Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5

Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 г. № 6

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Падпункт 1.13 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 г. № 6 "Аб упарадкаванні абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 91, 1/6504; 2006 г., № 142, 1/7859) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.13. перарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку чэкі "Жыллё" не падлягаюць:

індэксацыі, за выключэннем выпадкаў выкарыстання іх грамадзянамі і членамі іх сем'яў, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асобаў, узятых і выкарыстаных на названыя мэты;

адчужэнню, за выключэннем выпадкаў дарэння іх па натарыяльна засведчанаму дагавору мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавіцелям, усыноўленым, родным братам і сёстрам, дзеду, бабулі, унукам, пераходу права ўласнасці ў спадчыну або па рашэнню суда.

Пры выкарыстанні чэкаў "Жыллё" грамадзянамі і членамі іх сем'яў на пагашэнне запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асобаў, узятых і выкарыстаных для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, пасля завяршэння будаўніцтва, рэканструкцыі, набыцця жылых памяшканняў шляхам куплі патрэбнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў вызначаецца на дату прадастаўлення такіх крэдытаў (пазык).

Грамадзяне пры выкарыстанні чэкаў "Жыллё" згодна з абзацам другім часткі першай гэтага падпункта маюць права на індэксацыю чэкаў:

налічаных ім ва ўстаноўленым парадку (уключаючы жыллёвыя квоты асобаў, названых у абзацы трэцім часткі першай гэтага падпункта, аб'яднаныя на імя гэтых грамадзян);

атрыманых у выніку дарэння ад асобаў, названых у абзацы трэцім часткі першай гэтага падпункта, налічаных дарыльшчыку ва ўстаноўленым парадку (уключаючы жыллёвыя квоты гэтых асобаў, аб'яднаныя на імя дарыльшчыка) або атрыманых дарыльшчыкам па дагаворах дарэння, у спадчыну або па рашэнню суда пры ўмове, што грамадзяне, якім з самага пачатку гэтыя чэкі былі налічаны ва ўстаноўленым парадку (уключаючы жыллёвыя квоты, аб'яднаныя на імя гэтых грамадзян), у адносінах да адоранага ўваходзяць у лік асобаў, названых у абзацы трэцім часткі першай гэтага падпункта;

атрыманых у спадчыну або па рашэнню суда.

Праіндэксаваныя чэкі "Жыллё" могуць быць выкарыстаны для пагашэння кошту будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця толькі аднаго жылога памяшкання.

Чэкі "Жыллё", што падлягаюць выкарыстанню ў адпаведнасці з часткай першай гэтага падпункта, індэксуюцца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;".

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Дэкрэта.

3. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўстанавіць парадак і ўмовы пералічэння грашовых сродкаў ад індэксацыі чэкаў "Жыллё".

4. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка.

<І>29 кастрычніка 2007 г., г. Мінск.