Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абавязковага бясплатнага экзэмпляра дакументаў і бібліятэчнай справы

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 9 красавіка 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 16 красавіка 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 1995 года "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 12, ст. 121; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 1998 г., № 5, ст. 27; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1398) наступныя змяненні:

1. Артыкул 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 27. Абавязковая бясплатныя экзэмпляры перыядычных друкаваных выданняў

Абавязковыя бясплатныя экзэмпляры перыядычных друкаваных выданняў, у тым ліку вызваленых ад дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з артыкулам 12 гэтага Закона, адразу пасля друкавання рассылаюцца заснавальніку (сазаснавальнікам), рэгіструючаму органу, а таксама ва ўстанову "Нацыянальная кніжная палата Беларусі", дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", дзяржаўную ўстанову "Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь", дзяржаўную ўстанову "Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", іншыя арганізацыі згодна з пералікам, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Парадак рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў, пералік арганізацый, якія маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.".

2. У абзацы дзесятым артыкула 50 словы "прадстаўлення абавязковых экзэмпляраў" замяніць словамі "рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896; 2007 г., № 173, 2/1362) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другім словы ", культурна-асветніцкай і адукацыйнай" замяніць словамі "і культурнай";

у абзацы дванаццатым словы "бібліятэчных фондаў" замяніць словамі "інфармацыйных рэсурсаў".

2. У абзацы трэцім часткі першай артыкула 4 словы "бібліятэчных фондаў" замяніць словамі "інфармацыйных рэсурсаў".

3. Абзац пяты артыкула 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"правядзенне культурна-асветніцкай работы, накіраванай на садзейнічанне духоўнаму развіццю карыстальнікаў бібліятэк.".

4. У частцы першай артыкула 15:

з абзаца трэцяга словы ", пералік якіх вызначаецца і зацвярджаецца заснавальнікам па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь" выключыць;

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнікамі правілы карыстання бібліятэкай, распрацаваныя на аснове тыпавых правіл карыстання бібліятэкамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;".

5. У абзацы чацвёртым артыкула 16 словы "глабальных камп'ютэрных сетак" замяніць словамі "сусветных баз даных".

6. У артыкуле 19:

у частцы першай словы ", пераразмеркавання і ўзаемавыкарыстання" замяніць словамі "і пераразмеркавання дакументаў, узаемавыкарыстання інфармацыйных рэсурсаў";

у частцы другой:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў;";

з абзаца чацвёртага слова ", міждзяржаўнага" выключыць;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Парадак рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, віды дакументаў, якія адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, пералік бібліятэк, якія маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.";

частку трэцюю лічыць часткай чацвёртай.

7. У частцы пятай артыкула 20 словы "дакументаабмену паміж бібліятэкамі" замяніць словамі "унутрырэспубліканскага дакументаабмену".

8. Артыкул 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 23. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" з'яўляецца галоўнай універсальнай навуковай бібліятэкай, носьбітам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбніцай культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" не можа быць перапрафіляваная.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку са статутам, зацверджаным Урадам Рэспублікі Беларусь, а таксама з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" задавальняе універсальныя інфармацыйныя патрэбнасці грамадства і з'яўляецца:

рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам;

рэспубліканскім цэнтрам аўтаматызаванай інфармацыйна-бібліятэчнай сістэмы (АIБС);

рэспубліканскім галіновым цэнтрам інфармацыі па культуры і мастацтву;

нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў;

каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага значэння ў галіне бібліятэчнай справы;

навукова-даследчай установай па бібліятэказнаўству, бібліяграфазнаўству, кнігазнаўству;

міжгаліновым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь, дэпазітарыем матэрыялаў ААН і іншых міжнародных арганізацый.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" выконвае наступныя асноўныя функцыі:

фарміруе, зберагае, пастаянна захоўвае і прадастаўляе карыстальнікам бібліятэкі найбольш поўны збор айчынных дакументаў і беларусікі, навукова значных замежных дакументаў;

ажыццяўляе збор дакументаў у лічбавай форме, пры неабходнасці стварае копіі дакументаў у лічбавай форме з захаваннем правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

арганізуе доступ да нацыянальных і сусветных баз даных;

арганізуе бібліяграфічны ўлік публікацый аб Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў арганізацыі і вядзенні бібліяграфічнага ўліку нацыянальнага дакумента;

фарміруе абменныя бібліятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, міжнароднага дакументаабмену;

забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бібліятэк і інфармацыйных арганізацый па ўзаемавыкарыстанню інфармацыйных рэсурсаў, вядзенню нацыянальнага зводнага электроннага каталога;

ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк, накіраванае на ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій;

набывае ў першачарговым парадку бібліятэчныя зборы ў вядомых пісьменнікаў, дзеячаў культуры і навукі, іх наследнікаў (пры ўмове захавання гэтых збораў як унікальных калекцый), а таксама ў букіністычных кнігарнях і на аўкцыёнах;

ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства;

прадастаўляе дакументы, біблія-
графічную і іншую інфармацыю ў адпаведнасці з правам грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;

праводзіць культурна-асветніцкую работу, накіраваную на садзейнічанне духоўнаму развіццю карыстальнікаў бібліятэкі;

ажыццяўляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку і выпуск інфармацыйных (у тым ліку бібліяграфічных) і метадычных матэрыялаў, навуковых публікацый у галіне бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігазнаўства і сумежных навук;

удзельнічае ў фарміраванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных гэтым Законам.

Маёмасць дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь і належыць гэтай установе на праве аператыўнага кіравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якія паступаюць у самастойнае распараджэнне бібліятэкі і ўлічваюцца на асобным балансе.".

9. У частцы другой артыкула 24 слова "Навукова-метадычнымі" замяніць словам "Метадычнымі".

10. У частцы другой артыкула 26 слова "рэспублікі" замяніць словамі "Рэспублікі Беларусь".

11. У абзацы чацвёртым часткі другой артыкула 27 словы "інфармацыйных рэсурсаў" замяніць словамі "баз даных".

Артыкул 3. Дапоўніць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) артыкулам 22.14 наступнага зместу:

"Артыкул 22.14 Парушэнне ўстаноўленага парадку рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў

Парушэнне ўстаноўленага парадку рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, якія не адносяцца да перыядычных друкаваных выданняў, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.".

Артыкул 4. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 121, 2/1326; № 132, 2/1330; № 175, 2/1370; № 305, 2/1397, 2/1401; 2008 г., № 14, 2/1417) наступныя дапаўненні:

1. Частку 1 артыкула 3.2 пасля лічбаў "22.13," дапоўніць лічбамі "22.14,".

2. Пункт 54 часткі 1 артыкула 3.30 пасля лічбаў "22.7 — 22.9," дапоўніць лічбамі "22.14,".

Артыкул 5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем артыкулаў 3 і 4, якія ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

2 мая 2008 года, г. Мінск.

№ 337-З