Закон Рэспублікі Беларусь

Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія ўчынілі злачынствы

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 кастрычніка 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 16 лістапада 2007 года

Артыкул 1. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе, арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі, а таксама ад іншых мераў крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без назначэння пакарання:

непаўналетніх;

цяжарных жанчын;

жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццаці гадоў;

мужчын старэй за шэсцьдзесят гадоў і жанчын старэй за пяцьдзесят пяць гадоў;

інвалідаў І і II групы, а таксама хворых на актыўную форму туберкулёзу, аднесеных да I, II, V "А" або V "Б" групаў дыспансэрнага ўліку, і хворых на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй і чацвёртай клінічных груп, ВIЧ-інфіцыраваных з 3-й (прэ-СНIД) і 4-й (СНIД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя;

ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і асобаў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы;

асобаў, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні пры выкананні абавязкаў у перыяд ваеннай службы ва Узброеных Сілах СССР, Камітэце дзяржаўнай бяспекі СССР, Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях, якія створаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці ў перыяд праходжання службы ў органах унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, пракуратуры, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

Артыкул 2. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыку-ле 1 гэтага Закона, якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі (артыкул 55 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь), а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, калі яны на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона адбылі не менш як адну трэць тэрміну прызначанага пакарання.

Артыкул 3. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе арышту асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, прыгаворы ў адносінах да якіх пастаноўлены на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 4. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць ваеннаслужачых, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, калі яны на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона адбылі не менш як адну трэць тэрміну прызначанага пакарання.

Артыкул 5. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якім прызначана пакаранне за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасці, калі яны на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона адбылі не менш як адну трэць тэрміну прызначанага пакарання, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 3 гэтага Закона.

Артыкул 6. Вызваліць ад пакарання асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі 3 і 4 артыкула 205 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 209 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 211 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 212 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 87 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 90 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткай трэцяй артыкула 144 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1960 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1960 года), якія адбылі на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона не менш як адну трэць тэрміну прызначанага пакарання.

Артыкул 7. Вызваліць ад неадбытай часткі пакарання наступных асобаў, у якіх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі да заканчэння тэрміну застаецца менш чым адзін год:

якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі (артыкул 55 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

ваеннаслужачых, якім прызначана пакаранне ў выглядзе накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць;

якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі;

якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волі або папраўчых работ або якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе абмежавання волі заменена пакараннем у выглядзе папраўчых работ (артыкул 91 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама асобаў, умоўна-датэрмінова вызваленых ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі або пазбаўлення волі ў адпаведнасці з артыкулам 90 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8. Зняць судзімасць з асобаў, якія вызваляюцца ад пакарання на падставе артыкула 1 гэтага Закона.

Артыкул 9. Не вызваляць ад дадатковых пакаранняў, прызначаных судом, асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне гэтага Закона, за выключэннем асобаў, якія вызваляюцца ад асноўных пакаранняў на падставе артыкула 1 гэтага Закона.

Артыкул 10. Не вызваляць ад пакарання:

асобаў, якія пералічаны ў артыкулах 1—5 гэтага Закона і асуджаны па Крымінальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь за:

злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва (артыкул 122, 124—129, часткі 2 і 3 артыкула 130, артыкул 131);

ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні законаў і звычаяў вядзення вайны (артыкулы 132—137);

злачынствы супраць жыцця і здароўя (артыкулы 139, 147, часткі 2 і 3 артыкула 157, частка 2 артыкула 164);

злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды (артыкулы 166, 167, частка 2 артыкула 171, частка 3 артыкула 1711);

злачынствы супраць укладу сямейных адносінаў і інтарэсаў непаўналетніх (часткі 2 і 3 артыкула 172);

злачынствы супраць асабістай свабоды, гонару і годнасці (артыкулы 181, 182, частка 2 артыкула 183, частка 3 артыкула 187);

злачынствы супраць уласнасці (часткі 3 і 4 артыкула 205, часткі 2, 3 і 4 артыкула 206, артыкул 207, часткі 2 і 3 артыкула 208, часткі 3 і 4 артыкула 209, часткі 3 і 4 артыкула 210, часткі 3 і 4 артыкула 211, часткі 3 і 4 артыкула 212, часткі 2 і 3 артыкула 214, часткі 2 і 3 артыкула 218), калі іншае не прадугледжана артыкулам 6 гэтага Закона;

злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці (артыкул 221, частка 2 артыкула 222, часткі 2 і 3 артыкула 223, часткі 2, 3 і 4 артыкула 2262, часткі 2, 3 і 4 артыкула 228, артыкулы 229, 230, частка 3 артыкула 233, частка 2 артыкула 234, часткі 2 і 3 артыкула 235, частка 2 артыкула 243, частка 2 артыкула 245, частка 3 артыкула 246);

злачынствы супраць экалагічнай бяспекі і прыроднага асяроддзя (частка 1 артыкула 265, частка 1 артыкула 266, частка 2 артыкула 267, частка 2 артыкула 268, частка 3 артыкула 272, частка 3 артыкула 274, частка 3 артыкула 278, частка 2 артыкула 279);

злачынствы супраць грамадскай бяспекі (артыкул 287, частка 2 артыкула 288, артыкул 289, частка 2 артыкула 290, артыкулы 2901, 291, частка 2 артыкула 292, часткі 1 і 2 артыкула 293, артыкулы 294, 295, частка 2 артыкула 299, частка 3 артыкула 301, частка 2 артыкула 302, частка 2 артыкула 303, частка 3 артыкула 304, частка 2 артыкула 305, частка 2 артыкула 306, артыкул 308);

злачынствы супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту (частка 3 артыкула 309, частка 2 артыкула 310, часткі 2 і 3 артыкула 311, артыкулы 312, 313, частка 3 артыкула 314, частка 3 артыкула 317, частка 2 артыкула 319, частка 3 артыкула 320);

злачынствы супраць здароўя насельніцтва (артыкул 323, частка 3 артыкула 325, часткі 2 і 3 артыкула 327, часткі 2, 3 і 4 артыкула 328, часткі 2 і 3 артыкула 329, частка 2 артыкула 331, частка 2 артыкула 332, частка 2 артыкула 333, частка 2 артыкула 335, частка 2 артыкула 336, частка 3 артыкула 337, частка 2 артыкула 338);

злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі (частка 3 артыкула 339, частка 2 артыкула 340, частка 2 артыкула 344);

злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі (частка 3 артыкула 349, частка 2 артыкула 350, частка 2 артыкула 351, частка 2 артыкула 354, частка 3 артыкула 355);

злачынствы супраць дзяржавы (артыкулы 356—361);

злачынствы супраць парадку кіравання (артыкулы 362, 364, 366, частка 3 артыкула 371, частка 2 артыкула 3711, частка 3 артыкула 376, частка 2 артыкула 384);

злачынствы супраць правасуддзя (артыкул 388, частка 2 артыкула 392, частка 3 артыкула 393, часткі 2 і 3 артыкула 394, частка 3 артыкула 395, частка 2 артыкула 397, артыкулы 410, 413);

злачынствы супраць інтарэсаў службы (частка 3 артыкула 424, частка 3 артыкула 425, частка 3 артыкула 426, артыкул 430, часткі 2 і 3 артыкула 431, частка 3 артыкула 432, частка 3 артыкула 433);

злачынствы прызыўнікоў, рэзервістаў і ваеннаабавязаных (артыкул 434);

воінскія злачынствы (частка 2 артыкула 438, частка 2 артыкула 440, частка 2 артыкула 441, частка 3 артыкула 443, частка 4 артыкула 445, артыкулы 446—449, часткі 2 і 3 артыкула 450, частка 3 артыкула 451, частка 2 артыкула 453, часткі 2 і 3 артыкула 455, частка 2 артыкула 456, частка 2 артыкула 457, частка 2 артыкула 459, частка 3 артыкула 463, частка 3 артыкула 464, частка 2 артыкула 465);

асобаў, якія пералічаны ў артыкулах 1—5 гэтага Закона і асуджаны па Крымінальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь 1960 года за:

дзяржаўныя злачынствы (артыкулы 61—69, частка трэцяя артыкула 71, артыкул 741, артыкулы 75, 751, 752, 76, 78, частка першая артыкула 82, артыкулы 83, 84, часткі другая і трэцяя артыкула 85);

злачынствы супраць уласнасці (часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 87, часткі другая, трэцяя і чацвёртая артыкула 88, артыкул 89, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 90, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 91, часткі другая і трэцяя артыкула 93, часткі другая і трэцяя артыкула 96, часткі другая, трэцяя і чацвёртая артыкула 142, артыкул 143, частка трэцяя артыкула 144, часткі другая і трэцяя артыкула 145, калі іншае не прадугледжана артыкулам 6 гэтага Закона;

злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы (артыкулы 100, 101, 106, частка другая артыкула 1131, артыкулы 115, 119, 123, 1241);

злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці (частка другая артыкула 1514, частка трэцяя артыкула 1516, частка другая артыкула 160, частка другая артыкула 1601);

службовыя злачынствы (частка другая артыкула 166, частка другая артыкула 167, артыкул 169, частка другая артыкула 1691, частка другая артыкула 170);

злачынствы супраць правасуддзя (частка другая артыкула 172, частка другая артыкула 173, частка другая артыкула 175, артыкул 184);

злачынствы супраць парадку кіравання (артыкул 1891);

злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва (частка трэцяя артыкула 201, частка другая артыкула 2011, частка трэцяя артыкула 206, часткі другая і трэцяя артыкула 2072, частка другая артыкула 2081, артыкул 2082, частка трэцяя артыкула 2101, частка другая артыкула 211, частка другая артыкула 2111, артыкул 2112, частка другая артыкула 2114, частка другая артыкула 212, частка другая артыкула 2121, частка першая артыкула 213, артыкул 2131, артыкул 2133, частка другая артыкула 2161, артыкулы 2191—2194, частка другая артыкула 220, частка другая артыкула 2201);

воінскія злачынствы (пункты "б" і "в" артыкула 227, пункты "б" і "в" артыкула 229, артыкул 231, пункт "в" артыкула 233, пункт "г" артыкула 235, артыкулы 236, 237, пункт "б" артыкула 238, пункты "б" і "в" артыкула 240, пункт "в" артыкула 2401, артыкулы 241—243,

пункты "в", "г", "д" і "е" артыкула 244, пункт "в" артыкула 245, пункты "в" і "г" артыкула 246, пункты "б" і "в" артыкула 249, пункты "в" і "г" артыкула 2491);

асобаў, пералічаных у артыкулах 1—6 гэтага Закона, якія раней учынілі наўмыснае злачынства, за якое яны асуджаліся да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, якія зноў учынілі
наўмыснае злачынства ў перыяд незнятай або непагашанай судзімасці.

Артыкул 11. Амністыя, якая прадугледжана гэтым Законам, не распаўсюджваецца на асобаў:

якія на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі цалкам не пакрылі нанесеную злачынствамі шкоду (урон), якая падлягае спагнанню з іх па ўступіўшых у законную сілу прыгавору або іншаму рашэнню суда;

да якіх на працягу 2002—2007 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд незнятай або непагашанай судзімасці;

якія злосна парушалі ўстаноўлены парадак падчас адбывання пакарання;

якія прызнаны ва ўстаноўленым парадку асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі (артыкул 24 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года);

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў (частка 3 артыкула 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

якім пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання ў парадку памілавання заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення, а таксама асуджаных, якім пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі;

якія асуджаны да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення;

якія асуджаны за злачынствы, якія прадугледжаны артыкуламі 285, 286 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 74, 742 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года;

якія аб'яўлены ў вышук у сувязі з ухіленнем ад адбыцця пакарання па прыгавору, які ўступіў у законную сілу на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 12. Пад дзеянне гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы да дня ўступлення ў сілу гэтага Закона, асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь, асобы, прыгаворы ў адносінах да якіх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку, а таксама асобы, якія асуджаны судамі іншых дзяржаў, але адбываюць пакаранне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або перададзены для адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на ўмовах прынцыпу ўзаемнасці.

Пад дзеянне артыкула 7 гэтага Закона падпадаюць асуджаныя, якія ўчынілі злачынствы да дня ўступлення ў сілу гэтага Закона, у адносінах да якіх прыгаворы пастаноўлены да заканчэння тэрміну, устаноўленага ў частцы першай артыкула 22 гэтага Закона.

Артыкул 13. Пад дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццаці гадоў.

Пад дзеянне абзаца трэцяга артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць жанчыны, якія з'яўляюцца цяжарнымі на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона.

Пад дзеянне абзаца чацвёртага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы (жанчыны, мужчыны-ўдаўцы, мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей, маці якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў, мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей і не знаходзяцца ў шлюбе), якія не пазбаўлены бацькоўскіх правоў і маюць дзяцей, якім на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона не споўнілася васемнаццаці гадоў.

Пад дзеянне абзаца пятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць мужчыны, якія дасягнулі шасцідзесяці гадоў, і жанчыны — пяцідзесяці пяці гадоў на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона, а пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць дзень і месяц нараджэння, — мужчыны, якія нарадзіліся да 1947 года, і жанчыны, якія нарадзіліся да 1952 года.

Пад дзеянне абзаца шостага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку інвалідамі I і II групы на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона; хворыя на актыўную форму туберкулёзу, аднесеныя да I, II, V "А" або V "Б" групаў дыспансэрнага ўліку, хворыя на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй і чацвёртай клінічных груп, ВIЧ-інфіцыраваныя з 3-й (прэ-СНIД) і 4-й (СНIД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі.

Пад дзеянне абзаца сёмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія з'яўляюцца ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад
17 красавіка 1992 года "Аб ветэранах" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787) і маюць пасведчанні ўстаноўленага ўзору.

Пад дзеянне абзаца 8 артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якім выдадзены дакументы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР,
1991 г., № 10 (12), ст. 111) або аналагічнымі законамі іншых дзяржаў.

Артыкул 14. Дакументамі, якія пацвярджаюць факт пакрыцця нанесенай злачынствам шкоды (урону), з'яўляюцца завераная пячаткай даведка, атрыманая з суда, які пастанавіў прыгавор або вынес іншае рашэнне, і даведка, атрыманая з бухгалтэрыі па месцы адбывання пакарання.

Артыкул 15. Пры прымяненні гэтага Закона да асобаў, якім тэрмін пакарання раней скарочаны ў парадку памілавання або амністыі, варта зыходзіць з тэрміну пакарання, устаноўленага ў адпаведнасці з актамі памілавання або амністыі.

Артыкул 16. Пры прымяненні гэтага Закона не ўлічваюцца судзімасці, пагашаныя або знятыя ў парадку, які ўстаноўлены артыкуламі 97, 98 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкулам 54 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), а таксама судзімасці за злачынствы, адказнасць за якія не прадугледжана Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Асуджанымі, якія злосна парушаюць устаноўлены парадак падчас адбыцця пакарання, варта лічыць асобаў:

якія маюць не менш як тры спагнанні за парушэнні, указаныя ў частцы 5 артыкула 55 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія не пагашаны або не зняты ва ўстаноўленым парадку на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона, якія маюць спагнанні, пералічаныя ў частцы 1 артыкула 117 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія не пагашаны або не зняты ва ўстаноўленым парадку на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона. Спагнанні, якія наложаны да ўступлення прыгавору ў законную сілу, не ўлічваюцца;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства пасля ўступлення прыгавору ў законную сілу, але не накіраваны для адбывання пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства падчас адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, калі яны па зноў пастаноўленаму прыгавору адбылі менш як адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд неадбытай часткі тэрміну пакарання пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення, калі яны па зноў пастаноўленаму прыгавору адбылі менш як адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ, калі яны па зноў пастаноўленаму прыгавору адбылі менш як шэсць месяцаў прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

якія пераведзены з папраўчых калоній-пасяленняў у папраўчыя калоніі іншых відаў за злоснае парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання, калі з дня вынясення пастановы аб накіраванні ў папраўчую калонію на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі прайшоў менш як адзін год;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адтэрміноўкі выканання пакарання (артыкул 77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), у перыяд адтэрміноўкі выканання прыгавору (артыкул 441 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), у перыяд выпрабавальнага тэрміну (артыкул 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкул 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), у перыяд адтэрміноўкі адбывання пакарання (артыкул 93 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), калі яны адбылі менш як адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

якія накіраваны ў папраўчыя ўстановы на падставе пункта 1 часткі 6 артыкула 90 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і якія адбылі менш як шэсць месяцаў неадбытага тэрміну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

якія пераведзены ў турму з папраўчых калоній у адпаведнасці з пунктам 3 часткі 5 артыкула 69 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь за злоснае парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання.

Артыкул 18. Да асобаў, якія праходзяць курс пярвічнага лячэння венерычнага захворвання, гэты Закон прымяняецца толькі пасля завяршэння курсу лячэння. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння ад венерычнага захворвання асуджанага з'яўляецца медыцынскае заключэнне.

Да асобаў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах і пакутуюць ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі або таксікаманіі і да якіх судом прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння, гэты Закон прымяняецца толькі пасля завяршэння курсу лячэння. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі або таксікаманіі з'яўляецца пастанова суда аб спыненні прымусовага лячэння.

Для арганізацыі неабходнай медыцынскай дапамогі вызваленым з папраўчых устаноў хворым на актыўную форму туберкулёзу, якія аднесены да I, II, V "А" або V "Б" групаў дыспансэрнага ўліку, папраўчыя ўстановы павінны паведаміць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і органам аховы здароўя па месцы жыхарства аб вызваленні ўказаных асобаў. Хворыя на актыўную форму туберкулёзу або венерычныя захворванні абавязаны па прыбыцці на месца жыхарства звярнуцца ў адпаведныя арганізацыі аховы здароўя для далейшага лячэння і нагляду.

Артыкул 19. Выкананне гэтага Закона ўскласці на:

органы і ўстановы, якія выконваюць пакаранні, — у адносінах да асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, арыштных дамах, следчых ізалятарах, папраўчых установах адкрытага тыпу, дысцыплінарных вайсковых часцях, а таксама да асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах, прыгавор у адносінах да якіх уступіў у законную сілу;

суды:

у адносінах да асобаў, крымінальныя справы аб злачынствах якіх разгледжаны, але прыгаворы не ўступілі ў законную сілу, а таксама асобаў, у адносінах да якіх прыгаворы ўступілі ў законную сілу, але не накіраваны для выканання на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона;

у адносінах да асобаў, прыгаворы якіх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку;

у адносінах да асобаў, асуджаных да штрафаў, калі да ўступлення ў сілу гэтага Закона штраф не спагнаны;

у адносінах да асобаў, якія ўмоўна-датэрмінова вызвалены ад пакарання, і асобаў, якім неадбытая частка пакарання заменена больш мяккім пакараннем да ўступлення ў сілу гэтага Закона (пытанне аб прымяненні гэтага Закона вырашае суд па месцы адбывання пакарання або ажыццяўлення кантролю за асуджаным па прадстаўленню крымінальна-выканаўчай інспекцыі або па заяве асуджанага);

органы ўнутраных спраў:

у адносінах да асобаў, якія асуджаны да арышту, пазбаўлення волі, але не знаходзяцца пад вартай, прыгаворы ў адносінах да якіх уступілі ў законную сілу, да асобаў, якія асуджаны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, але не накіраваны да месца адбывання пакарання, да асобаў, якія асуджаны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

у адносінах да асобаў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю (як асноўнага віду пакарання), папраўчых работ, а таксама да асуджаных з адтэрміноўкай выканання пакарання, умоўным непрымяненнем пакарання, асуджаных без прызначэння пакарання.

Артыкул 20. Рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага Закона прымаецца ў адносінах да кожнай асобы індывідуальна пасля праведзенай з ёю гутаркі і на падставе стараннай ацэнкі матэрыялаў асабовай справы, даных аб паводзінах асуджанага, а таксама яго адносінах да працы за час адбывання пакарання.

Пры адсутнасці неабходных звестак аб асуджаным разгляд пытання аб прымяненні гэтага Закона адкладваецца да атрымання дадатковых матэрыялаў. Органам, на якія ўскладзена выкананне гэтага Закона, прадастаўляецца права запытваць у адпаведных устаноў дакументы або іншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з прымяненнем гэтага Закона. Такія запыты павінны выконвацца неадкладна.

Калі падстаў для адмовы ў прымяненні амністыі на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона не мелася, то адсутнасць рашэння аб прымяненні амністыі не можа разглядацца як акалічнасць, якая перашкаджае прымяненню амністыі ў далейшым. Пры гэтым амністыя да асобы можа быць прыменена і пасля заканчэння тэрміну, указанага ў частцы першай артыкула 22 гэтага Закона.

Артыкул 21. Прымяненне гэтага Закона ажыццяўляецца па пастанове начальніка папраўчай установы, следчага ізалятара, арыштнага дома, папраўчай установы адкрытага тыпу, органа ўнутраных спраў, камандзіра дысцыплінарнай воінскай часці, якая зацверджана пракурорам. Да ўказанай пастановы дадаюцца даведка аб заахвочваннях і спагнаннях, асабовая справа асуджанага і іншыя дакументы, неабходныя для вырашэння пытання аб прымяненні амністыі.

Пры прымяненні амністыі да асобы, якая вызвалена ад пакарання ў адпаведнасці з артыкуламі 90 або 91 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, да пастановы органа ўнутраных спраў дадаюцца копіі прыгавору, пастановы суда і даведка аб судзімасці.

Пры разглядзе матэрыялаў аб прымяненні амністыі судамі ўдзел пракурора абавязковы.

Артыкул 22. Гэты Закон падлягае выкананню органамі, якія пералічаны ў артыкуле 19 гэтага Закона, на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.

Да асобаў, якія не прайшлі ў перыяд дзеяння гэтага Закона курс прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі і пярвічнага лячэння венерычнага захворвання, амністыя прымяняецца па завяршэнні курсу лячэння пасля заканчэння тэрміну, указанага ў частцы першай гэтага артыкула.

Артыкул 23. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам забяспечыць:

арганізацыю своечасовага ўліку асобаў, якія вызвалены ад пакарання на падставе гэтага Закона, і аказання ім дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні;

размяшчэнне ў спецыяльныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў вызваленых ад пакарання інвалідаў і непрацаздольных асобаў пенсійнага ўзросту, якія не маюць родных, якія маглі б узяць іх на сваё ўтрыманне.

Артыкул 24. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам:

забяспечыць своечасовае ўзяцце на ўлік вызваленых ад пакарання на падставе гэтага Закона непаўналетніх пасля прыбыцця іх да месца жыхарства, іх працаўладкаванне або перадачу пад кантроль законных прадстаўнікоў, органаў апекі і папячыцельства, размяшчэнне ў неабходных выпадках у дзіцячыя дамы, уладкаванне ў школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

прыняць неабходныя меры, накіраваныя на правядзенне сярод указаных асобаў выхаваўчай работы, недапушчэнне ўчынення імі новых злачынстваў.

Органам аховы здароўя па месцы жыхарства асобаў, якія вызвалены з месцаў пазбаўлення волі па хваробе ў адпаведнасці з гэтым Законам, забяспечыць стацыянарнае і амбулаторнае лячэнне гэтых асобаў, дыспансэрны нагляд за імі.

Артыкул 25. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

22 лістапада 2007 года, г. Мінск.
№ 287-З