Пастанова Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь № 1

Аб развіцці атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь

У мэтах развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Ажыццявіць будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь атамнай электрастанцыі (далей — АЭС) сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з уводам у эксплуатацыю першага энергетычнага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць:

паведамленне ва ўстаноўленым парадку Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергіі аб прынятым у Рэспубліцы Беларусь рашэнні па будаўніцтве АЭС;

сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь вызначэнне схемы, а таксама крыніц фінансавання праекта будаўніцтва АЭС і да
1 студзеня 2009 г. далажыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь;

сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі рэалізацыю Плана асноўных падрыхтоўчых работ, якія неабходна выканаць да пачатку будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь, і аб ходзе выканання далажыць Кіраўніку дзяржавы па выніках работы за 2008 год;

будаўніцтва АЭС у тэрміны, устаноўленыя пунктам 1 гэтай Пастановы.

3. Кантроль за выкананнем гэтай Пастановы ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

31 студзеня 2008 г.

г. Мінск.