Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 624

Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням на 2008—2010 гады

У мэтах забеспячэння планавай і скаардынаванай дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням, у тым ліку распаўсюджванню прастытуцыі, дзіцячай парнаграфіі, пастанаўляю:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі проціпраўным дзеянням на 2008—2010 гады (далей — Дзяржаўная праграма).

2. Міністэрству ўнутраных спраў:

каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па выкананню мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы;

ажыццяўляць кантроль за рэалізацыяй названай праграмы;

штогод да 15 лютага інфармаваць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы за мінулы год.

3. Фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на ўтрыманне адпаведных дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама за кошт сродкаў іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

6 снежня 2007 г., г. Мінск.