Закон Рэспублікі Беларусь

Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год

Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 снежня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2008 год па расходах у суме 40 342 173 851 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 38 152 173 851 тыс. рублёў.

Устанавіць гранічны памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2008 год у суме 2 190 000 000 тыс. рублёў.

Ажыццявіць фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2008 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развіцця, фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонд універсальнага абслугоўвання (рэзерв універсальнага абслугоўвання), інавацыйныя фонды, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам*, у 2008 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Артыкул 3. Уключыць у 2008 годзе:

у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развіцця, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання), інавацыйных фондаў, а таксама сродкі дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

у мясцовыя бюджэты сродкі інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, а таксама сродкі пазабюджэтных фондаў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мясцовымі Саветамі дэпутатаў або выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Прыпыніць дзеянне часткі першай артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1993 года "Аб бюджэтнай сістэме Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных пазабюджэтных фондах" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 20, ст. 240; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 34, ст. 476).

Артыкул 4. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага бюджэту складаюць 38 152 173 851 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.

2. Даходы рэспубліканскага бюджэту фарміруюцца за кошт:

2.1. падатковых даходаў (за выключэннем сродкаў, якія фарміруюць мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 артыкула 6 гэтага Закона):

падаткаў на даходы і прыбытак (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска, у памерах, прадугледжаных абзацам другім артыкула 5 гэтага Закона);

падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па рэспубліканскіх і міжнародных латарэях;

падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска, у памерах, прадугледжаных абзацам трэцім артыкула 5 гэтага Закона);

іншых падаткаў і збораў, якія збіраюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг);

акцызаў;

падатку на набыццё аўтамабільных транспартных сродкаў;

збору за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь;

збору за выдачу дазволаў на праезд аўтатранспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь па тэрыторыях замежных дзяржаў;

патэнтных пошлін;

падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку);

мытных пошлін і мытных збораў;

дзяржаўнай пошліны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія залічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з падпунктамі 1.1 і 1.2 пункта 1 артыкула 19 і пунктам 1 артыкула 20 гэтага Закона;

іншых падаткаў, збораў (пошлін) у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

2.3. непадатковых даходаў (за выключэннем сродкаў, якія фарміруюць мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 6 гэтага Закона):

за карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага бюджэту, уключаючы працэнты па бюджэтных пазыках;

ад дывідэндаў на долі (акцыі), якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, і даходаў ад іншых формаў удзелу ў капітале;

арэнднай платы ад здачы маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

сродкаў, якія паступаюць у рэспубліканскі бюджэт у кошт кампенсацыі расходаў дзяржавы ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 30 гэтага Закона;

ад рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці (у тым ліку ад продажу зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці), за выключэннем сродкаў ад рэалізацыі належнай дзяржаве маёмасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб раздзяржаўленні і прыватызацыі, а таксама маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

ад маёмасці, якая канфіскавана і іншым спосабам вернута ў даход дзяржавы (за выключэннем сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі безгаспадарнай маёмасці і скарбаў);

штрафаў за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у адпаведнасці з пунктам 3 гэтага артыкула;

пакрыцця ўрону ў адпаведнасці з падпунктам 1.4 пункта 1 артыкула 19 гэтага Закона і іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі і добраахвотных узносаў (пералічэнняў) арганізацый і фізічных асобаў у рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

іншых непадатковых даходаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Размеркаванне штрафаў за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і парадак іх залічэння ў адпаведныя бюджэты вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4. Сродкі ад рэалізацыі належнай дзяржаве маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб раздзяржаўленні і прыватызацыі накіроўваюцца на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту.

5. Даходы бюджэтаў свабодных эканамічных зонаў, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, фарміруюцца за кошт падаткаў на даходы і прыбытак, акцызаў, якія выплачваюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зонаў (за выключэннем спаганяемых пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь).

6. Падаткі, зборы (пошліны) і іншыя даходы, указаныя ў пунктах 2, 4 і 5 гэтага артыкула, залічваюцца на рахунак рэспубліканскага бюджэту Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

7. Парадак залічэння ў рэспубліканскі бюджэт збору за выдачу дазволаў на праезд аўтатранспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь па тэрыторыях замежных дзяржаў устанаўліваецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Зацвердзіць на 2008 год нарматывы адлічэнняў ад:

падаткаў на даходы і прыбытак (за выключэннем падаткаў на даходы і прыбытак, якія выплачваюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зонаў і арганізацыямі ў адпаведнасці з часткай першай пункта 3 артыкула 6 гэтага Закона, і падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці) у памеры 50 працэнтаў у бюджэты абласцей і 39,6 працэнта — у бюджэт г. Мінска, якія атрымліваюцца на адпаведнай тэрыторыі вобласці і г. Мінска;

падатку на дабаўленую вартасць — 30 працэнтаў, у тым ліку ў бюджэты Брэсцкай вобласці — 4,44 працэнта, Віцебскай — 3,96, Гомельскай — 4,56, Гродзенскай — 3,45, Мінскай — 4,53, Магілёўскай вобласці — 3,51 і г. Мінска — 5,55 працэнта.

Даходы, указаныя ў гэтым артыкуле, размяркоўваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь паміж узроўнямі бюджэтаў у адпаведнасці з нарматывамі адлічэнняў, якія ўстаноўлены гэтым Законам і рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў пры зацвярджэнні адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Артыкул 6. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. У поўным аб'ёме залічваюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска:

1.1. падатковыя даходы:

падаходны падатак з фізічных асобаў;

падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па мясцовых латарэях;

падатак на нерухомасць;

зямельны падатак;

падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;

акцызы па віну, напітках слабаалкагольных і вінных (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якія збіраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамічных зонаў у адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 4 гэтага Закона);

адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў;

адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

падатак на гульнявы бізнэс;

падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічны падатак) у частцы выкарыстання (выемкі, здабычы) прыродных рэсурсаў і перапрацоўкі нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты;

дзяржаўная пошліна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

сродкі пазабюджэтных фондаў, якія ствараюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў або выканаўчымі і распарадчымі органамі;

іншыя падаткі, зборы (пошліны) у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.2. непадатковыя даходы:

за карыстанне грашовымі сродкамі мясцовых бюджэтаў, уключаючы працэнты па бюджэтных пазыках;

ад дывідэндаў на долі (акцыі), якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, і даходаў ад іншых формаў удзелу ў капітале;

арэндная плата ад здачы маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, у тым ліку зямельных участкаў, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

сродкі, якія паступаюць у мясцовыя бюджэты ў лік кампенсацыі расходаў дзяржавы ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 30 гэтага Закона;

ад рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці (у тым ліку ад продажу фізічным асобам Рэспублікі Беларусь зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці), за выключэннем сродкаў ад рэалізацыі належнай дзяржаве маёмасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб раздзяржаўленні і прыватызацыі;

сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі безгаспадарнай маёмасці і скарбаў;

штрафы за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 4 гэтага Закона;

пакрыццё страт, урону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога ў мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

іншыя непадатковыя даходы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

2. Сродкі ад рэалізацыі належнай дзяржаве маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб раздзяржаўленні і прыватызацыі накіроўваюцца на фінансаванне дэфіцыту мясцовых бюджэтаў.

Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў пры зацвярджэнні бюджэтаў абласцей і г. Мінска з дэфіцытам забяспечваюць яго фінансаванне за кошт унутраных крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Падаткі (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошліны), якія выплачваюцца да 1 студзеня 2011 года створанымі з 1 студзеня 2007 года ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах арганізацыямі, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць (акрамя гандлёвай пасрэдніцкай дзейнасці), з сярэдняй колькасцю работнікаў не больш як 100 чалавек (за выключэннем рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй рэспубліканскай уласнасці), цалкам залічваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы пастаноўкі гэтых арганізацый на ўлік у падатковых органах з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

Мясцовым Саветам дэпутатаў забяспечыць паступленне сродкаў у мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта ў памеры не менш як 2 працэнты ад даходаў адпаведных мясцовых бюджэтаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню без уліку сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Артыкул 7. У 2008 годзе:

1. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасці з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўводзіць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак наступныя мясцовыя падаткі і зборы:

1.1. падатак з продажу тавараў у рознічным гандлі.

Плацельшчыкамі падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі з'яўляюцца арганізацыі, якія вызначаны ў пункце 2 артыкула 13 Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей у гэтым артыкуле і артыкуле 8 гэтага Закона — арганізацыі), і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), якія ажыццяўляюць рознічны гандаль таварамі праз гандлёвыя і іншыя аб'екты (далей — рознічная гандлёвая сетка) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Па падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па рэалізацыі ў рознічнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем тавараў па пераліку, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь);

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі тавараў зыходзячы з рознічных цэнаў без уключэння ў іх падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае пры рэалізацыі тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выпушчаных у свабоднае абарачэнне ў Рэспубліцы Беларусь, 15 працэнтаў падатковай базы, іншых тавараў — 5 працэнтаў па-
датковай базы.

Сума падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых тавараў з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры падліку падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, што выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.2. падатак на паслугі.

Плацельшчыкамі падатку на паслугі з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), якія ажыццяўляюць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак аперацыі па аказанні паслуг, што з'яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання.

Па падатку на паслугі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па аказанні арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі паслуг: рынкаў, кірмашоў, выставак-продажаў; гасцініц (кемпінгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, більярдных, боўлінг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосці), салярыяў; з нерухомай маёмасці; сотавай рухомай электрасувязі, якая аказваецца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў для фізічных асобаў; турыстычных і касметычных паслуг;

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі паслуг без уключэння ў іх падатку на паслугі;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае 10 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку на паслугі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых паслуг з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры падліку падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор за абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах, збор на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна)).

Плацельшчыкамі мэтавых збораў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па мэтавых зборах:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца:

для плацельшчыкаў-арганізацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэнні арганізацыі пасля падаткаабкладання;

для плацельшчыкаў — індывідуальных прадпрымальнікаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэнні індывідуальнага прадпрымальніка пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае (па сукупнасці) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым ліку;

транспартнага збору на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах, — не менш як 2 працэнты;

збору на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна) — не больш як 1 працэнт.

Выплата мэтавых збораў плацельшчыкамі ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў.

Парадак выплаты мэтавых збораў арганізацыямі, якія маюць філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні, устанаўліваецца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;

1.4. зборы з карыстальнікаў.

Плацельшчыкамі збораў з карыстальнікаў з'яўляюцца арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы (за выключэннем плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па зборах з карыстальнікаў:

аб'ектамі падаткаабкладання з'яўляюцца:

паркоўка (стаянка) транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах;

валоданне сабакамі і (або) выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці;

падатковая база вызначаецца ў залежнасці ад аб'екта падаткаабкладання;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад аб'екта падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велічыні, і з'яўляюцца адзінымі для ўсёй тэрыторыі вобласці і г. Мінска.

Выплата збораў з карыстальнікаў арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў.

Плацяжы збору з карыстальнікаў за ажыццяўленне гандлю на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, збору з карыстальнікаў за ажыццяўленне будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і збору з карыстальнікаў за размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах, а таксама зарэгістраваных таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на замежных мовах за снежань 2007 года ў парадку пераразлікаў па выніках за 2007 год і ў лік пагашэння запазычанасці, якая ўтварылася да 1 студзеня 2008 года, падлягаюць залічэнню ў адпаведныя мясцовыя бюджэты.

Вяртанне залішне выплачаных, а таксама залішне спагнаных сумаў збору з карыстальнікаў за ажыццяўленне гандлю на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, збору з карыстальнікаў за ажыццяўленне будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і збору з карыстальнікаў за размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах, а таксама зарэгістраваных таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на замежных мовах ажыццяўляецца з мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў.

Плацельшчыкамі збору з нарыхтоўшчыкаў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па збору з нарыхтоўшчыкаў:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыі ў мэтах іх прамысловай перапрацоўкі або рэалізацыі;

падатковая база вызначаецца як кошт аб'ёму нарыхтоўкі (закупкі) прадукцыі, якая вызначаецца зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэнаў;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду нарыхтоўчай (закупленай) прадукцыі і не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносіцца на сабекошт прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Збор з нарыхтоўшчыкаў не выплачваецца, калі пры нарыхтоўцы дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання адпаведнай арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне;

1.6. курортны збор.

Плацельшчыкамі курортнага збору з'яўляюцца фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах, за выключэннем тых, якія накіроўваюцца на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Па курортнаму збору:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца знаходжанне фізічнай асобы ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах, размешчаных на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду санаторна-курортнай і аздараўленчай установы і не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы.

2. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўводзіць іншыя мясцовыя падаткі і зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўліваць іншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якія валодаюць адзнакамі падаткаў, збораў (пошлін), калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Мясцовыя падаткі і зборы, указаныя ў падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў і залічваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей і г. Мінска.

Курортны збор, указаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, уводзіцца Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў, Саветамі дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і залічваецца ў адпаведныя бюджэты.

Пры ўвядзенні мясцовых падаткаў і збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, падатковыя стаўкі, падатковы перыяд, парадак падліку, парадак і тэрміны выплаты мясцовых падаткаў і збораў, а таксама тэрміны прадастаўлення ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах. Пры ўвядзенні збораў з карыстальнікаў, указаных у падпункце 1.4 пункта 1 гэтага артыкула, абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым артыкулам вызначаюць таксама падатковую базу па такіх зборах.

Падатковыя льготы па мясцовых падатках і зборах прадастаўляюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Кантроль за правільнасцю падліку, паўнатой і своечасовасцю выплаты мясцовых падаткаў і збораў ускладаецца на падатковыя органы, адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, органы мясцовага кіравання і самакіравання.

5. Правы і абавязкі плацельшчыкаў мясцовых падаткаў і збораў, адказнасць за правільнасць іх падліку, паўнату і своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах, парадак іх спагнання, а таксама права падатковых органаў па кантролі за правільнасцю іх падліку і своечасовасцю выплаты ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8. У 2008 годзе:

1. Устанаўліваецца збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі.

2. Збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі збіраецца з арганізацый па стаўцы 2 працэнты ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) (банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, — ад даходу за вылікам расходаў па выплаце працэнтаў, камісійных і іншых банкаўскіх расходаў; арганізацыямі незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, якія ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць і дзейнасць па прадастаўленні паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымі арганізацыямі — ад прыбытку). Пры гэтым філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні беларускіх арганізацый, якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак, па адпаведных аб'ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязкі гэтых арганізацый у парадку, ўстаноўленым гэтым артыкулам.

3. Вызваліць ад выплаты збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі:

арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства, пчалярства і прадуктаў дзіцячага харчавання, — у частцы выручкі ад гэтай дзейнасці;

арганізацыі бытавога абслугоўвання — у частцы выручкі ад рэалізацыі бытавых паслуг комплекснымі прыёмнымі пунктамі, размешчанымі ў сельскай мясцовасці;

лячэбна-вытворчыя майстэрні пры псіхіятрычных, псіханеўралагічных і процітуберкулёзных бальніцах і дыспансэрах;

арганізацыі спажывецкай кааперацыі (за выключэннем выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, якія абкладаюцца акцызамі);

арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", "Беларускае таварыства інвалідаў", "Беларускае таварыства глухіх", у якіх колькасць інвалідаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў;

арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку і выконваюць (аказваюць) работы (паслугі) арганізацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, — у частцы выручкі ад выкананых (аказаных) работы (паслуг) па пераліку ўказаных работ (паслуг) згодна з дадаткам 3;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ (паслуг) фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, у адпаведнасці з пералікам работ (паслуг), што выконваюцца (аказваюцца) арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2006 г.
№ 316 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г.,
№ 74, 1/7576);

арганізацыі, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкі ад рэалізацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкі па дагаворах, заключаных з арганізацыямі, якім гэтыя сродкі выдзелены з бюджэту;

арганізацыі, уключаныя ў пералік арганізацый, іх адасобленых падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва, абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак, якімі вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2006 г. № 154 "Аб вызваленні ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 52, 1/7364; 2007 г., № 56, 1/8395), — у частцы выручкі ад рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне;

органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — у частцы выручкі ад аказання платных паслуг па абслугоўванні арганізацый пажарнымі аварыйна-выратавальнымі атрадамі, часцямі і пастамі ў гарадах, раёнах, на аб'ектах;

арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганізацыі), — у частцы сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы выдзяляемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў субсідый і датацый;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

арганізацыі — рэзідэнты свабодных эканамічных зонаў — у частцы выручкі ад рэалізацыі;

за межы Рэспублікі Беларусь замежным юрыдычным і (або) фізічным асобам у адпаведнасці з заключанымі паміж імі дагаворамі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, вырабленых гэтымі рэзідэнтамі на тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў;

на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў і адносяцца да імпартазамяшчальных у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў, іншым рэзідэнтам свабодных эканамічных зонаў згодна з заключанымі з імі дагаворамі;

арганізацыі — рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій — у частцы выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці).

4. З улікам асаблівасцяў дзейнасці асобных арганізацый падлік збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ажыццяўляецца:

арганізацыямі, якія маюць унутраныя абароты, — без уліку гэтых абаротаў;

беларускімі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць за межамі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны ў якасці падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без уліку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці за межамі Рэспублікі Беларусь, па якой яны з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі замежных дзяржаў;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць будаўнічыя, будаўніча-мантажныя, навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія, доследна-тэхналагічныя работы, — ад выручкі ад рэалізацыі работ, выкананых гэтымі арганізацыямі;

арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і эксплуатацыйнымі арганізацыямі — ад выручкі, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя і эксплуатацыйныя паслугі, без уліку даходаў ад платы насельніцтва за карыстанне жылымі памяшканнямі (іх тэхнічнае абслугоўванне) і камунальнымі паслугамі, а таксама платы за інтэрнат;

арганізацыямі, якія з'яўляюцца забудоўшчыкамі і ажыццяўляюць будаўніцтва аб'екта ўласнымі сіламі, — ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі гэтага аб'екта, а пры ажыццяўленні будаўніцтва з заключэннем дагавора будаўнічага падраду з генеральным падрадчыкам і (або) падрадчыкам на будаўніцтва аб'екта — ад валавога даходу;

арганізацыямі бытавога абслугоўвання насельніцтва, адасобленымі падраздзяленнямі арганізацый, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву, — ад аб'ёму рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) без уліку кошту аплачаных насельніцтвам матэрыялаў і запасных частак;

арганізацыямі, якія вядуць лясную гаспадарку, — у частцы сродкаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці;

арганізацыямі грамадскага харчавання — ад валавога даходу без уліку даходаў ад уласнай вытворчасці;

арганізацыямі, якія набываюць тавары і ажыццяўляюць іх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкі, у выніку якой тавары ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адносяцца да прадукцыі ўласнай вытворчасці, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю газа-, электра- і цепласетак, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць транспарціроўку і пастаўку газу, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць, фарміруюць кошт пуцёвак з улікам набыцця паслуг старонніх арганізацый, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць гандлёвую пасрэдніцкую дзейнасць (уключаючы камісійны гандаль), — ад даходу;

арганізацыямі, якія з'яўляюцца прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер, — ад даходу;

арганізацыямі, у тым ліку банкамі, якія прадастаўляюць маёмасць у арэнду (лізінг), — ад даходу, атрыманага ад прадастаўлення маёмасці ў арэнду (лізінг).

5. Арганізацыі, акрамя страхавых арганізацый, не робяць падлік збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ад пазарэалізацыйных і аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад прадастаўлення маёмасці ў арэнду (лізінг).

6. Сумы падлічанага збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ўлічваюцца пры фарміраванні адпускных цэнаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) у адпаведнасці з артыкулам 43 гэтага Закона.

7. Арганізацыі штомесяц не пазней за 20-е чысло месяца, які ідзе за справаздачным, падаюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) аб сумах падлічанага збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі за справаздачны месяц.

Выплата збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ажыццяўляецца арганізацыямі штомесяц нарастаючым вынікам з пачатку года не пазней за 22-е чысло месяца, які ідзе за справаздачным.

Калі сума збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, якая падлягае выплаце па выніках месяца, што папярэднічае справаздачнаму, склала 500 і больш базавых велічынь, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (прымаецца памер базавай велічыні, які дзейнічае на 1-е чысло месяца, што ідзе за справаздачным), указаны збор выплачваецца ў наступныя тэрміны:

не пазней за 10-е чысло месяца, што ідзе за справаздачным, — уносіцца адна трэцяя частка сумы, якая падлягае ўплаце па падатковай дэкларацыі (разліку) за месяц, які папярэднічае справаздачнаму;

не пазней за 22-е чысло месяца, што ідзе за справаздачным, — выплачваецца сума па падатковай дэкларацыі (разліку) за справаздачны месяц з улікам сумы, унесенай у адпаведнасці з абзацам другім часткі трэцяй гэтага пункта.

8. Правы і абавязкі плацельшчыкаў збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, адказнасць за правільнасць яго вылічэння, паўнату і своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну падачы дэкларацый (разлікаў) па збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, парадак яго спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролі за правільнасцю вылічэння, паўнатой і своечасовасцю выплаты збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь штомесяц пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту;

даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзідэнтах крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду і іншых знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў), атрыманых Урадам Рэспублікі Беларусь і пад яго гарантыі, у поўным аб'ёме пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту.

Артыкул 10. Зацвердзіць на 2008 год:

расходы рэспубліканскага бюджэту ў суме 40 342 173 851 тыс. рублёў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў Рэспублікі Беларусь па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў згодна з дадаткам 4;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай класіфікацыі расходаў Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам 5;

пералік дзяржаўных праграм, фінансаванне якіх прадугледжваецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўных капітальных укладанняў і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь), згодна з дадаткам 6;

расходы рэспубліканскага бюджэту на дзяржаўныя капітальныя ўкладанні, фінансаванне якіх прадугледжваецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, згодна з дадаткам 7.

Артыкул 11. Устанавіць у 2008 годзе пералік абароненых расходаў па асобных артыкулах:

па рэспубліканскім бюджэце:

заработная плата;

налічэнні на заработную плату;

трансферты насельніцтву (стыпендыі, пенсіі, дапамогі, безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на патанненне камунальных паслуг і іншыя выплаты насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты і перавязачныя сродкі;

працэнты па дзяржаўным доўгу;

пагашэнне дзяржаўнага доўгу;

аплата расходаў па навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з абзацам трэцім часткі першай артыкула 13 гэтага Закона;

па мясцовых бюджэтах:

заработная плата;

налічэнні на заработную плату;

трансферты насельніцтву (стыпендыі і іншыя выплаты насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты і перавязачныя сродкі;

кампенсацыя затрат па аказанні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву.

Артыкул 12. Зацвердзіць абаротную касавую наяўнасць па рэспубліканскім бюджэце на 1 студзеня 2009 года ў суме 30 000 000 тыс. рублёў.

Артыкул 13. Устанавіць у 2008 годзе:

ніжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у памеры 2,6 працэнта ад расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту (без уліку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных капітальных укладанняў, кампенсацыі банкам працэнтаў па крэдытах, выданых на жыллёвае будаўніцтва грамадзянам, а таксама субсідый на кампенсацыю кошту імпартуемай вуглевадароднай сыравіны);

расходы рэспубліканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класіфікацыі расходаў Рэспублікі Беларусь па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў у памеры 434 000 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8, з іх нарматыў фінансавання фундаментальных, у тым ліку арыентаваных фундаментальных, і прыкладных даследаванняў у памеры не менш за 28 працэнтаў.

Накірункі і дзяржаўныя заказчыкі ў межах расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у 2008 годзе на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

расходы рэспубліканскага бюджэту (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўных капітальных укладанняў) на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2007 г.
№ 136 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 79, 1/8435) (далей у гэтым артыкуле і артыкуле 15 гэтага Закона — мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця), уключаючы сродкі рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, у суме 965 752 437 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9.

Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім бюджэце на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, у межах расходаў устанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 14. Устанавіць, што ў 2008 годзе фонд фінансавай падтрымкі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак утвараецца ў суме 4 080 112 853 тыс. рублёў і ў парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, перадаецца ў бюджэты абласцей, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 755 617 197 тыс. рублёў, Віцебскай — 703 624 930 тыс. рублёў, Гомельскай — 602 399 982 тыс. рублёў, Гродзенскай — 674 331 615 тыс. рублёў, Мінскай — 561 023 284 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці —
783 115 845 тыс. рублёў.

Сродкі фонду фінансавай падтрымкі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у першачарговым парадку накіроўваюцца на фінансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. У 2008 годзе:

1. Перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з пераадоленнем наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у суме 490 366 701 тыс. рублёў згодна з дадаткам 10.

2. Перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей:

2.1. субвенцыі на жыллё, уключаючы:

прадастаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, фінансавай падтрымкі дзяржавы маладым і шматдзетным сем'ям у пакрыцці запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў без прадастаўлення льгот па гэтых крэдытах, а таксама на будаўніцтва інжынерных сетак (да 30 працэнтаў сродкаў, якія накіроўваюцца на прадастаўленне аднаразовых бязвыплатных субсідый) у суме 70 675 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —
11 325 000 тыс. рублёў, Віцебскай —
6 927 200 тыс. рублёў, Гомельскай —
13 418 600 тыс. рублёў, Гродзенскай — 12 840 000 тыс. рублёў. Мінскай —
16 945 200 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 9 309 000 тыс. рублёў;

фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) і (або) набыцця жылых памяшканняў арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, і (або) прадастаўленне крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў гэтым арганізацыям для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, а таксама на будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва (набыццё) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых і непрыдатных для пражывання жылых дамоў, якія падлягаюць зносу і пераабсталяванню для выкарыстання ў іншых мэтах, у суме
316 934 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 60 375 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 44 500 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 54 043 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 046 000 тыс. рублёў, Мінскай — 73 946 000 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 36 024 000 тыс. рублёў;

капітальны рамонт дахаў у суме
15 474 023 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 2 157 185 тыс. рублёў, Віцебскай — 3 144 862 тыс. рублёў, Гомельскай — 3 041 625 тыс. рублёў, Гродзенскай — 2 181 219 тыс. рублёў, Мінскай — 2 394 270 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 2 554 862 тыс. рублёў;

расходы па індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё") у суме 106 091 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —
15 000 000 тыс. рублёў, Віцебскай —
14 891 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 15 000 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 30 000 000 тыс. рублёў, Мінскай —
15 000 000 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 16 200 000 тыс. рублёў;

2.2. субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з развіццём сельскагаспадарчай вытворчасці, у суме 287 453 400 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 53 861 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 39 196 500 тыс. рублёў, Гомельскай —
50 285 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 317 700 тыс. рублёў, Мінскай —
60 068 800 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 35 724 400 тыс. рублёў.

Субвенцыі, указаныя ў частцы першай гэтага падпункта, накіроўваюцца на набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, нафтапрадуктаў, на рамонт і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, а таксама на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, на пакрыццё бюджэтных пазык, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў:

3.1. накіроўваюць з мясцовых бюджэтаў сродкі на:

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асобаў, якія аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, а таксама на ўтрыманне ведамасных дашкольных устаноў;

аплату працы адвакатаў у выпадках, калі адвакат удзельнічаў у дазнанні, папярэднім следстве і судовым разборы па назначэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця;

3.3. устанаўліваюць парадак фарміравання і выкарыстання рэзервовых фондаў, якія ўтвараюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

4. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў накіроўвае з бюджэту г. Мінска сродкі на:

4.1. прадастаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, фінансавай падтрымкі дзяржавы маладым і шматдзетным сем'ям у пакрыцці запазычанасці па крэдытах, выданых банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў без прадастаўлення льгот па гэтых крэдытах, а таксама на будаўніцтва інжынерных сетак (да 30 працэнтаў сродкаў, якія накіроўваюцца на прадастаўленне аднаразовых бязвыплатных субсідый);

4.2. прадастаўленне крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) і (або) набыццё жылых памяшканняў, а таксама будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва (набыццё) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых і непрыдатных для пражывання жылых дамоў, якія падлягаюць зносу ці пераабсталяванню ў іншых мэтах;

4.3. расходы па індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё");

4.4. будаўніцтва метрапалітэна;

4.5. расходы, звязаныя з ажыццяўленнем г. Мінскам функцый сталіцы.

Прыпыніць дзеянне абзацаў другога і трэцяга артыкула 4 і артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 года "Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 67, 2/1854).

5. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на стварэнне дадатковай і развіццё дзеючай сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2005 г. № 150 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 52, 1/6339).

6. З рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, выдзяляюцца субсідыі ў суме 51 667 000 тыс. рублёў для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, на пакрыццё часткі расходаў на набыццё аўтамабільнага паліва ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 16. Устанавіць на 2008 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь (з улікам сродкаў на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 503 041 рубель і па бюджэтах абласцей і г. Мінска ў суме 397 002 рублі, у тым ліку Брэсцкай вобласці —
406 453 рублі, Віцебскай — 405 486 рублёў, Гомельскай — 415 623 рублі, Гродзенскай — 406 653 рублі, Мінскай —
368 271 рубель, Магілёўскай вобласці — 416 312 рублёў і г. Мінску — 373 949 рублёў.

Артыкул 17. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ўтвараюцца за кошт збору ў гэты фонд у суме 2 263 800 000 тыс. рублёў.

Расходы ўказанага фонду вызначаюцца ў суме 2 263 800 000 тыс. рублёў.

2. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў названага фонду вызначаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. Устанавіць, што ў 2008 годзе расходы рэспубліканскага дарожнага фонду вызначаюцца ў суме
1 775 099 522 тыс. рублёў і ажыццяўляюцца за кошт даходаў рэспубліканскага бюджэту па накірунках і ў памерах, якія ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Плацяжы падатку з выкарыстаннем аўтамабільных дарог, якія ажыццяўляюцца арганізацыямі за снежань 2007 года, у парадку пераразлікаў па выніках за 2007 год і ў лік пакрыцця запазычанасці, якая ўтварылася да 1 студзеня 2008 года, уключаючы адтэрмінаваную і растэрмінаваную ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі бюджэт.

Вяртанне сум падатку, якія залішне выплачаныя, а таксама залішне спагнаныя, з карыстальнікаў аўтамабільных дарог ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прыпыніць дзеянне частак другой і трэцяй артыкула 1, артыкулаў 2—5, абзаца другога часткі другой артыкула 6, артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1991 года "Аб дарожных фондах у Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 61; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 5, 2/822; 2006 г., № 6, 2/1177).

Артыкул 19. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме
437 950 000 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт:

1.1. падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) у частцы плацяжоў за:

выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў суме 314 512 699 тыс. рублёў;

скіды сцёкавых водаў або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе ў суме 57 818 232 тыс. рублёў;

размяшчэнне адходаў вытворчасці і тавараў, якія змешчаны пад мытны рэжым знішчэння і страцілі свае спажывецкія ўласцівасці, а таксама адходаў, што ўтвараюцца ў выніку знішчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым, у суме
52 826 672 тыс. рублёў;

вытворчасць і (або) імпарт пластмасавай тары і іншых тавараў, пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў якіх утвараюцца адходы, што аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і патрабуюць арганізацыі сістэм іх збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у пластмасавую тару, у суме 7 924 176 тыс. рублёў;

1.2. збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў у суме
760 968 тыс. рублёў;

1.3. даходаў ад рэалізацыі канфіскаваных або іншым чынам вернутых у даход дзяржавы прылад палявання і здабычы рыбы і іншых водных жывёл, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прылад прадукцыі ў суме 12 607 тыс. рублёў;

1.4. кампенсацыі ўрону, нанесенага у выніку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, у суме 1 639 520 тыс. рублёў;

1.5. іншых даходаў у суме 2 455 126 тыс. рублёў.

2. Расходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды вызначаюцца ў суме
416 052 500 тыс. рублёў.

3. Накірункі і памеры выкарыстання рэспубліканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў названага фонду вызначаецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

4. Перавышэнне даходаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды над устаноўленымі расходамі гэтага фонду, якое складае 5 працэнтаў паступленняў, накіроўваецца ў рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

Артыкул 20. У 2008 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ўтвараюцца ў суме 30 000 000 тыс. рублёў і фарміруюцца за кошт падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) у частцы плацяжоў за вытворчасць і (або) імпарт шкляной тары, тары на аснове паперы і кардону, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у шкляную тару і тару на аснове паперы і кардону, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Расходы названага фонду вызначаюцца ў суме 30 000 000 тыс. рублёў.

2. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 21. У 2008 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 51 508 300 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме
51 508 300 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фінансаванні развіцця паслуг электрасувязі агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

Артыкул 22. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь утвараюцца ў суме 12 013 109 702 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 12 013 109 702 тыс. рублёў згодна з дадаткам 11.

2. Частка сродкаў фонду, указанага ў пункце 1 гэтага артыкула, накіроўваецца:

2.1. у суме 117 626 597 тыс. рублёў на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва, у тым ліку ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў выглядзе бягучых трансфертаў у суме
114 318 384 тыс. рублёў, з іх Брэсцкай вобласці — 17 763 763 тыс. рублёў, Віцебскай — 18 932 530 тыс. рублёў, Гомельскай — 16 876 500 тыс. рублёў, Гродзенскай — 14 438 525 тыс. рублёў, Мінскай — 19 349 990 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 17 945 540 тыс. рублёў і г. Мінску — 9 011 536 тыс. рублёў;

2.2. на выплату дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

3. Прыпыняецца дзеянне часткі чацвёртай артыкула 13, артыкула 17, часткі чацвёртай артыкула 18, часткі другой артыкула 22, часткі дзевятай артыкула 24 і артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377), а таксама часткі чацвёртай артыкула 16 і часткі трэцяй артыкула 19 указанага Закона ў частцы фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці.

 
Сродкі, якія спаганяюцца з наймальнікаў за парушэнне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь", залічваюцца ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
 
 
4. Парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 23. Устанавіць, што ў 2008 годзе рэшткі сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развіцця будаўнічай навукі на 1 студзеня 2008 года, а таксама адлічэнні ў гэты фонд, якія робяцца арганізацыямі за снежань 2007 года, у парадку пераразлікаў па выніках за 2007 год і ў кошт пакрыцця запазычанасці, якая ўтварылася да 1 студзеня 2008 года, уключаючы адтэрмінаваную і растэрмінаваную ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі бюджэт.

Вяртанне залішне выплачаных, а таксама залішне спагнаных сумаў адлічэнняў ва ўказаны фонд ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 24. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця складае
1 675 599 100 тыс. рублёў.

2. Крыніцамі фарміравання ўказанага фонду з'яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў звыш часткі прыбытку, якая пералічваецца ў бюджэт у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

3. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ажыццяўляюцца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі фарміруюцца крыніцы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама вызначаюцца накірункі выкарыстання сродкаў гэтага фонду, у 2008 годзе адлюстроўвае змяненні паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту па даходах (частка першая артыкула 1,
пункт 1 артыкула 4 і дадатак 2 да гэтага Закона), расходах (частка першая артыкула 1, абзац другі артыкула 10 і дадатак 4 да гэтага Закона) і крыніцах фінансавання дэфіцыту (часткі другая і трэцяя артыкула 1 і дадатак 1 да гэтага Закона).

Артыкул 25. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Сродкі, якія паступаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ад юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у лік пагашэння імі запазычанасці за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмінаванай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, спаганяецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў.

2. На пакрыццё юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакіраваных у Знешэканамбанку СССР на
1 студзеня 1992 года і аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, накіроўваюцца сродкі, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзіцца залік па іх непакрытай запазычанасці:

па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах, іншых плацяжах (па бюджэтных пазыках, плацяжах, ажыццёўленых з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь), а таксама працэнтах і санкцыях, пенях па пратэрмінаваных плацяжах;

за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым ліку пры наяўнасці дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асобаў.

3. Не падлягаюць разблакіраванню і адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу сродкі ў замежнай валюце, якія заблакіраваныя ў Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года і лічацца ў дзяржаўных юрыдычных асобаў пры іх прыватызацыі.

Артыкул 26. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.

2. Запазычанасць па крэдытах, прадастаўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і аднесеных на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца праз эмісію дзяржаўных каштоўных папер у парадку і памерах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

——————————————
* За выключэннем інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".

Артыкул 27. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Гранічны памер гарантый, якія прадастаўляюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, складае 500 млрд рублёў.

2. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу і ў рэспубліканскім фондзе падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, а таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сродкі інавацыйных фондаў.

Плацяжы, ажыццёўленыя з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь, спаганяюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнікаў са збіраннем працэнтаў з выплачанай гэтым Міністэрствам сумы па крэдытах, прадастаўленых у замежнай валюце, у памеры не менш за 8 працэнтаў гадавых.

3. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах), выдадзеных юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Гарантыйныя плацяжы, ажыццёўленыя Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з рэспубліканскага бюджэту па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах), пакрываюцца пазычальнікамі-рэзідэнтамі ў рэспубліканскі бюджэт з выплатай 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу.

Гарантыйныя плацяжы па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах), якія не вернуты ў рэспубліканскі бюджэт пазычальнікамі-рэзідэнтамі ва ўстаноўленыя тэрміны, спаганяюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з іх рахункаў.

4. Плата за прадастаўленне гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах банкаў Рэспублікі Беларусь, а таксама знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах) выплачваецца аднаразова ў памеры, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, але не больш як 1,5 працэнта ад сумы крэдыту (пазыкі).

5. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь мае права зменшыць памер фінансавання юрыдычных асобаў — пазычальнікаў крэдытаў, калі яны фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту, на суму вырабленых або падлягаючых выкананню плацяжоў з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь і налічаных працэнтаў.

6. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў:

6.1. зацвярджаюць гранічны памер гарантый, якія прадастаўляюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь:

для развіцця жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы і рэалізацыі бізнэс-планаў інвестыцыйных праектаў, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку экспертызу абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў;

на іншыя мэты, які не перавышае
20 працэнтаў расходнай часткі абласных, раённых і гарадскіх бюджэтаў;

6.2. прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, якія выдадзены банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 28. Устанавіць, што ў 2008 годзе бюджэтныя пазыкі прадастаўляюцца абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам на фінансаванне часовых касавых разрываў, якія ўзнікаюць пры выкананні бюджэтаў абласцей і
г. Мінска, па рашэннях Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 29. Устанавіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2008 года ў памеры 6 млрд долараў ЗША.

Абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту па пераліку знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў) згодна з дадаткам 12.

Артыкул 30. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. У даход рэспубліканскага бюджэту паступаюць сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманых дзяржаўнымі органамі, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (за выключэннем сродкаў міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогі, сродкаў, якія атрымліваюцца ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў, сродкаў, якія атрымліваюцца агульнымі і гаспадарчымі судамі пры прымусовым выкананні па маёмасных спагнаннях, сродкаў, якія атрымліваюцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад заявачных узносаў замежных удзельнікаў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, сродкаў, якія атрымліваюцца Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама сродкаў, якія атрымліваюцца Дэпартаментам па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад выпуску і запазычання матэрыяльных каштоўнасцяў мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзерву, штрафаў і пеняў за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па аперацыях з гэтымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі), калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. У даход рэспубліканскага бюджэту падлягаюць залічэнню рэшткі сродкаў на 1 студзеня 2008 года, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманых:

Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (за выключэннем Дэпартамента аховы), Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным цэнтрам бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (за выключэннем Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь) ад рэалізацыі прадукцыі (работ), матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, аб'ектаў нерухомасці, аказання платных паслуг;

Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь (за выключэннем Дэпартамента транспартнага забеспячэння) ад аказання (выканання) платных паслуг (работ), выдачы (водпуску) матэрыяльных сродкаў за плату ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

органамі і ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у кошт вяртання асуджанымі расходаў па іх утрыманні ў крымінальна-папраўчых установах, а таксама расходаў на пражыванне ў пакоях працяглых спатканняў;

органамі дзяржаўнай статыстыкі ад распаўсюджвання зводных статыстычных даных (інфармацыі), аказання іншых інфармацыйных паслуг;

Дзяржаўнай фельд'егерскай службай пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад аказання паслуг фельд'егерскай сувязі;

замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь за аказанне консульскіх паслуг.

3. У кошт кампенсацыі расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў залічваюцца ў даход адпаведных бюджэтаў:

3.1. сродкі, якія атрымліваюцца падначаленымі дзяржаўным органам арганізацыямі, вайсковымі часцямі, органамі і падраздзяленнямі, што фінансуюцца з бюджэту, за:

харчаванне ў дашкольных установах;

навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў;

аздараўленне дзяцей у аздараўленчых лагерах (што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту);

утрыманне дзяцей у школах-інтэрнатах;

утрыманне грамадзян у дамах-інтэрнатах сістэмы сацыяльнай абароны;

карыстанне інтэрнатамі дзяржаўных устаноў адукацыі;

паслугі фельд'егерскай сувязі;

паслугі ўрадавай сувязі;

паслугі па тэхнічнай абароне інфармацыі;

выдадзеныя работнікам працоўныя кніжкі;

вяртанне кошту рэчавай маёмасці і расходаў па харчаванні ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

забеспячэнне вайсковымі часцямі і эксплуатацыйнымі ўпраўленнямі Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь арганізацый і насельніцтва палівам, камунальнымі паслугамі, электрычнай і цеплавой энергіяй;

вяртанне расходаў па ўтрыманні дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

вяртанне арганізацыямі камунальных паслуг, расходаў па эксплуатацыі, капітальным і бягучым рамонце памяшканняў, якім памяшканні арганізацый (бюджэтных арганізацый), што фінансуюцца з бюджэту, перадаюцца ў бязвыплатнае карыстанне;

аплату расходаў па ўтрыманні, эксплуатацыі, бягучым рамонце вытворчых будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, ацяпленні, энергазберажэнні, сувязі, камунальных і іншых паслугах арганізацыямі, якім вытворчыя будынкі, збудаванні і памяшканні арганізацый (бюджэтных арганізацый), што фінансуюцца з бюджэту, здаюцца ў арэнду;

вяртанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста, у выпадку, калі яны не адпрацавалі ўстаноўлены тэрмін па размеркаванні;

аплату расходаў па аказанні замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь консульскіх паслуг;

аплату расходаў па ажыццяўленні дзяржаўнага будаўнічага нагляду за аб'ектамі будаўніцтва;

аплату расходаў па распаўсюджванні органамі дзяржаўнай статыстыкі зводных статыстычных даных, аказанні іншых інфармацыйных паслуг;

вяртанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь расходаў мытных органаў;

вяртанне асуджанымі расходаў па іх утрыманні ў крымінальна-папраўчых установах;

вяртанне расходаў за пражыванне ў пакоях працяглых спатканняў;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. Плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, устанаўліваецца ў залежнасці ад матэрыяльнага становішча сем'яў, тыпу ўстановы і ўзроўню адукацыі;

3.2. сродкі, атрыманыя падраздзяленнямі органаў унутраных спраў (за выключэннем Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь), унутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад вытворчай прадукцыі (работ, паслуг) штатнай колькасцю, якая ўтрымліваецца за кошт бюджэтных сродкаў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Сума пеняў выплачваецца дадаткова да належнай да выплаты ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты сумы сродкаў у адпаведнасці з падпунктамі 3.1 і 3.2 пункта 3 гэтага артыкула.

5. Сродкі, якія атрымліваюцца і накіроўваюцца ў даход рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з пунктамі 1, 3 і 4 гэтага артыкула, не абкладваюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі).

6. Памеры і парадак выплаты ўказаных у пункце 3 гэтага артыкула сродкаў вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

7. Сродкі, якія атрымліваюцца падначаленымі дзяржаўным органам арганізацыямі, вайсковымі часцямі, органамі і падраздзяленнямі, якія фінансуюцца з бюджэту, ад ажыццяўлення дзейнасці, што прыносіць даходы і рэалізуецца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўстаноўчымі дакументамі (у тым ліку сродкі, якія атрымліваюцца ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў), за выключэннем сродкаў, якія атрымліваюцца ў адпаведнасці з пунктамі 3 і 4 гэтага артыкула, паступаюць на бягучыя рахункі па пазабюджэтных арганізацыях і пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца на бягучае ўтрыманне, стварэнне і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы ў парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Віды дзейнасці, указаныя ў частцы першай гэтага пункта, устанаўліваюцца дзяржаўнымі органамі па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама з іншымі дзяржаўнымі органамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8. Кантроль за своечасовым і поўным пералічэннем у бюджэт сродкаў у адпаведнасці з пунктамі 3 і 4 гэтага артыкула ажыццяўляецца падначаленымі дзяржаўным органам арганізацыямі, вайсковымі часцямі, органамі і падраздзяленнямі, якія атрымліваюць гэтыя сродкі.

Артыкул 31. Устанавіць, што ў 2008 годзе ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 32. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганізацый), іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца без спагнання платы.

За карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія знаходзяцца і размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі выплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, устаноўленай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Залічэнне на ўкладныя рахункі і выплата, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый і іншых грашовых выплат, якія робяцца грамадзянамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамі без спагнання працэнтаў.

3. Абслугоўванне знешніх дзяржаўных пазык, якія пакрываюцца за кошт дзяржаўных сродкаў, ажыццяўляецца банкамі, упаўнаважанымі Урадам Рэспублікі Беларусь абслугоўваць знешнія дзяржаўныя пазыкі (крэдыты), з выплатай узнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Артыкул 33. Нарматыўныя прававыя акты, якія цягнуць павелічэнне або памяншэнне аб'ёму даходаў, расходаў і (або) гранічнага памеру дэфіцыту, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на 2008 год, прымаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або з яго згоды.

Ураду Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2008 год не больш чым адзін раз у квартал.

Артыкул 34. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падначаленыя Ураду Рэспублікі Беларусь, абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя выканаўчыя камітэты, арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганізацыі), ажыццяўляюць расходы ў межах планавых асігнаванняў, прадугледжаных у бюджэтным роспісе, зацверджаным адпаведна Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і фінансавымі ўпраўленнямі (аддзеламі) мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2008 года, аб выдзяленні сродкаў або якія ўстанаўліваюць парадак фінансавання ў 2008 годзе, забяспечваюцца фінансаваннем з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

3. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь можа ўносіць змяненні ў:

даходы рэспубліканскага бюджэту ў межах гадавых паступленняў, прадугледжаных у дадатку 2;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай і эканамічнай класіфікацыях расходаў у межах гадавых асігнаванняў, прадугледжаных у дадатку 4, і па функцыянальнай класіфікацыі расходаў у частцы капітальных укладанняў і рэзервовых фондаў;

памеры крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у дадатку 1;

даходы рэспубліканскага бюджэту ў частцы мытных пошлін (вывазных) на нафтапрадукты і расходы рэспубліканскага бюджэту ў частцы субсідый на вяртанне кошту імпартуемай вуглевадароднай сыравіны.

Артыкул 35. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца рашэнні:

1.1. у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аб вяртанні юрыдычным асобам (пазычальнікам) часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам у межах расходаў на ўказаныя мэты, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на прамысловасць, развіццё сельскагаспадарчай прамысловасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, іншыя агульнадзяржаўныя расходы ў галіне нацыянальнай эканомікі, а таксама сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

па крэдытах, атрыманых у беларускіх рублях, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату вяртання працэнтаў;

па крэдытах, атрыманых у замежнай валюце, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкі па крэдыту;

1.2. аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі;

1.3. аб накіраванні на аплату ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку камандзіровачных расходаў за межы Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных у раздзеле "Міжнародныя культурныя і інфармацыйныя сувязі" ў суме 500 000 тыс. рублёў звыш сродкаў, запланаваных на гэтыя мэты па ведамаснай класіфікацыі расходаў.

2. Фінансаванне расходаў па ацэнцы кошту маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і адпаведных мясцовых бюджэтаў у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Грамадскім аб'яднанням можа аказвацца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўная падтрымка з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Дзяржаўная падтрымка ў выглядзе фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам можа аказвацца з рэспубліканскага бюджэту ў парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

5. Устанавіць межавыя памеры:

5.1. абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы — у эквіваленце
220 млн долараў ЗША;

5.2 сродкаў (без уліку сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў), якія накіроўваюцца на:

фінансавую дапамогу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, — 180 млрд рублёў;

вяртанне юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 гэтага артыкула, — 136,9 млрд рублёў;

прадастаўленне бюджэтных займаў, бюджэтных пазык (за выключэннем бюджэтных займаў і бюджэтных пазык, якія прадастаўляюцца абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з артыкулам 28 гэтага Закона, а таксама Беларускаму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 143,
1/7870)), — 141 млрд рублёў.

Гранічныя памеры сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, якія накіроўваюцца на аказанне фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, вяртанне юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, прадастаўленне бюджэтных займаў, бюджэтных пазык, устанаўліваюцца ў заканадаўчых актах Рэспублікі Беларусь пры вызначэнні на 2008 год накірункаў і памераў выкарыстання гэтых фондаў;

5.3. сумаў:

адтэрміноўкі з адначасовай платай сумаў падаткаў, збораў і пені і (або) адтэрміноўкі з паэтапнай выплатай сумаў падаткаў, збораў і пені — 10 млрд рублёў;

падатковага крэдыту з адначасовай або паэтапнай выплатай сумы падаткаў і збораў у перыяд дзеяння гэтага крэдыту — 10 млрд рублёў.

6. Памеры субсідый на вяртанне часткі кошту імпартуемай вуглевадароднай сыравіны вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 36. У 2008 годзе Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь:

у выпадку парушэння мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку залічэння падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў, іншых паступленняў у рэспубліканскі бюджэт прыпыняць або памяншаць перадачу з рэспубліканскага бюджэту сродкаў бюджэтам абласцей і г. Мінска;

у выпадку неабгрунтаванага атрымання або выкарыстання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, або запазычанасці па плацяжах у гэты бюджэт, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, невыканання рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, прынятых у межах яго кампенсацыі, ажыццяўляць пакрыццё (вяртанне) такой запазычанасці за кошт сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска;

ажыццяўляць залік падлягаючых выплаце ў рэспубліканскі бюджэт юрыдычнымі асобамі падаткаў, збораў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў запазычанасці па бюджэтных пазыках, выкананых гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь па замежных крэдытах і крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, налічаных пені, працэнтаў і штрафаў — у межах сродкаў, якія належаць указаным юрыдычным асобам з рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку сродкаў адпаведных інавацыйных фондаў.

Артыкул 37. Пералік будоўляў і аб'ектаў, якія фінансуюцца ў 2008 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з дадаткам 7, уключаючы аб'екты камунальнай уласнасці (за выключэннем аб'ектаў будаўніцтва (рэканструкцыі) дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў), Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006—2010 гады, а таксама за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца ў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2008 год, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 38. У 2008 годзе:

1. Утвараць інавацыйныя фонды за кошт адлічэнняў у памеры не больш як 0,25 працэнта, за выключэннем адлічэнняў у адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага артыкула:

1.1. рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (за выключэннем Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь), іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні) арганізацый (за выключэннем арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганізацый)), гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але якія маюць долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах, прапарцыянальна долі дзяржаўнай уласнасці, акрамя часткі інавацыйнага фонду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, які ўтвараецца і выкарыстоўваецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 г. № 499 "Аб некаторых мерах па абнаўленні асноўных сродкаў у будаўнічай галіне" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7828);

1.2. Міністэрству гандлю Рэспублікі Беларусь — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг);

арганізацый, якія знаходзяцца ў падначаленні (распараджэнні) Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку гаспадарчых таварыстваў, у адносінах да якіх Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь упаўнаважана кіраваць долямі (акцыямі), што належаць дзяржаве;

арганізацый, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі (за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь), а таксама дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання, незалежна ад формаў уласнасці (за выключэннем арганізацый (акрамя гаспадарчых таварыстваў), якія адлічваюць сродкі ў інавацыйныя фонды, што ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку");

гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама што ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, у статутным фондзе якіх маюцца долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці, і ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі, за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання, прапарцыянальна долям (акцыям), якія не належаць дзяржаве.

Арганізацыі (гаспадарчыя таварыствы), указаныя ў абзацах другім — чацвёртым часткі першай гэтага падпункта, адлічваюць сродкі ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь у памерах і парадку, устаноўленых гэтым Міністэрствам, а гаспадарчыя таварыствы, указаныя ў абзацы чацвёртым часткі першай гэтага падпункта, — і ў інавацыйныя фонды, створаныя названымі органамі і арганізацыямі, у памерах і парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Адлічэнні ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца ад сабекошту рэалізаваных прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), што фарміруецца ва ўстаноўленым парадку арганізацыямі, якія ажыццяўляюць аптовы і рознічны гандаль і дзейнасць па грамадскім харчаванні, без уліку пакупнога кошту рэалізуемых тавараў, а арганізацыямі, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, — без уліку кошту матэрыялаў, якія аплачваюцца насельніцтвам;

1.3. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый спажывецкай кааперацыі;

1.4. Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асобаў, які ўтвараецца гэтай Федэрацыяй;

1.5. грамадскім аб'яднанням "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца гэтыя грамадскія аб'яднанні.

2. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

2.1. павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды вызначаюцца для:

Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў — не больш як 20 працэнтаў;

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — не больш як 19 працэнтаў;

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь — не больш як 17,5 працэнта;

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь — не больш як 13,5 працэнта**;

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — не больш як 10 працэнтаў;

Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — не больш як 5 працэнтаў;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі — не больш як 4 працэнты;

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь — не больш як 3 працэнты;

грамадскіх аб'яднанняў "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" — не больш як 2,5 працэнта;

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь — не больш як 2 працэнты;

Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь — не больш як 1,8 працэнта;

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — не больш як 1,5 працэнта.

Абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам устанаўліваць зыходзячы са спецыфікі работы павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), а таксама гаспадарчых таварыстваў, што маюць долі (акцыі) камунальнай уласнасці ў статутных фондах, прапарцыянальна долі камунальнай уласнасці;

2.2. адлічэнні ў інавайцыйныя фонды адносяцца на сабекошт і ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні;

2.3. прымяняюцца парадак заліку, накіравання і мэты выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Нарматывы накіравання сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, работ па падрыхтоўцы і асваенні вытворчасці новых відаў навукаёмістай прадукцыі, а таксама галіновых праграм энергазберажэння і мерапрыемстваў па ўкараненні новых энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання ўстанаўліваюцца згодна з дадаткам 13;

2.4. Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь сродкі інавацыйнага фонду могуць накіроўвацца арганізацыям гандлю і бытавога абслугоўвання, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, у адпаведнасці з накіраваннямі і мэтамі выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, а таксама на фінансаванне расходаў па ўтрыманні апарату кіравання дзяржаўнага аб'яднання "Белбыт";

2.5. частка павышанага нарматыву інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца:

Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на фінансаванне расходаў па ўтрыманні цэнтральных апаратаў гэтых міністэрстваў і камітэта;

Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на абнаўленне асноўных сродкаў арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні (распараджэнні) абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, і гаспадарчых таварыстваў, якія маюць долі (акцыі) камунальнай уласнасці ў статутных фондах, што ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, у мэтах забеспячэння развіцця вытворчай базы ўказаных арганізацый, а таксама на пакрыццё запазычанасці, што ўтварылася да 1 студзеня 2008 года, па абавязацельствах дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду будаўнічай навукі;

2.6. вяртанне страт даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

2.7. парадак залічэння, накіравання і мэты выкарыстання інавацыйнага фонду, што ўтвараецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, вызначаюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

2.8. парадак залічэння, накіравання і мэты выкарыстання інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

2.9. рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў у двухтыднёвы тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона ўстанаўліваюць для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), а таксама гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але якія маюць долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах, памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды.

Змяненне на працягу фінансавага (бюджэтнага) года ўстаноўленых у адпаведнасці з часткай першай гэтага падпункта памераў адлічэнняў у інавацыйныя фонды можа быць ажыццёўлена па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

3. Сродкі інавацыйных фондаў, неабгрунтавана атрыманыя або выкарыстаныя не па мэтавым назначэнні або з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, якія фарміруюць такія фонды, а таксама арганізацыямі — атрымальнікамі сродкаў з указаных фондаў, падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню фінансавых і іншых органаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь са спагнаннем іх у бясспрэчным парадку.

4. Зацвердзіць на 2008 год аб'ём даходаў інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 1 548 177 614 тыс. рублёў і расходаў у суме 2 141 977 614 тыс. рублёў з улікам накіравання сродкаў рэспубліканскага бюджэту згодна з дадаткам 13.

Артыкул 39. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

плата за лясныя карыстанні, вылічаная па тэрмінах выплаты ў 2008 годзе, паступленні ад продажу драўніны, нарыхтаванай пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання і іншых высечак, пабочнага лесакарыстання і вядзення паляўнічай гаспадаркі, а таксама сумы няўстоек за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выкарыстанні, ахове і абароне лясоў застаюцца ў распараджэнні арганізацый лясной гаспадаркі і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі;

сродкі, якія паступаюць ад продажу грамадзянам Рэспублікі Беларусь зямельных участкаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, залічваюцца ў мясцовыя бюджэты адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а ад продажу юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь і замежным дзяржавам — у рэспубліканскі бюджэт і выкарыстоўваюцца на ахову зямель, павышэнне іх якасці і землеўпарадкаванне, а таксама на сацыяльнае развіццё тэрыторый;

стаўкі зямельнага падатку індэксуюцца на 70 працэнтаў;

сумы падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку), за выключэннем плацяжоў за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, індэксуюцца на 6,5 працэнта;

памер валавой выручкі, устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у якасці крытэрыю для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, індэксуецца на 6,5 працэнта.

Артыкул 40. Устанавіць, што ў 2008 годзе рэспубліканскія і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, маёмасць якіх знаходзіцца на праве гаспадарчага распараджэння, плацяць частку прыбытку, а гаспадарчыя таварыствы — частку даходаў ад акцый (доляў у статутных фондах), што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, адпаведна ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, парадак вылічэння і выкарыстання якіх вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 41. Устанавіць, што ў 2008 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

павялічваць (памяншаць), але не больш чым у два разы стаўкі зямельнага падатку, падатку на нерухомасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў аб павелічэнні ставак указаных падаткаў не распаўсюджваюцца на юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрміну выплаты падаткаў, збораў, мытных плацяжоў і пені, субсідый і сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў з рэспубліканскага бюджэту;

прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фізічным асобам, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ільготы па выплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фізічных асобаў, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў;

вызваляць ад выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць арганізацыі спажывецкай кааперацыі па аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Артыкул 42. Устанавіць, што ў 2008 годзе:

1. Плацельшчыкі адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, у інавацыйныя фонды, часткі прыбытку рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемстваў, часткі даходаў гаспадарчых таварыстваў, вызначаныя адпаведна ў артыкулах 24, 38 і 40 гэтага Закона, нясуць адказнасць за нявыплату, няпоўную выплату ўказаных адлічэнняў і плацяжоў, устаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры правядзенні праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляюць кантроль за выплатай указаных адлічэнняў і плацяжоў, спаганяюць іх у бясспрэчным парадку ў выпадку іх нявыплаты, няпоўнай выплаты.

2. Плацельшчыкі арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з'яўляюцца сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі, устаноўленыя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю за правільным вылічэннем, поўнай і своечасовай платай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з'яўляюцца сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, прымяненні спосабаў забеспячэння яе выплаты, а таксама выплаты пеняў, спагнання гэтай платы, а таксама пеняў карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі падатковых органаў, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пеняў.

Нявыплата або няпоўная выплата арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэнадаўцамі якіх з'яўляюцца сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, парушэнне ўстаноўленага тэрміну падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) па гэтай плаце цягнуць за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлін), парушэнне ўстаноўленага тэрміну падачы ў падатковы орган па-датковай дэкларацыі (разліку).

Артыкул 43. Устанавіць, што ў 2008 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугі) сумаў падаткаў і збораў, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг):

акцызы (для падакцызных тавараў);

збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі;

падатак на дабаўленую вартасць.

Артыкул 44. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў і ў трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць іншыя меры, неабходныя для яго выканання.

Артыкул 45. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 44, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

26 снежня 2007 года, г. Мінск

№ 303-3

 
__________________________________________
 
* *Для арганізацый у адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 г. № 499.