Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 16 красавіка 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882; 2006 г., № 78, 2/1212; № 179, 2/1267) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 1:

абзац другі пасля слоў "(будынак, збудаванне)," дапоўніць словамі "незавершаны закансерваваны капітальны будынак,";

абзац чацвёрты пасля слоў "аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка," дапоўніць словамі "чысло, месяц, год нараджэння індывідуальнага прадпрымальніка,";

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"змяненне межаў зямельнага ўчастка — змяненне каардынат паваротных кропак і (або) плошчы зямельнага ўчастка, пры якіх кадастравы нумар і прызначэнне зямельнага ўчастка застаюцца нязменнымі;";

абзацы пяты — дваццаты лічыць адпаведна абзацамі шостым — дваццаць першым;

у абзацы шостым словы "іншыя памяшканне" замяніць словамі "іншыя памяшканні";

абзац сёмы пасля слоў "(будынкі, збудаванні)," дапоўніць словамі "незавершанага закансерваванага капітальнага будынка,";

абзац восьмы пасля слоў "(будынкаў, збудаванняў)" дапоўніць словамі ", незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў";

абзац чатырнаццаты пасля слоў "плошча і" дапоўніць словам "(або)", пасля слоў "(будынка, збудавання)," дапоўніць словамі "незавершанага закансерваванага капітальнага будынка,";

з абзаца пятнаццатага словы "памылковае апісанне месцазнаходжання або межаў нерухомай маёмасці," выключыць.

2. У пункце 1 артыкула 3:

з падпункта 1.2 словы ", незавершаныя закансерваваныя капітальныя будынкі" выключыць;

дапоўніць пункт падпунктам 1.21 наступнага зместу:

"1.21. незавершаныя закансерваваныя капітальныя будынкі;".

3. Абзац трэці артыкула 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"узнікненне, пераход, спыненне правоў на нерухомую маёмасць, у тым ліку доляў у правах (далей — правы), за выключэннем доляў у праве агульнай уласнасці на агульную маёмасць сумеснага домаўладання, і абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць у адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;".

4. У пункце 1 артыкула 5 словы "і правоў на яе" замяніць словамі ", правоў на яе і здзелак з ёй".

5. У артыкуле 8:

у пункце 2:

падпункт 2.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.3. часовага карыстання зямельным участкам, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

дапоўніць пункт падпунктамі 2.91 і 2.92 наступнага зместу:

"2.91. арэнды, субарэнды часткі капітальнага будынка (будынка, збудавання) на тэрмін не менш як адзін год;

2.92. арэнды, субарэнды часткі капітальнага будынка (будынка, збудавання) на тэрмін менш як адзін год у выпадках, прадугледжаных пагадненнем бакоў;";

дапоўніць пункт падпунктамі 2.111 — 2.113 наступнага зместу:

"2.111. рэнты;

2.112. залогу зарэгістраванага права арэнды на нерухомую маёмасць;

2.113. залогу зарэгістраванай долі ў праве ўласнасці на нерухомую маёмасць;";

дапоўніць пункт падпунктам 2.151 наступнага зместу:

"2.151. абмежаванні (абцяжаранні) правоў у выкарыстанні зямельных участкаў;";

падпункт 2.16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.16. іншых абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць, якія ўзнікаюць з прычыны заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь або ўстаноўлены ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 3 дапоўніць словамі "і засведчваюцца пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі".

6. У частцы першай пункта 3 артыкула 9:

падпункт 3.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.2. аб іпатэцы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

дапоўніць частку падпунктамі 3.51 — 3.54 наступнага зместу:

"3.51. арэнды, субарэнды часткі капітальнага будынка (будынка, збудавання) на тэрмін не менш як адзін год;

3.52. залогу зарэгістраванага права арэнды на нерухомую маёмасць;

3.53. залогу зарэгістраванай долі ў праве ўласнасці на нерухомую маёмасць;

3.54. вычлянення ізаляванага памяшкання з капітальнага будынка (будынка, збудавання);";

дапоўніць частку падпунктамі 3.8 і 3.9 наступнага зместу:

"3.8. аб устанаўленні або змяненні доляў у праве ўласнасці на нерухомую маёмасць;

3.9. аб змяненні або скасаванні зарэгістраваных дагавораў з нерухомай маёмасцю.".

7. У пункце 3 артыкула 11 словы "у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання".

8. У артыкуле 12:

пасля абзаца пятага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

"зацвярджае формы і правілы вядзення дакументаў адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, іншых дакументаў, што выкарыстоўваюцца рэгістратарамі;

устанаўлівае парадак прысваення кадастравых і інвентарных нумароў, а таксама нумароў запісаў у рэгістрацыйную кнігу;

устанаўлівае пералік характарыстык нерухомай маёмасці, якія падлягаюць апісанню ў рэгістрацыйнай кнізе;

вызначае адзіны парадак прысваення, змянення, спынення існавання адрасоў аб'ектаў нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

устанаўлівае іншыя, акрамя вызначаных гэтым Законам, выпадкі ўнясення інфармацыі ў кадастравую карту;";

абзацы шосты — трынаццаты лічыць адпаведна абзацамі адзінаццатым — васемнаццатым;

абзац пятнаццаты пасля слова "рэгістрацыі," дапоўніць словамі "паведамлення аб унясенні выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, аб ануляванні запісу ў рэгістрацыйнай кнізе,";

у абзацы шаснаццатым:

пасля слоў "ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў," дапоўніць абзац словамі "унясенне выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй,";

словы "ажыццяўленне выпісак з дакументаў" замяніць словамі "выраб копій дакументаў і выпісак з іх";

абзац семнаццаты выключыць;

абзац васемнаццаты лічыць абзацам семнаццатым.

9. Падпункты 1.3 — 1.5, 1.8 пункта 1 артыкула 13 выключыць.

10. У артыкуле 15:

у абзацы другім словы "журналаў рэгістрацыі заяў," і "электронных" замяніць адпаведна словамі "кадастравых картаў, журналаў рэгістрацыі заяў, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь," і "машынных";

у абзацы трэцім словы "і арганізацыі" замяніць словамі ", іншыя дзяржаўныя арганізацыі".

11. У артыкуле 16:

у пункце 1:

з падпункта 1.6 словы "кадастравую карту і" выключыць;

падпункт 1.7 выключыць;

з пункта 5 словы "па ўзгадненні з кіраўніком рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі" выключыць.

12. Падпункт 3.4 пункта 3 артыкула 17 выключыць.

13. У артыкуле 18:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 18. Пячаць, штампы і бланкі рэгістратара";

пункт 1 дапоўніць словамі ", які адпавядае коду рэгістратара";

пункт 2 пасля слова "таксама" дапоўніць словамі "асабісты ключ подпісу,".

14. Пункт 2 артыкула 19 пасля слоў "ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў," дапоўніць словамі "унясенне выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй па заявах,", пасля слова "плата" дапоўніць словамі
", за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".

15. У артыкуле 22:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Вядзенне рэгістрацыйных кніг, кадастравых картаў, журналаў рэгістрацыі заяў ажыццяўляецца на машынных носьбітах. Вядзенне рэгістрацыйных спраў ажыццяўляецца на папяровых або машынных носьбітах.";

у пункце 3 словы "электронным (магнітным)" замяніць словам "машынным".

16. Пункт 2 артыкула 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Рэгістрацыйныя кнігі, рэгістрацыйныя справы, кадастравыя карты і журналы рэгістрацыі заяў падлягаюць пастаяннаму захоўванню. Iх знішчэнне, а таксама выемка з іх якіх-небудзь звестак і дакументаў не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

17. У артыкуле 24:

пункт 2 пасля слоў "(будынках, збудаваннях)," дапоўніць словамі "незавершаных закансерваваных капітальных будынках,";

у пункце 3:

з падпункта 3.2 словы "права гаспадарчага распараджэння або права аператыўнага кіравання," і "або асобе, якой нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання (далей — уласнік)" выключыць;

з падпункта 3.4 словы "папярэдняга дагавора або" выключыць;

падпункты 3.5 і 3.6 выключыць;

дапоўніць артыкул пунктам 31 наступнага зместу:

"31. Рэгістрацыйная кніга таксама змяшчае:

31.1. адзнакі аб заявах, якія паступілі ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі (далей — адзнакі аб заявах):

аб дзяржаўнай рэгістрацыі:

аб унясенні выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй;

зацікаўленай асобы аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання здзелкі, права або абмежавання (абцяжарання) права, аб дзяржаўнай рэгістрацыі якіх просіць іншая зацікаўленая асоба;

зацікаўленай асобы аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання ажыццёўленага рэгістрацыйнага дзеяння;

зацікаўленай асобы аб юрыдычных фактах, у выніку якіх могуць адбыцца ўзнікненне, пераход або спыненне правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць, у тым ліку аб гібелі або знішчэнні нерухомай маёмасці;

31.2. адзнакі аб паступіўшых у арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі судовых пастановах або звестках з дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, якія з'яўляюцца падставай для ўнясення выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, а таксама звестках аб гібелі або знішчэнні нерухомай маёмасці;

31.3. адзнакі аб прыпыненні ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння.";

з пункта 4 словы ", пячатка і подпіс" выключыць;

у пункце 5 словы "па рашэнні суда" замяніць словамі "на падставе судовай пастановы";

пункт 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"6. Выпраўленне запісу ажыццяўляецца шляхам унясення новага запісу ў рэгістрацыйную кнігу. Ануляванне запісу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 281 гэтага Закона.";

дапоўніць артыкул пунктам 61 наступнага зместу;

"61. Унясенне ў рэгістрацыйную кнігу запісаў аб узнікненні або спыненні сумеснага домаўладання не з'яўляецца дзяржаўнай рэгістрацыяй правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на капітальны будынак (будынак, збудаванне).";

у пункце 7 словы "рэспубліканскай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі" замяніць словамі "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання".

18. Пункт 3 артыкула 25 дапоўніць словамі ", за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".

19. Першы сказ артыкула 26 дапоўніць словамі ", незавершанага закансерваванага капітальнага будынка, а таксама ў іншых выпадках, устаноўленых спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання".

20. Пункт 3 артыкула 27 выключыць.

21. Артыкул 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 28. Выпраўленні ў дакументах адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй

1. Унясенне выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (далей — унясенне выпраўленняў) ажыццяўляецца рэгістратарам на падставе:

1.1. заявы праваўладальніка, іншых зацікаўленых асобаў альбо звестак дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама па ініцыятыве рэгістратара — пры ўнясенні выпраўленняў, звязаных з тэхнічнай памылкай;

1.2. судовай пастановы — пры ўнясенні выпраўленняў, звязаных з памылкай нетэхнічнага характару;

1.3. сумеснай заявы ўсіх зацікаўленых асобаў у выпадку, калі адсутнічае падстава меркаваць, што выпраўленне памылкі нетэхнічнага характару можа нанесці ўрон або парушыць правы і законныя інтарэсы праваўладальнікаў або трэціх асобаў, якія абапіраліся на адпаведныя запісы, — пры ўнясенні выпраўленняў, звязаных з памылкай нетэхнічнага характару;

1.4. заявы праваўладальніка альбо адпаведных звестак з дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый — пры ўнясенні выпраўленняў, звязаных са змяненнем ідэнтыфікацыйных звестак аб праваўладальніках, назваў населеных пунктаў і вуліц, нумарацыі будынкаў і г.д.

2. Пры прыёме заявы або пры паступленні судовай пастановы, адпаведных звестак з дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый аб унясенні выпраўленняў рэгістратар неадкладна ўносіць у рэгістрацыйную кнігу адзнаку аб іх прыёме (паступленні). Аб унясенні выпраўленняў адпаведныя праваўладальнікі, кандыдаты ў праваўладальнікі, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы паведамляюцца рэгістратарам у пісьмовай форме.

3. Унясенне выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй і выдача адпаведных паведамленняў альбо матываваная адмова ва ўнясенні выпраўленняў ажыццяўляюцца на працягу трох рабочых дзён з дня падачы заявы, а таксама дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы за складанне і выдачу паведамлення (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных падпунктам 1.2 пункта 1 і пунктам 4 гэтага артыкула), і (або) паступлення іншых дакументаў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула. У выпадку неабходнасці запыту звестак і (або) дакументаў з іншых дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый дадзены тэрмін можа быць прадоўжаны да аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4. Выпраўленне памылак, дапушчаных рэгістратарам, а таксама замена дакументаў, якія змяшчаюць такія памылкі, ажыццяўляюцца бясплатна.".

22. Дапоўніць Закон артыкулам 281 наступнага зместу:

"Артыкул 281. Ануляванне запісу, унесенага ў рэгістрацыйную кнігу

1. Пры паступленні ў рэспубліканскую або тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі ўступіўшай у законную сілу судовай пастановы аб прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці, узнікнення, пераходу, спынення правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на яе, здзелкі з ёй не пазней за рабочы дзень, які наступае за днём яе паступлення, ажыццяўляецца ануляванне адпаведнага запісу ў рэгістрацыйнай кнізе.

2. У выпадку прызнання судом несапраўднымі некалькіх дзяржаўных рэгістрацый іх ануляванне ажыццяўляецца ў адваротным парадку паслядоўнасці дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўленай артыкулам 10 гэтага Закона.

3. Пры ануляванні запісу, унесенага ўзамен запісу, які раней змяшчаўся ў рэгістрацыйнай кнізе, раней існуючы запіс становіцца актуальным.

4. Аб ануляванні запісу, унесенага ў рэгістрацыйную кнігу, рэгістратар на працягу трох рабочых дзён з дня яго анулявання ў пісьмовай форме паведамляе суду, праваўладальнікам і (або) кандыдатам у праваўладальнікі.".

23. У артыкуле 29:

пункт 1 пасля слова "абмежаванні" дапоўніць словам "(абцяжаранні)";

у падпункце 2.3 часткі першай пункта 2 словы "і іншым" замяніць словамі ", іншым дзяржаўным";

у пункце 6:

пасля слова "трох" дапоўніць пункт словам "рабочых";

дапоўніць пункт часткай другой наступнага зместу:

"Iнфармацыя з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй можа прадастаўляцца таксама шляхам забеспячэння дыстанцыйнага доступу да гэтага рэгістра.";

у пункце 7 словы "пячаткай рэгістратара" замяніць словамі "яго пячаткай, альбо падпісваецца іншай упаўнаважанай асобай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і змацоўваецца пячаткай гэтай арганізацыі, альбо падпісваецца электронным лічбавым подпісам рэгістратара або ўпаўнаважанай службовай асобы арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі".

24. У артыкуле 30:

падпункт 2.3 пункта 2 пасля слоў "і абмежаванняў" дапоўніць словам "(абцяжаранняў)";

у пункце 3:

пасля слова "тэрміну" дапоўніць пункт словамі "адной і той жа асобе";

пасля трэцяга сказу дапоўніць пункт сказам наступнага зместу: "Паўторнай не з'яўляецца выдача выпіскі, калі яе выдачы папярэднічаюць ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў або ўнясенне выпраўленняў у дакументы адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у дачыненні да адпаведнага аб'екта нерухомай маёмасці.".

25. Артыкул 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 31. Парадак ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў. Правы і абавязкі рэгістратараў пры ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў

1. Рэгістрацыйныя дзеянні ажыццяўляюцца ў наступным парадку:

1.1. прыём дакументаў, прадастаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі;

1.2. прыняцце рашэння аб ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў;

1.3. ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў;

1.4. засведчанне ажыццёўленай дзяржаўнай рэгістрацыі.

2. Рэгістрацыйныя дзеянні ажыццяўляюцца рэгістратарамі тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкуламі 40, 41 і 42 гэтага Закона.

3. Рэгістрацыйныя дзеянні могуць ажыццяўляцца любым рэгістратарам адпаведнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь рэгістрацыйныя дзеянні павінны быць ажыццёўлены пэўным рэгістратарам.

4. Пры ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў рэгістратар мае права:

4.1. запытваць з дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый звесткі і дакументы, неабходныя для ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў;

4.2. вырабляць копіі дакументаў і выпісак з іх, засведчваць іх сапраўднасць;

4.3. даваць тлумачэнні і кансультацыі па пытаннях ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў;

4.4. прызначаць тэхнічную інвентарызацыю і праверку характарыстык нерухомай маёмасці ў выпадках і парадку, устаноўленых спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання;

4.5. прызначаць экспертызу сапраўднасці дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, у выпадках і парадку, устаноўленых спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання;

4.6. прыпыняць ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў у выпадках, прадугледжаных пунктамі 3 і 4 артыкула 35 гэтага Закона;

4.7. адмовіць у ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 36 гэтага Закона.

5. Рэгістратар абавязаны аказваць асобам, якія звярнуліся па ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў, садзейнічанне ў рэалізацыі іх правоў і абароне законных інтарэсаў, растлумачваць ім правы і абавязкі, папярэджваць іх аб наступствах рэгістрацыйных дзеянняў, якія ажыццяўляюцца.".

26. У артыкуле 32:

у пункце 1:

падпункт 1.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2. дакументы, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі, што падлягаюць занясенню ў рэгістрацыйную кнігу пры ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў, а таксама дакументы, што пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў і службовых асобаў, і (або) дакументы, што пацвярджаюць паўнамоцтвы асобаў, якія падпісалі дакумент, што перадае змест здзелкі, на яго падпісанне. У выпадках, устаноўленых Урадам Рэспублікі Беларусь, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі гэтыя дакументы могуць не прадстаўляцца;";

дапоўніць пункт падпунктам 1.5 наступнага зместу:

"1.5. дакументы, што пацвярджаюць выплату дзяржаўнай пошліны ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

у пункце 2:

словы "судоў, іншых" выключыць;

пасля слоў "для выканання" дапоўніць пункт словамі ", выносіць судовыя пастановы";

у частцы другой пункта 5 словы "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання" замяніць словамі "Урадам Рэспублікі Беларусь";

у пункце 6 словы "кіраўніком адпаведнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі" замяніць словамі "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання";

дапоўніць артыкул пунктам 7 наступнага зместу:

"7. Дакументы, што змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі, могуць быць прадстаўлены ў выглядзе натарыяльна засведчаных копій.".

27. У артыкуле 33:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Форма заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі і парадак яе падпісання ўстанаўліваюцца спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання.";

у пункце 3 словы "і (або)" замяніць словам "альбо".

28. У артыкуле 34:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Арыгіналы дакументаў, што змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі, і дакументаў, што з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі, прадстаўленыя заяўнікамі, падлягаюць вяртанню, а дакументы, запатрабаваныя або вырабленыя арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі, за выраб якіх заяўнік заплаціў, — выдачы заяўніку. Копіі дакументаў, прадстаўленых заяўнікам, запатрабаваных або вырабленых арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі, падлягаюць захоўванню ў рэгістрацыйнай справе.";

у пункце 4 словы "рэспубліканскай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі" замяніць словамі "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання";

пункт 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"6. Пры прыёме дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама запатрабаваных або вырабленых арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі, рэгістратар неадкладна ўносіць у журнал рэгістрацыі заяў інфармацыю аб заяўніку, даце, часе паступлення і пераліку гэтых дакументаў.";

у пункце 9 слова "неадкладна" замяніць словамі "не пазней за рабочы дзень, які наступае за днём прыёму дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі.".

29. У артыкуле 35:

у пункце 2:

словы "і ўнясення платы за ажыццяўленне рэгістрацыйнага дзеяння," выключыць;

дапоўніць пункт часткай другой наступнага зместу:

"У выпадку ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння на падставе прадпісання аб дзяржаўнай рэгістрацыі цячэнне тэрмінаў, указаных у частцы першай гэтага пункта, пачынаецца з дня паступлення ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі прадпісання аб дзяржаўнай рэгістрацыі альбо, калі такое прадпісанне не змяшчае ўсіх неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі звестак, з дня паступлення апошняга дакумента, які змяшчае запытаныя рэгістратарам недастатковыя звесткі.";

пункт 4 дапоўніць пятым сказам наступнага зместу: "Паўторная падача заявы адной і той жа зацікаўленай асобай аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання здзелкі, права або абмежавання (абцяжарання) права, аб дзяржаўнай рэгістрацыі якіх просіць іншая зацікаўленая асоба, не прыпыняе ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў.";

у пункце 5 словы "у трохдзённы тэрмін" замяніць словамі "на працягу трох рабочых дзён".

30. У артыкуле 36:

у пункце 1:

падпункт 1.2 дапоўніць словамі ", за выключэннем дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення, пераходу правоў на нерухомую маёмасць у парадку атрымання ў спадчыну, што ажыццяўляецца на падставе дадзеных дакументаў адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй";

падпункт 1.5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.5. ёсць запіс аб рэгістрацыі арышту або абмежавання распараджэння нерухомай маёмасці, здзелка або правы ў дачыненні да якой заяўлены да дзяржаўнай рэгістрацыі, акрамя выпадкаў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Рэгістратар абавязаны на працягу трох рабочых дзён з даты прыняцця рашэння аб адмове ў ажыццяўленні рэгістрацыйнага дзеяння заказным пісьмом або пад роспіс пры асабістым звароце праінфармаваць заяўніка аб гэтым з указаннем матыву адмовы, а таксама парадку абскарджання адмовы.";

у пункце 3 словы "рашэння суда" замяніць словамі "судовай пастановы".

31. Артыкул 37 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 37. Ажыццяўленне рэгістрацыйнага дзеяння

1. Ажыццяўленне рэгістрацыйнага дзеяння адбываецца шляхам унясення адпаведнага запісу ў рэгістрацыйную кнігу.

2. Рэгістратар уносіць адпаведныя дакументы ў рэгістрацыйную справу, інфармацыю ў кадастравую карту, а таксама інфармацыю аб рэгістрацыйным дзеянні, якое ажыццяўляецца, і выдадзеных заяўніку дакументах у журнал рэгістрацыі заяў адначасова з ажыццяўленнем рэгістрацыйнага дзеяння.".

32. У артыкуле 38:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Засведчанне ажыццёўленай дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці, узнікнення, пераходу, спынення права, абмежавання (абцяжарання) права на нерухомую маёмасць ажыццяўляецца ва ўстаноўленым спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання парадку шляхам выдачы заяўніку пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

Засведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці, узнікнення, пераходу, спынення права, абмежавання (абцяжарання) права на нерухомую маёмасць, што праведзена на падставе абавязковага для выканання прадпісання, судовай пастановы, якія паступілі ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі з дзяржаўных органаў, надзеленых у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь такімі правамі, ажыццяўляецца шляхам накіравання зацікаўленым асобам паведамлення аб дзяржаўнай рэгістрацыі з наступнай выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.";

у пункце 2 словы "рэспубліканскай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі" замяніць словамі "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання".

33. У артыкуле 39, пункце 2 артыкула 40, пункце 4 артыкула 41 слова "прыняцця" замяніць словам "прыёму".

34. Дапоўніць Закон артыкулам 411 наступнага зместу:

"Артыкул 411. Рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да зямельных участкаў у сувязі з рэгістрацыяй утварэння, змянення і ліквідавання тэрыторый спецыяльнага рэжыму выкарыстання

Дзяржаўная рэгістрацыя ўзнікнення, пераходу, спынення абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на зямельныя ўчасткі ў сувязі з рэгістрацыяй утварэння, змянення і ліквідавання тэрыторый спецыяльнага рэжыму выкарыстання ажыццяўляецца рэгістратарамі тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі па ўказанні ўпаўнаважанай асобы рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання.".

35. Пункт 1 артыкула 43 пасля слова "альбо" дапоўніць словамі "у трохмесячны тэрмін".

36. У артыкуле 44:

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"дазвол у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння капітальнага будынка (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання, будаўніцтва якіх было ажыццёўлена самавольна;";

абзацы пяты — восьмы лічыць адпаведна абзацамі шостым — дзевятым.

37. У артыкуле 45:

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"дазвол у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай рэгістрацыі змянення капітальнага будынка (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання, надбудова, прыбудова, перабудова якіх былі ажыццёўлены самавольна;";

абзацы пяты — сёмы лічыць адпаведна абзацамі шостым — восьмым;

абзац шосты пасля слоў "(будынка, збудавання)," дапоўніць словамі "незавершанага закансерваванага капітальнага будынка,";

пасля абзаца сёмага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"заканчэнне будаўніцтва незавершанага закансерваванага капітальнага будынка і ўвод у эксплуатацыю раней закансерваванага аб'екта;";

абзац восьмы лічыць абзацам дзевятым.

38. У артыкуле 46:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"прыняцце ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўным органам, які ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне выкарыстання і аховы зямель, рашэння, якое прадугледжвае спыненне існавання зямельнага ўчастка;";

абзац трэці пасля слоў "(будынка, збудавання)," дапоўніць словамі "незавершанага закансерваванага капітальнага будынка,".

39. Абзац трэці артыкула 47 пасля слоў "устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі "(акт прыёмкі нерухомай маёмасці, заключэнне, іншы дакумент)", пасля слоў "нерухомай маёмасці" дапоўніць словамі ", а таксама калі пры стварэнні капітальнага будынка (будынка, збудавання), незавершанага закансерваванага капітальнага будынка, ізаляванага памяшкання будаўнічыя работы не ажыццяўляліся".

40. У артыкуле 49:

у назве артыкула і абзацы першым слова "утворанага" замяніць словам "пабудаванага";

дапоўніць артыкул абзацам чацвёртым наступнага зместу:

"тэхнічны пашпарт на капітальны будынак (будынак, збудаванне), ізаляванае памяшканне.".

41. Артыкул 50 дапоўніць абзацам пятым наступнага зместу:

"тэхнічны пашпарт на незавершаны закансерваваны капітальны будынак.".

42. У артыкуле 51:

назву артыкула і пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 51. Падзел нерухомай маёмасці. Асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці пры яе падзеле

1. Падзел нерухомай маёмасці ажыццяўляецца на падставе дагавора аб падзеле нерухомай маёмасці, якая з'яўляецца агульнай уласнасцю, на два або больш аб'екты нерухомай маёмасці, заключанага ва ўстаноўленым парадку паміж саўласнікамі і (або) асобамі, якім нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кіравання, на падставе рашэння аб падзеле нерухомай маёмасці на два або больш аб'екты нерухомай маёмасці, прынятай ва ўстаноўленым парадку яе ўласнікам або асобай, якой нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кіравання, або на падставе судовай пастановы. Дакументамі, што пацвярджаюць стварэнне, спыненне існавання нерухомай маёмасці ў выніку падзелу, з'яўляюцца адпаведныя дагавор, рашэнне або судовая пастанова.";

пункт 5 пасля слова "абмежаванні" дапоўніць словам "(абцяжаранні)";

дапоўніць артыкул пунктамі 6 і 7 наступнага зместу:

"6. Падзел капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), у якіх узнікла сумеснае домаўладанне, ажыццяўляецца паводле дагавора паміж усімі ўласнікамі ізаляваных памяшканняў, размешчаных у гэтых будынках (будынках, збудаваннях), або на падставе судовай пастановы.

7. Незавершаныя закансерваваныя капітальныя будынкі падзелу не падлягаюць.".

43. У артыкуле 52:

назву артыкула і пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 52. Вычляненне ізаляванага памяшкання з капітальнага будынка (будынка, збудавання). Асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці пры вычляненні ізаляванага памяшкання з капітальнага будынка (будынка, збудавання)

1. Вычляненне ізаляванага памяшкання з капітальнага будынка (будынка, збудавання) ажыццяўляецца на падставе рашэння ўласніка капітальнага будынка (будынка, збудавання), асобы, якой капітальны будынак (будынак, збудаванне) належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кіравання, прынятага ва ўстаноўленым парадку, на падставе дагавора паміж саўласнікамі і (або) асобамі, якім нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кіравання, заключанага ва ўстаноўленым парадку, або на падставе судовай пастановы. Дакументамі, якія пацвярджаюць стварэнне ізаляванага памяшкання ў выніку вычлянення яго з капітальнага будынка (будынка, збудавання), з'яўляюцца адпаведныя рашэнне, дагавор або судовая пастанова.";

пункт 2 дапоўніць часткамі другой і трэцяй наступнага зместу:

"Пры вычляненні ізаляванага памяшкання з капітальнага будынка (будынка, збудавання) будаўнічыя работы не ажыццяўляюцца.

Не дапускаецца вычляненне ізаляванага памяшкання з капітальнага будынка (будынка, збудавання), які складаецца з аднаго ізаляванага памяшкання.";

пункт 4 пасля слова "абмежаванні" дапоўніць словам "(абцяжаранні)".

44. У артыкуле 53:

назву артыкула і пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 53. Зліццё нерухомай маёмасці. Асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці пры зліцці

1. Зліццё нерухомай маёмасці ажыццяўляецца на падставе дагавора аб зліцці двух або больш аб'ектаў нерухомай маёмасці ў адзін аб'ект нерухомай маёмасці з утварэннем агульнай уласнасці, заключанага ва ўстаноўленым парадку паміж уласнікамі і (або) асобамі, якім нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кіравання, на падставе рашэння аб зліцці двух або больш аб'ектаў нерухомай маёмасці ў адзін аб'ект нерухомай маёмасці, прынятага ва ўстаноўленым парадку іх уласнікам або асобай, якой нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кіравання, або на падставе судовай пастановы. Дакументамі, якія пацвярджаюць стварэнне, спыненне існавання нерухомай маёмасці ў выніку зліцця, з'яўляюцца адпаведныя дагавор, рашэнне або судовая пастанова.";

пункт 2 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "У дачыненні да капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) магчымае таксама зліццё, калі ў выніку правядзення будаўнічых работ адбылося ўтварэнне адзінага капітальнага будынка (будынка, збудавання).";

пункт 6 пасля слова "абмежаванні" дапоўніць словам "(абцяжаранні)";

дапоўніць артыкул пунктамі 7 і 8 наступнага зместу:

"7. Зліццё капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), у якіх узнікла сумеснае домаўладанне, ажыццяўляецца паводле дагавора паміж усімі ўласнікамі ізаляваных памяшканняў, размешчаных у гэтых будынках (будынках, збудаваннях).

8. Незавершаныя закансерваваныя капітальныя будынкі зліццю не падлягаюць.".

45. У назве артыкула 54 словы "гібелі або знішчэння (зносу)" замяніць словамі "пры гібелі або знішчэнні (зносе)".

46. У артыкуле 55:

у абзацы чацвёртым слова "рашэння" замяніць словам "пастановы";

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

"копіі актаў судовага выканаўцы аб таргах, якія прайшлі (аб набыцці на таргах маёмасці), а таксама акты судовага выканаўцы аб перадачы маёмасці патрабавальніку;

пратаколы аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў) у дачыненні да нерухомай маёмасці, накіраванай у даход дзяржавы і рэалізаванай згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на публічных таргах (аўкцыёнах);";

абзацы пяты і шосты лічыць адпаведна абзацамі сёмым і восьмым.

47. У артыкуле 56 і падпункце 1.2 пункта 1 артыкула 57 словы "рашэнне суда" замяніць словамі "судовая пастанова".

48. У артыкуле 59 словы "права на памяшканне ў сумесным домаўладанні і непарыўна звязанае з ім права на агульную маёмасць сумеснага домаўладання" і "рэспубліканскай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі" замяніць адпаведна словамі "пераход права ўласнасці на капітальны будынак (будынак, збудаванне) і ўзнікненне, пераход, спыненне права, абмежаванні (абцяжаранні) права на зямельны ўчастак" і "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання".

49. У артыкуле 63:

пункт 1 пасля слоў "нерухомая маёмасць" дапоўніць словамі "судовым выканаўцам,";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Арышт, накладзены на нерухомую маёмасць, адмяняецца (здымаецца) на падставе рашэння органа (службовай асобы), які наклаў арышт, або судовай пастановы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

50. Дапоўніць Закон артыкулам 651 наступнага зместу:

"Артыкул 651. Асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі спынення тэрміновых правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць

1. Зарэгістраваныя права, абмежаванне (абцяжаранне) права на нерухомую маёмасць, якія маюць тэрмін дзеяння, спыняюцца ў момант заканчэння тэрміну іх дзеяння без ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі іх спынення, за выключэннем права арэнды капітальнага будынка (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання або права давернага кіравання нерухомай маёмасцю, дагаворы арэнды або давернага кіравання якой не прадугледжваюць магчымасці спынення гэтых дагавораў у сувязі з заканчэннем тэрміну іх дзеяння.

2. Права арэнды капітальнага будынка (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання або права давернага кіравання нерухомай маёмасцю, дагаворы арэнды або давернага кіравання якой не прадугледжваюць магчымасці спынення гэтых дагавораў у сувязі з заканчэннем тэрміну іх дзеяння, спыняюцца з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі іх спынення.".

51. У пункце 3 артыкула 66:

у першым сказе словы "права пераважнай" замяніць словамі "пераважнага права";

другі сказ выключыць.

52. Дапоўніць Закон артыкулам 661 наступнага зместу:

"Артыкул 661. Дзяржаўная рэгістрацыя здзелкі з некалькімі аб'ектамі нерухомай маёмасці

Калі прадметам здзелкі з'яўляюцца некалькі аб'ектаў нерухомай маёмасці, у дачыненні да такой здзелкі ажыццяўляецца адна дзяржаўная рэгістрацыя.".

53. У пункце 2 артыкула 67;

першы сказ дапоўніць словамі "альбо падпісаны іншай упаўнаважанай асобай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь";

другі сказ дапоўніць словамі ", а пры адсутнасці пячаткі — натарыяльна засведчаны альбо засведчаны рэгістратарам".

54. У пункце 4 артыкула 73 словы "капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) і памяшканняў, якія эксплуатуюцца) замяніць словамі "аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія эксплуатуюцца (выкарыстоўваюцца)".

Артыкул 2. Рэгістрацыйныя кнігі, журналы рэгістрацыі заяў, сфарміраваныя да ўступлення ў сілу гэтага Закона на папяровых носьбітах, падлягаюць здачы ў архіў у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

2 мая 2008 года, г. Мінск.

№ 335-З