Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 7 лютага 2006 г. № 80

Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 "Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. у падрадковай заўвазе да пункта 1 словы "структурныя падраздзяленні, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі" замяніць словамі "каледжы, якія з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі";

1.2. у Правілах прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджаных гэтым Указам:

1.2.1. у пункце 1 словы "(дзённую, завочную, вячэрнюю)" замяніць словамі "(дзённая, завочная (у тым ліку дыстанцыйная), вячэрняя)";

1.2.2. пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, асобы беларускай нацыянальнасці, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў або асобамі без грамадзянства, што пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных ВНУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (далей — за кошт сродкаў бюджэту), калі гэты ўзровень адукацыі яны атрымліваюць за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню, або на конкурснай аснове паступаць у дзяржаўныя або прыватныя ВНУ на навучанне на ўмовах аплаты фізічнымі або юрыдычнымі асобамі (далей — на ўмовах аплаты).

У конкурсе на завочную або вячэрнюю форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту маюць права ўдзельнічаць асобы, пералічаныя ў частцы першай гэтага пункта, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю і працуюць па профілю выбранай спецыяльнасці, асобы, якія маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю і паступаюць на адпаведныя або блізкія спецыяльнасці, а таксама дзеці-інваліды, інваліды І і II групы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў для навучання па выбранай спецыяльнасці. Iншыя асобы ўдзельнічаюць у конкурсе на завочную або вячэрнюю форму атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты.

У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі прафесійны адбор у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях, па якіх прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні да спецыялістаў, "дзяржаўнае кіраванне", "дзяржаўнае кіраванне і права", "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "журналістыка", "міжнародная журналістыка", "мытная справа" маюць права ўдзельнічаць асобы, якія прайшлі прафесійна-псіхалагічную гутарку або тэсціраванне ў ВНУ ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.";

1.2.3. у пункце 4:

у частцы першай словы "замежных грамадзян (акрамя названых у пункце 3 гэтых Правілаў)" замяніць словамі "замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў (далей — асобы без грамадзянства), акрамя названых у пункце 3 гэтых Правілаў,";

частку другую пасля слоў "замежных грамадзян" і "замежнымі грамадзянамі" дапоўніць адпаведна словамі "і асоб без грамадзянства" і "і асобамі без грамадзянства";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць на вучобу, залічваюцца ў ВНУ пасля праходжання ў тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя, што вызначаюцца ВНУ, абавязковага медыцынскага абследавання, якое пацвярджае адсутнасць проціпаказанняў да навучання ў Рэспубліцы Беларусь, паводле вынікаў падагульняючых іспытаў пасля заканчэння факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ВНУ, а тыя, хто не мае пасведчанняў аб заканчэнні факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ВНУ, — паводле вынікаў гутаркі, якая ўстанаўлівае ўзровень валодання імі мовай, на якой вядзецца навучанне ў ВНУ, у аб'ёмах, дастатковых для засваення вучэбнай праграмы.";

частку чацвёртую пасля слоў "замежных грамадзян" дапоўніць словамі "і асобаў без грамадзянства";

1.2.4. у пункце 7:

у частцы пятай:

пасля слова "выпускнікоў" дапоўніць частку словамі "агульнаадукацыйных устаноў,";

словы "агульнай сярэдняй," і трэці сказ выключыць;

дапоўніць пункт часткамі шостай і сёмай наступнага зместу:

"Адбор абітурыентаў, якія выказалі жаданне вучыцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю, ажыццяўляецца заказчыкам з ліку выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў, якія пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як два гады на момант атрымання адукацыі, устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі па названаму профілю, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.

Абітурыент, які выказаў жаданне вучыцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях лесагаспадарчага, медыцынскага, педагагічнага профіляў, а таксама па спецыяльнасцях журналістыкі, культуры і мастацтва, павінен мець у дакуменце аб адукацыі па прадметах уступных іспытаў у адпаведнасці з профілем (напрамкам) спецыяльнасці, прадугледжаных у пункце 16 гэтых Правілаў, адзнакі, не ніжэйшыя за 6 (шэсць) балаў, па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю — адзнакі, не ніжэйшыя за 5 (пяць) балаў.";

1.2.5. у пункце 9:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"9. Для арганізацыі прыёму абітурыентаў у ВНУ ствараецца прыёмная камісія, якую ўзначальвае кіраўнік ВНУ. Прыёмная камісія ажыццяўляе работу ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, у тым ліку Палажэннем аб прыёмнай камісіі вышэйшай навучальнай установы, зацверджаным Міністэрствам адукацыі.";

у абзацы другім часткі другой слова "рэктара" замяніць словамі "кіраўніка ВНУ";

1.2.6. у пункце 10:

у абзацы шостым словы "і якія пражываюць на іх тэрыторыі" замяніць словамі "або асобамі без грамадзянства";

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"копія дыплома (з дадаткам) аб вышэйшай адукацыі, а для студэнтаў ВНУ — пісьмовая згода кіраўніка ВНУ з месца асноўнай вучобы і акадэмічная даведка, а таксама даведка, якая пацвярджае, што першая вышэйшая адукацыя атрымана на ўмовах аплаты (для асобаў, якія паступаюць для атрымання другой вышэйшай адукацыі). Згода кіраўніка ВНУ і названыя даведкі засведчваюцца подпісам кіраўніка ВНУ і пячаткай ВНУ;";

дапоўніць пункт абзацамі дзевятым і дзесятым наступнага зместу:

"дакумент аб выніках праходжання прафесійна-псіхалагічнай гутаркі або тэсціравання ў ВНУ (для абітурыентаў, што паступаюць на спецыяльнасці, па якіх прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні да спецыялістаў);

пісьмовая згода аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка (для абітурыентаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія паступаюць у ВНУ, што ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях).";

1.2.7. у частцы першай пункта 11:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"11. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (іх прадстаўнікі) падаюць у прыёмную камісію ВНУ наступныя дакументы:";

абзац чацвёрты дапоўніць словамі "(пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванню ВНУ)";

у абзацы сёмым лічбы "4х6" замяніць лічбамі "3х4";

дапоўніць частку абзацам восьмым наступнага зместу:

"пасведчанне аб заканчэнні факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў ВНУ (пры заканчэнні факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ВНУ).";

1.2.8. у пункце 13:

у падпункце 13.1:

у абзацы першым словы "з 5 па 16 ліпеня; ва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" на ўсе формы атрымання адукацыі — з 5 па 11 ліпеня" замяніць словамі "з 5 па 13 ліпеня";

у абзацы другім лічбы "24" замяніць лічбамі "19";

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты, для ўдзелу ў конкурсе на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты — па 21 ліпеня;";

дапоўніць пункт падпунктам 13.1 наступнага зместу:

"13.1. ва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" на ўсе формы атрымання адукацыі — з 5 па 11 ліпеня;

ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на дзённую форму атрымання адукацыі ў ВНУ за кошт сродкаў бюджэту, для ўдзелу ў конкурсе ў гэтай жа ВНУ на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту — па 23 ліпеня;

ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты, для ўдзелу ў конкурсе на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты — па 25 ліпеня;";

у падпункце 13.2:

у абзацы першым словы "з 12 па 29 ліпеня" і "з 12 па 26 ліпеня" замяніць адпаведна словамі "з 12 па 23 ліпеня" і "з 12 па 21 ліпеня";

у абзацы другім словы "па 7 жніўня" замяніць словамі "па 31 ліпеня";

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты, для ўдзелу ў конкурсе на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты — па 2 жніўня;";

дапоўніць пункт падпунктам 13.4 наступнага зместу:

"13.4. ад замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія прымаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару, на навучанне за кошт сродкаў бюджэту, — па 10 ліпеня;

ад замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія паступаюць на навучанне на ўмовах аплаты, — па 15 кастрычніка.";

1.2.9. у пункце 14:

"частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"14. Абітурыенты, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі, здаюць тры ўступныя іспыты ў форме ЦТ, за выключэннем уступных іспытаў па прадметах "літаратура (руская, беларуская)", "творчасць", "фізічная культура", форма правядзення якіх вызначаецца прыёмнай камісіяй ВНУ.";

пасля часткі першай дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:

"За прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў ЦТ спаганяецца плата. Памер і парадак унясення платы вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.";

часткі другую — пятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй — шостай;

у частцы трэцяй:

словы "з 1 мая" замяніць словамі "з 2 мая";

пасля слова "заявы" дапоўніць частку словамі ", дакумента аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў ЦТ";

частку чацвёртую дапоўніць сказам наступнага зместу: "Дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў ЦТ прадстаўляецца пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.";

у частцы пятай слова "агульнаадукацыйным" замяніць словам "вучэбным";

1.2.10. у пункце 15:

у падпункце 15.1 словы "з 18 па 21 ліпеня" і "з 12 па 22 ліпеня" замяніць адпаведна словамі "з 14 па 17 ліпеня" і "з 12 па 21 ліпеня";

у падпункце 15.2 словы "з 31 ліпеня па 4 жніўня" замяніць словамі "з 24 па 28 ліпеня";

1.2.11. у пункце 16:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"16. Абітурыенты здаюць уступныя іспыты па дзяржаўнай мове ў форме ЦТ (беларуская або руская — на выбар, за выключэннем філалагічных спецыяльнасцяў, пры паступленні на якія неабходна здаваць уступны іспыт па беларускай або рускай мове ў адпаведнасці з выбранай спецыяльнасцю) і два ўступныя іспыты ў адпаведнасці з профілем (напрамкам) спецыяльнасці (далей — профільны іспыт):

біялагічны                                                                          хімія (ЦТ), біялогія (ЦТ)

ваенна-тэхнічны                                                          фізіка (ЦТ), матэматыка (ЦТ)

ваенна-гуманітарны                                              матэматыка (ЦТ), гісторыя Беларусі (ЦТ)

геаграфія, турызм                                                     матэматыка (ЦТ), геаграфія (ЦТ)

журналістыка                                                                гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць

замежная мова                                                              гісторыя Беларусі (ЦТ), замежная
                                                                                                            мова (ЦТ)

гістарычны                                                                        гісторыя Беларусі (ЦТ), сусветная
                                                                                                            гісторыя навейшага часу (ЦТ)

культура і мастацтва                                              гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць

матэматычны                                                                 фізіка (ЦТ), матэматыка (ЦТ)

медыка-фармацэўтычны                                біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ)

міжнародныя адносіны                                  замежная мова (ЦТ), Чалавек.
                                                                                                            Грамадства. Дзяржава (ЦТ)

пачатковая адукацыя                                             гісторыя Беларусі (ЦТ),
                                                                                                            матэматыка (ЦТ)

педагогіка, псіхалогія,                                          гісторыя Беларусі (ЦТ), біялогія 
дэфекталогія                                                                    (ЦТ)

правазнаўства                                                                  матэматыка (ЦТ), Чалавек.
                                                                                                            Грамадства. Дзяржава (ЦТ)

фізічны                                                                                   матэматыка (ЦТ), фізіка (ЦТ)

фізічная культура і спорт                               біялогія (ЦТ), фізічная культура

філасофскі, сацыялагічны, гісторыя Беларусі (ЦТ),
культуралагічны                                                       Чалавек. Грамадства. Дзяржава (ЦТ)

тэхніка-тэхналагічны                                            матэматыка (ЦТ), фізіка (ЦТ)

хімічны,                                                                                  матэматыка (ЦТ), хімія (ЦТ)
хіміка-тэхналагічны                                              

экалагічны, ветэрынарны,                              біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ)
аграрны, грамадскае
харчаванне                                                                         

эканамічны                                                                        замежная мова (ЦТ), матэматыка (ЦТ)

мовазнаўства,                                                                   гісторыя Беларусі (ЦТ), літаратура
 літаратуразнаўства                                                 (беларуская, руская)

архітэктура                                                                         матэматыка (ЦТ), творчасць

часткі другую і чацвёртую выключыць;

часткі трэцюю, пятую — восьмую лічыць адпаведна часткамі другой — шостай;

1.2.12. частку другую пункта 18 пасля слоў "для спецыяльнасцяў" дапоўніць словам "архітэктуры,";

1.2.13. дапоўніць Правілы пунктам 201. наступнага зместу:

"201. Абітурыенты з ліку замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства, якія не маюць пасведчанняў аб заканчэнні факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ВНУ, якія валодаюць мовай навучання, праходзяць гутарку для прыняцця рашэння аб залічэнні. Парадак правядзення гутаркі ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.";

1.2.14. у пункце 21:

у абзацы другім слова "агульнаадукацыйным" замяніць словам "вучэбным";

дапоўніць пункт абзацам дзевятым наступнага зместу:

"замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія паступаюць у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару.";

1.2.15. у пункце 22:

у частцы першай слова "агульнаадукацыйным" замяніць словам "вучэбным";

у частцы другой словы "рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах — беларуская або руская мова" замяніць словамі "рэспубліканскай алімпіяды "Беларуская мова і літаратура" або "Руская мова і літаратура";

1.2.16. з пункта 23 абзацы трэці — сёмы выключыць;

1.2.17. пункт 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"24. Пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці балаў у парадку пералічэння маюць:

асобы, названыя ў пункце 23 гэтых Правілаў, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе;

інваліды I і II групы, дзеці-інваліды, якія прадставілі пры прыёме дакументаў адпаведнае пасведчанне і заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, што ім не проціпаказана навучанне па выбранай спецыяльнасці;

дзеці ваеннаслужачых або рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, загінулых (памерлых ад раненняў) або якія сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы або работы ў складзе войскаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці ваеннаслужачых, загінулых (памерлых ад раненняў) у мірны час пры выкананні абавязкаў воінскай службы;

дзеці асобаў кіраўніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, загінулых (памерлых ад раненняў) або якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама загінулых (памерлых ад раненняў) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

дзеці асоб кіраўніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, загінулых (памерлых ад раненняў) пры выкананні службовых абавязкаў;

выпускнікі ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча", якія скончылі ў год паступлення гэту ўстанову і накіраваны ў межах плана размеркавання сувораўцаў для далейшага навучання ў ВНУ Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на ваенныя факультэты ВНУ;

асобы, названыя ў артыкуле 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), арт. 111);

інваліды III групы;

асобы, названыя ў артыкулах 19, 20, 23 — 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей;

абітурыенты са шматдзетных сем'яў;

пераможцы трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе;

пераможцы рэспубліканскіх і абласных турніраў і конкурсаў, праведзеных заснавальнікамі ўстаноў адукацыі па прадметах уступных іспытаў;

абітурыенты, якія ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём або скончылі ўстанову, што забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі, або вышэйшую навучальную ўстанову з дыпломам з адзнакай;

абітурыенты, якія атрымалі больш высокі бал на ўступным іспыце па другому профільнаму прадмету, названаму ў пункце 16 гэтых Правілаў.";

1.2.18. у пункце 25:

у падпункце 25.1:

з абзаца першага словы ", "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" выключыць;

у абзацы другім лічбы "23" замяніць лічбамі "18";

у абзацы трэцім лічбы "25" замяніць лічбамі "20";

у абзацы чацвёртым лічбы "27" замяніць лічбамі "22";

дапоўніць пункт падпунктам 25.1 наступнага зместу:

"25.1. ва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў":

на месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму, на дзённую форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту — па 22 ліпеня;

на месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму, на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту — па 24 ліпеня;

на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты — па 26 ліпеня;";

у падпункце 25.2:

у абзацы другім словы "па 6 жніўня" замяніць словамі "па 30 ліпеня";

у абзацы трэцім лічбу "8" замяніць лічбай "1";

у абзацы чацвёртым лічбы "11" замяніць лічбай "4";

1.2.19. абзацы другі і трэці часткі першай пункта 28 пасля слова "выпускнікоў" дапоўніць словамі "агульнаадукацыйных устаноў,", а словы "агульнай сярэдняй," з гэтых абзацаў выключыць;

1.2.20. у пункце 30:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры значнай неадпаведнасці зместу вучэбных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці абітурыенты паступаюць на поўны курс навучання і здаюць уступныя іспыты ў адпаведнасці з гэтымі Правіламі. Пры гэтым асобы, якія паступаюць на навучанне на ўмовах аплаты, карыстаюцца правам пазаконкурснага залічэння. У выпадку, калі колькасць заяў, пададзеных названай катэгорыяй асобаў, перавышае колькасць месцаў, якія прадастаўляюцца ВНУ для навучання на ўмовах аплаты, іх залічэнне ажыццяўляецца па конкурсу ў парадку пералічэння:

асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай;

асобы, якія маюць большы стаж работы (не менш як 1 год);

асобы, названыя ў артыкуле 18 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

асобы, названыя ў артыкулах 19, 20, 23 — 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей.";

абзац трэці часткі трэцяй пасля слова "сітуацыях" дапоўніць словамі "і ваеннаслужачыя";

1.2.21. частку першую пункта 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"31. Залічэнне абітурыентаў у ВНУ на навучанне на ўмовах аплаты ажыццяўляецца на падставе заключанага ва ўстаноўленым парадку дагавора на навучанне.";

1.2.22. пункт 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"32. У выпадку, калі на працягу месяца пасля пачатку навучальнага года абітурыенты, залічаныя на навучанне, не прыступілі да заняткаў і не прадставілі (асабіста або праз законнага прадстаўніка) дакументы, што пацвярджаюць уважлівую прычыну іх адсутнасці на занятках (хвароба), яны падлягаюць адлічэнню з ВНУ, а на вакантныя месцы залічваюцца абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на гэту спецыяльнасць у гэтай ВНУ. Перавод на вакантныя месцы асобаў, залічаных на першы курс па іншых спецыяльнасцях (спецыялізацыях), або залічэнне на названыя месцы асобаў, якія не прайшлі па конкурсе або адлічаных з іншых спецыяльнасцяў (спецыялізацый), не дапускаецца.";

1.2.23. у дадатку 1 да гэтых Правілаў:

словы "Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт";

словы "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт" дапоўніць словамі "імя I.П. Шамякіна";

1.3. у Правілах прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, зацверджаных гэтым Указам:

1.3.1. у падрадковай заўвазе да пункта 1 словы "структурныя падраздзяленні, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі" замяніць словамі "каледжы, якія з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі";

1.3.2. пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, асобы беларускай нацыянальнасці, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў або асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных ССНУ за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў (далей — за кошт сродкаў бюджэту), калі гэты ўзровень адукацыі яны атрымліваюць за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню, або на конкурснай аснове паступаць у дзяржаўныя або прыватныя ССНУ на навучанне на ўмовах яго аплаты фізічнымі або юрыдычнымі асобамі (далей — на ўмовах аплаты).

У конкурсе на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту маюць права ўдзельнічаць асобы, пералічаныя ў частцы першай гэтага пункта, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю і працуюць па профілю выбранай спецыяльнасці, асобы, якія маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй і паступаюць на адпаведныя або блізкія спецыяльнасці, а таксама дзеці-інваліды, інваліды I і II групы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй, пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў для навучання па выбранай спецыяльнасці. Iншыя асобы ўдзельнічаюць у конкурсе на завочную або вячэрнюю форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на ўмовах аплаты.

У конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў ССНУ, што ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў і органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі прафесійны адбор у парадку, устаноўленым заканадаўствам.";

1.3.3. у пункце 4:

у частцы першай словы "замежных грамадзян (акрамя названых у пункце 3 гэтых Правілаў)" замяніць словамі "замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў (далей — асобы без грамадзянства), акрамя названых у пункце 3 гэтых Правілаў,";

частку другую пасля слоў "замежных грамадзян" і "замежнымі грамадзянамі" дапоўніць адпаведна словамі "і асобаў без грамадзянства" і "і асобамі без грамадзянства";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць на вучобу, залічваюцца ў ССНУ пасля праходжання ў тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя, што вызначаюцца ССНУ, абавязковага медыцынскага абследавання, якое пацвярджае адсутнасць проціпаказанняў для навучання ў Рэспубліцы Беларусь, паводле вынікаў падагульняючых іспытаў пасля заканчэння падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ССНУ, а тыя, хто не мае пасведчанняў аб заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ССНУ, — па выніках гутаркі, што ўстанаўлівае ўзровень валодання імі мовай, на якой вядзецца навучанне ў ССНУ, у аб'ёмах, дастатковых для засваення вучэбнай праграмы.";

частку чацвёртую пасля слоў "замежных грамадзян" дапоўніць словамі "і асобаў без грамадзянства";

1.3.4. у пункце 6:

у частцы пятай:

пасля слова "выпускнікоў" дапоўніць частку словамі "агульнаадукацыйных устаноў,";

словы "агульнай сярэдняй і" і трэці сказ выключыць;

дапоўніць пункт часткамі шостай і сёмай наступнага зместу:

"Адбор абітурыентаў, якія выказалі жаданне навучацца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю, ажыццяўляецца заказчыкам з колькасці выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў, якія пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як два гады на момант атрымання адукацыі, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі па названаму профілю, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.

Абітурыент, які выказаў жаданне навучацца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях лесагаспадарчага, медыцынскага, педагагічнага профіляў, а таксама па спецыяльнасцях культуры і мастацтва, павінен мець у дакуменце аб адукацыі па прадметах уступных іспытаў у адпаведнасці з профілем (напрамкам) спецыяльнасці, прадугледжаным у пункце 16 гэтых Правілаў, адзнакі не ніжэй за 6 (шэсць) балаў, па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю — адзнакі не ніжэй за 5 (пяць) балаў.";

1.3.5. у пункце 9:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"9. Для арганізацыі прыёму абітурыентаў у ССНУ ствараецца прыёмная камісія на чале з кіраўніком ССНУ (у каледжы, што з'яўляецца структурным падраздзяленнем ВНУ, — кіраўніком ВНУ). Прыёмная камісія ажыццяўляе работу ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, у тым ліку палажэннем, што зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі.";

абзац другі часткі другой пасля слова "ССНУ" дапоўніць словамі "(кіраўніка ВНУ — пры паступленні ў каледж, што з'яўляецца структурным падраздзяленнем ВНУ)";

1.3.6. у пункце 10:

у абзацы шостым словы "і якія пражываюць на іх тэрыторыі" замяніць словамі "або асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў";

дапоўніць пункт абзацам восьмым наступнага зместу:

"пісьмовая згода аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка (для абітурыентаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія паступаюць у ССНУ, што ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў і органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях).";

1.3.7. у частцы першай пункта 11:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"11. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (іх прадстаўнікі) падаюць у прыёмную камісію ССНУ наступныя дакументы:";

абзац чацвёрты дапоўніць словамі "(пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ССНУ)";

у абзацы сёмым лічбы "4х6" замяніць лічбамі "3х4";

дапоўніць частку абзацам восьмым наступнага зместу:

"пасведчанне аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў ССНУ (пры заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ССНУ).";

1.3.8. у пункце 13:

падпункт 13.1 выключыць;

падпункты 13.2 і 13.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"13.2. на дзённую форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі — з 15 па 29 ліпеня;

13.3. на ўсе формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай і вячэрняй формаў атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай сярэдняй адукацыі — з 15 ліпеня па 6 жніўня; ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты на названыя формы атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, на навучанне на ўмовах аплаты — па 12 жніўня;";

у падпункце 13.4 словы "з 1 па 5 ліпеня" замяніць словамі "з 15 па 20 ліпеня";

дапоўніць пункт падпунктам 13.6 наступнага зместу:

"13.6. ад замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія прымаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару, на навучанне за кошт сродкаў бюджэту на аснове агульнай базавай адукацыі, — па 29 ліпеня, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, — па 6 жніўня, а таксама ад замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, што прымаюцца на навучанне на ўмовах аплаты, — па 1 кастрычніка.";

1.3.9. у пункце 14:

падпункт 14.1 выключыць;

падпункты 14.2 і 14.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"14.2. на дзённую форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі — з 30 ліпеня па 8 жніўня;

14.3. на ўсе формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай і вячэрняй формаў атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай сярэдняй адукацыі — з 7 па 9 жніўня;";

у падпункце 14.4 словы "з 6 па 9 ліпеня" замяніць словамі "з 21 па 22 ліпеня";

1.3.10. пункт 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"15. Абітурыенты, якія паступаюць на ўсе формы атрымання адукацыі (за выключэннем завочнай і вячэрняй формаў атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту) на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, уступныя іспыты (акрамя іспыту па спецыяльнасці) здаюць у форме ЦТ, якое праводзіцца за кошт сродкаў бюджэту з 12 чэрвеня па 15 ліпеня.

За прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў ЦТ спаганяецца плата. Памер і парадак яе ўнясення вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ праводзіцца з 2 мая па 1 чэрвеня на падставе заявы, дакумента, які засведчвае асобу, дакумента аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў ЦТ у адной з ССНУ, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ, згодна з дадаткам 1.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой, могуць накіроўваць заяву і копію дакумента, які засведчвае асобу, па пошце. Дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў ЦТ прадстаўляецца пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.";

1.3.11. у пункце 16:

у частцы першай:

у абзацы першым слова "агульнаадукацыйнаму" замяніць словам "вучэбнаму";

абзац пяты пасля слоў "сацыяльная работа" дапоўніць словамі ", турызм і гасціннасць";

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Для абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі, уступны іспыт па беларускай або рускай мове праводзіцца ў форме дыктанта па цэнтралізаваных заданнях у дні, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі. Другі ўступны іспыт па рашэнню Міністэрства адукацыі ў залежнасці ад профілю спецыяльнасці праводзіцца ў форме ЦТ або ў форме, што вызначаецца прыёмнай камісіяй у ССНУ.";

у частцы шостай слова "агульнаадукацыйным" замяніць словам "вучэбным";

дапоўніць пункт часткай дзевятай наступнага зместу:

"Абітурыенты з ліку замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства, якія не маюць пасведчанняў ад заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ССНУ, валодаюць мовай, на якой вядзецца навучанне, праходзяць гутарку ў мэтах устанаўлення ўзроўню валодання названай мовай і пацвярджэння адпаведнага ўзроўню папярэдняй адукацыі. Парадак правядзення гутаркі ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.";

1.3.12. у пункце 17 слова "агульнаадукацыйным" замяніць словам "вучэбным";

1.3.13. у пункце 20:

у абзацы другім слова "агульнаадукацыйным" замяніць словам "вучэбным";

абзац сёмы дапоўніць словамі ", пры паступленні на адпаведныя або блізкія спецыяльнасці";

дапоўніць пункт абзацам дзесятым наступнага зместу:

"замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія паступаюць у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару.";

1.3.14. у пункце 21 словы "рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах — беларуская або руская мова" і "агульнаадукацыйным" замяніць адпаведна словамі "рэспубліканскай алімпіяды "Беларуская мова і літаратура" або "Руская мова і літаратура" і "вучэбным";

1.3.15. з пункта 24 абзацы трэці — сёмы выключыць;

1.3.16. пункт 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"25. Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай агульнай суме балаў у парадку пералічэння маюць:

асобы, названыя ў пункце 24 гэтых Правілаў, калі яны паступаюць на спецыяльнасці (спецыялізацыі), на якія конкурс у год, што папярэднічаў прыёму, складаў 5 і больш чалавек на месца;

інваліды I і II групы, дзеці-інваліды, якія прадставілі пры прыёме дакументаў адпаведнае пасведчанне і заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, што ім не проціпаказана навучанне па выбранай спецыяльнасці;

дзеці ваеннаслужачых або рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, загінулых (памерлых ад раненняў) або якія сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы або работы ў складзе войскаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці ваеннаслужачых, загінулых (памерлых ад раненняў) у мірны час пры выкананні абавязкаў воінскай службы;

дзеці асобаў начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, загінулых (памерлых ад раненняў) або якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама загінулых (памерлых ад раненняў) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

дзеці асобаў начальніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, загінулых (памерлых ад раненняў) пры выкананні службовых абавязкаў;

выпускнікі ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча", якія скончылі ў год паступлення гэту ўстанову і накіраваныя для далейшага навучання ў ССНУ у межах плана размеркавання сувораўцаў;

асобы, пералічаныя ў артыкуле 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), арт. 111);

інваліды III групы;

асобы, названыя ў артыкулах 19, 20, 23 — 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

абітурыенты са шматдзетных сем'яў;

асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей (прапаршчыкі, салдаты і сяржанты, якія праходзяць службу па кантракту; ваеннаслужачыя тэрміновай службы, якія праслужылі не менш за адзін год, звольненыя з тэрміновай ваеннай службы ў запас у год прыёму), пры залічэнні ў ССНУ, што ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў і органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;

абітурыенты, якія маюць вялікі стаж практычнай работы па профілю (напрамку) выбранай спецыяльнасці, калі яны паступаюць на завочную або вячэрнюю форму атрымання адукацыі;

абітурыенты, якія скончылі агульнаадукацыйную ўстанову з адзнакай, залатым або сярэбраным медалём або ўстанову, што забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове базавай адукацыі, з дыпломам з адзнакай;

пераможцы трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе;

пераможцы рэспубліканскіх і абласных турніраў і конкурсаў, праведзеных заснавальнікамі ўстаноў адукацыі па прадметах уступных іспытаў;

абітурыенты, якія атрымалі больш высокі бал на ўступным іспыце па профілю (напрамку) спецыяльнасці.";

1.3.17. у пункце 26:

падпункт 26.1 выключыць;

у падпункце 26.2:

словы "па ўсіх спецыяльнасцях", "спецыяльнасцяў мастацтва і культуры" выключыць;

лічбы "17" і "20" замяніць адпаведна лічбамі "10" і "15";

у падпункце 26.3 лічбы "10" замяніць лічбамі "25";

1.3.18. абзацы другі і трэці часткі першай пункта 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"выпускнікоў сельскіх агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, якія на момант атрымання адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як два гады;

выпускнікоў гарадскіх агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.";

1.3.19. у частцы другой пункта 32:

словы "ў першую чаргу" замяніць словамі "па конкурсе";

словы "гэтай ССНУ" выключыць;

1.3.20. пункт 33 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"33. У выпадку, калі на працягу месяца пасля пачатку навучальнага года абітурыенты, залічаныя на навучанне, не прыступілі да заняткаў і не прадставілі (асабіста або праз законнага прадстаўніка) дакументы, што пацвярджаюць уважлівую прычыну іх адсутнасці на занятках (хвароба), яны падлягаюць адлічэнню з ССНУ, а на вакантныя месцы залічваюцца абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на гэту спецыяльнасць у гэтай ССНУ. Перавод на вакантныя месцы асобаў залічаных на першы курс па іншых спецыяльнасцях (спецыялізацыях), або залічэнне на названыя месцы асобаў, якія не прайшлі па конкурсу або адлічаных з іншых спецыяльнасцяў (спецыялізацый), не дапускаецца.";

1.3.21. у дадатку 1 да гэтых Правілаў:

словы "Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы тэхнікум" замяніць словамі "Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж";

словы "Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны тэхнікум" замяніць словамі "Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж";

словы "Лідскі тэхнічны каледж установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" замяніць словамі "Лідскі каледж установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".

2. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

8 лютага 2008 г., г. Мінск.