Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 552

Аб павышэнні працоўных пенсій

У мэтах павышэння працоўных пенсій п а с т а н а ў л я ю:

1. Правесці з 1 лістапада 2007 г. карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за III квартал 2007 г.

2. Расходы па пераразліку працоўных пенсій фінансаваць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

31 кастрычніка 2007 г., г. Мінск.