Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 705

Аб прысуджэнні прэміі "За духоўнае адраджэнне" 2007 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцяў, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, прысудзіць прэмію "За духоўнае адраджэнне" 2007 года (далей — прэмія):

архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю (Драздову Мікалаю Рыгоравічу) — кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы";

Круцялёву Андрэю Іванавічу — протаіерэю, настаяцелю рэлігійнай абшчыны "Прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы в. Бараўляны Мінскага раёна Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы";

калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асобаў.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2007 г., г. Мінск.