Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 414

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях жыллёвага будаўніцтва
 
1. Унесці змяненні і дапаўненні ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
 
1.1. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 1996 г. № 346 "Аб некаторых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 25, ст. 644; Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 7, ст. 160; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 8, 1/63; 2000 г., № 10, 1/935):
 
1.1.1. з пункта 1 абзац трэці выключыць;
 
1.1.2. у пункце 2 словы "калгасам, саўгасам і іншым сельскагаспадарчым прадпрыемствам" і "прадпрыемстваў" замяніць адпаведна словамі "сельскагаспадарчым арганізацыям" і "арганізацый";
 
1.1.3. у пункце 5:
 
у падпункце 5.2 словы "калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў" замяніць словамі "сельскагаспадарчых арганізацый", а словы ", і сродкаў спецыяльных фондаў жыллёвага будаўніцтва" выключыць;
 
у падпункце 5.3 словы "калгасаў, саўгасаў, іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў" замяніць словамі "сельскагаспадарчых арганізацый";
 
1.1.4. з пункта 6 падпункт 6.4 выключыць;
 
1.1.5. у пункце 7:
 
у абзацы першым словы "Беларускаму акцыянернаму камерцыйнаму аграпрамысловаму банку" замяніць словамі "адкрытаму акцыянернаму таварыству "Белаграпрамбанк";
 
падпункт 7.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"7.1. прадастаўляць крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, рэканструкцыю аб'ектаў пад жылыя памяшканні, аплату паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці:
 
сельскагаспадарчым арганізацыям, іншым юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылля ў вёсцы для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, у тым ліку ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу;
 
сельскагаспадарчым арганізацыям, што знаходзяцца ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, для іх работнікаў у гэтых населеных пунктах.
 
Крэдыты прадастаўляюцца пад залог (іпатэку) жылых памяшканняў, якія будуюцца (рэканструююцца) з іх прыцягненнем, рэканструюемых пад жылыя памяшканні аб'ектаў у памеры да 95 працэнтаў кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) жылога памяшкання (рэканструкцыі аб'екта пад жылое памяшканне) тыпавых спажывецкіх якасцяў з улікам кошту ўзвядзення гаспадарчых будынкаў (у памеры да 20 працэнтаў агульнага кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) індывідуальных жылых дамоў, кватэр, рэканструкцыі аб'ектаў пад жылое памяшканне. Максімальны тэрмін прадастаўлення льготных крэдытаў — 40 гадоў. Плата за карыстанне гэтымі крэдытамі — 3 працэнты гадавых. Пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах пачынаецца праз 3 гады пасля пачатку крэдытавання і ажыццяўляецца роўнымі долямі па гадах на працягу ўсяго перыяду пагашэння крэдыту з устанаўленнем прамежкавых тэрмінаў на працягу года ў адпаведнасці з графікам пагашэння. Пры гэтым:
 
права залогу ўзнікае з моманту заключэння адпаведнага крэдытнага дагавора і спыняецца ў выпадках спынення крэдытнага абавязацельства, гібелі закладзенага жылога памяшкання (рэканструюемага пад жылое памяшканне аб'екта) або накіравання на яго спагнання залогадавальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
 
залог (іпатэка) ажыццяўляецца без залогу (іпатэкі) зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца жылое памяшканне (аб'ект, які рэканструюецца пад жылое памяшканне);
 
да залогу (іпатэкі) прымяняюцца правілы, устаноўленыя дзеючым заканадаўствам, у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Указу;";
 
падпункт 7.11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"7.11 прадастаўляць сельскагаспадарчым арганізацыям ільготныя крэдыты на набыццё ў фізічных і юрыдычных асобаў пустых і не завершаных будаўніцтвам індывідуальных жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці ў аб'ёме ацэначнага кошту набываемай нерухомай маёмасці з улікам кошту гаспадарчых будынкаў. Велічыня гэтага крэдыту не павінна перавышаць 95 працэнтаў кошту будаўніцтва жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў, аналагічнага жылому дому (кватэры), які набываецца, па плошчы і канструктыўных рашэннях.
 
Максімальны тэрмін прадастаўлення льготных крэдытаў — 40 гадоў. Плата за карыстанне гэтымі крэдытамі — 3 працэнты гадавых. Пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах пачынаецца праз 3 гады пасля пачатку крэдытавання і ажыццяўляецца роўнымі долямі па гадах на працягу ўсяго перыяду пагашэння крэдыту з устанаўленнем прамежкавых тэрмінаў на працягу года ў адпаведнасці з графікам пагашэння;";
 
у падпункце 7.2 словы "калгасам, саўгасам і іншым сельскагаспадарчым прадпрыемствам" замяніць словамі "сельскагаспадарчым арганізацыям";
 
1.2. у пункце 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1999 г. № 53 "Аб упарадкаванні прадастаўлення крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і куплю жылых памяшканняў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 8, 1/63; 2000 г., № 10, 1/935; № 38, 1/1172):
 
падпункт 1.7 выключыць;
 
падпункт 1.11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.11. работы па будаўніцтву (рэканструкцыі) жылля і рэканструкцыі аб'ектаў пад жылыя памяшканні не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) у бюджэт (акрамя абавязковых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне), якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам на іх сабекошт.
 
Названая льгота прадастаўляецца шляхам змяншэння сум падаткаў, збораў (пошлін), якія ўключаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам у сабекошт прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і падлягаюць выплаце ў бюджэт, на сумы, вылічаныя прапарцыянальна ўдзельнай вазе выручкі, атрыманай ад выканання работ па будаўніцтву (рэканструкцыі) жылля і рэканструкцыі аб'ектаў пад жылыя памяшканні, у агульным аб'ёме атрыманай выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) без уліку сум падатку на дабаўленую вартасць;";
 
падпункт 1.12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.12. адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграпрамбанк" мае права праводзіць кантрольныя абмеры аб'ёмаў выкананых будаўніча-мантажных работ пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў, рэканструкцыі аб'ектаў пад жылыя памяшканні з выкарыстаннем льготных крэдытаў;";
 
падпункт 1.14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.14. пры выяўленні завышэння аб'ёмаў або кошту выкананых будаўніча-мантажных работ і зробленых затрат на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, рэканструкцыю аб'ектаў пад жылыя памяшканні з выкарыстаннем ільготных крэдытаў адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграпрамбанк" ва ўстаноўленым парадку:
 
утрымлівае з падрадчыка пры чарговай аплаце выкананых ім будаўніча-мантажных работ сумы такога завышэння, выяўленыя ў ходзе будаўніцтва, рэканструкцыі;
 
спаганяе з падрадчыка ў бясспрэчным парадку на падставе рашэння гэтага банка, якое з'яўляецца выканаўчым дакументам, і накіроўвае на пагашэнне льготных крэдытаў сумы названага завышэння, выяўленыя пасля здачы аб'екта ў эксплуатацыю і (або) пры спыненні (прыпыненні) падраднай арганізацыяй правядзення работ на аб'екце;";
 
1.3. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка
2000 г. № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 38,
1/1172; 2001 г., № 8, 1/1963; № 100, 1/3137; 2003 г., № 67, 1/4671;
2004 г., № 37, 1/5373; № 158,
1/5917; 2006 г., № 73, 1/7556;
№ 180, 1/8026):
 
1.3.1. у пункце 1:
 
у падпункце 1.31:
 
частку першую дапоўніць сказам наступнага зместу:
 
"Да членаў шматдзетнай сям'і належаць муж (жонка) і іх дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя).";
 
дапоўніць падпункт часткай трэцяй наступнага зместу:
 
"Для атрымання фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах шматдзетнымі сем'ямі прызнаюцца:
 
сем'і, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў і маюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей на дату ўводу гэтых памяшканняў у эксплуатацыю (на дату іх набыцця);
 
сем'і пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей пасля ўводу жылых памяшканняў у эксплуатацыю (пасля іх набыцця), пры наяўнасці (з улікам народжанага) траіх і больш непаўналетніх дзяцей на дату нараджэння дзіцяці;";
 
падпункт 1.4.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.41. сем'ям, якія набылі статус шматдзетнай сям'і, вызначаны ў частцы першай падпункта 1.31. гэтага пункта, пасля ўводу жылога дома ў эксплуатацыю (набыцця жылога памяшкання) тэрмін, на які прадастаўляюцца льготныя крэдыты, павялічваецца да 40 гадоў. Плата за карыстанне гэтымі крэдытамі на працягу тэрміну іх пагашэння ўстанаўліваецца ў памеры 3 працэнтаў гадавых, зыходзячы з сумы запазычанасці на дату прадстаўлення дакументаў у адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк". У выпадку страты сям'ёй такога статусу ў працэсе будаўніцтва або ў перыяд пагашэння льготнага крэдыту ўмовы льготнага крэдытавання не змяняюцца;";
 
дапоўніць пункт падпунктам 1.61 наступнага зместу:
 
"1.61. грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў агульнай плошчай менш як 15 кв. метраў на аднаго чалавека, льготны крэдыт прадастаўляецца пры ўмове добраахвотнага волевыяўлення гэтых грамадзян і членаў іх сем'яў, уключаных у спісы на атрыманне льготных крэдытаў, на зняцце з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;";
 
у падпункце 1.7:
 
частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.7. нарміруемыя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання, што прымаюцца ў разлік для вызначэння велічыні льготнага крэдыту, устанаўліваюцца з улікам агульнай плошчы жылога памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям'і ў населеным пункце па месцы іх пражывання (за выключэннем маладых і шматдзетных сем'яў, якія пражываюць сумесна з бацькамі ў жылым памяшканні, што знаходзіцца ва ўласнасці бацькоў), а таксама жылога памяшкання, што знаходзілася ва ўласнасці і адчужанага крэдытаатрымальнікам або членамі яго сям'і на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавора.";
 
пасля часткі першай дапоўніць падпункт часткай наступнага зместу:
 
"У выпадку адчужэння крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і жылога памяшкання, што знаходзілася ў іх уласнасці, на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавора і набыцця ва ўласнасць іншага жылога памяшкання з названых жылых памяшканняў улічваецца жылое памяшканне большай плошчай.";
 
часткі другую—дзесятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—адзінаццатай;
 
частку дзевятую пасля слоў "у выпадку прыняцця грамадзянінам-крэдытаатрымальнікам" і пасля слова "грамадзяніна" дапоўніць адпаведна словамі "і (або) членамі яго сям'і" і "і (або) членаў яго сям'і";
 
пасля часткі дзевятай дапоўніць падпункт часткай наступнага зместу:
 
"У выпадку, калі ў працэсе будаўніцтва (рэканструкцыі) жылога памяшкання крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і набыта ва ўласнасць жылое памяшканне ў населеным пункце па месцы іх пражывання шляхам прыватызацыі займаемага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, па дагавору куплі-продажу, дарэння, шляхам прыняцця жылога памяшкання ў спадчыну і па іншых падставах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, належны памер ільготнага крэдыту пераразлічваецца ў адпаведнасці з часткай першай гэтага падпункта. Велічыня льготнага крэдыту не падлягае пераразліку пры прадстаўленні крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і ў адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" абавязацельства аб продажы такога жылога памяшкання пасля ўводу ў эксплуатацыю жылога дома (кватэры), пабудаванага (рэканструяванага) з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, і накіраванні выручаных сродкаў у памеры не ніжэй за ацэначны кошт названага жылога памяшкання на датэрміновае пагашэнне льготнага крэдыту;";
 
часткі дзесятую і адзінаццатую лічыць адпаведна часткамі адзінаццатай і дванаццатай;
 
у частцы адзінаццатай словы "грамадзянінам названага абавязацельства" замяніць словамі "грамадзянінам і (або) членамі яго сям'і названых у частках дзевятай і дзесятай гэтага падпункта абавязацельства";
 
у частцы першай падпункта 1.9 першы сказ дапоўніць словамі "(за выключэннем шматдзетных сем'яў)", другі сказ пасля слоў "70 працэнтаў" дапоўніць словамі "(для шматдзетных сем'яў — 90 працэнтаў)";
 
у падпункце 1.10:
 
у частцы першай словы "аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам" замяніць словамі "раённымі, гарадскімі, раённымі ў гарадах выканаўчымі і распарадчымі органамі";
 
пасля часткі першай дапоўніць падпункт часткай наступнага зместу:
 
"Грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы іх пражывання, уключаюцца ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў раённымі, гарадскімі, раённымі ў гарадах выканаўчымі і распарадчымі органамі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання па месцы іх пражывання.";
 
частку другую лічыць часткай трэцяй;
 
у частцы трэцяй абзацы пяты і шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"грамадзяне, жылыя памяшканні якіх (у тым ліку што належаць ім на праве ўласнасці) з-за надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, баявых дзеянняў і тэрарыстычных акцый сталі непрыгоднымі для пражывання;
 
дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, якія не маюць ва ўласнасці або ў карыстанні жылога памяшкання або не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі, або пры ўсяленні ў такое жылое памяшканне будуць мець патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў паводле падстаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, а таксама ў іншых выпадках, калі немагчымасць усялення ў такое жылое памяшканне ўстаноўлена мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання гэтага жылога памяшкання;";
 
у падпункце 1.11:
 
абзац трэці дапоўніць словамі "(родныя, усыноўленыя, удачароныя)";
 
абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"грамадзяне, жылыя памяшканні якіх (у тым ліку што належаць ім на праве ўласнасці) з-за надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, баявых дзеянняў і тэрарыстычных акцый сталі непрыгоднымі для пражывання;";
 
абзац дзевяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія не маюць ва ўласнасці або ў карыстанні жылога памяшкання або не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі, або пры ўсяленні ў такое жылое памяшканне будуць мець патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў паводле падстаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, а таксама ў іншых выпадках, калі немагчымасць усялення ў такое жылое памяшканне ўстаноўлена мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання гэтага жылога памяшкання;";
 
падпункт 1.12 выключыць;
 
падпункт 1.13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.13. пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах і выплата працэнтаў за карыстанне імі ажыццяўляецца грамадзянамі роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду пагашэння крэдытаў:
 
пры набыцці жылых памяшканняў — з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту;
 
пры будаўніцтве аднакватэрных жылых дамоў гаспадарчым спосабам — з наступнага месяца пасля здачы дома ў эксплуатацыю, але не пазней за 2 гады пасля пачатку крэдытавання, а грамадзянамі, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, і шматдзетнымі сем'ямі — з наступнага месяца пасля здачы дома ў эксплуатацыю, але не пазней за 3 гады пасля пачатку крэдытавання;
 
пры будаўніцтве кватэр у шматкватэрных жылых дамах, а таксама пры будаўніцтве аднакватэрных жылых дамоў падрадным спосабам — з наступнага месяца пасля ўводу дома ў эксплуатацыю, а ў выпадку здачы дома ў эксплуатацыю (будаўніцтва кватэр) без выканання ў поўным аб'ёме работ па ўнутранаму аздабленню жылых памяшканняў і ўстаноўцы ў іх убудаванай мэблі — праз шэсць месяцаў пасля ўводу дома ў эксплуатацыю.
 
Шматдзетным сем'ям фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца пасля ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю (набыцця жылых памяшканняў), зыходзячы з сумы запазычанасці па льготных крэдытах на дату прадстаўлення крэдытаатрымальнікамі адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашчадны банк "Беларусбанк" дакументаў, неабходных для яе атрымання, і аказваецца ў наступных памерах:
 
пры наяўнасці трох непаўналетніх дзяцей — 50 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;
 
пры наяўнасці чацвярых непаўналетніх дзяцей — 70 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;
 
пры наяўнасці пецярых і больш непаўналетніх дзяцей — 100 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах.
 
Сем'ям пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей пасля ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю (набыцця жылых памяшканняў) фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца ў парадку, вызначаным у частцы другой гэтага падпункта.
 
Робіцца пераразлік памеру фінансавай дапамогі дзяржавы, якая аказваецца шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, выдадзеных з улікам фактычнага кошту работ па завяршэнню будаўніцтва жылых дамоў, уключаючы работы па вонкаваму аздабленню, добраўпарадкаванню і азеляненню, выкананне якіх пры ўводзе жылых дамоў у эксплуатацыю перанесена на спрыяльны перыяд часу.
 
Дакументы, неабходныя для атрымання фінансавай дапамогі, прадстаўляюцца шматдзетнымі сем'ямі адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашчадны банк "Беларусбанк" пасля ўводу ў эксплуатацыю жылога дома (набыцця жылога памяшкання).
 
Шматдзетным сем'ям, якія атрымалі фінансавую дапамогу ў памеры 30 працэнтаў пры наяўнасці траіх дзяцей і 50 працэнтаў пры наяўнасці чацвярых дзяцей, робіцца пераразлік фінансавай дапамогі пры наяўнасці ў сям'і не менш трох непаўналетніх дзяцей на дату прадстаўлення адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашчадны банк "Беларусбанк" дакументаў, неабходных для яе пераразліку.
 
Памер фінансавай дапамогі пры яе пераразліку ў адпаведнасці з часткай шостай гэтага падпункта вызначаецца ў працэнтах да сумы запазычанасці на дату падачы дакументаў як розніца паміж памерам фінансавай дапамогі, устаноўленым гэтым Указам, і памерам раней прадастаўленай фінансавай дапамогі, выражанымі ў працэнтах.
 
Фінансавая дапамога дзяржавы шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца роўнымі долямі ў тэрміны, устаноўленыя крэдытным дагаворам.
 
Выплата працэнтаў за карыстанне шматдзетнымі сем'ямі часткай льготнага крэдыту, якая падлягае пагашэнню за кошт фінансавай дапамогі дзяржавы, робіцца дзяржавай роўнымі долямі ў тэрміны, устаноўленыя крэдытным дагаворам;";
 
падпункт 1.15 пасля слоў "пры здачы жылых дамоў" дапоўніць словам "(кватэр)";
 
падпункт 1.16 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
 
"У выпадку скасавання шлюбу абавязкі па выплаце запазычанасці па льготнаму крэдыту могуць быць ускладзены на мужа (жонку) індывідуальнага крэдытаатрымальніка рашэннем суда аб падзеле жылога памяшкання і запазычанасці па льготнаму крэдыту або на падставе шлюбнага або іншага дагавора (пагаднення), заключанага ў пісьмовай форме і зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;";
 
у падпункце 1.26 словы "будаўніцтва або рэканструкцыю" замяніць словамі "будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё";
 
1.3.2. абзац трэці падпункта 3.5 пункта 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"спаганяць з падрадчыка ў бясспрэчным парадку на падставе рашэння гэтага банка, якое з'яўляецца выканаўчым дакументам, і накіроўваць на пагашэнне льготных крэдытаў сумы ўказанага завышэння, выяўленыя пасля здачы аб'екта ў эксплуатацыю і (або) пры спыненні (прыпыненні) падраднай арганізацыяй вытворчасці работ на аб'екце.";
 
1.3.3. у пункце 41:
 
у абзацы першым словы "Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму" замяніць словамі "Раённым, гарадскім, раённым у гарадах выканаўчым і распарадчым органам";
 
абзац пяты выключыць;
 
абзац шосты лічыць абзацам пятым;
 
1.3.4. пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"5. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму забяспечыць:
 
сумесна з адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк" кантроль за мэтавым выкарыстаннем ільготных крэдытаў, якія выдзяляюцца на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;
 
прадастаўленне шматдзетным сем'ям зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання індывідуальных жылых дамоў.";
 
1.3.5. у пункце 8:
 
пасля часткі першай дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:
 
"Дзеянне падпункта 1.61 указанага пункта распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, па якіх на 1 верасня 2007 года ажыццяўлялася крэдытаванне або па якіх ільготныя крэдыты яшчэ не выдаваліся, а таксама на зноў заключаныя крэдытныя дагаворы.";
 
частку другую—чацвёртую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—пятай;
 
частку трэцюю дапоўніць абзацамі пятым—восьмым наступнага зместу:
 
"без уліку агульнай плошчы жылога памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці бацькоў маладых і шматдзетных сем'яў, што пражываюць сумесна з бацькамі ў гэтым жылым памяшканні, распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, заключаныя пасля 31 жніўня 2007 г., і на раней заключаныя крэдытныя дагаворы, па якіх крэдыты не выдаваліся;
 
з улікам агульнай плошчы жылога памяшкання большай плошчы ў выпадку адчужэння крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і жылога памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці, на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавора і набыцця ва ўласнасць іншага жылога памяшкання распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, па якіх на 1 верасня 2007 г. ажыццяўлялася крэдытаванне або па якіх крэдыты яшчэ не выдаваліся, а таксама на зноў заключаемыя крэдытныя дагаворы;
 
з улікам агульнай плошчы жылога памяшкання, набытага крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і ў населеным пункце па месцы іх пражывання ва ўласнасць у працэсе будаўніцтва (рэканструкцыі), распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, па якіх на 1 верасня 2007 г. ажыццяўлялася крэдытаванне або па якіх крэдыты яшчэ не выдаваліся, а таксама на зноў заключаемыя крэдытныя дагаворы;
 
без уліку агульнай плошчы жылога памяшкання, набытага крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і ў населеным пункце па месцы іх пражывання ва ўласнасць у працэсе будаўніцтва (рэканструкцыі), у выпадку прадстаўлення крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і абавязацельства аб продажы такога жылога памяшкання і накіраванні выручаных сродкаў на датэрміновае пагашэнне льготнага крэдыту распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, па якіх на 1 верасня 2007 г. ажыццяўлялася крэдытаванне або па якіх крэдыты яшчэ не выдаваліся, а таксама на зноў заключаемыя крэдытныя дагаворы.";
 
пасля часткі трэцяй дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:
 
"Дзеянне падпункта 1.9 указанага пункта ў частцы памеру льготнага крэдыту, які прадастаўляецца шматдзетным сем'ям на набыццё жылых памяшканняў, распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, па якіх на 1 верасня 2007 г. крэдыты яшчэ не выдаваліся, а таксама на зноў заключаемыя крэдытныя дагаворы.";
 
часткі чацвёртую і пятую лічыць адпаведна часткамі пятай і шостай;
 
у частцы пятай словы "другой—шостай" замяніць словамі "другой—дзевятай";
 
1.4. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 г. № 405 "Аб некаторых мерах па будаўніцтву жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г.,
№ 137, 1/6744):
 
1.4.1. у пункце 1:
 
у падпункце 1.1 словы "будаўніцтва жылых дамоў (кватэр)" і "ажыццяўляецца" замяніць адпаведна словамі "будаўніцтва (рэканструкцыя) жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыя аб'ектаў пад жылыя памяшканні" і "ажыццяўляюцца";
 
у падпункце 1.2:
 
у частцы першай словы "будаўніцтва жылых дамоў (кватэр) і "якое ажыццяўляецца" замяніць адпаведна словамі "будаўніцтва (рэканструкцыі) жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыі аб'ектаў пад жылыя памяшканні" і "рэканструкцыя аб'ектаў пад жылыя памяшканні, якія ажыццяўляюцца";
 
дапоўніць падпункт часткай трэцяй наступнага зместу:
 
"Нарматыўная працягласць рэканструкцыі жылых дамоў (кватэр) і рэканструкцыі аб'ектаў пад жылыя памяшканні вызначаецца згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй, якая прайшла дзяржаўную экспертызу;";
 
у падпункце 1.3:
 
абзац першы пасля слова "пабудаваныя" дапоўніць словамі "і рэканструяваныя";
 
абзац шосты выключыць;
 
у падпункце 1.4:
 
частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"1.4. сельскагаспадарчая арганізацыя, юрыдычная асоба якія маюць філіял або іншае адасобленае падраздзяленне, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, выручка ад яе рэалізацыі ў якіх складае не менш як 50 працэнтаў агульнай сумы выручкі гэтага філіяла або іншага адасобленага падраздзялення, могуць ажыццяўляць перавод доўгу па льготных крэдытах, атрыманых імі ў адкрытым акцыянерным таварыстве "Белаграпрамбанк" на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылога дома (кватэры), рэканструкцыю аб'екта пад жылое памяшканне, на грамадзяніна, якому гэты дом (кватэра, жылое памяшканне) прадастаўлены для пражывання, па заяве гэтага грамадзяніна.";
 
дапоўніць падпункт часткай чацвёртай наступнага зместу:
 
"Шматдзетным сем'ям, якія маюць запазычанасць па льготнаму крэдыту, доўг па якому пераведзены ў адпаведнасці з часткамі першай—трэцяй гэтага падпункта, фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па такому крэдыту прадастаўляецца на ўмовах і ў парадку, вызначаных ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 38, 1/1172);";
 
частку першую падпункта 1.5 пасля слова "будаўніцтва" дапоўніць словам "(рэканструкцыя)";
 
1.4.2. у пункце 3 словы "будаўніцтва жылых дамоў (кватэр)" замяніць словамі "будаўніцтва (рэканструкцыі жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыі аб'ектаў пад жылыя памяшканні";
 
1.4.3. пункт 4 прызнаць страціўшым сілу;
 
1.4.4. пункт 5 пасля слоў "тыпавым праектам" дапоўніць словамі "і праектам паўторнага прымянення".
 
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам.
 
3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 верасня 2007 г., за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання Указа.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.
 
7 верасня 2007 г.,
 
г. Мінск.
 
,