Закон Рэспублікі Беларусь Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем'ях

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 1991 года "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненні да хранічных алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак або правы іншых асобаў" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 311; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 69, 2/188) наступныя дапаўненні:

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 1991 года "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў дачыненні да хранічных алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак або правы іншых асобаў" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 311; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 69, 2/188) наступныя дапаўненні:

1. Пункт 1 дапоўніць часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Непрацуючыя асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, што з'яўляюцца хранічнымі алкаголікамі або наркаманамі, у першачарговым парадку падлягаюць накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.".

2. Пункт 6 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

"Раённы (гарадскі) суд не пазней за наступны дзень пасля прыняцця пастановы аб накіраванні асобы ў лячэбна-працоўны прафілакторый, калі дзеці згаданай асобы застаюцца без апекі бацькоў, паведамляюць аб гэтым ва ўпраўленне (аддзел) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

3. У пункце 10:

частку другую дапоўніць чацвёртым сказам наступнага зместу: "Асобы, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, маюць права на працоўны водпуск працягласцю сем каляндарных дзён.";

частку пятую дапоўніць другім і трэцім сказамі наступнага зместу: "Адміністрацыя лячэбна-працоўнага прафілакторыя за тры месяцы да заканчэння тэрміну знаходжання асобы, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у выпадку неабходнасці яго працаўладкавання інфармуе аб гэтым суд, органы ўнутраных спраў і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта па месцы жыхарства гэтай асобы. У дзень вызвалення гэтай асобы адміністрацыя лячэбна-працоўнага прафілакторыя накіроўвае выканаўчы дакумент у суд па яго месцы жыхарства.";

дапоўніць пункт часткай шостай наступнага зместу:

"Асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якія падлягаюць працаўладкаванню, да месца жыхарства суправаджаюцца работнікам лячэбна-працоўнага прафілакторыя.".

Артыкул 2. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18 — 19, 2/13; 2003 г., № 133, 2/995; 2005 г., № 120, 2/1134; 2006 г., № 6, 2/1173; № 86, 2/1215; 2007 г., № 264, 2/1378) наступныя дапаўненні і змяненні:

Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18 — 19, 2/13; 2003 г., № 133, 2/995; 2005 г., № 120, 2/1134; 2006 г., № 6, 2/1173; № 86, 2/1215; 2007 г., № 264, 2/1378) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 47:

частку чацвёртую дапоўніць словамі "або па месцы знаходжання дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні";

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Iск аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў можа прад'яўляцца істцом таксама па месцы знаходжання (жыхарства) дзіцяці, калі дзіця знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні.";

часткі пятую — трынаццатую лічыць адпаведна часткамі шостай — чатырнаццатай.

2. Пункт 3 часткі трэцяй артыкула 174, частку трэцюю артыкула 221, частку першую артыкула 226, частку першую артыкула 303, пункт 2 часткі першай артыкула 320 пасля слова "прозвішча," дапоўніць словам "уласнае".

3. Частку другую артыкула 186, абзац трэці часткі другой артыкула 370 пасля слова "прозвішча," дапоўніць словам "уласнае".

4. У артыкуле 307:

у назве артыкула словы "справе аб скасаванні шлюбу" замяніць словамі "некаторым катэгорыям спраў";

дапоўніць артыкул часткай другой наступнага зместу:

"У рэзалютыўнай частцы рашэння аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў або аб адабранні дзіцяці без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, калі дзіця знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, вырашаюцца пытанні спагнання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, а таксама пытанні працаўладкавання асобаў, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, што не працуюць або працуюць, але не ў поўным аб'ёме вяртаюць на працягу шасці месяцаў згаданыя расходы.".

5. Частку трэцюю артыкула 309 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры вынясенні рашэння аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і працаўладкаванні асобы, абавязанай вяртаць згаданыя расходы, суд у рэзалютыўнай частцы рашэння абавязвае адказчыка на працягу шасці рабочых дзён з дня вынясення рашэння з'явіцца ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта па яго месцы жыхарства для працаўладкавання.".

6. Артыкул 313 дапоўніць пунктам 41 наступнага зместу:

"41) аб працаўладкаванні асобы, якая не працуе або працуе, але не ў поўным аб'ёме вяртае на працягу шасці месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;".

7. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 3181 наступнага зместу:
 
"Артыкул 3181. Забеспячэнне выканання судовай пастановы аб працаўладкаванні

Судовая пастанова аб працаўладкаванні асобы, якая не працуе або працуе, але не ў поўным аб'ёме вяртае на працягу шасці месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, на працягу трох рабочых дзён пасля яго вынясення накіроўваецца ў органы ўнутраных спраў і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта па месцы жыхарства гэтай асобы, а ў выпадку, калі месца жыхарства гэтай асобы невядомае, — па месцы знаходжання суда для падбору арганізацыі ў мэтах яе працаўладкавання.".

8. У пункце 3 артыкула 335, назве параграфа 4 главы 29, артыкулах 348 і 349, частцы першай артыкула 367 словы "орган запісу актаў грамадзянскага стану" замяніць словамі "орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану," у адпаведных склоне і ліку.

9. У артыкуле 350:

у частцы другой словы "органам запісу актаў грамадзянскага стану" замяніць словамі "органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану,";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Рашэнне суда, якім устаноўлена няправільнасць запісу ў кнізе рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, служыць падставай для выпраўлення такога запісу органамі, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану.".

10. У частцы першай артыкула 364:

у абзацы пятым:

словы "органамі запісу актаў грамадзянскага стану" замяніць словамі "органамі, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану";

пасля слоў "асобе," і "не супадаюць з" дапоўніць абзац адпаведна словамі "уласнае" і "уласным";

у абзацы восьмым словы "органаў запісу актаў грамадзянскага стану" замяніць словамі "органам, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану,";

у абзацы дзевятым:

пасля слова "рэгістрацыя" дапоўніць абзац словам "заключэння";

словы "органах запісу актаў грамадзянскага стану" замяніць словамі "органах, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану,".

11. У артыкуле 371:

частку другую пасля слова "прозвішча," дапоўніць словам "уласнае";

у частцы чацвёртай словы "орган запісу актаў грамадзянскага стану" замяніць словамі "орган, што рэгіструе акты грамадзянскага стану,";

дапоўніць артыкул часткай пятай наступнага зместу:

"Суд не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або аб аб'яўленні грамадзяніна памерлым, калі дзеці згаданай асобы застаюцца без апекі бацькоў, паведамляе аб гэтым ва ўпраўленне (аддзел) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

12. Артыкул 372 пасля слоў "запісу" і "кнізе" дапоўніць адпаведна словамі "акта" і "рэгістрацыі".

13. Артыкул 375 дапоўніць часткай шостай наступнага зместу:

"Суд не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, калі дзеці згаданай асобы застаюцца без апекі бацькоў, паведамляе аб гэтым ва ўпраўленне (аддзел) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

14. Частку першую артыкула 394 дапоўніць пунктам 13 наступнага зместу:

"13) заяўлена патрабаванне аб спагнанні з асобы, якая не працуе або працуе, але не ў поўным аб'ёме вяртае на працягу шасці месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, або з асобы, месца жыхарства якой невядомае, расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.".

15. У артыкуле 397:

пункт 2 часткі другой пасля слова "прозвішча," дапоўніць словам "уласнае";

дапоўніць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

"У пастанове аб судовым загадзе аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, павінны быць вырашаны пытанні працаўладкавання асобаў, якія не працуюць або працуюць, але не ў поўным аб'ёме вяртаюць на працягу шасці месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, абавязаных вяртаць гэтыя расходы.".

16. У артыкуле 398:

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Паведамленне даўжніку аб вынясенні ў дачыненні да яго пастановы аб судовым загадзе аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, накіроўваецца судом па апошнім вядомым месцы жыхарства даўжніка і лічыцца патрэбным.";

часткі другую — шостую лічыць адпаведна часткамі трэцяй — сёмай;

дапоўніць артыкул часткай восьмай наступнага зместу:

"Пастанова аб судовым загадзе аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у якім вырашаны пытанні працаўладкавання асобы, што не працуе або працуе, але не ў поўным аб'ёме вяртае на працягу шасці месяцаў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, на працягу трох працоўных дзён пасля яго вынясення накіроўваецца ў органы ўнутраных спраў і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта па месцы жыхарства гэтай асобы, а ў выпадку, калі месца жыхарства гэтай асобы невядомае, — па месцы знаходжання суда для падбору арганізацыі ў мэтах яго працаўладкавання.".

17. У частцы чацвёртай артыкула 486 слова "Упраўленнямі" замяніць словамі "Галоўнымі ўпраўленнямі, упраўленнямі (аддзеламі)".

18. Артыкул 490 дапоўніць пунктам 8 наступнага зместу:

"8) цяжарнасці жанчыны, якая з'яўляецца асобай, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, тэрмінам звыш 30 тыдняў, а таксама знаходжання на ўтрыманні асобы, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, дзіцяці (дзяцей) ва ўзросце да трох гадоў.".

19. Частку першую артыкула 491 дапоўніць пунктам 5 наступнага зместу:

"5) прадугледжаных пунктам 8 артыкула 490 гэтага Кодэкса, — да дасягнення дзіцем (дзецьмі), якія знаходзяцца на ўтрыманні асобы, абавязанай вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, трохгадовага ўзросту.".

20. Частку першую артыкула 493 дапоўніць пунктам 8 наступнага зместу:

"8) калі даўжнік, абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, прызнаны недзеяздольным або не можа выконваць бацькоўскія абавязкі па стане здароўя згодна з пералікам захворванняў, зацверджаным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 93 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенага дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя.".

21. У артыкуле 533:

у частцы другой словы "упраўлення юстыцыі абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта" замяніць словамі "галоўнага ўпраўлення, упраўлення (аддзела) юстыцыі абласнога, Мін-скага гарадскога выканаўчага камітэта";

у частцы сёмай словы "упраўлення юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў" замяніць словамі "галоўныя ўпраўленні, упраўленні (аддзелы) юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў".Артыкул 3. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2004 г., № 195,
2/1097; 2005 г., № 120, 2/1134; 2006 г., № 122, 2/1261) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У тэксце Кодэкса словы "дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану" і "Дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану" замяніць адпаведна словамі "орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану" і "Орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану" ў адпаведных склоне і ліку.

2. У частцы першай артыкула 14 словы "мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў" замяніць словамі "раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах".

3. Частку першую артыкула 661 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры невыкананні або неналежным выкананні бацькамі або адным з іх, а таксама іншымі асобамі і арганізацыямі, якія прымаюць удзел у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, сваіх абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, або злоўжыванні сваімі правамі, або адмоўным уплыве на паводзіны дзяцей, або жорсткім абыходжанні з імі дзеці маюць права звярнуцца па абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў у камісіі па справах няпоўнагадовых, органы апекі і папячыцельства, пракуратуру, а пасля дасягнення чатырнаццаці гадоў — і ў суд.".

4. Артыкул 67 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 67. Неналежнае выхаванне і ўтрыманне дзяцей

Бацькі, а таксама іншыя асобы і арганізацыі, якія прымаюць удзел у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне і ўтрыманне дзяцей.

Выхаванне і ўтрыманне дзіцяці прызнаюцца неналежнымі, калі не забяспечваюцца правы і законныя інтарэсы дзіцяці, у тым ліку калі дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Пад сацыяльна небяспечным становішчам маецца на ўвазе абстаноўка, пры якой:

не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці (не забяспечваецца бяспека, нагляд і догляд дзіцяці, патрэбы дзіцяці ў ежы, жыллі, адзенні, атрыманні дзіцем неабходнай медыцынскай дапамогі, не ствараюцца санітарна-гігіенічныя ўмовы для жыцця дзіцяці і г.д.);

дзіця з-за беспрытульнасці і безнагляднасці ўчыняе дзеянні, якія ўтрымліваюць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства;

асобы, якія прымаюць удзел у выхаванні і ўтрыманні дзіцяці, вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзіця, злоўжываюць сваімі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з ім або іншым спосабам неналежна выконваюць абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзіцяці, у сувязі з чым маюць месца небяспека для яго жыцця або здароўя.".

5. Частку першую артыкула 80 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Бацькі або адзін з іх могуць быць пазбаўлены бацькоўскіх правоў у дачыненні да няпоўнагадовага дзіцяці, калі будзе ўстаноўлена, што:

яны ўхіляюцца ад выхавання і (або) утрымання дзіцяці;

яны злоўжываюць бацькоўскімі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з дзіцем;

яны вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкодны ўплыў на дзіця;

яны адмовіліся ад дзіцяці і падалі пісьмовую заяву аб згодзе на ўсынаўленне пры іх асобным пражыванні з дзіцем;

на працягу шасцімесячнага тэрміну пасля адабрання ў іх дзіцяці па рашэнні камісіі па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці не адпалі падставы для адабрання ў іх дзіцяці, указаныя ў частцы першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

6. У частцы першай артыкула 81:

словы "камісія (інспекцыя) па справах няпоўнагадовых" замяніць словамі "камісія па справах няпоўнагадовых, інспекцыя па справах няпоўнагадовых";

дапоўніць частку другім сказам наступнага зместу: "Iск аб пазбаўленні бацькоў (аднаго з бацькоў) бацькоўскіх правоў у выпадку, прадугледжаным часткай трэцяй артыкула 851 гэтага Кодэкса, прад'яўляецца ўпраўленнем (аддзелам) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе або ўстановай, у якой знаходзіцца дзіця, не пазней за пяць рабочых дзён пасля вынясення адпаведнага рашэння камісіяй па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе.".

7. Назву артыкула 85 дапоўніць словамі "па рашэнні суда, органа апекі і папячыцельства".

8. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 851 наступнага зместу:"Артыкул 851. Адабранне дзіцяці па рашэнні камісіі па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе

 

У выпадку, калі ўстаноўлена, што бацькі (адзіны з бацькоў) вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкодны ўплыў на дзіця, з'яўляюцца хранічнымі алкаголікамі або наркаманамі або іншым спосабам неналежна выконваюць свае абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзіцяці, у сувязі з чым яно знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, камісія па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці ў трохдзённы тэрмін прымае рашэнне аб прызнанні дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабранні дзіцяці ў бацькоў (адзінага з бацькоў), устанаўленні яму статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аб змяшчэнні дзіцяці на дзяржаўнае забеспячэнне (далей — рашэнне аб адабранні дзіцяці).

Адабранне дзіцяці ажыццяўляецца на працягу дня, які ідзе за днём вынясення рашэння аб адабранні дзіцяці, камісіяй, фарміруемай камісіяй па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці. У склад камісіі ўключаюцца прадстаўнікі ўпраўлення (аддзела) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, органа ўнутраных спраў і пры неабходнасці галоўнага ўпраўлення, упраўлення (аддзела) аховы здароўя абласнога выканаўчага камітэта, камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама іншых арганізацый.

Камісія па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці ў шасцімесячны тэрмін пасля вынясення рашэння аб адабранні дзіцяці абавязана прыняць рашэнне аб вяртанні дзіцяці бацькам, калі адпалі падставы для адабрання дзіцяці, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, або аб звяртанні ў суд з іскам аб пазбаўленні бацькоў (адзінага з бацькоў) бацькоўскіх правоў.".

9. У артыкуле 93:

у частцы першай:

пасля слоў "без пазбаўлення бацькоўскіх правоў" дапоўніць частку словамі "па рашэнні суда, бацькі, у якіх дзеці адабраныя па рашэнні камісіі па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці";

словы "бацькі, прызнаныя абмежавана дзеяздольнымі," выключыць;

з часткі другой словы "бацькамі, якія з'яўляюцца няпоўнагадовымі," і ", бацькамі дзяцей-інвалідаў" выключыць;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"За няпоўнагадовых бацькоў расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, вяртаюцца бацькамі, усынавіцелямі гэтых няпоўнагадовых бацькоў. Пры адсутнасці бацькоў, усынавіцеляў, а таксама ў выпадку непагашэння расходаў на ўтрыманне дзяцей бацькамі (усынавіцелямі) вяртанне ўказаных расходаў пачынаючы з дня змяшчэння дзіцяці на дзяржаўнае забеспячэнне ажыццяўляецца няпоўнагадовымі бацькамі пасля дасягнення паўналецця або з моманту набыцця імі да дасягнення паўналецця дзеяздольнасці ў поўным аб'ёме.";

часткі трэцюю — сёмую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай — восьмай;

пасля часткі шостай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, памер расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, можа быць зменшаны або асоба, абавязаная вяртаць указаныя расходы, можа быць вызвалена ад платы запазычанасці па іх вяртанні.";

часткі сёмую і восьмую лічыць адпаведна часткамі восьмай і дзевятай;

у частцы восьмай словы "або робяцца штомесячныя грашовыя выплаты на дзяцей (дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя вёскі (гарадкі), апякунскія сем'і, прыёмныя сем'і) у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам" замяніць словамі "дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя вёскі (гарадкі), апякунскія сем'і, прыёмныя сем'і ў парадку, які ўстанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".

10. У абзацы чацвёртым часткі другой артыкула 115 словы "пакрыцці бацькамі" замяніць словамі "узнікненні абавязку пакрыцця".

11. Артыкул 116 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 116. Абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы

 

Абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот (дзяцей, у якіх памерлі абое або адзіны з бацькоў), дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (дзяцей, якія засталіся без апекі адзінага або абаіх бацькоў у выніку пазбаўлення бацькоў бацькоўскіх правоў, адабрання іх у бацькоў без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, прызнання бацькоў недзеяздольнымі, абмежавана дзеяздольнымі, без вестак адсутнымі, аб'яўлення іх памерлымі, знаходжання бацькоў у вышуку, у месцах утрымання пад вартай, хваробы бацькоў, якая перашкаджае выкананню імі бацькоўскіх абавязкаў, адбывання бацькамі пакарання ва ўстановах, што выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, абмежавання волі, арышту, пакідання дзяцей бацькамі ў арганізацыях аховы здароўя, згоды бацькоў на ўсынаўленне дзяцей пры адмове бацькоў ад дзяцей і іх асобным пражыванні з дзецьмі, а таксама дзяцей, якія знойдзены кінутымі, і ў іншых выпадках адсутнасці апекі бацькоў), ускладаецца на органы апекі і папячыцельства, а таксама на іншыя арганізацыі, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, ускладаецца на камісіі па справах няпоўнагадовых, органы апекі і папячыцельства, а таксама на іншыя арганізацыі, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дзіця, якое знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, можа быць прызнана маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў выпадках, прадугледжаных часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса, па рашэнні камісіі па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці, а ў іншых выпадках — па рашэнні органа апекі і папячыцельства.

У выпадку прызнання дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне кіраўніком раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе не пазней як праз два тыдні з дня прыняцця рашэння аб прызнанні дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне зацвярджаецца план абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці, у якім вызначаецца комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні сям'і. План абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці з'яўляецца абавязковым для выканання дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, іх службовымі асобамі.

Парадак, тэрміны правядзення агляду ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці, пералік дакументаў, якія пацвярджаюць знаходжанне дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама форма плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.".

12. Частку другую артыкула 117 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне, якія маюць звесткі аб дзецях, указаных у частках першай і другой артыкула 116 гэтага Кодэкса, абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым у камісію па справах няпоўнагадовых, орган апекі і папячыцельства, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, па месцы знаходжання гэтых дзяцей.".

13. У частцы шостай артыкула 122 словы ", а па справах аб міжнародным усынаўленні — таксама ў" замяніць словам "і".

14. У частцы першай артыкула 125:

абзац дзевяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"асобаў, якія маюць на момант усынаўлення непагашаную або нязнятую судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асобаў, якія асуджаліся за наўмысныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека;";

дапоўніць частку абзацам адзінаццатым наступнага зместу:

"асобаў, дзеці якіх былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей у адпаведнасці з часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

15. Частку другую артыкула 143 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да няпоўнагадовых асобаў ускладаецца на ўпраўленне (аддзел) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — на камісію па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы знаходжання дзіцяці, у дачыненні да асобаў, прызнаных недзеяздольнымі, — на галоўнае ўпраўленне, упраўленне (аддзел) аховы здароўя абласнога выканаўчага камітэта, камітэт па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, у дачыненні да дзеяздольных асобаў, якія маюць патрэбу ў папячыцельстве па стане здароўя, — на ўпраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) сацыяльнай абароны мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе Мінску, упраўленне (аддзел) сацыяльнай абароны мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе.".

16. Частку першую артыкула 153 дапоўніць абзацамі сёмым і восьмым наступнага зместу:

"асобаў, якія маюць непагашаную або нязнятую судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асобаў, якія асуджаліся за наўмысныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека;

асобаў, дзеці якіх былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей у адпаведнасці з часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

17. Частку першую артыкула 173 дапоўніць абзацамі сёмым і восьмым наступнага зместу:

"асобаў, якія маюць непагашаную або нязнятую судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асобаў, якія асуджаліся за наўмысныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека;

асобаў, дзеці якіх былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей у адпаведнасці з часткай першай артыкула 851 гэтага Кодэкса.".

18. Артыкул 194 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 194. Органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану

 

Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў гарадах ажыццяўляецца аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а ў пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах — адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану грамадзян Рэспублікі Беларусь за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца консульскімі ўстановамі, а таксама дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый.

Агульнае і метадычнае кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі, кантроль за рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану гэтымі органамі, метадычнае кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану консульскімі ўстановамі, а таксама дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый ажыццяўляюцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.".

19. У частцы чацвёртай артыкула 198 словы "Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "Консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый".

20. Частку першую артыкула 202 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану выдаюцца аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану, архівамі органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, консульскімі ўстановамі, а таксама дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, а паўторныя пасведчанні аб нараджэнні і заключэнні шлюбу — таксама Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў на падставе запісаў у кнігах рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і метрычных кнігах.".

21. У частцы першай артыкула 223 словы "упраўленнем юстыцыі абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта" замяніць словамі "галоўным упраўленнем, упраўленнем (аддзелам) юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта".

22. У назве і частцы першай артыкула 230, частцы другой артыкула 232, артыкуле 238 словы "дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый" у адпаведным склоне.

23. Артыкул 231 дапоўніць часткай сёмай наступнага зместу:

"Рэгістрацыя скасавання шлюбаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць па-за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, па рашэннях судоў, што ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, ажыццяўляецца консульскімі ўстановамі, а таксама дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый.".Артыкул 4. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2005 г., № 120, 2/1134) наступныя дапаўненні і змяненне:

1. Артыкул 90 дапоўніць часткай 7 наступнага зместу:

"7. Асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 гэтага Кодэкса і за іншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганізацыях на падставе судовай пастановы, не падлягаюць умоўна-датэрміноваму вызваленню ад пакарання.".

2. Артыкул 119 дапоўніць часткай 6 наступнага зместу:

"6. Асобы, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 гэтага Кодэкса, і за іншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганізацыях на падставе судовай пастановы, не падлягаюць умоўна-датэрміноваму вызваленню ад пакарання.".

3. Артыкул 174 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 174. Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні

 

1. Ухіленне бацькоў больш як тры месяцы на працягу года ад выплаты па судовай пастанове сродкаў на ўтрыманне няпоўнагадовых або поўнагадовых, але непрацаздольных і маючых патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе дзяцей —

караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

2. Ухіленне бацькоў ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якое выявілася ў няяўцы на працу дзесяць і больш працоўных дзён на працягу трох месяцаў, ва ўтойванні або заніжэнні імі памеру заработнай платы і прыраўнаваных да ёй даходаў альбо ў іншым вінаватым дзеянні (бяздзейнасці), якое пацягнула за сабой невыкананне або няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па вяртанні расходаў на ўтрыманне дзяцей, —

караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або абмежаванні волі на тэрмін да трох гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой гэтага артыкула, учыненыя асобай, раней судзімай за ўхіленне ад утрымання дзяцей альбо ад вяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, —

караюцца папраўчымі работамі на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў або абмежаваннем волі на тэрмін ад аднаго года да чатырох гадоў.".Артыкул 5. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Частку 8 артыкула 126 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"8. Аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту орган крымінальнага праследавання або суд абавязаны паведамляць асобам, указаным у артыкуле 115 гэтага Кодэкса, пры прымяненні гэтай меры стрымання ў дачыненні да асобаў, дзеці якіх застаюцца без апекі бацькоў, — не пазней за наступны дзень пасля прыняцця ўказанага рашэння паведаміць упраўленне (аддзел) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы жыхарства гэтых асобаў для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей, а ў выпадку прымянення гэтай меры стрымання ў дачыненні да пенсіянера — паведаміць орган, які выплачвае яму пенсію.".

2. Частку 1 артыкула 197 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Следчы, дазнавацель не пазней за наступны дзень пасля прымянення меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да падазронага, абвінавачанага, калі дзеці ўказаных асобаў застаюцца без апекі бацькоў, паведамляюць аб гэтым упраўленню (аддзелу) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей. Калі ва ўзятага пад варту падазронага, абвінавачанага засталіся без прыгляду і дапамогі састарэлыя бацькі, іншыя ўтрыманцы, следчы, дазнавацель абавязаны прыняць меры па перадачы іх пад нагляд або пад апеку сваякам альбо іншым асобам і ўстановам.".

3. Артыкул 248 дапоўніць часткай 4 наступнага зместу:

"4. У выпадку, калі ў абвінавачанага, які вышукваецца, застаюцца дзеці без апекі бацькоў, аб яго вышуку не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння паведамляецца ўпраўленню (аддзелу) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па яго месцы жыхарства для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

4. Частку 3 артыкула 280 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "У выпадку, калі ў абвінавачанага, які вышукваецца, застаюцца дзеці без апекі бацькоў, аб яго вышуку не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння паведамляецца ўпраўленню (аддзелу) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па яго месцы жыхарства для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

5. Частку 2 артыкула 302 дапоўніць чацвёртым сказам наступнага зместу: "У выпадку, калі ў абвінавачанага, які вышукваецца, застаюцца дзеці без апекі бацькоў, аб яго вышуку не пазней за наступны дзень пасля прыняцця рашэння паведамляецца ўпраўленню (аддзелу) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па яго месцы жыхарства для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей.".

6. Частку 1 артыкула 368 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Суд не пазней за наступны дзень пасля пастановы абвінаваўчага прысуду ў дачыненні да абвінавачанага, асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, арышту, пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення, смяротнага пакарання, калі дзеці ўказанай асобы застаюцца без апекі бацькоў, паведамляе аб гэтым упраўленню (аддзелу) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з бацькоў) для забеспячэння дзяржаўнай абароны дзяцей. Пры наяўнасці ў абвінавачанага, асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, арышту, пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення, смяротнага пакарання, састарэлых бацькоў, іншых утрыманцаў, якія засталіся без нагляду, адначасова з пастановай абвінаваўчага прысуду суд выносіць пастанову аб перадачы ўказаных асобаў на папячыцельства або пад апеку сваякам альбо іншым асобам і ўстановам, а пры наяўнасці ў яе маёмасці або жылля, якія застаюцца без нагляду, — аб перадачы іх на захаванне сваякам або мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.".Артыкул 6. Унесці ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140; 2003 г., № 8, 2/922; 2006 г., № 92, 2/1219) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 37:

у частцы 3 словы "органы дзяржаўнай службы занятасці" замяніць словамі "камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта";

у частцы 4:

словы "дзяржаўную службу занятасці" і "ёю" замяніць адпаведна словамі "камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта" і "імі";

словы "або павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі" выключыць.

2. Частку 4 артыкула 38 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Асуджаны, які не мае працы, абавязаны ўладкавацца на працу самастойна альбо стаць на ўлік у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта на працягу пятнаццаці дзён з дня пакідання ранейшага месца працы. Асуджаны не мае права адмаўляцца ад працы, прапанаванай камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта.".

3. Частку 2 артыкула 42 пасля слова "Асуджаныя" дапоўніць словамі ", да якіх ва ўстаноўленых законам выпадках і парадку могуць быць прыменены замена неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем або ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання".

4. У пункце 1 часткі 1 артыкула 43:

словы "органах дзяржаўнай службы занятасці" замяніць словамі "камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта";

словы "або павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі" выключыць.

5. Частку 8 артыкула 47 пасля слоў "якія маюць сям'ю" дапоўніць словамі ", акрамя асобаў, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і за іншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганізацыях на падставе судовай пастановы".

6. Частку 4 артыкула 481 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Асуджаны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якія падлягае абавязковаму прыцягненню да працы і да моманту пачатку выканання пакарання не мае пастаяннага месца працы, абавязаны на працягу пятнаццаці дзён працаўладкавацца самастойна. Калі асуджаны не ўладкаваўся на працу пасля заканчэння ўказанага тэрміну, ён накіроўваецца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта і працаўладкоўваецца імі. У гэтым выпадку асуджаны не мае права адмаўляцца ад работы, прапанаванай яму камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта.".

7. У частцы 11 артыкула 51 словы "органы дзяржаўнай службы занятасці" замяніць словамі "камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта".

8. У частцы 2 артыкула 54 словы "устаноўленым законам" замяніць словамі "устаноўленых законам выпадках і".

9. У частцы 4 артыкула 93 словы "па працы і сацыяльнай абароне" замяніць словамі ", якія прызначаюць і выплачваюць пенсію,".

10. Частку 4 артыкула 99 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Асуджаныя, абавязаныя вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, маюць права на працоўны водпуск працягласцю сем каляндарных дзён.".

11. Частку 5 артыкула 110 пасля слова "Асуджаныя" дапоўніць словамі ", да якіх ва ўстаноўленых законам выпадках і парадку могуць быць прыменены замена неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем або ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання".

12. У частцы 2 артыкула 159 словы "устаноўленым законам" замяніць словамі "устаноўленых законам выпадках і".

13. У артыкуле 191:

частку 3 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "У выпадку неабходнасці працаўладкавання асуджаных, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, адміністрацыя ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы ў дзень вызвалення асуджанага накіроўвае ў суд па яго месцы жыхарства выканаўчы дакумент.";

дапоўніць артыкул часткай 41 наступнага зместу:

"41. Вызваленыя асуджаныя, якія абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і падлягаюць працаўладкаванню, да месца жыхарства суправаджаюцца работнікам установы крымінальна-выканаўчай сістэмы.".

14. Артыкул 192 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 192. Аказанне дапамогі вызваленым у іх працоўным і бытавым уладкаванні

 

1. Не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрміну пакарання асуджанага да абмежавання волі або да пазбаўлення волі адміністрацыя ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы праз органы ўнутраных спраў і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта прымае меры па яго працоўным і бытавым уладкаванні. У дачыненні да асобаў, якія абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у выпадку неабходнасці іх працаўладкавання адміністрацыя ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы не пазней чым за тры месяцы да маючага адбыцца вызвалення інфармуе аб гэтым суд, органы ўнутраных спраў і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта па месцы жыхарства ўказаных асобаў.

2. Службай сацыяльнай адаптацыі ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы з асуджанымі праводзіцца выхаваўчая праца з мэтай падрыхтоўкі іх да вызвалення, растлумачваюцца іх правы і абавязкі пасля вызвалення.

3. Iнваліды I і II групы, а таксама мужчыны ва ўзросце старэй за 60 гадоў і жанчыны ва ўзросце старэй за 55 гадоў пры неабходнасці па іх згодзе накіроўваюцца камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў. Няпоўнагадовыя, якія не маюць бацькоў, у неабходных выпадках перадаюцца органам апекі і папячыцельства па месцы жыхарства няпоўнагадовых для прадастаўлення ім статусу дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і для іх далейшага ўладкавання.".Артыкул 7. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2003 года "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 64, 2/949; 2007 г., № 170, 2/1347) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другім слова "правапарушэнняў" замяніць словамі "дзеянняў, якія ўтрымліваюць прыметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства (далей, калі не ўстаноўлена іншае, — правапарушэння)";

у абзацы трэцім словы ", навучанню або" і "дома або дзіцячай інтэрнацкай установы" замяніць адпаведна словамі "і" і "дома, дзіцячай інтэрнацкай установы, дзіцячай вёскі (гарадка)";

абзацы пяты і шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"няпоўнагадовы, які заходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — асоба ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, якая знаходзіцца ў абставінах, пры якіх не задавальняюцца яе асноўныя жыццёвыя патрэбнасці; якая з прычыны бездагляднасці або безнагляднасці ўчыняе правапарушэнні; бацькі, усынавіцелі, апекуны або папячыцелі якой вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкодны ўплыў на ўказаную асобу, злоўжываюць сваімі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з ёй або іншым чынам неналежна выконваюць абавязкі па выхаванні і ўтрыманні ўказанай асобы, у сувязі з чым мае месца небяспека для яе жыцця або здароўя;

сям'я, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — сям'я, няпоўнагадовыя члены якой знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;";

з абзаца сёмага словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць;

з абзаца восьмага словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць.

2. У частцы першай артыкула 2:

з абзаца другога словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць;

у абзацы пятым словы "злачынстваў або іншых антыграмадскіх дзеянняў" замяніць словам "правапарушэнняў".

3. У частцы першай артыкула 4:

словы "органы па працы і сацыяльнай абароне," выключыць;

пасля слова "занятасці" дапоўніць частку словам "насельніцтва".

4. У артыкуле 5:

у абзацы семнаццатым часткі першай словы "проціпраўныя дзеянні" замяніць словам "правапарушэнні";

у частцы другой:

словы ", навучанню або" замяніць словам "і";

словы ", або адмоўна ўплываюць на іх паводзіны, або жорстка абыходзяцца з імі" выключыць.

5. З артыкула 7 словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць.

6. У артыкуле 9:

у частцы другой:

абзац першы дапоўніць словамі "наступныя органы па месцы знаходжання няпоўнагадовага";

абзац чацвёрты пасля слоў "інтэрнацкіх устаноў" дапоўніць словамі
", дзіцячай вёскі (гарадка);

у абзацы пятым словы "органы па працы і сацыяльнай абароне" замяніць словамі "органы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва";

у абзацы шостым словы "абставінам, якія нясуць пагрозу іх жыццю, здароўю або перашкаджаюць іх выхаванню" замяніць словамі "сацыяльна небяспечным становішчы";

у абзацы восьмым:

словы "злачынстваў або іншых антыграмадскіх дзеянняў" і "іншыя проціпраўныя дзеянні" замяніць адпаведна словамі "правапарушэнняў" і "правапарушэнні";

словы "або іншыя антыграмадскія дзеянні" выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Бацькі, усынавіцелі, апекуны або папячыцелі няпоўнагадовых, а таксама іншыя асобы і арганізацыі, якія прымаюць удзел у выхаванні і ўтрыманні няпоўнагадовых, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за іх неналежнае выхаванне і ўтрыманне.".

7. У частцы першай артыкула 12:

з абзаца трэцяга словы "і іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць;

з абзаца сёмага словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць;

з абзаца трынаццатага словы "або іншыя антыграмадскія дзеянні" выключыць;

пасля абзаца васемнаццатага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

"выконваюць функцыі органаў апекі і папячыцельства пры вынясенні рашэння аб прызнанні дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабранні дзіцяці ў бацькоў (адзінага з бацькоў), устанаўлення яму статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аб змяшчэнні дзіцяці на дзяржаўнае забеспячэнне;";

абзац дзевятнаццаты лічыць абзацам дваццатым.

8. У абзацы трэцім часткі першай артыкула 13:

словы ", навучанню або" замяніць словам "і";

словы ", або адмоўна ўплываюць на іх паводзіны, або жорстка абыходзяцца з імі" выключыць.

9. У артыкуле 16:

у абзацы пятым часткі другой словы "якія пакінулі сям'ю, дзіцячыя інтэрнацкія ўстановы" замяніць словамі "якія пакінулі дом, дзіцячыя інтэрнацкія ўстановы, дзіцячую вёску (гарадок)";

абзац сёмы часткі сёмай пасля слоў "інтэрнацкіх устаноў" дапоўніць словамі ", дзіцячай вёскі (гарадка)".

10. Артыкул 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 19. Органы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва

 

Органы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі:

удзельнічаюць у прафесійнай арыентацыі няпоўнагадовых;

забяспечваюць іх працаўладкаванне;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых, прадугледжаныя заканадаўствам.".

11. У частцы першай артыкула 21:

у абзацы другім:

словы "злачынстваў або іншых антыграмадскіх дзеянняў" замяніць словам "правапарушэнняў";

словы "іншыя проціпраўныя дзеянні" замяніць словам "правапарушэння";

словы ", навучанню або" замяніць словам "і";

з абзацаў сёмага, восьмага, адзінаццатага, трынаццатага і чатырнаццатага словы "або іншыя антыграмадскія дзеянні" ў адпаведным склоне выключыць;

у абзацы дзевятым:

словы ", навучанню або" замяніць словам "і";

словы ", або адмоўна ўплываюць на іх паводзіны, або жорстка абыходзяцца з імі" выключыць;

у абзацы дванаццатым:

словы "або іншыя антыграмадскія дзеянні" і ", або адмоўна ўплываюць на іх паводзіны, або жорстка абыходзяцца з імі" выключыць;

словы ", навучанню або" замяніць словам "і";

абзац пятнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"вядуць улік правапарушэнняў, учыненых няпоўнагадовымі, улік бацькоў, усынавіцеляў, апекуноў або папячыцеляў няпоўнагадовых, якія не выконваюць або неналежным чынам выконваюць свае абавязкі па выхаванні і ўтрыманні няпоўнагадовых, а таксама збіраюць і абагульняюць інфармацыю, неабходную для складання статыстачнай справаздачнасці;".

12. З абзаца трэцяга часткі першай артыкула 22 словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць.

13. У частцы першай артыкула 23:

з абзаца пятага словы "або іншых антыграмадскіх дзеянняў" выключыць;

у абзацы шостым словы "дома або дзіцячых інтэрнацкіх устаноў" замяніць словамі "дома, дзіцячай інтэрнацкай установы, дзіцячай вёскі (гарадка)".

14. У артыкуле 26:

частку шостую пасля слоў "інтэрнацкіх устаноў" дапоўніць словамі
", дзіцячай вёскі (гарадка)";

у абзацы другім часткі сёмай слова "і" замяніць словам "або".Артыкул 8. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2004 года "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г.,
№ 120, 2/1055; 2006 г., № 78, 2/1212) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У пункце 4 артыкула 7, пунктах 1, 2 і 4 артыкула 19, пункце 2 артыула 20, пункце 2 артыкула 26, пунктах 1 і 2 артыкула 35, артыкуле 46, пункце 2 артыкула 51, артыкуле 64 словы "упраўленне юстыцыі" замяніць словамі "галоўнае ўпраўленне, упраўленне (аддзел) юстыцыі" ў адпаведных склоне і ліку.

2. У пункце 1 артыкула 54:

пасля часткі першай дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:

"Выканаўчы надпіс аб спагнанні з бацькоў (адзінага з бацькоў) расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, робіцца натарыусам не пазней за наступны дзень пасля атрымання дакументаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для яго ажыццяўлення.";

частку другую лічыць часткай трэцяй.

3. Артыкул 94 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 94. Ажыццяўленне выканаўчых надпісаў

 

1. Для спагнання ў бясспрэчным парадку грошай з даўжніка натарыусы робяць выканаўчыя надпісы.

2. Пералік дакументаў, па якіх спагнанне ажыццяўляецца ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчых надпісаў, устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Выканаўчы надпіс аб спагнанні з бацькоў (адзінага з бацькоў) расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, робіцца натарыусам па месцы знаходжання патрабавальніка.".

4. У артыкуле 95:

абзац другі дапоўніць словамі "(пры ажыццяўленні выканаўчага надпісу аб спагнанні запазычанасці)";

пасля абзаца другога дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"прадстаўленыя дакументы пацвярджаюць бясспрэчнасць абавязку бацькоў (адзінага з бацькоў) па вяртанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (пры ажыццяўленні выканаўчага надпісу аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні)";

абзац трэці лічыць абзацам чацвёртым.Артыкул 9. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 5:

у пункце 1:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Рашэнне аб прадастаўленні статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на перыяд часовай адсутнасці апекі бацькоў (аднаго з бацькоў) прымаецца пры часовай адсутнасці апекі абодвух або адзінага з бацькоў або пры адсутнасці апекі аднаго з бацькоў і часовай адсутнасці апекі другога з бацькоў. Статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на перыяд часовай адсутнасці апекі бацькоў (аднаго з бацькоў) прадастаўляеца па рашэнні органа апекі і папячыцельства на падставе хадайніцтва ўпраўлення (аддзела) адукацыі раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, а ў дачыненні да дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — па рашэнні камісіі па справах няпоўнагадовых раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе (далей — камісія па справах няпоўнагадовых), якая выконвае функцыі органа апекі і папячыцельства.";

частку другую дапоўніць словамі "(камісіяй па справах няпоўнагадовых пры выкананні функцыі органа апекі і папячыцельства)";

у пункце 2:

з абзаца першага словы "наступнымі дакументамі" выключыць;

падпункт 2.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.3. заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзеным дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя, аб наяўнасці захворванняў, пры якіх бацькі (адзін з бацькоў) не могуць выконваць бацькоўскія абавязкі згодна з пералікам захворванняў, які зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;";

дапоўніць пункт падпунктам 2.51 наступнага зместу:

"2.51. дакументамі, якія пацвярджаюць знаходжанне дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы, і актам абследавання ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці;";

у падпункце 2.6 словы "органа па працы і сацыяльнай абароне" замяніць словамі "камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласнога, Мін-
скага гарадскога выканаўчага камітэта".

2. Падпункт 2.15 пункта 2 артыкула 6 пасля слова "папячыцельства" дапоўніць словамі "(камісіі па справах няпоўнагадовых пры выкананні функцыі органа апекі і папячыцельства)".

3. У пункце 4 артыкула 8 і пункце 5 артыкула 10 словы "органах дзяржаўнай службы занятасці" замяніць словамі "камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта".Артыкул 10. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

 

5 студзеня 2008 года, г. Мінск.

№ 315-З