Пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь № 143

На аснове пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
 
1. Унесці ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2003 г. № 129 "Аб гандлёвых надбаўках на харчовыя тавары" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 75, 8/9677; № 97, 8/9934; № 107,8/10000; № 127, 8/10174; № 133, 8/10248, 2004 г., № 90, 8/11055; № 106, 8/11164; № 142, 8/11436; № 191, 8/11745) 2005 г., № 25, 8/12117; № 56, 8/12356; 2006 г., № 189, 8/15339; 2007 г., № 93, 8/16140) наступныя дапаўненні:
 
1.1. пункт 11 пасля слоў "бульба ранніх гатункаў" дапоўніць словамі ", цытрусавыя, бананы";
 
1.2. дадатак дапоўніць наступнай пазіцыяй:
 
"17. Цытрусавыя, бананы           15   20";
 
2. Гэтая пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.
 
Першы намеснік Міністра П.К. ЖАБКО
 
г. Мінск, 31 ліпеня 2007 г.
 
 
У сувязі з рэзкім ростам цэн на бананы і цытрусавыя, якія пастаўляюцца з-за межаў рэспублікі, пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2007 г. № 143 унесены дапаўненні ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2003 г. № 129. Гэтай пастановай дапоўнены пералік тавараў пазіцыяй "Цытрусавыя, бананы", адпускныя цэны на якія фарміруюцца імпарцёрамі з абмежаванай 30-працэнтнай аптовай надбаўкай.
 
Акрамя таго, устаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовага звяна і працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам) да адпускных цэн на цытрусавыя і бананы, устаноўленыя юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія закупілі гэтыя прадукты за межамі рэспублікі:
 
— для арганізацый спажывецкай кааперацыі, аддзелаў і упраўленняў рабочага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размешчаных у сельскай мясцовасці, — у памеры 20 працэнтаў;
 
— для іншых арганізацый гандлю ўсіх формаў уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў — у памеры 15 працэнтаў.
 
Прэс-служба Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь.