Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб выбранні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
 
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 
Выбраць Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Папова Вадзіма Аляксандравіча.
 
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С. Забалоцец
 
2 кастрычніка 2007 г., г. Мінск.
 
№ 707-ПЗ/VІІ
 
Папоў Вадзім Аляксандравіч
 
Нарадзіўся 5 ліпеня 1940 года. Адукацыя вышэйшая. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым, служыў у радах Узброеных Сіл. Выкладаў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў дырэктарам саўгаса імя Калініна Краснапольскага раёна, у партыйных органах на розных пасадах, генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Магілёўаблпрамтэхснаб", ААТ "Аграмашсэрвіс" Магілёўскай вобласці, першым намеснікам міністра, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
 
Выбіраўся дэпутатам, Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання. Быў першым намеснікам Старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, членам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.
 
У кастрычніку 2004 года выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.
 
З'яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД. Намеснік Старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
 
З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.