Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1

Аб аб'яўленні 2008 года Годам здароўя

У мэтах стварэння ўмоў для далейшага фарміравання здаровага ладу жыцця, развіцця аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэння экалагічнай бяспекі, захаванасці маральных каштоўнасцяў і культуры ўзаемаадносінаў:

1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2008 год Годам здароўя.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіць склад арганізацыйнага камітэта і рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2008 годзе Года здароўя і прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенні ў 2008 годзе Года здароўя.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

1 студзеня 2008 г., г. Мінск.