Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб каштоўных металах і каштоўных камянях"
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 10 красавіка 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 16 красавіка 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2002 года "Аб каштоўных металах і каштоўных камянях" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 73, 2/859; 2005 г., № 10, 2/1101; 2007 г., № 173, 2/1362) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 8:

у абзацы трэцім словы "залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь пры пераходзе права ўласнасці на іх і вывазе іх за межы Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якія цягнуць пераход права ўласнасці на іх (за выключэннем рашэнняў, якія прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абзацамі пятым — восьмым артыкула 10 гэтага Закона)";

у абзацы чацвёртым:

словы "каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, а таксама" выключыць;

пасля слоў "не вернутых" дапоўніць абзац словамі "арганізацыямі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі,".

2. У абзацы трэцім артыкула 9:

пасля слоў "не вернутых" дапоўніць абзац словамі "арганізацыямі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі,";

словы "за выключэннем каштоўнасцяў залатога запасу" замяніць словамі "у частцы дзяржаўнага рэзервовага фонду, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду".

3. У артыкуле 10:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"фарміруе залаты запас Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе аператыўнае кіраванне ім, у тым ліку прымае рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў аперацыйнага фонду залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прымае рашэнні аб зняцці з уліку выкрадзеных (страчаных) каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь;";

пасля абзаца трэцяга дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

"прымае рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь (за выключэннем рашэнняў, прыняцце якіх згодна з абзацам трэцім артыкула 8 гэтага Закона адносіцца да кампетэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), у тым ліку рашэнні:

аб ажыццяўленні продажу каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь з адначасовым абавязковым заключэннем дагавора аб набыцці эквівалентнай колькасці каштоўных металаў на ўмовах іншага тэрміну выканання аперацыі, іншага месцазнаходжання каштоўных металаў або іншай іх якасці;

аб правядзенні аперацый па змяненні месцазнаходжання каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам іх продажу і адначасовага набыцця эквівалентнай колькасці каштоўных металаў на розных рынках;

аб выкарыстанні каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь у якасці задатку пры прыцягненні крэдытных рэсурсаў у замежнай валюце ад замежных банкаў;

аб прадастаўленні замежным банкам кароткатэрміновых пазык у каштоўных металах за кошт каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь;";

абзацы чацвёрты — дзесяты лічыць адпаведна абзацамі дзевятым — пятнаццатым.

4. Артыкул 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 15. Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь складае частку казны Рэспублікі Беларусь і прызначаны для забеспячэння фінансавых, вытворчых, навуковых, сацыяльна-культурных і іншых патрэбнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь складаецца з дзяржаўнага рэзервовага фонду, залатога запасу, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду.

Дзяржаўны рэзервовы фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якая фарміруецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з банкаўскіх зліткаў каштоўных металаў, што паступілі ў аператыўны фонд, у адпаведнасці з зацверджанымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прагнознымі памерамі Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, і якая прызначана для задавальнення экстранных патрэбнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Каштоўнасці дзяржаўнага рэзервовага фонду захоўваюцца ў Дзяржаўным сховішчы каштоўнасцяў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь або размяшчаюцца на рахунках у каштоўных металах, адкрытых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Залаты запас — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якая фарміруецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з банкаўскіх зліткаў каштоўных металаў, набытых на ўнутраным і міжнародным рынках, і якая прызначана для ажыццяўлення фінансавай і знешнеэканамічнай палітыкі дзяржавы, арганізацыі грашова-крэдытнага рэгулявання і іншых мэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Залаты запас уключае:

аперацыйны фонд — частка залатога запасу, прызначаная для забеспячэння ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па бягучых аперацыях з каштоўнымі металамі. Штогадовая доля гэтага фонду складае не больш за 25 працэнтаў у залатым эквіваленце ад памеру залатога запасу на
1 студзеня адпаведнага справаздачнага года:

фонд накаплення — частка залатога запасу, за выключэннем аперацыйнага фонду, прызначаная для падтрымання залатога запасу ва ўстаноўленых памерах.

Каштоўнасці залатога запасу захоўваюцца ў Цэнтральным сховішчы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь або размяшчаюцца на яго рахунках (у дэпазітах) у каштоўных металах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, у тым ліку ў банках Расійскай Федэрацыі.

Змяненне структуры залатога запасу ажыццяўляецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь шляхам набыцця каштоўных металаў або правядзення аперацый набыцця каштоўных металаў у аперацыйны фонд і продажу каштоўнасцяў з яго (пры ўмове захавання залатога эквіваленту залатога запасу на момант ажыццяўлення аперацыі).

Аператыўны фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якая фарміруецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з банкаўскіх і мерных зліткаў каштоўных металаў, прадукцыі (вырабаў) з каштоўных металаў, пастаўленых у лік выканання дзяржаўнага заказу, набытых гэтым Міністэрствам на ўнутраным і міжнародным рынках, а таксама з банкаўскіх і мерных зліткаў каштоўных металаў, прадукцыі (вырабаў) з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць на падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, каштоўных камянёў, прыдатных для вырабу ювелірных вырабаў, і прыраўнаваных да каштоўных камянёў унікальных прыродных бурштынавых утварэнняў і прызначаная для забеспячэння фінансавых, вытворчых, навуковых і сацыяльна-культурных патрэбнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Каштоўнасці аператыўнага фонду захоўваюцца ў Дзяржаўным сховішчы каштоўнасцяў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь або размяшчаюцца на рахунках у каштоўных металах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Фонд перапрацоўкі — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якая фарміруецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з прадукцыі (вырабаў), лому і адходаў, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні, здадзеных у Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якія падлягаюць перапрацоўцы, у тым ліку ў лік выканання дзяржаўнага заказу, і (або) якія перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць.

Культурна-гістарычны фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, якая фарміруецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з каштоўных камянёў, самародкаў каштоўных металаў, ювелірных і іншых вырабаў, вырабленых з прымяненнем каштоўных металаў і каштоўных камянёў, якія маюць гістарычную, мастацкую, навуковую або іншую каштоўнасць і з'яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. Парадак залічэння каштоўнасцяў у гэты фонд вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Фарміраванне дзяржаўнага рэзервовага фонду, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Фарміраванне залатога запасу ажыццяўляецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь за кошт уласных сродкаў (у тым ліку даходаў, атрыманых ад кіравання залатым запасам), замежнай валюты, сродкаў рублёвай эмісіі і іншых крыніц, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні аб выкарыстанні каштоўнасцяў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь прымаюцца:

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь — аб выкарыстанні каштоўнасцяў дзяржаўнага рэзервовага фонду, фонду накаплення залатога запасу, якія цягнуць пераход права ўласнасці на іх (за выключэннем рашэнняў, якія прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абзацамі пятым — восьмым артыкула 10 гэтага Закона);

Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь — аб выкарыстанні каштоўнасцяў аперацыйнага фонду і фонду накаплення залатога запасу (за выключэннем рашэнняў, прыняцце якіх згодна з абзацам трэцім артыкула 8 гэтага Закона адносіцца да кампетэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);

Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь — аб выкарыстанні каштоўнасцяў аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

2 мая 2008 года, г. Мінск.

№ 336 — З