Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Грамадзянскі працэсуальны
кодэкс
Рэспублікі Беларусь
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13; 2000 г., № 47, 2/150; 2003 г., № 8, 2/932) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Частку трэцюю артыкула 47 пасля слоў "аб устанаўленні" дапоўніць словамі "мацярынства і (або)".

2. Частку другую артыкула 132, частку другую артыкула 147, пункт 4 часткі другой артыкула 168, артыкулы 170—173, частку сёмую артыкула 179, частку пятую артыкула 199, другі сказ часткі другой артыкула 272, пункт 2 артыкула 335, параграф 3 главы 29, трэці сказ часткі другой артыкула 356, другі сказ часткі пятай артыкула 357, частку трэцюю артыкула 465, часткі другую і трэцюю артыкула 529 выключыць.

3. Частку трэцюю артыкула 255 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Iсцец мае права патрабаваць з асобаў, якія парушылі патрабаванні, указаныя ў пунктах 2 і 3 часткі першай гэтага артыкула, пакрыцця страт, нанесеных невыкананнем пастановы аб забеспячэнні іску.".

4. У артыкуле 282:

часткі дзесятую і адзінаццатую выключыць;

частку дванаццатую лічыць часткай дзесятай.

5. З артыкула 322 словы ", а таксама пастановы аб прымяненні судом мераў адміністрацыйнага спагнання" выключыць.

6. У частцы першай артыкула 364:

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"рэгістрацыі нараджэння, усынаўлення, заключэння шлюбу, скасавання шлюбу, смерці, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства;";

абзац адзінаццаты пасля слоў "прызнання" і "факту" дапоўніць словамі "мацярынства і (або)".

7. Артыкул 3931 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 3931. Падача заявы

Заява аб усынаўленні або ўдачарэнні (далей — усынаўленне) дзіцяці падаецца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і хочуць усынавіць дзіця, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, у раённы (гарадскі) суд па месцы свайго жыхарства або па месцы жыхарства (знаходжання) дзіцяці, якое ўсынаўляецца.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія хочуць усынавіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіця, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія хочуць усынавіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіця, якое з'яўляецца замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падаюць заяву аб усынаўленні дзіцяці ў абласны суд па месцы жыхарства (знаходжання) дзіцяці, якое ўсынаўляецца, а ў горадзе Мінску — у Мінскі гарадскі суд. Заява падаецца праз установу "Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь" (далей — Нацыянальны цэнтр усынаўлення), якая ў пятнаццацідзённы тэрмін з дня паступлення заявы накіроўвае яе ва ўстаноўленым парадку ў адпаведны суд.".

8. У частцы трэцяй артыкула 3932:

у пункце 4 словы "судзімасць за наўмысныя злачынствы," замяніць словамі "непагашаную або нязнятую судзімасць за наўмысныя злачынствы, ці асуджаўся за наўмысныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека, ці прызнавалася дзіця ўсынавіцеля маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтай асобай сваіх абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзіцяці,";

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7) дакумент, які змяшчае дазвол Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь на ўсынаўленне, — пры ўсынаўленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіцяці, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, а таксама пры ўсынаўленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіцяці, якое з'яўляецца замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства;";

дапоўніць частку пунктам 71 наступнага зместу:

"71) дакумент, які змяшчае дазвол кампетэнтнага органа дзяржавы, на тэрыторыі якога пастаянна пражываюць усынавіцелі, — пры ўсынаўленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіцяці, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, а таксама дзіцяці, якое з'яўляецца замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства;";

пункт 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"8) дакумент, які змяшчае дазвол кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянінам якой з'яўляецца дзіця, — пры ўсынаўленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіцяці, якое з'яўляецца замежным грамадзянінам і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;";

дапоўніць частку пунктам 81 наступнага зместу:

"81) дакумент, які пацвярджае згоду дзіцяці на ўсынаўленне, калі гэта патрабуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, — пры ўсынаўленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзіцяці, якое з'яўляецца замежным грамадзянінам і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;";

пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"9) заключэнне Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення аб адсутнасці кандыдатаў ва ўсынавіцелі — грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або сваякоў дзіцяці незалежна ад грамадзянства і месца жыхарства гэтых сваякоў, якія выказалі намер усынавіць гэта дзіця, што ўключае таксама звесткі аб пастаноўцы дзіцяці, якое ўсынаўляецца, на цэнтралізаваны ўлік у рэспубліканскі банк даных аб усынаўленні (удачарэнні) дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, — пры ўсынаўленні грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.".

9. Пункт 6 часткі першай артыкула 3933 пасля слоў "звесткі аб наяўнасці" дапоўніць словамі "і месцы знаходжання".

10. У артыкуле 3934:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Заява аб усынаўленні дзіцяці разглядаецца судом на працягу пятнаццаці дзён з дня:

1) падачы ў суд заявы ўсынавіцеля (усынавіцеляў) — пры ўсынаўленні дзіцяці, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

2) паступлення ў суд заявы ўсынавіцеля (усынавіцеляў) з Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення — пры ўсынаўленні дзіцяці, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, а таксама пры ўсынаўленні дзіцяці, якое з'яўляецца замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства.";

з часткі другой словы "рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, які кіруе пытаннямі адукацыі" выключыць.

11. У артыкуле 3935:

частку першую пасля слоў "аб задавальненні заявы аб усынаўленні" дапоўніць словам "дзіцяці";

у частцы чацвёртай:

слова "дзяржаўны" выключыць;

словы "або ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, які кіруе пытаннямі адукацыі" замяніць словамі "і Нацыянальны цэнтр усынаўлення".

12. У пункце 3 часткі першай артыкула 394 словы "бацькоўства або" замяніць словамі "мацярынства і (або) бацькоўства альбо".

13. У артыкуле 502:

частку трэцюю выключыць;

частку чацвёртую лічыць часткай трэцяй.

14. У артыкуле 527:

з назвы артыкула словы "службовых асобаў, грамадзян і юрыдычных асобаў" выключыць;

частку першую выключыць;

частку другую і трэцюю лічыць адпаведна часткамі першай і другой;

з часткі першай словы ", а таксама накладзены судовы штраф у парадку і памеры, прадугледжаных артыкуламі 170 і 171 гэтага Кодэкса" выключыць.

15. У артыкуле 537:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Невыкананне даўжніком выканаўчага дакумента або іншага акта, якія абавязваюць даўжніка ажыццявіць пэўныя дзеянні або ўстрымацца ад іх ажыццяўлення, цягне адказнасць, прадугледжаную Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.";

часткі другую — чацвёртую выключыць;

часткі пятую — сёмую лічыць адпаведна часткамі другой — чацвёртай;

у частцы другой словы "накладання штрафаў" замяніць словамі "прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці".

16. У артыкуле 540:

з назвы артыкула словы ". Спыненне вытворчасці па спагнанні штрафу" выключыць;

у частцы першай словы "часткамі першай і другой артыкула 537 гэтага Кодэкса" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі";

частку трэцюю выключыць.

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

3 студзеня 2008 года, г. Мінск.

№ 307-З