Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571; 1994 г., № 13, ст. 185, 187; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 1, ст. 4; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 57, 2/66; 2000 г., № 5, 2/126; № 49, 2/160; 2001 г., № 63, 2/777; 2002 г., № 6, 2/823; № 9, 2/838; № 82, 2/871; 2003 г., № 127, 2/993; 2006 г., № 6, 2/1173; № 114, 2/1252) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У прэамбуле Закона:

у частцы першай:

пасля слоў "Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь," і "бяспекі," дапоўніць частку адпаведна словамі "транспартных войскаў," і "органаў пагранічнай службы,";

словы "пагранічных войскаў," выключыць;

частку другую пасля слоў "Саюза ССР," і "іх сем'яў," дапоўніць адпаведна словамі "дзяржаў — удзельніц" і "пастаянна".

2. У артыкуле 1:

у частцы першай:

словы "Асобы" і "і ваеннаслужачыя, якія праходзяць службу па кантракце" замяніць адпаведна словамі "Ваеннаслужачыя" і ", сяржанты і старшыны, салдаты і матросы, якія праходзяць ваенную службу па кантракце (далей — ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце)";

словы "на пасадах начальніцкага і радавога складу" выключыць;

у частцы трэцяй словы "іх сем'і" замяніць словамі "члены іх сем'яў".

3. У артыкуле 2:

частку першую пасля слова "звальнення" дапоўніць словамі "з ваеннай службы або";

у частцы другой:

словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў";

пасля слова "працягласці" дапоўніць частку словамі "ваеннай службай і (або)".

4. У артыкуле 3:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 3. Асобы, якія маюць права на пенсіі нароўні з ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы і членамі іх сем'яў";

у абзацы першым словы "тэрміновай службы і іх сем'яў" замяніць словамі "тэрміновай ваеннай службы і членаў іх сем'яў";

у пунктах "а"—"в" словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў";

пункт "г" выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"г) ваеннаабавязаным, прызваным на ваенныя або спецыяльныя зборы, грамадзянам, якія знаходзіліся на занятках або вучэбных зборах у перыяд праходжання імі службы ў рэзерве, і членам іх сем'яў;";

у пункце "д" словы "якія падлягаюць" і "іх сем'ям" замяніць адпаведна словамі "якія падлягалі" і "членам іх сем'яў".

5. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 4. Асобы, якія маюць права на пенсіі нароўні з ваеннаслужачымі, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, і членамі іх сем'яў

Пенсійнае забеспячэнне асобаў, якія займалі камандныя пасады, што адпавядалі пасадам афіцэрскага складу, у партызанскіх атрадах і злучэннях, і членаў іх сем'яў, а таксама жанчын, прынятых у добраахвотным парадку на ваенную службу на пасады салдатаў, матросаў, сяржантаў і старшын, і членаў іх сем'яў ажыццяўляецца на падставах, устаноўленых гэтым Законам для ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, і членаў іх сем'яў.".

6. У артыкуле 5:

у назве артыкула словы "іх сем'яў" замяніць словамі "членаў іх сем'яў";

у тэксце артыкула:

словы "дагаворы (пагадненні)" і "дагаворамі (пагадненнямі)" замяніць адпаведна словамі "міжнародныя дагаворы" і "міжнароднымі дагаворамі";

пасля слова "таксама" дапоўніць артыкул словам "членаў".

7. У артыкуле 6 словы "членам" і "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" замяніць адпаведна словамі "членаў" і "ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10(12), ст. 111)".

8. Артыкул 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 7. Назначэнне пенсій ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу і членам іх сем'яў на падставах, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні"

Ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, звольненым з ваеннай службы, са службы, і членам іх сем'яў па іх жаданні могуць назначацца пенсіі на падставах, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275). Пры гэтым усе віды грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу ўлічваюцца нароўні з заработнай платай работнікаў у рэспубліцы".

9. У артыкуле 8:

у назве артыкула слова "сем'ям" замяніць словамі "членам сем'яў";

у тэксце артыкула словы "Сем'і" і "сем'ямі" замяніць адпаведна словамі "Члены сем'яў" і "членамі сем'яў".

10. У артыкуле 9 і частцы першай артыкула 10 словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў".

11. У артыкуле 11:

пасля слова "звальняемым" дапоўніць артыкул словамі "з ваеннай службы або";

слова "сем'ям" замяніць словамі "членам сем'яў".

12. У артыкуле 12:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і членаў іх сем'яў у адпаведнасці з гэтым Законам ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У такім жа парадку ажыццяўляецца пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў пры назначэнні ім пенсій на падставах, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" (артыкул 7 і частка першая артыкула 25 гэтага Закона)";

у частцы другой:

словы "асобаў афіцэрскага складу, прапаршчыкаў, мічманаў і ваеннаслужачых, якія праходзяць службу па кантракце" замяніць словамі "ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце";

пасля слоў "складу і" дапоўніць частку словам "членаў";

частку трэцюю пасля слоў "дзяржаў і" дапоўніць словам "членаў".

13. Артыкул 13 пасля слоў "выслугі гадоў" дапоўніць словамі ", акрамя перыядаў ваеннай службы і службы, якія залічваюцца ў выслугу гадоў для назначэння пенсій на адпаведных ільготных умовах, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама з улікам стажу работы".

14. Артыкулы 14 і 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 14. Умовы назначэння пенсій

Права на пенсію за выслугу гадоў маюць:

а) ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, асобы начальніцкага і радавога складу, якія маюць выслугу на ваеннай службе і (або) на службе 20 і больш гадоў;

б) ваеннаслужачыя, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобы начальніцкага і радавога складу, якія дасягнулі на дзень звальнення з ваеннай службы або са службы гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе або на службе, якія маюць выслугу гадоў з улікам стажу работы 25 і больш каляндарных гадоў, з якіх не менш за 12 гадоў і 6 месяцаў складаюць ваенная служба і (або) служба.

Пенсіі за выслугу гадоў назначаюцца асобам, указаным у пунктах "а" і "б" часткі першай гэтага артыкула, пры звальненні з ваеннай службы або са службы па ўзросце, хваробе, скарачэнні штатаў або абмежаваным стане здароўя пасля звальнення з ваеннай службы або са службы, а асобам, указаным у пункце "а" часткі першай гэтага артыкула, пры звальненні па іншых падставах — пры дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе або на службе, устаноўленага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Памеры пенсій

Пенсіі за выслугу гадоў назначаюцца ў наступных памерах:

а) ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, якія маюць выслугу 20 і больш гадоў (пункт "а" часткі першай артыкула 14 гэтага Закона): за выслугу 20 гадоў — 50 працэнтаў, а звольненым у адстаўку па ўзросце або хваробе — 60 працэнтаў адпаведных сум грашовага забеспячэння (артыкул 42 гэтага Закона); за кожны год выслугі звыш 20 гадоў — 3 працэнты адпаведных сум грашовага забеспячэння, але ўсяго не больш за 75 працэнтаў гэтых сум;

б) ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, якія маюць выслугу гадоў з улікам стажу работы 25 і больш каляндарных гадоў, з якіх не менш за 12 гадоў і 6 месяцаў складаюць ваенная служба і (або) служба (пункт "б" часткі першай артыкула 14 гэтага Закона): за выслугу гадоў з улікам стажу работы 25 гадоў — 50 працэнтаў адпаведных сум грашовага забеспячэння (артыкул 42 гэтага Закона); за кожны год выслугі з улікам стажу работы звыш 25 гадоў — 1 працэнт адпаведных сум грашовага забеспячэння, але не больш за 75 працэнтаў гэтых сум;

в) асобам, указаным у пунктах "а" і "б" гэтага артыкула, памер пенсіі за выслугу гадоў павялічваецца: якія бралі ўдзел у перыяд праходжання ваеннай службы або службы ў работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) або занятым на эксплуатацыі ці іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваным або камандзіраваным) у перыяд з 26 красавіка па 31 мая 1986 года — на 15 працэнтаў; з 1 чэрвеня па 31 снежня 1986 года — на 10 працэнтаў; у 1987—1989 гадах не менш за 20 сутак, а таксама якія праслужылі ў зонах першачарговага адсялення і наступнага адсялення не менш за тры гады — на 5 працэнтаў;

г) пенсіянерам, якія атрымліваюць пенсіі за выслугу гадоў у адпаведнасці з пунктам "а" часткі першай артыкула 14 гэтага Закона і дасягнулі ўзросту, які дае права на атрыманне пенсіі па ўзросце на агульных падставах (далей — пенсійны ўзрост), памер пенсіі за выслугу гадоў павялічваецца за кожны год стажу работы (з дня звальнення з ваеннай службы або са службы да дня дасягнення пенсійнага ўзросту), прадугледжанага часткай першай артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", — на 1 працэнт адпаведных сум грашовага забеспячэння (артыкул 42 гэтага Закона), але ўсяго не больш за 75 працэнтаў гэтых сум.".

15. Артыкул 16 пасля слова "заканадаўствам" дапоўніць словамі "Рэспублікі Беларусь".

16. У абзацы першым часткі першай артыкула 17 словы "асобам афіцэрскага складу, прапаршчыкам, мічманам і ваеннаслужачым, якія праходзяць службу па кантракце" замяніць словамі "ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце".

17. У артыкуле 18:

у назве артыкула словы "на пенсію" замяніць словамі "для назначэння пенсій";

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Падлік выслугі гадоў для назначэння пенсій у адпаведнасці з пунктам "а" часткі першай артыкула 14 гэтага Закона ваеннаслужачым, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу ажыццяўляецца з выкананнем наступнага:";

пункт "а" пасля слоў "для назначэння пенсій" і "супраць" дапоўніць адпаведна словамі ", якая вызначаецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь," і "дзяржавы або";

пункт "б" выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"б) перыяды праходжання ваеннай службы і службы залічваюцца ў выслугу гадоў для назначэння пенсій на адпаведных ільготных умовах і пры абставінах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;";

з пункта "в" словы "на пасадах начальніцкага і радавога складу" выключыць;

у пункце "г":

слова "служба" замяніць словамі "ваенная служба па кантракце" ў адпаведным склоне;

словы "на пенсію" замяніць словамі "для назначэння пенсій".

18. Артыкул 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 19. Умовы назначэння пенсій

Пенсіі па інваліднасці назначаюцца ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу, якія сталі інвалідамі, калі інваліднасць надышла: у перыяд праходжання ваеннай службы або службы; не пазней чым тры месяцы з дня звальнення з ваеннай службы або са службы; пазней за тры месяцы з дня звальнення з ваеннай службы або са службы, але з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, якія мелі месца ў перыяд праходжання ваеннай службы або службы.".

19. У артыкуле 21:

назву артыкула дапоўніць словамі "і катэгорыі інвалідаў";

пункт "а" пасля слоў "нясення ваеннай службы" і "артыкула 18" дапоўніць адпаведна словамі "або службы" і "гэтага Закона";

у пункце "б" словы "у перыяд ваеннай службы" замяніць словамі "у перыяд праходжання ваеннай службы або службы".

20. Абзац другі артыкула 22 пасля слоў "артыкул 42" дапоўніць словамі "гэтага Закона".

21. У пункце "б" артыкула 23:

абзац другі пасля слова "тэрміновай" дапоўніць словам "ваеннай";

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"з ліку сяржантаў, старшын, яфрэйтараў і старшых матросаў тэрміновай ваеннай службы — у памеры 110 працэнтаў, інвалідам з ліку прапаршчыкаў, мічманаў, сяржантаў і старшын, салдатаў і матросаў, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў малодшага начальніцкага і радавога складу — 120 працэнтаў, а інвалідам з ліку ваеннаслужачых афіцэрскага складу і асобаў сярэдняга, старшага і вышэйшага начальніцкага складу — 130 працэнтаў адпаведных мінімальных памераў пенсій, прадугледжаных гэтым пунктам для інвалідаў з ліку салдатаў і матросаў тэрміновай ваеннай службы.".

22. У артыкуле 25:

у частцы першай словы "працоўны стаж" замяніць словамі "стаж работы";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры наяўнасці ў інвалідаў I і II групы з ліку ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантрактце, асобаў начальніцкага і радавога складу выслугі, неабходнай для назначэння пенсіі за выслугу гадоў (пункт "а" часткі першай артыкула 14 гэтага Закона), пенсія па інваліднасці можа назначацца ім у памеры пенсіі за выслугу гадоў пры адпаведнай выслузе.".

23. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Умовы назначэння пенсій

Пенсіі з прычыны страты карміцеля членам сем'яў ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу назначаюцца, калі карміцель памёр: у перыяд праходжання ваеннай службы або службы; не пазней чым тры месяцы з дня звальнення з ваеннай службы або са службы; пазней за тры месяцы з дня звальнення з ваеннай службы або са службы, калі смерць настала з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, якія мелі месца ў перыяд праходжання ваеннай службы або службы, а членам сем'яў пенсіянераў з ліку гэтых ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу — незалежна ад прычыны смерці, калі карміцель памёр у перыяд атрымання пенсіі або не пазней за 5 гадоў пасля спынення выплаты пенсіі. Пры гэтым члены сем'яў ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу, якія памерлі ў час знаходжання ў палоне (пры выкананні ўмовы, указанай у пункце "а" артыкула 18 гэтага Закона), а таксама прапаўшых без вестак у перыяд ваенных дзеянняў, прыраўноўваюцца да членаў сем'яў загінулых на фронце.

Пенсіі з прычыны страты карміцеля членам сем'яў ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу, звольненых з ваеннай службы або са службы, якія мелі выслугу 20 і больш гадоў і памерлі да дасягнення гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе або на службе, назначаюцца і выплачваюцца незалежна ад часу, які прайшоў з дня звальнення да дня смерці карміцеля.".

24. У артыкуле 30:

частку першую пасля слоў "артыкул 32" дапоўніць словамі "гэтага Закона";

у частцы трэцяй:

пункт "а" дапоўніць словамі "у парадку, устаноўленым заканадаўствам";

пункт "б" выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"б) бацька, маці (усынавіцелі), муж (жонка), калі яны дасягнулі пенсійнага ўзросту або з'яўляюцца інвалідамі;";

пункт "в" пасля слоў "муж" і "артыкула 31" дапоўніць адпаведна словамі "(жонка)" і "гэтага Закона";

з пункта "д" словы "(мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў)" выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Асобы ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя, якія вучацца ў дзённай форме атрымання адукацыі ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі (акрамя ўстаноў адукацыі, у перыяд навучання ў якіх навучэнцы знаходзяцца на ваеннай службе або на службе), спецыяльнай адукацыі, перападрыхтоўку кадраў, маюць права на пенсію з выпадку страты карміцеля да заканчэння імі такога навучання, але не больш чым да дасягнення 23-гадовага ўзросту.";

у частцы пятай слова "сем'яў" і "сем'і" замяніць словамі "членаў сем'яў".

25. У артыкуле 31:

частку першую пасля слоў "ваеннай службы" дапоўніць словамі "(службовых абавязкаў)";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Маці і жонкам (якія не ўзялі новы шлюб) ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў) або памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы ці службы з-за прычын, указаных у пункце "а" артыкула 21 гэтага Закона, пенсія з выпадку страты карміцеля назначаецца па дасягненні імі 50-гадовага ўзросту.".

26. Артыкул 33 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 33. Выплата пенсіі з прычыны страты карміцеля дзецям, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і іншых катэгорый асобаў

Дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях, назначаная пенсія з прычыны страты карміцеля выплачваецца ў поўным памеры.

Дзецям-сіротам і асобам з ліку дзяцей-сірот за перыяд знаходжання іх на дзяржаўным забеспячэнні ў арганізацыях, установах і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, указаных у частцы першай артыкула 54 гэтага Закона, выплачваецца 50 працэнтаў назначанай пенсіі з прычыны страты карміцеля.

Iншым дзецям, у тым ліку дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў арганізацыях, установах і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, указаных у частцы першай артыкула 54 гэтага Закона, выплачваецца 25 працэнтаў назначанай пенсіі з прычыны страты карміцеля.

Асобам з ліку дзяцей (у тым ліку ўсыноўленых, пасынкаў і падчарыц), братоў, сясцёр і ўнукаў, якія атрымліваюць пенсію з прычыны страты карміцеля за ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу, загінулых (памерлых) пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў) або памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы або службы з-за прычын, указаных у пункце "а" артыкула 21 гэтага Закона, а таксама за памерлых інвалідаў вайны, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, што прадастаўляецца дзяржаўнымі ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, і вучацца ў гэтых установах у дзённай форме атрымання адукацыі, у тым ліку на падрыхтоўчых аддзяленнях, выплачваецца 25 працэнтаў назначанай пенсіі з прычыны страты карміцеля.".

27. Артыкул 34 пасля слоў "артыкула 30" дапоўніць словамі "гэтага Закона".

28. У артыкуле 36:

у пункце "а":

у першым сказе слова "сем'ям" замяніць словамі "членам сем'яў";

другі сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі: "У такім жа памеры назначаюцца пенсіі незалежна ад прычыны смерці карміцеля членам сем'яў памерлых пенсіянераў, якія з'яўляюцца на дзень смерці інвалідамі вайны (пункт "а" артыкула 21 гэтага Закона), а таксама дзецям-сіротам і асобам з ліку дзяцей-сірот;";

у пункце "б" слова "сем'ям" замяніць словамі "членам сем'яў".

29. У артыкуле 361:

пункт "а" часткі першай пасля слоў "смерць якіх" дапоўніць словамі "настала ў перыяд праходжання ваеннай службы, службы і";

частку другую пасля слоў "у пункце "а" і "у пункце "б" дапоўніць словамі "часткі першай".

30. У артыкуле 37:

у частцы першай:

у абзацы першым слова "сем'ям" замяніць словамі "членам сем'яў";

пункт "а" выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"а) пры падліку пенсій у адпаведнасці з пунктам "а" артыкула 36 гэтага Закона членам сем'яў ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце (акрамя ваеннаслужачых афіцэрскага складу), асобаў малодшага начальніцкага і радавога складу — 150 працэнтаў, а членам сем'яў ваеннаслужачых афіцэрскага складу, асобаў сярэдняга, старшага і вышэйшага начальніцкага складу — 180 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце;";

у частцы другой словы "дзяцей, якія страцілі абодвух бацькоў (круглых сірот), або дзяцей памерлай адзінокай маці" замяніць словамі "дзяцей-сірот і асобаў з ліку дзяцей-сірот".

31. У артыкуле 38:

пасля слоў "артыкул 30" дапоўніць артыкул словамі "гэтага Закона";

словы "узросту: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў" замяніць словамі "пенсійнага ўзросту".

32. Частку першую артыкула 39 пасля слоў "артыкул 30" дапоўніць словамі "гэтага Закона".

33. У артыкуле 42:

у частках першай і другой:

пасля слова "тэрміновай" дапоўніць часткі словам "ваеннай";

словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў";

у частцы трэцяй:

словы "асобам афіцэрскага складу, прапаршчыкам, мічманам і ваеннаслужачым, якія праходзяць службу па кантракце" і "іх сем'ям" замяніць адпаведна словамі "ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце" і "членам іх сем'яў";

слова "працэнтная" выключыць.

34. Артыкул 43 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 43. Пераразлік пенсій у сувязі са змяненнем мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце

Мінімальныя памеры пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій, назначаныя ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу і членам іх сем'яў у адпаведнасці з гэтым Законам, пераразлічваюцца адначасова са змяненнем мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.".

35. У артыкуле 44:

у назве артыкула слова "сем'ям" замяніць словамі "членам сем'яў";

у тэксце артыкула слова "Сем'ям" замяніць словамі "Членам сем'яў".

36. У артыкуле 45:

у пункце "б":

у абзацы другім:

слова "службу" замяніць словамі "ваенную службу або службу";

пасля слоў " Рэспублікі Беларусь," дапоўніць абзац словамі "і партызанам";

дапоўніць пункт часткай другой наступнага зместу:

"Пры наяўнасці права на павышэнне пенсіі па розных падставах, прадугледжаных гэтым пунктам, памер пенсіі падлічваецца з улікам аднаго з указаных у ім павышэнняў;";

з пункта "в" частку другую выключыць;

з пункта "г" слова "агульнаўстаноўленага" выключыць;

у пункце "д":

абзац першы пасля слоў "смерць якіх" дапоўніць словамі "настала ў перыяд праходжання ваеннай службы або службы і";

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"бацькам і жонкам (якія не ўступілі ў новы шлюб) памерлых інвалідаў вайны, іншым членам сям'і, якія атрымліваюць пенсіі з прычыны страты карміцеля за ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу, смерць якіх настала ў перыяд праходжання ваеннай службы або службы і звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама за памерлых інвалідаў вайны, — на 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.".

37. Артыкул 46 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 46. Зварот па назначэнне пенсій

Ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы і члены іх сем'яў з заявамі аб назначэнні пенсій звяртаюцца ў раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы іх жыхарства, а ваеннаслужачыя, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобы начальніцкага і радавога складу і члены іх сем'яў — у пенсійныя органы адпаведна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.".

38. У артыкуле 47:

у назве артыкула слова "пенсіі" замяніць словам "пенсіі,";

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пенсіі ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы і членам іх сем'яў назначаюцца органамі, вызначанымі Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", а ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу і членам іх сем'яў — адпаведнымі пенсійнымі органамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з улікам часткі першай артыкула 12 гэтага Закона).".

39. Артыкул 48 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 48. Тэрміны назначэння пенсій

Пенсіі ў адпаведнасці з гэтым Законам назначаюцца:

а) ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы — з дня выпіскі са шпіталя або з дня звальнення з ваеннай службы, калі ўстанаўленне інваліднасці медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіяй і зварот па пенсію адбыліся не пазней чым тры месяцы адпаведна з дня выпіскі са шпіталя або з дня звальнення з ваеннай службы, а членам сем'яў ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і пенсіянераў з ліку гэтых ваеннаслужачых — з дня смерці карміцеля або ўзнікнення права на пенсію. Бацькам або мужу ўказаных ваеннаслужачых і пенсіянераў, якія набылі права на пенсію ў сувязі са стратай крыніцы сродкаў да існавання, пенсія назначаецца з дня звароту па пенсію;

б) ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, якія маюць права на пенсію за выслугу гадоў (артыкул 14 гэтага Закона), звольненым з ваеннай службы або са службы па ўзросце, хваробе, скарачэнні штатаў або абмежаваным стане здароўя, — з дня звальнення з ваеннай службы або са службы, але не раней за дзень, да якога яны былі задаволены грашовым забеспячэннем пры звальненні;

в) ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, якія маюць права на пенсію за выслугу гадоў (пункт "а" часткі першай артыкула 14 гэтага Закона), звольненым з ваеннай службы або са службы па іншых падставах, — з дня дасягнення імі гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе або на службе, устаноўленага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, ва ўстаноўленым парадку пазбаўленым воінскіх або спецыяльных званняў або зніжаным у воінскім ці спецыяльным званні, пенсіі назначаюцца з дня дасягнення імі гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе або на службе, устаноўленага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь па воінскаму ці спецыяльнаму званню, якога яны пазбаўлены або з якога зніжаны;

г) ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, якім інваліднасць устаноўлена ў перыяд праходжання ваеннай службы ці службы або не пазней за тры месяцы з дня звальнення з ваеннай службы ці са службы з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, якія мелі месца ў перыяд праходжання ваеннай службы ці службы, — з дня звальнення з ваеннай службы ці са службы, але не раней за дзень, да якога яны былі задаволены грашовым забеспячэннем пры звальненні. У выпадку ўстанаўлення інваліднасці ў сувязі з вышэйназванымі прычынамі пасля заканчэння трох месяцаў з дня звальнення з ваеннай службы ці са службы або ўстанаўлення інваліднасці да заканчэння трох месяцаў з дня звальнення, але з прычыны няшчаснага выпадку ці захворвання, якія мелі месца пасля звальнення, — з дня ўстанаўлення інваліднасці;

д) членам сем'яў ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу і пенсіянераў з ліку гэтых ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу — з дня смерці карміцеля, але не раней за дзень, да якога яму выплачаны грашовае забеспячэнне ці пенсія, акрамя наступных выпадкаў назначэння пенсій з больш позніх тэрмінаў:

членам сям'і, якія набылі права на пенсію пасля смерці карміцеля ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту (пункт "б" часткі трэцяй артыкула 30 і частка другая артыкула 31 гэтага Закона) або ўстанаўленнем ім інваліднасці, — з дня дасягнення гэтага ўзросту або ўстанаўлення інваліднасці;

бацькам ці мужу, якія набылі права на пенсію ў сувязі са стратай імі крыніцы сродкаў да існавання, — з дня звароту па назначэнне пенсіі (артыкул 49 гэтага Закона);

е) членам сем'яў звольненых ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу, якія не атрымлівалі пенсіі за выслугу гадоў як не дасягнуўшыя гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе або на службе, — з дня смерці ўказаных асобаў;

ж) асобам, якія маюць права на пенсію ў адпаведнасці з гэтым Законам, але атрымлівалі іншую дзяржаўную пенсію, — з дня набыцця права на пенсію ў адпаведнасці з гэтым Законам, але не раней за дзень спынення выплаты іншай дзяржаўнай пенсіі. Пры гэтым пенсіянерам, якія звярнуліся па назначэнне пенсіі, але не атрымлівалі яе з-за адсутнасці даных аб прыналежнасці пенсіянера (асобы, за якую назначаецца пенсія з прычыны страты карміцеля) да ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу, аб выслузе гадоў для назначэння пенсіі, прычыне інваліднасці або гібелі (смерці) і іншых звестак, якія з'яўляюцца неабходнымі для ўстанаўлення права на пенсію і (або) яе памеру, выплачваецца розніца ў пенсіі за мінулы час з дня звароту па назначэнне пенсіі, але не больш чым за 12 месяцаў перад днём яе назначэння;

з) пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў, якія атрымлівалі пенсіі ў дзяржавах, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы аб сацыяльным забеспячэнні, прыбылі ў Рэспубліку Беларусь і атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, — з дня спынення выплаты пенсіі па былым месцы жыхарства, але не раней за месяц, які надыходзіць следам за месяцам, у якім пенсіянер з'ехаў з былога месца жыхарства (з улікам патрабаванняў пункта "в" і часткі другой гэтага артыкула), калі іншае не прадугледжана такімі міжнароднымі дагаворамі.

Пенсія за мінулы час пры несвоечасовым звароце назначаецца з дня ўзнікнення права на пенсію, але не больш чым за 12 месяцаў перад зваротам па назначэнне пенсіі.".

40. У артыкуле 50:

у частцы першай словы "афіцэрам, прапаршчыкам, мічманам і ваеннаслужачым, якія праходзілі службу па кантракце" і "іх сем'ям" замяніць адпаведна словамі "ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце" і "членам іх сем'яў";

у частцы другой:

пасля слова "тэрміновай" дапоўніць частку словам "ваеннай";

словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў".

41. Артыкул 51 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 51. Органы, якія выплачваюць пенсіі, і агульны парадак іх выплаты

Пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і членаў іх сем'яў пенсіі выплачваюцца раённымі (гарадскімі) упраўленнямі (аддзеламі) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы іх жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь праз арганізацыі, указаныя ў частцы чацвёртай артыкула 83 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні".

Арганізацыя работы па выплаце пенсій пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў ажыццяўляецца адпаведнымі пенсійнымі органамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь праз адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" (далей — банк).

Выплата пенсій асобам, указаным у частцы другой гэтага артыкула, ажыццяўляецца па ўказанні адпаведнага пенсійнага органа па месцы іх жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь шляхам залічэння сум пенсій на рахункі пенсіянераў у падраздзяленнях банка або шляхам перасылкі і дастаўкі ім пенсій праз арганізацыі паштовай сувязі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій. Дастаўка і перасылка пенсій ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца на выплату пенсій. Пенсіі выплачваюцца за бягучы месяц у тэрміны, што вызначаюцца банкам па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У выпадку неатрымання пенсіі пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў праз арганізацыю паштовай сувязі або арганізацыю, якая ажыццяўляе дзейнасць па дастаўцы пенсій, на працягу шасці месяцаў запар выплата назначанай пенсіі прыпыняецца з 1-га чысла месяца, што ідзе за месяцам, у якім скончыўся шасцімесячны тэрмін. Аднаўленне выплаты пенсіі ажыццяўляецца на падставе заявы пенсіянера ў адпаведны пенсійны орган і ў адпаведнасці з часткай першай артыкула 53 гэтага Закона.

Сумы пенсій, пералічаныя ў банк пасля наступлення абставінаў, якія пацягнулі за сабой спыненне іх выплаты (смерць пенсіянера, выезд на пастаяннае жыхарства за мяжу і іншыя абставіны, прадугледжаныя гэтым Законам), падлягаюць вяртанню ў даход рэспубліканскага бюджэту на падставе распараджэнняў адпаведных пенсійных органаў. Калі на момант паступлення распараджэння ў банк сумы пенсій выдадзены, то іх спагнанне ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пенсіі могуць выплачвацца па даверанасцях, якія выдадзены ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Выплата пенсій па даверанасцях, засведчаных за межамі Рэспублікі Беларусь (іншых дакументах, якія ўпаўнаважваюць на атрыманне пенсій), ажыццяўляецца банкам на падставе распараджэнняў адпаведных пенсійных органаў, якія назначылі пенсіі.".

42. Частку другую артыкула 53 пасля слоў "за мінулы час" дапоўніць словамі "з улікам індэксацыі і".

43. Артыкулы 54 і 55 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 54. Выплата пенсій пенсіянерам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні

Пенсіянерам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні і пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання, дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), а таксама якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, што прадастаўляецца дзяржаўнымі ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, і навучаюцца ў гэтых установах у дзённай форме атрымання адукацыі, у тым ліку на падрыхтоўчых аддзяленнях, выплачваецца 10 працэнтаў назначанай пенсіі (за выключэннем пенсіі ў выпадку страты карміцеля, якая выплачваецца асобам, указаным у артыкуле 33 гэтага Закона), але не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце ў месяц. У выпадках, калі памер іх пенсіі перавышае кошт утрымання ва ўказаных арганізацыях, установах і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, выплачваецца розніца паміж пенсіяй і коштам утрымання, але не менш за 10 працэнтаў назначанай пенсіі і не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Iнвалідам вайны і іншым удзельнікам вайны, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, пенсіі выплачваюцца ў такім жа парадку, але не менш за 25 працэнтаў назначанай пенсіі і не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Калі ў пенсіянера, які знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, маюцца дзеці (пункт "а" часткі трэцяй артыкула 30 гэтага Закона), то пенсія выплачваецца ў наступным парадку: на адно дзіця — 25 працэнтаў, на дваіх дзяцей — 33 працэнты, на траіх і больш дзяцей — 50 працэнтаў назначанай пенсіі, самому пенсіянеру — астатняя частка пенсіі за вылікам кошту ўтрымання ў арганізацыях, установах і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, указаных у частцы першай гэтага артыкула, але не менш за 10 працэнтаў (інвалідам вайны і іншым удзельнікам вайны — не менш за 25 працэнтаў) назначанай пенсіі і не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

У выпадку выбыцця пенсіянера з дзяржаўнай стацыянарнай арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання на тэрмін звыш аднаго месяца (без адлічэння з гэтай арганізацыі), у тым ліку на стацыянарнае лячэнне ў арганізацыю аховы здароўя або ў лепразорый, пенсія выплачваецца ў поўным памеры.

Артыкул 55. Паведамленне пенсійным органам аб змяненні ўмоў, якія ўплываюць на выплату пенсій

Арганізацыя (установа, дзіцячы дом сямейнага тыпу), указаная ў частцы першай артыкула 54 гэтага Закона, якая прыняла пенсіянера на дзяржаўнае забеспячэнне, абавязана ў пяцідзённы тэрмін паведаміць аб гэтым у пенсійны орган, які назначыў яму пенсію. Сумы пенсіі, залішне выплачаныя ў сувязі з невыкананнем указанага патрабавання, спаганяюцца на карысць органа, які назначыў пенсію, па яго распараджэнні ў бясспрэчным парадку з арганізацыі (установы, дзіцячага дома сямейнага тыпу), указанай у частцы першай артыкула 54 гэтага Закона, якая прыняла пенсіянера на дзяржаўнае забеспячэнне.

Пенсіянер абавязаны паведамляць у орган, які назначыў яму пенсію, аб абставінах, прадугледжаных гэтым Законам, што цягнуць за сабой змяненне памеру або спыненне выплаты пенсіі.

Па запытах адпаведных пенсійных органаў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі абавязаны на бязвыплатнай аснове ў 15-дзённы тэрмін прадаставіць ім інфармацыю, неабходную для выплаты пенсій.".

44. Часткі першую, другую і чацвёртую артыкула 56 пасля слова "заканадаўствам" дапоўніць словамі "Рэспублікі Беларусь".

45. Артыкул 57 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 57. Утрыманні з пенсій, дапамог

Утрыманні з пенсій, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам, ажыццяўляюцца на падставе судовых рашэнняў, пастаноў і прыгавораў (у частцы маёмасных спагнанняў), выканаўчых надпісаў натарыусаў, дыпламатычных агентаў дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскіх службовых асобаў консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, іншых рашэнняў і пастаноў, выкананне якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для выканання судовых рашэнняў. Акрамя таго, сумы пенсіі або дапамогі, залішне выплачаныя пенсіянеру ў выніку злоўжывання з яго боку або падліковай памылкі, могуць утрымлівацца з пенсіі, якая яму выплачваецца, на падставе рашэння адпаведнага пенсійнага органа (частка першая артыкула 47 гэтага Закона).

З пенсіі можа быць вылічана не больш за 50 працэнтаў на ўтрыманне членаў сям'і (аліменты), пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, пакрыццё ўрону, нанесенага злачынствам, пакрыццё ўрону, нанесенага жыццю або здароўю грамадзяніна.

Па ўсіх астатніх відах спагнанняў можа быць утрымана не больш за 20 працэнтаў пенсіі.

Вылічэнні на падставе рашэння адпаведнага пенсійнага органа ажыццяўляюцца ў памеры не больш за 20 працэнтаў пенсіі звыш вылічэнняў па іншых падставах.

У іншых выпадках зваротаў спагнанняў на пенсію за пенсіянерам захоўваецца не менш за 50 працэнтаў належнай яму пенсіі.

У выпадку спынення выплаты пенсіі да поўнага пагашэння запазычанасці па залішне выплачаных сумах пенсіі або дапамогі, якія вылічваюцца на падставе рашэння адпаведнага пенсійнага органа, астатняя запазычанасць спаганяецца ў судовым парадку.".

46. Артыкул 59 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 59. Выплата пенсій пры выездзе на пастаяннае жыхарства за мяжу

Ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу, звольненым з ваеннай службы або са службы, і членам іх сем'яў, якія выехалі да звароту па назначэнне пенсіі на пастаяннае жыхарства за мяжу, пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь не назначаюцца.

Пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў, якія выехалі на пастаяннае жыхарства ў дзяржавы, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы аб сацыяльным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў, выплата пенсій, назначаных у адпаведнасці з гэтым Законам, спыняецца з 1-га чысла месяца, які ідзе за месяцам іх выбыцця да новага месца жыхарства.

Пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў, якія выехалі на пастаяннае жыхарства ў дзяржавы, з якімі Рэспублікай Беларусь не заключаны міжнародныя дагаворы аб сацыяльным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога складу і членаў іх сем'яў, пенсіі, назначаныя ў адпаведнасці з гэтым Законам, выплачваюцца за шэсць месяцаў наперад перад ад'ездам за мяжу. У сувязі са змяненнем у далейшым памераў пенсій выплачаныя сумы пенсій не пераглядаюцца. Сумы пенсій за шэсць месяцаў наперад, не атрыманыя ў Рэспубліцы Беларусь перад ад'ездам, пераводу за мяжу не падлягаюць.".

47. У артыкуле 60 словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў".

48. У артыкуле 61:

у частцы першай:

пасля слова "тэрміновай" дапоўніць частку словам "ваеннай";

словы "іх сем'ям" замяніць словамі "членам іх сем'яў";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пенсіі, назначаныя ваеннаслужачым, якія праходзілі ваенную службу па кантракце, асобам начальніцкага і радавога складу і членам іх сем'яў, падлягаюць пераразліку з месяца, з якога адбылося змяненне грашовага забеспячэння (артыкул 42 гэтага Закона).".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з першага чысла месяца, які ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

8 студзеня 2008 года, г. Мінск.

№ 323-З