Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў сферы аграэкатурызму

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 17 кастрычніка 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 74, 2/1112; № 120, 2/1128; 2006 г., № 78, 2/1207, 2/1212; № 111, 2/1242; 2007 г., № 4, 2/1296; № 160, 2/1343; № 175, 2/1370) наступныя дапаўненні:

1. Частку 2 артыкула 6.5 пасля слоў "парадку падаткаабкладання" дапоўніць словамі ", а таксама прадугледжаныя артыкулам 23.74 гэтага Кодэкса".

2. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 23.74 наступнага зместу:

"Артыкул 23.74. Парушэнне парадку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму

1. Ажыццяўленне фізічнай асобай або сялянскай (фермерскай) гаспадаркай дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, і (або) без падачы заявы ў падатковы орган аб пастаноўцы на ўлік, і (або) без паведамлення адпаведнаму сельскаму Савету дэпутатаў, і (або) без заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь.

2. Непрадастаўленне фізічнай асобай або сялянскай (фермерскай) гаспадаркай у падатковы орган інфармацыі па ўстаноўленай форме аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, якія заключаны ў мінулым годзе, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да пяці базавых велічынь.".

Артыкул 2. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 132, 2/1330; № 160, 2/1343; № 175,
2/1370) наступныя дапаўненні:

1. Артыкул 3.3 пасля лічбаў "21.8" дапоўніць словамі ", часткай 1 артыкула 23.74 (за правапарушэнні, якія ўчынены пры ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без паведамлення адпаведнаму сельскаму Савету дэпутатаў і (або) без заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму)".

2. Частку 1 артыкула 3.13 пасля лічбаў "23.73" дапоўніць словамі ", 23.74 (за выключэннем правапарушэнняў, якія ўчынены пры ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без паведамлення адпаведнаму сельскаму Савету дэпутатаў)".

3. У частцы 1 артыкула 3.30:

пункт 26 пасля лічбаў "23.73" дапоўніць словамі ", 23.74 (за выключэннем правапарушэнняў, якія ўчынены пры ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без паведамлення адпаведнаму сельскаму Савету дэпутатаў)";

дапоўніць частку пунктам 69 наступнага зместу:

"69) сельскіх Саветаў дэпутатаў (па частцы 1 артыкула 23.74 (за правапарушэнні, якія ўчынены пры ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без паведамлення адпаведнаму сельскаму Савету дэпутатаў і (або) без заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).".

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

29 кастрычніка 2007 года,
г. Мінск.
 № 279-З