Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 7 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 95, 2/105) наступныя змяненні:

1. Частку трэцюю артыкула 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Мінімальны памер пенсіі па ўзросце ўстанаўліваецца ў памеры 25 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які зацверджаны Урадам Рэспублікі Беларусь за два апошнія кварталы.".

2. Артыкул 69 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 69. Пераразлік пенсій, надбавак да іх і павышэнняў пенсій у сувязі са змяненнем мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце

Мінімальныя памеры пенсій і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі да пенсій і павышэнні пенсій пералічваюцца ў сувязі са змяненнем мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.".

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

20 снежня 2007 года, г. Мінск.

№ 295-З