Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс
Рэспублікі Беларусь
 
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 7 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922; 2006 г., № 1, 2/1168) наступныя дапаўненні і змяненні;

1. Частку 3 артыкула 36 пасля слова "пракурора" дапоўніць словамі "або пісьмовага ўзгаднення рашэння органа крымінальнага праследавання аб затрыманні асобы".

2. Частку 5 артыкула 38 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Акрамя таго, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў папярэдне пісьмова ўзгадняюць рашэнне органа крымінальнага праследавання аб затрыманні асобы ў выпадку, прадугледжаным часткай 11 артыкула 108 гэтага Кодэкса.".

3. У частцы 4 артыкула 39 словы "або санкцыя пракурора" замяніць словамі ", або санкцыя пракурора, або пісьмовае ўзгадненне рашэння органа крымінальнага праследавання аб затрыманні асобы".

4. У артыкуле 108:

дапоўніць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

"11. У выпадку адсутнасці падстаў, указаных у частцы 1 гэтага артыкула, пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што асоба, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства, можа скрывацца ад органа крымінальнага праследавання, і пры наяўнасці пісьмовага ўзгаднення рашэння аб яе затрыманні з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў, якія дзейнічаюць у межах сваёй кампетэнцыі, гэта асоба можа быць затрымана органам крымінальнага праследавання.";

у частках 2—4 словы "часткай першай" замяніць словамі "часткамі 1 і 11".

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 снежня 2007 года, г. Мінск.

№ 290-З