Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь"
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 6 снежня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Пункт 2 артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953; 2006 г., № 78, 2/1208) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Асобы, назначаныя на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, абавязаны прадстаўляць штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які вызначае дэкларацыі, што падлягаюць праверцы ў бягучым годзе.

Аб выніках праведзенай праверкі дэкларацый Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дакладвае Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь штогод да 31 снежня".

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

5 студзеня 2008 года, г. Мінск.

№ 316-З.