Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адказнасці за парушэнні заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 лістапада 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 120, 2/1128) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Трэці сказ часткі 3 артыкула 6.5 пасля слоў "на фізічную асобу," дапоўніць словамі "у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка,".

2. У артыкуле 7.6:

частку 1 дапоўніць пунктам 6 наступнага зместу:

"6) за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 23.18 гэтага Кодэкса, — на фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў — не пазней за два гады з дня яго ўчынення і трох месяцаў з дня яго выяўлення.";

у частцы 2:

словы "а па адміністрацыйным правапарушэнні" замяніць словамі "па адміністрацыйным правапарушэнні";

дапоўніць частку словамі ", па адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 23.18 гэтага Кодэкса, — на фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў — не пазней за дваццаць пяць месяцаў з дня яго ўчынення".

3. Артыкул 23.18 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 23.18. Парушэнне парадку прадстаўлення даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці

1. Прадстаўленне службовай асобай і (або) іншай упаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, або індывідуальным прадпрымальнікам скажоных даных дзяржаўнай  статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці органам дзяржаўнай статыстыкі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад пяцідзесяці да ста пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да двухсот базавых велічынь.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста пяцідзесяці да трохсот пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад ста пяцідзесяці да чатырохсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад двухсот да чатырохсот пяцідзесяці базавых велічынь.

3. Прадстаўленне службовай асобай і (або) іншай упаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, або індывідуальным прадпрымальнікам скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці дзяржаўным органам (арганізацыям), за выключэннем органаў дзяржаўнай статыстыкі, якія ажыццяўляюць вядзенне дзяржаўнай статыстыкі ў дачыненні да арганізацый, што знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (падначаленні), а таксама па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь.

4. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 3 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж правапарушэнні, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста пяцідзесяці да трохсот базавых велічынь.".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2004 года "Аб дзяржаўнай статыстыцы" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 192, 2/1094) наступныя змяненні:

1. Падпункт 1.5 пункта 1 артыкула 9 выключыць.

2. У артыкуле 20 словы "а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі" замяніць словамі "індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама юрыдычныя асобы".

Артыкул 3. Унесці ў частку 1 артыкула 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 119, 2/1318) наступныя змяненні:

пункт 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"23) органаў дзяржаўнай статыстыкі (па частках 1 і 2 артыкула 23.18 (за выключэннем правапарушэнняў, учыненых юрыдычнымі асобамі) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях);";

у пункце 28 лічбы "23.18," замяніць словамі "часткам 3 і 4 артыкула 23.18, артыкулам".

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

4 студзеня 2008 года, г. Мінск.

№ 309-З