Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 656

Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу
сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год

1. У мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва зацвердзіць найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год:

                                                                  2008 год у працэнтах да 2007 года

                                                                              (у супастаўных цэнах)

Валавы ўнутраны прадукт                                           108—109

Прадукцыя прамысловасці                                         108—109

Прадукцыя сельскай гаспадаркі                               107—108

Інвестыцыі ў асноўны капітал                                    115—117

Вытворчасць спажывецкіх тавараў                           109—110

у тым ліку:

харчовых                                                              108—109

нехарчовых                                                         110—111

Аб'ём знешняга гандлю таварамі і

паслугамі — усяго*                                                   114,5—115,5

у тым ліку:

экспарту                                                               116—117

імпарту                                                              112,5—113,5

сальда (млн долараў ЗША)                         (-1400)—(-1420)

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва              109—110

Рознічны тавараабарот                                                110—111

Платныя паслугі насельніцтву                                    109—110

Прадукцыйнасць працы                                          106,9—107,7

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі,

работ і паслуг у прамысловасці (у працэнтах)         12—13

Энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту

(зніжэнне ў працэнтах)                                                    7—8

Увод у эксплуатацыю жылля за кошт усіх

крыніц фінансавання (млн кв. метраў)                      4,7—5,2

Колькасць занятых у эканоміцы (тыс. чалавек)   4460—4535

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

сумесна з Нацыянальным банкам распрацаваць комплекс мераў па павышэнню эфектыўнасці эканомікі, дынамічнаму развіццю яе галін, стварэнню макраэканамічных умоў для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці і на гэтай аснове забяспечыць дадатковы прырост валавога ўнутранага прадукту на 2 працэнтныя пункты ў параўнанні з узроўнем, прадугледжаным у пункце 1 гэтага Указа. У гэтых мэтах мабілізаваць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам на прыняцце абавязацельстваў па выкананні павышаных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год;

ва ўстаноўленым парадку давесці да рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама заданні па рэалізацыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год;

пасля ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год":

у месячны тэрмін зацвердзіць на 2008 год пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў, дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў (работ, паслуг) для гэтых патрэбаў, а таксама вызначыць адказных выканальнікаў і пастаўшчыкоў зыходзячы са складу названых патрэбаў;

у двухмесячны тэрмін прыняць неабходныя рашэнні, накіраваныя на дасягненне найважнейшых прагнозных параметраў;

на працягу 2008 года ажыццяўляць іншыя меры па выкананню гэтага Указа.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2008 г., за выключэннем абзаца трэцяга пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. ЛУКАШЭНКА.

18 снежня 2007 г., г. Мінск.
 
__________________________________
*Па метадалогіі плацежнага балансу.