Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі"
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 22 чэрвеня 2007 года
 
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года "Аб электрасувязі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 122, 2/1142) наступныя дапаўненні і змяненні:
 
1. Артыкул 6 пасля слоў "Дзяржаўнай камісіяй па радыёчастотах" дапоўніць словамі "пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь".
 
2. У артыкуле 8:
 
абзац сёмы выключыць;
 
абзац восьмы лічыць абзацам сёмым.
 
3. Артыкул 9 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
 
"У мэтах забеспячэння каардынацыі дзейнасці ў галіне стварэння і развіцця сетак электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь стварае Міжведамасны каардынацыйны савет, вызначае парадак яго дзейнасці і персанальны склад.".
 
4. Артыкул 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 10. Дзяржаўная камісія па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь
 
Дзяржаўная камісія па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы размеркавання і выкарыстання радыёчастотнага спектра.
 
Палажэнне аб Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь і яе склад зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".
 
5. У артыкуле 16: з часткі сёмай другі сказ выключыць;
 
частку дзесятую выключыць.
 
6. У артыкуле 30:
 
часткі першую і трэцюю дапоўніць словамі "пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь";
 
у частцы чацвёртай словы "Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь".
 
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона прыняць неабходныя меры па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам.
 
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
6 жніўня 2007 года, г. Мінск.
 
№ 277-З