з рахунку юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка на карысць фізічнай асобе, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, грашовых сродкаў у беларускіх рублях на суму, што перавышае сто базавых велічынь на дату правядзення такой аперацыі, пры адсутнасці прадстаўленай ёй гэтай юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам даведкі падатковага органа, якая пацвярджае права на ажыццяўленне банкаўскага пераводу грашовых сродкаў фізічнай асобе, калі прадстаўленне такой даведкі абавязковае, або пры яе наяўнасці, але на суму, што перавышае ўказаную ў даведцы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Артыкул 11.63. Прадстаўленне ў банк даведак з недакладнай інфармацыяй

Прадстаўленне службовай асобай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам у банк даведак аб выкананні абавязацельстваў па пералічэнню сум страхавых узносаў з указаннем у іх недакладнай інфармацыі —

цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.».

7. Абзац другі часткі 4 артыкула 12.17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, выканання работ, аказання паслуг.».

8. Артыкул 12.18. выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 12.18 Парушэнне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік

Парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік работнікам індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы або парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік індывідуальным прадпрымальнікам —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.».

9. Пасля назвы главы 13 дапоўніць яе заўвагай наступнага зместу:

«Заўвага 1. Пад плацельшчыкам у гэтай главе маецца на ўвазе плацельшчык падаткаў, збораў (пошлін).

2. Пад падаткам, зборам (пошлінай) у гэтай главе маюцца на ўвазе законна ўстаноўленыя падаткі, зборы (пошліны), за выключэннем мытных пошлін, мытных збораў і іншых плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі ў сувязі з перамяшчэннем тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь.

3. Днём назначэння праверкі (акрамя камеральнай падатковай праверкі) для мэтаў гэтай главы з'яўляецца дзень азнаямлення плацельшчыка (іншай абавязанай асобы) або яго прадстаўніка з прадпісаннем на правядзенне праверкі (рэвізіі).

4. Базавая велічыня ў выпадках, не звязаных з вызначэннем памеру штрафу, для мэтаў гэтай главы прымаецца ў памеры, устаноўленым на дзень учынення адміністрацыйнага правапарушэння (калі такі дзень устанавіць немагчыма, — на дзень выяўлення факта яго ўчынення).».

10. Артыкулы 13.1—13.11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 13.1. Парушэнне тэрміну пастаноўкі на ўлік у падатковым органе

Парушэнне ўстаноўленага тэрміну падачы заявы аб пастаноўцы на ўлік у падатковым органе пры наступленні тэрмінаў платы падаткаў, збораў (пошлін) і пратэрміноўцы больш як двух рабочых дзён пры ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння службовай асобай юрыдычнай асобы, больш як за пяць рабочых дзён — іншай фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, —

цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры пяці дзесятых базавай велічыні за кожны поўны або няпоўны тыдзень пратэрміноўкі, але не больш як пяць базавых велічынь.

Артыкул 13.2. Ажыццяўленне дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе

Ажыццяўленне дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе асобай, абавязанай падаць заяву аб пастаноўцы на такі ўлік, за выключэннем фізічнай асобы — плацельшчыка, —

цягне накладанне штрафу ў памеры пяці базавых велічынь за кожны месяц ажыццяўлення дзейнасці, але не больш за дваццаць базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццаці працэнтаў ад даходаў, атрыманых у выніку такой дзейнасці, але не менш за семдзесят базавых велічынь.

Заўвага. Пад даходамі ў гэтым артыкуле маецца на ўвазе эканамічная выгада ў грашовай або натуральнай форме, што вызначаецца як выручка за вылікам дакументальна пацверджаных матэрыяльных затрат, якія звязаныя з атрыманнем даходу і ўстанаўліваюцца для юрыдычных асобаў у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам.

Артыкул 13.3. Парушэнне тэрміну прадстаўлення інфармацыі аб адкрыцці (закрыцці) рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі

1. Парушэнне плацельшчыкам устаноўленага тэрміну прадстаўлення ў па-датковы орган інфармацыі аб адкрыцці (закрыцці) рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі пры пратэрміноўцы не больш за адзін рабочы дзень або не больш за пяць рабочых дзён у выпадку неажыццяўлення аперацый па рахунку —

цягне накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры пяці базавых велічынь.

2. Парушэнне плацельшчыкам устаноўленага тэрміну прадстаўлення ў па-датковы орган інфармацыі аб адкрыцці (закрыцці) рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі пры пратэрміноўцы больш за пяць рабочых дзён, а таксама ад двух да пяці рабочых дзён уключна, у перыяд якой ажыццяўляліся аперацыі па рахунку, у тым ліку ўчыненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за дваццаць базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — за дзесяць базавых велічынь з павелічэннем на дзве базавыя велічыні за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за дваццаць базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — за дзесяць базавых велічынь з павелічэннем на дзесяць базавых велічынь за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за семдзесят базавых велічынь.

Артыкул 13.4. Парушэнне тэрміну прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку)

1. Парушэнне плацельшчыкам, па-датковым агентам, іншай абавязанай асобай устаноўленага тэрміну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку) пры адсутнасці сумы падатку, збору (пошліны), якая падлягае плаце, калі пратэрміноўка не перавысіла трох месяцаў, —

цягне накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад дзвюх дзесятых базавай велічыні да дзвюх базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад адной да дзесяці базавых велічынь.

2. Парушэнне плацельшчыкам, па-датковым агентам, іншай абавязанай асобай устаноўленага тэрміну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку) пры наяўнасці сумы падатку, збору (пошліны), якая падлягае плаце, або пры пратэрміноўцы больш за тры месяцы, у тым ліку ўчыненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь з павелічэннем яго на пяць дзесятых базавай велічыні за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за дзесяць базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — у памеры дзесяці працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошліны), падлягаючай плаце, але не менш за дзве базавыя велічыні, а на юрыдычную асобу — у памеры дзесяці працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошліны), якая падлягае плаце, але не менш за дзесяць базавых велічынь.

3. Парушэнне фізічнай асобай, якая не з'яўляецца службовай асобай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам, — плацельшчыкам, падатковым агентам, іншай абавязанай асобай устаноўленага тэрміну прадстаўлення ў падатковы орган па-датковай дэкларацыі (разліку) пры наяўнасці сумы падатку, збору (пошліны), якая падлягае плаце, або пры пратэрміноўцы больш за дванаццаць месяцаў —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь з павелічэннем яго на пяць дзесятых базавай велічыні за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за дзесяць базавых велічынь.

4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1—3 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, у тым ліку службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры трох базавых велічынь за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за дваццаць базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — у памеры дваццаці пяці працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошліны), якая падлягае плаце, але не менш за тры базавыя велічыні, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццаці пяці працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошліны), якая падлягае плаце, але не менш за дзесяць базавых велічынь.

Артыкул 13.5. Парушэнне правілаў уліку аб'ектаў падаткаабкладання і (або) даходаў, расходаў, другіх элементаў падатковага ўліку

1. Парушэнне плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай правілаў уліку аб'ектаў падаткаабкладання і (або) даходаў, расходаў, іншых элементаў па-датковага ўліку, а таксама адсутнасць у падатковага агента ўліку налічаных і выплачаных плацельшчыку даходаў, калі гэтыя дзеянні не пацягнулі за сабой няплату або няпоўную плату сум падаткаў, збораў (пошлін), —

цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

2. Парушэнне плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай правілаў уліку аб'ектаў падаткаабкладання і (або) даходаў, расходаў, другіх элементаў па-датковага ўліку, а таксама адсутнасць у падатковага агента ўліку налічаных і выплачаных плацельшчыку даходаў, якія пацягнулі за сабой даналічэнне сум падаткаў, збораў (пошлін) па выніках каляндарнага года (яго часткі, калі праверцы падлягае частка каляндарнага года), у тым ліку ўчыненыя службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад трох да дваццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад дзесяці да васьмідзесяці базавых велічынь.

Заўвага. Для мэтаў гэтага артыкула элементамі падатковага ўліку прызнаюцца паказчыкі, якія маюць адпаведныя характарыстыкі і ўлічваюцца або выключаюцца пры вызначэнні памеру падатковай базы ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам, у тым ліку даходы і расходы.

Артыкул 13.6. Няплата або няпоўная плата сумы падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу

1. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны) —

цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры дваццаці працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за дзве базавыя велічыні, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццаці працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за дзесяць базавых велічынь.

2. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасці, калі сума даналічаных падаткаў, збораў (пошлін) за правераны перыяд не перавышае аднаго працэнта ад агульнай сумы вылічаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлін), улік якіх ажыццяўляецца падатковымі органамі, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да васьмі базавых велічынь.

3. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), зробленыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасці, калі сума даналічаных падаткаў, збораў (пошлін) за правераны перыяд складае больш за адзін, але не больш за тры працэнты ад агульнай сумы вылічаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлін), улік якіх ажыццяўляецца падатковымі органамі, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь.

4. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай падатку, збору (пошліны), здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасці, калі сума даналічаных падаткаў, збораў (пошлін) за правераны перыяд складае больш за тры, але не больш за пяць працэнтаў ад агульнай сумы вылічаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлін), улік якіх ажыццяўляецца падатковымі органамі, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дванаццаці да шаснаццаці базавых велічынь.

5. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасці, калі сума даналічаных падаткаў, збораў (пошлін) за правераны перыяд перавышае пяць працэнтаў ад агульнай сумы вылічаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлін), улік якіх ажыццяўляецца падатковымі органамі, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад шаснаццаці да дваццаці базавых велічынь.

6. Няплата або няпоўная плата фізічнай асобай, якая не з'яўляецца службовай асобай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам, — плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), зробленыя па неасцярожнасці, калі незаплачаная або няпоўнасцю заплачаная сума падатку, збору (пошліны) перавышае адну базавую велічыню, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры пятнаццаці працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за адну базавую велічыню.

7. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), зробленыя службовай асобай юрыдычнай асобы наўмысна, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да шасцідзесяці базавых велічынь.

8. Няплата або няпоўная плата фізічнай асобай, якая не з'яўляецца службовай асобай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам, — плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), зробленыя наўмысна, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры дваццаці працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за пяць базавых велічынь.

9. Няплата або няпоўная плата ва ўстаноўлены тэрмін плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай мытнага плацяжу на суму большую за адну чацвёртую базавай велічыні, у тым ліку здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дваццаці базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу — у памеры дваццаці працэнтаў ад незаплачанай сумы мытнага плацяжу, але не менш за адну базавую велічыню.

Заўвага. 1. Па адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула (за выключэннем выяўленых у выніку камеральных падатковых праверак), сумы штрафаў вылічваюцца з сумы перавышэння даналічаных падаткаў, збораў (пошлін) па выніках каляндарнага года (яго часткі, калі праверцы падлягае частка каляндарнага года) над сумай падаткаў, збораў (пошлін), паменшаных за той жа перыяд.

2. Не з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткамі 1—6 гэтага артыкула, няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошліны), калі імі:

своечасова накіравана без наступнага адклікання даручэнне банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі на пералічэнне належнай сумы падатку, збору (пошліны), не выкананае банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй па прычыне адсутнасці на рахунку плацельшчыка, іншай абавязанай асобы сродкаў, дастатковых для выканання гэтага даручэння ў поўным аб'ёме;

унесены змяненні і дапаўненні ў падатковую дэкларацыю (разлік) і заплачана належная сума падатку, збору (пошліны) да назначэння праверкі, у выніку якой могуць быць выяўлены такія няплата або няпоўная плата (па адміністрацыйных правапарушэннях, выяўленых у выніку камеральнай падатковай праверкі, — да складання акта праверкі).

Артыкул 13.7. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме абавязку па ўтрыманню і (або) пералічэнню сумы падатку, збору (пошліны)

1. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па ўтрыманню і (або) пералічэнню сумы падатку, збору (пошліны), калі нявылічаная і (або) непералічаная сума падатку, збору (пошліны) складае не больш за чатыры базавыя велічыні для індывідуальнага прадпрымальніка, не больш за дзесяць базавых велічынь для юрыдычнай асобы, а сума падатку, збору (пошліны), не вылічаная і (або) не пералічаная ў бюджэт, не перавышае пяці працэнтаў ад вылічаных і пералічаных у бюджэт за правераны перыяд сум падатку, збору (пошліны), —

цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад дзвюх дзесятых да дзвюх базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад адной да дзесяці базавых велічынь.

2. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па ўтрыманню і (або) пералічэнню сумы падатку, збору (пошліны), калі нявылічаная і (або) непералічаная сума падатку, збору (пошліны) складае больш за чатыры базавыя велічыні для індывідуальнага прадпрымальніка, больш за дзесяць базавых велічынь для юрыдычнай асобы або сума падатку, збору (пошліны), не вылічаная і (або) не пералічаная ў бюджэт перавышае пяць працэнтаў ад вылічаных і пералічаных у бюджэт за правераны перыяд сум падатку, збору (пошліны), —

цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры дваццаці працэнтаў ад сумы, якая падлягае ўтрыманню і (або) пералічэнню, але не менш за дзве базавыя велічыні, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццаці працэнтаў ад сумы, якая падлягае ўтрыманню і (або) пералічэнню, але не менш за дзесяць базавых велічынь.

3. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па ўтрыманню і (або) пералічэнню сумы падатку, збору (пошліны), зробленыя па неасцярожнасці, у тым ліку службовай асобай юрыдычнай асобы, калі нявылічаная і (або) непералічаная сума падатку, збору (пошліны) складае больш за дзесяць базавых велічынь для службовай асобы юрыдычнай асобы — падатковага агента, больш за чатыры базавыя велічыні для фізічнай асобы, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, — падатковага агента, або сума падатку, збору (пошліны), не вылічаная і (або) не пералічаная ў бюджэт, перавышае пяць працэнтаў ад вылічаных і пералічаных у бюджэт за правераны перыяд сум падатку, збору (пошліны), —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь.

4. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па вылічэнню і (або) пералічэнню сумы падатку, збору (пошліны), зробленыя наўмысна, у тым ліку службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да шасцідзесяці базавых велічынь.

Заўвага. Не з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткамі 1—3 гэтага артыкула, невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па вылічэнню і (або) пералічэнню сумы падатку збору (пошліны), калі ім:

своечасова накіравана без наступнага адклікання даручэнне банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі на пералічэнне належнай сумы падатку, збору (пошліны), не выкананае банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй па прычыне адсутнасці на рахунку падатковага агента сродкаў, дастатковых для выканання гэтага даручэння ў поўным аб'ёме;

да назначэння праверкі, у выніку якой могуць выць выяўлены нявылічаныя і (або) непералічаныя ва ўстаноўлены тэрмін сумы падатку, збору (пошліны) (па адміністрацыйных правапарушэннях, выяўленых у выніку камеральнай падатковай праверкі, — да складання акта праверкі), утрыманы і пералічаны належныя сумы падатку, збору (пошліны).

Артыкул 13.8. Непрадстаўленне дакументаў і іншых звестак для ажыццяўлення падатковага кантролю або прадстаўленне недакладных звестак, а роўна адмова ад падпісання акта падатковай праверкі

1. Непрадстаўленне ва ўстаноўлены тэрмін плацельшчыкам, падатковым агентам, іншай асобай у падатковы орган дакументаў і іншых звестак, якія яны абавязаны прадстаўляць у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам або па запыту падатковага органа для ажыццяўлення падатковага кантролю, у тым ліку здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзесяці базавых велічынь з павелічэннем яго на адну базавую велічыню за кожныя тры каляндарныя дні пратэрміноўкі прадстаўлення дакументаў і іншых звестак, але не больш за трыццаць базавых велічынь.

2. Прадстаўленне плацельшчыкам, падатковым агентам, іншай асобай у падатковы орган дакументаў і іншых звестак, якія яны абавязаны прадстаўляць у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам або па запыту падатковага органа для ажыццяўлення падатковага кантролю, якія ўтрымліваюць недакладныя даныя, у тым ліку здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, калі гэта паўплывала або ў абставінах, пры якіх парушэнне здзейснена, магло паўплываць на правільнасць прымянення падатковым органам падатковага заканадаўства, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

3. Адмова плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы ад падпісання акта падатковай праверкі, у тым ліку зробленай службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Заўвага. Не з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткай 1 гэтага артыкула, непрадстаўленне ва ўстаноўлены тэрмін плацельшчыкам, падатковым агентам, іншай асобай у падатковы орган дакументаў і іншых звестак, якія яны абавязаны прадстаўляць у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам, калі ўстаноўлены тэрмін перавышае два рабочыя або каляндарныя дні, а пратэрміноўка прадстаўлення дакументаў і іншых звестак склала не больш за адзін рабочы дзень.

Артыкул 13.9. Парушэнне парадку адкрыцця рахунку плацельшчыку

Адкрыццё банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй рахунку арганізацыі або індывідуальнаму прадпрымальніку без прад'яўлення імі дакументаў, якія пацвярджаюць пастаноўку на ўлік у падатковым органе, а таксама адкрыццё рахунку пры наяўнасці ў банка і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі рашэння органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненні аперацый па рахунках гэтых асобаў, у тым лікам зробленыя службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста трыццаці да двухсот базавых велічынь.

Артыкул 13.10. Парушэнне парадку і тэрмінаў выканання даручэнняў, рашэнняў органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб пералічэнні, спагнанні падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені, а роўна невыкананне ўказаных дакументаў

1. Парушэнне банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, другой упаўнаважанай арганізацыяй парадку і тэрмінаў выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы на пералічэнне падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені, а таксама рашэнняў органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнанні падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы, дэбітора плацельшчыка (іншай абавязанай асобы) — арганізацыі на рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі пры пратэрміноўцы выканання не больш за адзін рабочы дзень і суме плацяжу не больш за дзесяць базавых велічынь або ў выпадку парушэння парадку выканання ўказаных дакументаў пры суме плацяжу не больш за дзесяць базавых велічынь —

цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры пяці базавых велічынь.

2. Парушэнне банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, другой упаўнаважанай арганізацыяй парадку і тэрмінаў выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы на пералічэнне падатку, збору (пошліны) мытнага плацяжу, пені, а таксама рашэнняў органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнанні падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента іншай абавязанай асобы дэбітора плацельшчыка (іншай абавязанай асобы) — арганізацыі на рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі пры пратэрміноўцы выканання больш за адзін рабочы дзень або суме плацяжу больш за дзесяць базавых велічынь або невыкананне ўказаных дакументаў —

цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры дваццаці працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошліны), якая не паступіла, мытнага плацяжу пені, але не менш за дзесяць базавых велічынь.

3. Парушэнне банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, другой упаўнаважанай арганізацыяй тэрмінаў выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы на пералічэнне падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені, а таксама рашэнняў органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнанні падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы, дэбітора плацельшчыка (іншай абавязанай асобы) — арганізацыі на рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, пры пратэрміноўцы выканання больш за адзін рабочы дзень або суме плацяжу больш за дзесяць базавых велічынь —

цягне накладанне штрафу ў памеры дваццаці базавых велічынь з павелічэннем яго на дзве базавыя велічыні за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі, але не больш за пяцьдзесят базавых велічынь.

4. Парушэнне банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, другой упаўнаважанай арганізацыяй парадку выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы на пералічэнне падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені, а таксама рашэнняў органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнанні падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы, дэбітора плацельшчыка (іншай абавязанай асобы) — арганізацыі на рахунку ў банку і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі пры суме плацяжу больш за дзесяць базавых велічынь або невыкананне ўказаных дакументаў, здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Артыкул 13.11. Невыкананне рашэння органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненні аперацый па рахунках плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы

1. Выкананне банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй пры наяўнасці ў іх рашэння органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненні аперацый па рахунках плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы іх даручэнняў на пералічэнне сродкаў другой асобе, не звязанай з выкананнем абавязку па плаце падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені, пры суме плацяжу не больш за чатыры дзесятыя базавай велічыні —

цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры пяці базавых велічынь.

2. Выкананне банкам і (або) нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі пры наяўнасці ў іх рашэння органа Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненні аперацый па рахунках плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы іх даручэнняў на пералічэнне сродкаў другой асобе, не звязанай з выкананнем абавязку па плаце падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені, у тым ліку здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, пры суме плацяжу больш за чатыры дзесятыя базавай велічыні —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццаці працэнтаў ад сумы, пералічанай у адпаведнасці з даручэннем плацельшчыка, падатковага агента, іншай абавязанай асобы, але не больш за суму нявыкананага абавязацельства па плаце падатку, збору (пошліны), мытнага плацяжу, пені і не менш за дзесяць базавых велічынь.».

11. У артыкуле 14.5:

з назвы артыкула словы «або недакладнае дэклараванне» выключыць;

у абзацы першым часткі 1 словы «1. Недэклараванне» замяніць словам «Недэклараванне»;

частку 2 выключыць.

Артыкул 2. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 120, 2/1325; № 121, 2/1326; № 132, 2/1330) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У частцы 1 артыкула 3.2:

пасля лічбаў «11.56,» дапоўніць частку лічбамі «11.61—11.63,»;

словы «14.2—14.4, часткай 1 артыкула 14.5, артыкуламі» замяніць лічбамі «14.2—14.5,».

2. У частцы 1 артыкула 3.7:

лічбы «11.57—11.59» замяніць лічбамі «11.57—11.63»;

словы «13.1—13.7, часткай 3 артыкула 13.8, артыкуламі 13.9, 13.10, 13.12, 13.13» замяніць лічбамі «13.1—13.13».

3. У частцы 1 артыкула 3.12:

словы «артыкуламі 11.44,» замяніць словамі «артыкулам 11.44, часткай 9 артыкула 13.6, артыкуламі»;

словы «часткай 2 артыкула 14.5,» выключыць.

4. У частцы 1 артыкула 3.13:

лічбы «11.59» замяніць лічбамі «11.59—11.62»;

лічбы «13.1—13.13» замяніць словамі «13.1— 13.5, часткамі 1—8 артыкула 13.6, артыкуламі 13.7—13.13».

5. У частцы 1 артыкула 3.30:

у пункце 16:

лічбы «11.57—11.59» замяніць лічбамі «11.57—11.63»;

словы «13.1—13.7, часткі 3 артыкула 13.8, артыкулам 13.9, 13.10, 13.12, 13.13» замяніць лічбамі «13.1—13.13»;

словы «часткі 1 артыкула 14.5, артыкулам 14.6—14.8» замяніць лічбамі «14.5—14.8»;

пункт 21 пасля лічбаў «12.30,» дапоўніць словамі «часткі 9 артыкула 13.6,»;

у пункце 26:

лічбы «11.59» замяніць лічбамі «11.59—11.62»;

лічбы «13.1 — 13.13» замяніць словамі «13.1—13.5, часткам 1—8 артыкула 13.6, артыкулам 13.7—13.13»;

пункт 57 пасля лічбаў «11.56» дапоўніць лічбамі «, 11.61—11.63».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. ЛУКАШЭНКА.

20 ліпеня 2007 года, г. Мінск

№ 273-З