Закон Рэспублікі Беларусь

Аб іпатэцы

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 мая 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 чэрвеня 2008 года

Глава 1

Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Паняцце іпатэкі і падставы яе ўзнікнення

1. Iпатэка — заклад нерухомай маёмасці (зямельных участкаў, капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і інш.) і іншай маёмасці, які прыроўнены заканадаўчымі актамі да нерухомых рэчаў.

2. У выніку іпатэкі крэдытор па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай (закладатрымальнік), мае права ў выпадку невыканання даўжніком гэтага абавязацельства атрымаць задавальненне з кошту перададзенай у іпатэку маёмасці пераважна перад іншымі крэдыторамі асобы, якой належыць гэта маёмасць (заклададавальнік), за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

3. Iпатэка можа ўзнікаць з дагавора (іпатэка ў выніку дагавора) або на падставе заканадаўчага акта пры наступленні ўказаных у ім акалічнасцяў, калі ў заканадаўчым акце прадугледжана, якая маёмасць і для забеспячэння якога абавязацельства прызнаецца, што знаходзіцца ў іпатэцы (іпатэка ў выніку заканадаўства).

4. Правілы, устаноўленыя гэтым Законам для іпатэкі ў выніку дагавора, прымяняюцца да іпатэкі ў выніку заканадаўства, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб іпатэцы

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб іпатэцы засноўваецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства.

2. Правілы іпатэкі шматгадовых насаджэнняў, паветраных і марскіх суднаў, суднаў унутранага плавання, суднаў плавання "рака — мора", касмічных аб'ектаў устанаўліваюцца заканадаўчымі актамі.

Артыкул 3. Абавязацельствы, якія забяспечваюцца іпатэкай

Iпатэкай могуць быць забяспечаны абавязацельствы па крэдытных дагаворах, дагаворах займу, куплі-продажу, арэнды, падраду і іншых дагаворах, а таксама з прычынення шкоды, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Артыкул 4. Патрабаванні, якія забяспечваюцца іпатэкай

Iпатэкай забяспечваюцца патрабаванні ў тым памеры, які гэтыя патрабаванні маюць да моманту задавальнення, уключаючы памер асноўнага абавязацельства, а таксама, калі іншае не прадугледжана дагаворам, працэнты, няўстойку, патрабаванне аб вяртанні страт, прычыненых пратэрміноўкай выканання.

Артыкул 5. Забеспячэнне іпатэкай дадатковых расходаў закладатрымальніка

1. У выпадку, калі закладатрымальнік у адпаведнасці з умовамі дагавора аб іпатэцы або з-за неабходнасці нясе расходы па выплаце запазычанасці заклададавальніка па плацяжах у бюджэт і (або) іншых абавязковых плацяжах, звязаных з маёмасцю, што з'яўляюцца прадметам іпатэкі, вяртанне закладатрымальніку гэтых неабходных расходаў заклададавальнікам забяспечваецца іпатэкай гэтай маёмасці.

2. Iпатэкай забяспечваюцца расходы закладатрымальніка на ўтрыманне і (або) ахову маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у выпадках, прадугледжаных дагаворам аб іпатэцы.

3. Калі іншае не прадугледжана дагаворам, іпатэка забяспечвае таксама расходы па абарачэнні спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, уключаючы расходы на рэалізацыю гэтай маёмасці пры абарачэнні на яе спагнання.

Артыкул 6. Прадмет іпатэкі

1. Прадметам іпатэкі могуць быць нерухомая маёмасць і іншая маёмасць, прыроўненая заканадаўчымі актамі да нерухомых рэчаў, у тым ліку якая паступіць заклададавальніку ў будучым і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам (далей — маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі).

2. Калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы, маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, лічыцца закладзенай разам з прыладамі як адзінае цэлае.

Пры іпатэцы прадпрыемства як маёмаснага комплексу права закладу распаўсюджваецца на ўсю маёмасць, якая ўваходзіць у склад маёмаснага комплексу, уключаючы права патрабавання і выключныя правы, у тым ліку набытыя ў перыяд іпатэкі, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі або дагавора аб іпатэцы.

3. На атрыманне ў выніку выкарыстання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, плады, прадукцыю і даходы права закладу распаўсюджваецца ў выпадках, прадугледжаных дагаворам аб іпатэцы.

4. Маёмасць не можа быць прадметам іпатэкі, калі на яе ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам не можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах.

Частка маёмасці, падзел якой у натуры немагчымы без змянення яго назначэння (непадзельная рэч), не можа быць самастойным прадметам іпатэкі.

5. Iпатэка зямельных участкаў, іншай маёмасці дапускаецца толькі пастолькі, паколькі іх абарот дапускаецца заканадаўчымі актамі.

Участкі нетраў, водныя аб'екты, лясы не могуць быць прадметам іпатэкі.

6. Маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, не перадаецца закладатрымальніку.

Артыкул 7. Заклададавальнік

1. Права перадаваць у іпатэку маёмасць, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, належыць яго ўласніку, а калі маёмасць перададзена ў гаспадарчае распараджэнне, — асобе, якой маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння. У выпадках, прадугледжаных гэтым пунктам, пунктам 1 артыкула 9 і пунктам 4 артыкула 52 гэтага Закона і іншымі актамі заканадаўства, перадача маёмасці ў іпатэку магчыма толькі пасля атрымання згоды або дазволу вызначаных у іх асобаў або дзяржаўных органаў. Асоба, якой маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння, мае права перадаць яе ў іпатэку толькі са згоды ўласніка.

Права перадаваць у іпатэку маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, належыць уласнасці, а калі маёмасць перададзена ў гаспадарчае распараджэнне, — асобе, за якой гэта маёмасць замацавана на праве гаспадарчага распараджэння.

Перадача маёмасці ў іпатэку асобай, за якой гэта маёмасць замацавана на праве аператыўнага кіравання або бязвыплатнага карыстання, не дапускаецца.

Выпадкі і парадак перадачы ў іпатэку маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, — мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

2. Заклададавальнікам па дагаворы аб іпатэцы могуць быць як сам даўжнік па асноўным абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, так і асоба, якая не ўдзельнічае ў гэтым абавязацельстве (трэцяя асоба). Пры гэтым патрабаванне крэдытора па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, да заклададавальніка — трэцяй асобе абмяжоўваецца маёмасцю, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі іншае не ўстаноўлена пагадненнем бакоў або заканадаўствам.

3. Пры правапераемнасці, у тым ліку ў парадку спадчыннасці, маёмасці, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, іпатэка захоўваецца. Пераход правоў і абавязкаў да правапераемнікаў (спадчыннікаў) такой маёмасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 артыкула 26 гэтага Закона.

Артыкул 8. Закладатрымальнік

1. Крэдытор па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, з'яўляецца закладатрымальнікам па дагаворы аб іпатэцы, што забяспечвае выкананне гэтага абавязацельства.

2. Закладатрымальнікамі па дагаворы аб іпатэцы зямельных участкаў могуць быць банкі, пералік якіх вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. Iпатэка маёмасці, якая знаходзіцца ў агульнай уласнасці

1. Маёмасць, якая знаходзіцца ў сумеснай уласнасці, можа быць перададзена ў іпатэку пры наяўнасці пісьмовай згоды на гэта ўсіх уласнікаў.

2. Удзельнік долевай уласнасці можа закласці сваю долю ў праве агульнай уласнасці без згоды іншых уласнікаў.

3. Пры перадачы ў іпатэку кватэры ў шматкватэрным жылым доме адначасова ў іпатэку пераходзіць і доля заклададавальніка ў праве агульнай уласнасці на агульную маёмасць жылога дома.

4. У выпадку абарачэння спагнання па патрабаванні закладатрымальніка на долю ў праве агульнай уласнасці пры яе продажы прымяняюцца правілы артыкулаў 253 і 258 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 10. Вызначэнне кошту маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, пры заключэнні дагавора аб іпатэцы

1. Пры заключэнні дагавора аб іпатэцы кошт маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, вызначаецца пагадненнем бакоў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі. Пры гэтым кошт зямельнага ўчастка, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, не можа быць ніжэйшым за кадастравы кошт гэтага зямельнага ўчастка, а кошт размешчаных на зямельным участку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) або незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў, што з'яўляюцца прадметам іпатэкі, не можа быць ніжэйшым за іх кошт, вызначаны рынкавым метадам.

Калі адзін з бакоў пры заключэнні дагавора аб іпатэцы патрабуе правядзення незалежнай ацэнкі, такая ацэнка абавязковая для бакоў. Пры гэтым выканаўца ацэнкі выбіраецца па ўзаемнай згодзе бакоў.

2. У выпадках, устаноўленых заканадаўствам, праводзіцца абавязковая ацэнка маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі.

3. Умовы і парадак ацэнкі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, вызначаецца заканадаўствам.

Глава 2

Дагавор аб іпатэцы.
Узнікненне і спыненне іпатэкі

Артыкул 11. Форма і парадак заключэння дагавора аб іпатэцы і іншых дагавораў, якія ўтрымліваюць абавязацельствы, што забяспечваюцца іпатэкай

1. Дагавор аб іпатэцы павінен быць заключаны ў пісьмовай форме.

Дагавор аб іпатэцы ў забеспячэнне абавязацельстваў па дагаворы, які павінен быць натарыяльна пацверджаны, падлягае натарыяльнаму засведчанню.

Калі заклададавальнікам зямельнага ўчастка з'яўляецца грамадзянін Рэспублікі Беларусь, то дагавор аб іпатэцы павінен быць засведчаны натарыяльна або рэгістратарам тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю (далей — рэгістратар) па месцы знаходжання зямельнага ўчастка.

2. Дагавор аб іпатэцы лічыцца заключаным з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі, за выключэннем выпадку іпатэкі маёмасці, якая паступіць заклададавальніку ў будучыні і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам. Дагавор аб іпатэцы маёмасці, якая паступіць заклададавальніку ў будучыні і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам, лічыцца заключаным з моманту надання дагавору аб іпатэцы пісьмовай формы.

3. Пры ўключэнні пагаднення аб іпатэцы ў іншы дагавор, які ўтрымлівае абавязацельства, што забяспечваецца іпатэкай, у дачыненні да формы, зместу і дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага дагавора павінны быць выкананы патрабаванні, устаноўленыя для дагавора аб іпатэцы.

4. Невыкананне формы дагавора аб іпатэцы і (або) патрабаванняў аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі цягне за сабой несапраўднасць дагавора аб іпатэцы.

Артыкул 12. Змест дагавора аб іпатэцы

1. У дагаворы аб іпатэцы павінны быць указаны маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, яе назва, месца знаходжання і дастатковае для ідэнтыфікацыі гэтай маёмасці апісанне, кошт, а таксама сутнасць, памер і тэрмін выканання абавязацельства, якое забяспечваецца іпатэкай.

2. У дагаворы аб іпатэцы павінны быць указаны права, на падставе якога маёмасць, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, належыць заклададавальніку, і назва арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, заклададавальніка, што ажыццявіў рэгістрацыю гэтага права. Звесткі, прадугледжаныя гэтым пунктам, не ўказваюцца ў дагаворы аб іпатэцы маёмасці, якая паступіць заклададавальніку ў будучым і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам.

3. Сутнасць абавязацельства, што забяспечваецца іпатэкай, павінна быць указана ў дагаворы аб іпатэцы з указаннем падставы ўзнікнення абавязацельства. У выпадках, калі гэта абавязацельства заснавана на якім-небудзь дагаворы, павінны быць указаны бакі гэтага дагавора, дата і месца яго заключэння. Калі памер абавязацельства, што забяспечваецца іпатэкай падлягае вызначэнню ў будучыні, у дагаворы аб іпатэцы павінны быць указаны парадак і іншыя неабходныя ўмовы яго вызначэння.

4. У дагаворы аб іпатэцы павінна быць указана, што правы заклада-
трымальніка, калі гэта не супярэчыць заканадаўчым актам, сведчацца закладной, калі аб гэтым дасягнута пагадненне паміж заклададавальнікам, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніком па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і закладатрымальнікам.

Калі правы закладатрымальніка сведчацца бездакументарнай закладной, то ў дагаворы аб іпатэцы ўказваюцца рэквізіты рахунку "дэпо" закладатрымальніка.

У дагаворы аб іпатэцы таксама павінны быць указаны ўсе ўмовы, адносна якіх па заяве аднаго з бакоў павінна быць дасягнута пагадненне.

Артыкул 13. Узнікненне іпатэкі

1. Iпатэка ў выніку дагавора ўзнікае з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі іпатэкі.

2. Iпатэка ў выніку заканадаўства ўзнікае з моманту з'яўлення абставінаў, з якімі заканадаўчы акт звязвае ўзнікненне іпатэкі, і падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі.

3. Маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, лічыцца абцяжаранай іпатэкай з моманту ўзнікнення іпатэкі.

Артыкул 14. Папярэджанне закладатрымальніка аб правах трэціх асобаў на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

Пры заключэнні дагавора аб іпатэцы, за выключэннем выпадку заключэння дагавора аб іпатэцы маёмасці, якая паступіць заклададавальніку ў будучыні і якая на момант заключэння такога дагавора не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам, заклададавальнік абавязаны ў пісьмовай форме папярэдзіць закладатрымальніка аб усіх вядомых яму к моманту дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора аб іпатэцы правах трэціх асобаў на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі (папярэдніх іпатэках; правах пажыццёвага карыстання, арэнды; сервітутах і іншых правах на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі). Невыкананне гэтых абавязкаў дае закладатрымальніку права патрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, або змянення ўмоў дагавора аб іпатэцы.

Артыкул 15. Спыненне іпатэкі

1. Iпатэка ў выніку дагавора спыняецца ў выпадку спынення абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, а таксама па падставах, прадугледжаных Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь для спынення абавязацельстваў, у тым ліку:

у выпадку правамернай прымусовай канфіскацыі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у заклададавальніка, калі заклададавальніку не прадастаўляецца іншая маёмасць, але прадастаўляецца адпаведная кампенсацыя;

у выпадку іншай правамернай прымусовай канфіскацыі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у заклададавальніка;

у выпадку страты (гібелі) або пашкоджання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі заклададавальнік не скарыстаецца правам аднавіць або замяніць страчаную (загінулую) або пашкоджаную маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, на працягу трох месяцаў з моманту страты (гібелі) ці пашкоджання гэтай маёмасці, калі большы тэрмін не ўстаноўлены пагадненнем паміж заклададавальнікам і закладатрымальнікам;

у выпадку продажу з публічных таргоў (таргоў) маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, а таксама ў выпадку, калі закладатрымальнік не скарыстаецца правам набыць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, на працягу аднаго месяца з дня аб'яўлення паўторных публічных таргоў (таргоў), якія не адбыліся, за выключэннем маёмасці, указанай у частцы трэцяй пункта 4 артыкула 41 гэтага Закона;

па патрабаванні заклададавальніка пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 324 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

пры пераводзе на іншую асобу доўгу па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, калі заклададавальнік не даў крэдытору згоды адказваць за новага даўжніка.

2. Iпатэка ў выніку заканадаўства спыняецца па падставах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, а таксама па падставах, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

3. Наступныя іпатэкі спыняюцца таксама ў выпадку, калі пры спыненні папярэдняй іпатэкі ў кошт задавальнення патрабаванняў папярэдніх закладатрымальнікаў выкарыстаны ўвесь без астатку кошт маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі.

4. Спыненне іпатэкі рэгіструецца ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

5. Пры спыненні іпатэкі па падставах, не звязаных са спыненнем абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, або задавальненнем патрабаванняў закладатрымальніка з кошту перададзенай у іпатэку маёмасці, закладатрымальнік мае права патрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, у парадку, вызначаным дагаворам аб іпатэцы, з улікам асаблівасцяў, устаноўленых гэтым Законам.

Глава 3

Закладная

Артыкул 16. Асноўныя палажэнні аб закладной. Форма закладной. Уладальнік закладной

1. Правы закладатрымальніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і па дагаворы аб іпатэцы могуць быць па пагадненні паміж заклададавальнікам, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніком па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і закладатрымальнікам засведчаны закладной, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

2. Першапачатковы закладатрымальнік па дагаворы аб іпатэцы, правы па якім засведчаны закладной, з'яўляецца адначасова ўладальнікам закладной.

Уладальнікам закладной можа быць таксама асоба, якая набыла правы па закладной на падставе:

перадачы (уступкі) правоў па закладной у адпаведнасці з артыкулам 35 гэтага Закона;

пераварочванне спагнання за закладзеную закладную;

правапераемства, у тым ліку ў парадку атрымання ў спадчыну;

рашэння суда аб прызнанні правоў па закладной.

Уладальнік закладной, які набыў правы па закладной па адной з падстаў, прадугледжаных часткай другой гэтага пункта, абавязаны зарэгістраваць пераход правоў па закладной у парадку, устаноўленым артыкулам 18 гэтага Закона.

3. Закладная з'яўляецца імянной каштоўнай паперай, якая сведчыць наступныя правы:

права ўладальніка закладной на атрыманне выканання па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, без прадастаўлення іншых доказаў існавання гэтага абавязацельства;

права закладатрымальніка па іпатэцы, якая забяспечвае выкананне абавязацельства.

4. Абавязанымі па закладной асобамі з'яўляюцца заклададавальнік, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай.

5. Па пагадненні бакоў закладная можа быць складзена ў дакументарнай (дакументарная закладная) або бездакументарнай (бездакументарная закладная) форме.

Прыкладная форма (бланк) дакументарнай закладной, а таксама парадак яе складання ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам і іншым заканадаўствам.

Бездакументарная закладная павінна ўтрымліваць рэквізіты, прадугледжаныя часткамі першай і трэцяй пункта 1 артыкула 17 гэтага Закона. Парадак складання і перадачы бездакументарнай закладной на цэнтралізаванае захоўванне ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь, а таксама парадак уліку правоў па бездакументарнай закладной у дэпазітарнай сістэме ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам і іншым заканадаўствам.

6. Дакументарная закладная складаецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, падпісваецца заклададавальнікам, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніком па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і перадаецца першапачатковаму закладатрымальніку арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй пасля дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора аб іпатэцы, іпатэкі і дзяржаўнай рэгістрацыі дакументарнай закладной, якая выдаецца ў адпаведнасці з дагаворам аб іпатэцы.

У выпадку іпатэкі маёмасці, якая паступіць заклададавальніку ў будучыні і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам, дакументарная закладная складаецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, падпісваецца заклададавальнікам, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніком па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і перадаецца першапачатковаму закладатрымальніку арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй пасля дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння гэтай маёмасці, узнікнення правоў уласнасці на яе, іпатэкі і дзяржаўнай рэгістрацыі дакументарнай закладной.

7. Бездакументарная закладная складаецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у прысутнасці заклададавальніка, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора аб іпатэцы, іпатэкі і дзяржаўнай рэгістрацыі бездакументарнай закладной, перадаецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь для прыняцця бездакументарнай закладной на цэнтралізаванае захоўванне і забеспячэнне ўліку правоў па бездакументарнай закладной першапачатковага закладатрымальніка ў дэпазітарнай сістэме.

У выпадку іпатэкі маёмасці, якая паступіць закладатрымальніку ў будучыні і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам, бездакументарная закладная складаецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у прысутнасці заклададавальніка, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніка па абавязацельству, забяспечаным іпатэкай, і перадаецца ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь для прыняцця на цэнтралізаванае захоўванне і забеспячэнне ўліку правоў па бездакументарнай закладной першапачатковага залогатрымальніка ў дэпазітарнай сістэме. Перадача бездакументарнай закладной у цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння гэтай маёмасці, узнікнення правоў уласнасці на яе, іпатэкі і дзяржаўнай рэгістрацыі бездакументарнай закладной.

8. Перадача (уступка) правоў па закладной і заклад закладной ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым адпаведна артыкуламі 35 і 36 гэтага Закона.

9. Закладная падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў спецыяльным рэгістры ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

10. У выпадку частковага выканання абавязацельстваў, забяспечанага іпатэкай, абавязаныя па закладной асобы і закладатрымальнік абавязаны да перадачы (уступкі) уладальнікам закладной правоў па ёй трэцяй асобе заключыць пагадненне ў пісьмовай форме, якое прадугледжвае змяненне ўмоў закладной у частцы абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, і прадставіць яго ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. На падставе заключанага пагаднення не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём яго прадстаўлення ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй:

на дакументарнай закладной арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй робіцца адпаведная адзнака аб частковым выкананні абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, у пацвярджэнне чаго ставіцца подпіс закладатрымальніка;

пры наяўнасці бездакументарнай закладной арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй перадае ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыю аб частковым выкананні абавязацельства, забяспечанага іпатэкай. Не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём атрымання такой інфармацыі, цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь накіроўвае інфармацыю ў дэпазітарый, у якім улічваецца бездакументарная закладная, для фіксацыі частковага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай.

Пры парушэнні абавязку, прадугледжанага часткай першай гэтага пункта, заклададавальнік, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і закладатрымальнік адказваюць за шкоду, нанесеную любой трэцяй асобе, у поўным аб'ёме салідарна.

11. Закладная анулюецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у прысутнасці абавязаных па ёй асобаў:

пасля спынення іпатэкі — па заяве заклададавальніка, а пры наяўнасці дакументарнай закладной — таксама пры яе прад'яўленні;

пры пашкоджанні дакументарнай закладной — па заяве ўладальніка дакументарнай закладной пры яе прад'яўленні;

па рашэнні суда.

Пашкоджаная дакументарная закладная — дакументарная закладная, якая атрымала пад уздзеяннем знешніх фактараў механічныя пашкоджанні (разрывы, надрывы, страта часткі закладной і да т.п.), хімічныя пашкоджанні (разбурэнне паперы, змяненне колеру, іншых сродкаў аховы і да т.п.), тэрмічныя пашкоджанні (выгаранне, абгаранне і да т.п.) ці іншыя пашкоджанні, але якая захавала пры гэтым нумар дакументарнай закладной, які дазваляе яе ідэнтыфікаваць.

Уладальнік пашкоджанай дакументарнай закладной прад'яўляе яе ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Пры гэтым ён падае заяву аб унясенні змяненняў у даныя спецыяльнага рэгістра ў сувязі з ануляваннем пашкоджанай дакументарнай закладной і перадачы новай дакументарнай закладной яе ўладальніку. Узамен ануляванай пашкоджанай дакументарнай закладной арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй складаецца новая дакументарная закладная, падпісваецца заклададавальнікам, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніком па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і перадаецца ўладальніку пашкоджанай дакументарнай закладной арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй пасля ўнясення змяненняў у даныя спецыяльнага рэгістра.

12. Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, якая ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю дакументарнай закладной, анулюе дакументарную закладную шляхам прастаўлення на яе правым баку штампа, у якім утрымліваецца слова "анулявана". Ануляванне шляхам фізічнага знішчэння дакументарнай закладной не дапускаецца. Ануляваная дакументарная закладная захоўваецца ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй да рэгістрацыі ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 15 гэтага Закона спынення іпатэкі.

13. Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём анулявання бездакументарнай закладной, перадае ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыю аб яе ануляванні. Не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём атрымання дадзенай інфармацыі, ануляваная бездакументарная закладная здымаецца з цэнтралізаванага захоўвання ў цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь і спісваецца з рахунку "дэпо" ўладальніка бездакументарнай закладной.

Артыкул 17. Змест закладной

1. Закладная павінна ўтрымліваць:

слова "закладная", уключанае ў назву дакумента;

нумар закладной;

імя, асабісты або іншы ідэнтыфікацыйны нумар заклададавальніка — фізічнай асобы і ўказанне яе месца жыхарства ці месца знаходжання, або назву заклададавальніка, яго ўліковы нумар плацельшчыка і ўказанне месца яго знаходжання, калі заклададавальнік — юрыдычная асоба, або імя, асабісты ці іншы ідэнтыфікацыйны нумар заклададавальніка і ўказанне яго месца жыхарства, уліковы нумар плацельшчыка, калі заклададавальнік — індывідуальны прадпрымальнік;

імя, асабісты ці іншы ідэнтыфікацыйны нумар закладатрымальніка — фізічнай асобы і ўказанне яго месца жыхарства ці места знаходжання, або назву закладатрымальніка, яго ўліковы нумар плацельшчыка і ўказанне месца знаходжання, калі закладатрымальнік — юрыдычная асоба, або імя, асабісты ці іншы ідэнтыфікацыйны нумар закладатрымальніка і ўказанне яго месца жыхарства, уліковы нумар плацельшчыка, калі закладатрымальнік — індывідуальны прадпрымальнік;

назву дагавора або іншага абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, з указаннем даты і месца заключэння такога дагавора або падставы ўзнікнення абавязацельства, забяспечанага іпатэкай;

імя і ўказанне месца жыхарства або месца знаходжання даўжніка — фізічнай асобы, або назву і ўказанне месца знаходжання даўжніка — юрыдычнай асобы, або імя і ўказанне месца жыхарства даўжніка — індывідуальнага прадпрымальніка, калі даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, не з'яўляецца заклададавальнікам;

памер абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, памер працэнтаў, калі яны падлягаюць аплаце па гэтым абавязацельстве, або ўмовы, якія дазваляюць у любы момант вызначыць памер усіх патрабаванняў па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай;

тэрмін выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, а калі выкананне абавязацельства прадугледжана па частках, — тэрміны адпаведных плацяжоў і памер кожнага з іх або ўмовы, якія дазваляюць вызначыць памеры плацяжоў;

назву, дастатковую для ідэнтыфікацыі апісанне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, і ўказанне месца знаходжання гэтай маёмасці;

кошт маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, вызначаную ў адпаведнасці з артыкулам 10 гэтага Закона;

права, на падставе якога маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, належыць заклададавальніку, і назву арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, якая ажыццявіла рэгістрацыю гэтага права, з указаннем нумара, даты выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі і месца дзяржаўнай рэгістрацыі;

указанне на тое, што маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, абцяжарана або не абцяжарана ніякімі з падлягаючых дзяржаўнай рэгістрацыі правамі трэціх асобаў на момант дзяржаўнай рэгістрацыі іпатэкі;

подпіс заклададавальніка, а калі ён з'яўляецца трэцяй асобай, — таксама і даўжніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, у выпадку, калі закладная складаецца ў дакументарнай форме;

звесткі аб даце і месцы дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора аб іпатэцы, за выключэннем выпадкаў, калі прадметам іпатэкі з'яўляецца маёмасць, якая паступіць заклададавальніку ў будучыні і якая на момант заключэння дагавора аб іпатэцы не лічыцца створанай у адпаведнасці з заканадаўствам, і закладной, а таксама аб даце перадачы дакументарнай закладной закладатрымальніку і перадачы ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь для цэнтралізаванага захоўвання і забеспячэння ўліку правоў па бездакументарнай закладной першапачатковага закладатрымальніка бездакументарнай закладной.

Пры адсутнасці звестак, прадугледжаных часткай першай гэтага пункта, дакумент не можа быць зарэгістраваны ў спецыяльным рэгістры ў якасці закладной.

Акрамя звестак, прадугледжаных часткай першай гэтага пункта, закладная можа ўтрымліваць іншыя звесткі.

2. У выпадку неадпаведнасці зместу закладной дагавору аб іпатэцы ці дагавору, які ўтрымлівае абавязацельства, забяспечанае іпатэкай, калі такая неадпаведнасць узнікла ў выніку перадачы (уступкі) правоў па закладной, верным лічыцца змест закладной. Уладальнік закладной мае права патрабаваць выканання абавязацельства па закладной у адпаведнасці з яе зместам, за выключэннем выпадкаў, калі неадпаведнасць зместу закладной дагавору аб іпатэцы ці дагавору, які ўтрымлівае абавязацельства, забяспечанае іпатэкай, выклікана памылкамі, дапушчанымі па віне самога ўладальніка закладной.

Уладальнік закладной мае права патрабаваць ад заклададавальніка ўстаранення неадпаведнасці дагавора аб іпатэцы зместу закладной, а ад даўжніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, — устаранення неадпаведнасці гэтага абавязацельства зместу закладной.

3. Памылкі, дапушчаныя пры складанні закладной, выпраўляюцца рэгістратарам.

Памылка, выпраўленне якой можа пацягнуць за сабой узнікненне, пераход ці спыненне правоў, абмежаванняў (абцяжарванняў) правоў на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, ці нанясення шкоды зацікаўленым асобам (памылка нетэхнічнага характару), выпраўляецца па сумеснай заяве ўладальніка закладной і абавязаных па закладной асобаў ці па рашэнні суда ў прысутнасці ўладальніка закладной і абавязаных па закладной асобаў.

Памылка, выпраўленне якой не можа пацягнуць за сабой узнікненне, пераход ці спыненне правоў, абмежаванняў (абцяжарванняў) правоў на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, ці нанясенне шкоды зацікаўленым асобам (тэхнічная памылка), выпраўляецца па заяве ўладальніка закладной, абавязаных па закладной асобаў, іншых зацікаўленых асобаў ці органаў або па ініцыятыве рэгістратара ў прысутнасці ўладальніка закладной і абавязаных па закладной асобаў.

За шкоду, нанесеную памылкай нетэхнічнага характару, указанай у частцы другой гэтага пункта, нясуць адказнасць даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, заклададавальнік, уладальнік закладной, а таксама арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па віне якіх дапушчана гэта памылка.

Артыкул 18. Дзяржаўная рэгістрацыя пераходу правоў па закладной

1. Пераход правоў па закладной падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Аб пераходзе правоў па дакументарнай закладной на гэтай закладной арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй робіцца адпаведная адзнака.

Пераход правоў па закладной магчымы пры:

перадачы (уступцы) правоў па закладной;

абарачэнне спагнання на закладзеную закладную;

правапераемнасці;

наяўнасці рашэння суда аб прызнанні правоў па закладной за заяўнікам.

На працягу дзесяці працоўных дзён пасля дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу правоў па закладной уладальнік закладной абавязаны праінфармаваць у пісьмовай форме з прыкладаннем выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі, выдадзенай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, даўжніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, аб сваім зарэгістраваным праве.

2. Даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, які атрымаў ад уладальніка закладной пісьмовае паведамленне аб дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу да яго правоў па закладной, абавязаны ажыццяўляць плацяжы па ўказаным абавязацельстве, не патрабуючы кожны раз прад'яўлення яму закладной. Такі абавязак даўжніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, спыняецца пры атрыманні пісьмовага паведамлення ад уладальніка закладной аб пераходзе правоў па закладной.

3. Пры наяўнасці бездакументарнай закладной арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй перадае ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу правоў па бездакументарнай закладной не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу правоў па бездакументарнай закладной.

Артыкул 19. Ажыццяўленне правоў па закладной і выкананне абавязацельства, забяспечанага іпатэкай

1. Даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, выконвае гэта абавязацельства ўладальніку закладной.

2. Калі дакументарная закладная знаходзіцца ў закладатрымальніка або калі на ёй не зроблена адзнака аб частковым выкананні абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, а пры наяўнасці бездакументарнай закладной, калі не зафіксавана ў дэпазітарным уліку частковае выкананне абавязацельства, гэта сведчыць, калі іншае не даказана, што абавязацельства ці яго частка не выкананы.

3. Уладальнік дакументарнай закладной пасля спынення іпатэкі абавязаны на працягу трох працоўных дзён перадаць дакументарную закладную адной з абавязаных па ёй асобаў, калі дагаворам аб іпатэцы не вызначана, каму з абавязаных па дакументарнай закладной асобаў трэба яе перадаць.

Абавязаная па дакументарнай закладной асоба, якая не з'яўляецца заклададавальнікам і атрымала дакументарную закладную ад яе ўладальніка, перадае дакументарную закладную на працягу дзесяці працоўных дзён з моманту яе атрымання заклададавальніку. Заклададавальнік, якому перададзена дакументарная закладная, абавязаны на працягу дзесяці працоўных дзён з моманту яе атрымання паведаміць аб гэтым у пісьмовай форме іншым па ёй асобам.

Уладальнік закладной пасля спынення іпатэкі абавязаны на працягу трох працоўных дзён паведаміць у пісьмовай форме арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб выкананні абавязацельстваў па закладной. Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём атрымання такой інфармацыі, ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю спынення іпатэкі, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пры наяўнасці бездакументарнай закладной арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём дзяржаўнай рэгістрацыі спынення іпатэкі, перадае ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыю аб выкананні абавязацельстваў па бездакументарнай закладной. Не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём атрымання дадзенай інфармацыі, бездакументарная закладная, па якой выкананы абавязацельствы, здымаецца з цэнтралізаванага захоўвання ў цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь і спісваецца з рахунку "дэпо" ўладальніка бездакументарнай закладной.

4. Абавязаная па закладной асоба мае права адмовіць прад'яўніку закладной у выкананні па закладной у выпадку, калі:

судом прыняты да разгляду іск аб прызнанні несапраўднай перадачы (уступкі) правоў па дадзенай закладной або аб прымяненні наступстваў несапраўднасці гэтай здзелкі;

па прад'яўленай дакументарнай закладной выдадзены дублікат дакументарнай закладной у сувязі з яе стратай законным уладальнікам або дапушчаны парушэнні парадку выдачы дакументарнай закладной ці яе дубліката, за якія абавязаныя па іх асобы не адказваюць.

5. Правамернае знаходжанне дакументарнай закладной у любой з абавязаных па ёй асобаў сведчыць, калі іншае не даказана ці не ўстаноўлена гэтым Законам, што абавязацельства, забяспечанае іпатэкай, выканана.

Артыкул 20. Аднаўленне правоў па страчанай дакументарнай закладной

1. Аднаўленне правоў па страчанай дакументарнай закладной ажыццяўляецца заклададавальнікам на падставе:

заявы ўладальніка дакументарнай закладной, калі па даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй магчыма ўстанавіць законнасць правоў, якія аднаўляюцца, па страчанай дакументарнай закладной;

рашэння суда, вынесенага па выніках разгляду ў парадку асобай вытворчасці справы аб устанаўленні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэнне, у адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным ці гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

2. Заклададавальнік у выпадку страты дакументарнай закладной абавязаны на працягу дзесяці працоўных дзён з дня атрымання заявы ўладальніка дакументарнай закладной ці ўступлення ў сілу рашэння суда звярнуцца ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, якая ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю іпатэкі і страчанай дакументарнай закладной, для складання дубліката дакументарнай закладной.

3. Дублікат дакументарнай закладной з адзнакай на ім "дублікат" не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём звароту заклададавальніка ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, перадаецца ўладальніку дакументарнай закладной арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, якая ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю іпатэкі і страчанай дакументарнай закладной.

4. Дублікат дакументарнай закладной па змесце павінен цалкам адпавядаць страчанай дакументарнай закладной.

5. Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй робіць адзнаку аб выдачы дубліката дакументарнай закладной у спецыяльным рэгістры, у якім зарэгістравана дакументарная закладная.

6. Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, якая склала дублікат дакументарнай закладной, нясе адказнасць за шкоду, якая ўзнікла ў сувязі з неадпаведнасцю дубліката дакументарнай закладной страчанай дакументарнай закладной.

Глава 4

Правы і абавязкі
заклададавальніка і закладатрымальніка па дагаворы аб іпатэцы

Артыкул 21. Правы і абавязкі заклададавальніка па дагаворы аб іпатэцы

1. Заклададавальнік мае права:

карыстацца маёмасцю, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у адпаведнасці з яе назначэннем, не дапускаючы пагаршэнні і (ці) змяншэння яе кошту звыш таго, што выклікаецца нармальным зносам. Умовы дагавора аб іпатэцы, якія абмяжоўваюць гэта права заклададавальніка, мізэрныя;

атрымліваць у выніку выкарыстання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, плады, прадукцыю і даходы, калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы;

адчужаць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у адпаведнасці з артыкулам 25 гэтага Закона. Пад адчужэннем маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, для мэтаў гэтага Закона разумеецца заключэнне здзелак з гэтай маёмасцю, якія прадугледжваюць пераход права ўласнасці на гэту маёмасць да іншай асобы ці перадачу гэтай маёмасці ў гаспадарчае распараджэнне іншай юрыдычнай асобе;

перазакладваць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам ці дагаворам аб іпатэцы;

здаваць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у арэнду (наём) ці бязвыплатнае карыстанне, прадастаўляць іншай асобе права абмежаванага карыстання гэтай маёмасцю (сервітут) з выкананнем умоў, прадугледжаных артыкулам 28 гэтага Закона;

іншым чынам распараджацца маёмасцю, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, з пісьмовай згоды заклада-
трымальніка, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам або дагаворам аб іпатэцы.

Заклададавальнік можа мець іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства ці дагаворам аб іпатэцы.

2. Заклададавальнік абавязаны:

падтрымліваць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у спраўным стане і несці расходы па ўтрыманні гэтай маёмасці да моманту спынення іпатэкі, калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы;

ажыццяўляць бягучы і капітальны рамонт маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам, калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы;

запатрабаваць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, з чужога незаконнага ўладання;

прымаць меры, неабходныя для забеспячэння захаванасці маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у тым ліку для абароны яго ад замахаў і патрабаванняў трэціх асобаў;

неадкладна паведамляць заклада-трымальніку аб узнікненні пагрозы страты (гібелі) ці пашкоджання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства ці дагаворам аб іпатэцы.

Артыкул 22. Страхаванне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

Заклададавальнік абавязаны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі ці дагаворам аб іпатэцы, страхаваць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, на сваю карысць ці на карысць закладатрымальніка на тэрмін, не меншы за тэрмін дзеяння дагавора аб іпатэцы.

Артыкул 23. Правы закладатрымальніка па дагаворы аб іпатэцы

1. Закладатрымальнік мае права, у тым ліку і ў выпадку, калі маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, перададзена заклададавальнікам у валоданне трэцяй асобе, правяраць па дакументах і фактычна наяўнасць, стан і ўмовы захавання і ўтрымання гэтай маёмасці. Праверка, якая ажыццяўляецца закладатрымальнікам, не павінна ствараць перашкод у карыстанні маёмасцю, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, заклададавальніку ці іншым асобам, ва ўладанні якіх яна знаходзіцца.

2. Пры парушэнні заклададавальнікам абавязкаў па забеспячэнні захаванасці маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, якая стварае пагрозу страты (гібелі) ці пашкоджання гэтай маёмасці, або па яе страхаванні ці пры неабгрунтаванай адмове закладатрымальніку ў праверцы захаванасці гэтай маёмасці закладатрымальнік мае права запатрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай.

3. Закладатрымальнік мае права на задавальненне свайго патрабавання па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, непасрэдна са страхавой кампенсацыі за страту (гібель) ці пашкоджанне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, незалежна ад таго, на чыю карысць яна застрахавана. Гэта патрабаванне падлягае задавальненню пераважна перад патрабаваннямі іншых крэдытораў заклададавальніка і асобаў, на чыю карысць ажыццёўлена страхаванне, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Закладатрымальнік пазбаўляецца права на задавальненне свайго патрабавання са страхавой кампенсацыі, калі страта (гібель) ці пашкоджанне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, адбыліся па яго віне.

4. Калі маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, аказалася ў незаконным валоданні іншых асобаў, закладатрымальнік мае права, дзейнічаючы ад свайго імя, запатрабаваць гэту маёмасць з чужога незаконнага валодання для перадачы яе ў валоданне заклададавальніку.

5. Заклададавальнік можа мець іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства ці дагаворам аб іпатэцы.

Артыкул 24. Наступствы страты (гібелі) ці пашкоджання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. Заклададавальнік нясе рызыку выпадковай страты (гібелі) ці пашкоджання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы.

Калі па абставінах, за якія закладатрымальнік не адказвае, маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, страчана (загінула) ці пашкоджана настолькі, што ў значнай меры страціла свой кошт, закладатрымальнік мае права запатрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, у тым ліку за кошт страхавой кампенсацыі пры надыходзе страхавога выпадку.

Калі маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, страчана (загінула) ці пашкоджана па абставінах, за якія закладатрымальнік не адказвае, заклададавальнік мае права аднавіць гэту маёмасць ці замяніць яе іншай раўнацэннай маёмасцю на працягу трох месяцаў з моманту страты (гібелі) ці пашкоджання маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі большы тэрмін не ўстаноўлены пагадненнем паміж заклададавальнікам і закладатрымальнікам.

Закладатрымальнік не можа ажыццявіць правы, прадугледжаныя часткай другой гэтага пункта, калі заклададавальнік скарыстаўся правам, прадугледжаным часткай трэцяй гэтага пункта.

2. У выпадку страты (гібелі) ці пашкоджання часткі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, яго іпатэка адпаведна захоўваецца толькі ў дачыненні да часткі маёмасці, якая засталася ў заклададавальніка і з'яўляецца прадметам іпатэкі. У гэтым выпадку закладатрымальнік мае права патрабаваць датэрміновага частковага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, прапарцыянальна памеру страчанай (загінулай) ці пашкоджанай часткі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у тым ліку за кошт страхавой кампенсацыі.

Глава 5

Пераход правоў
на маёмасць па дагаворы аб іпатэцы і абцяжарванне гэтай маёмасці правамі іншых асобаў

Артыкул 25. Адчужэнне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. Калі іншае не прадугледжана заканадаўствам ці дагаворам аб іпатэцы, маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, можа быць адчужана заклададавальнікам іншай асобе з пісьмовай згоды закладатрымальніка, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 2 гэтага артыкула.

2. У выпадку выдачы закладной адчужэння маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, дапускаецца, калі права закладавальніка на яе адчужэнне прадугледжана у закладной.

3. Заклададавальнік мае права завяшчаць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі. Умовы дагавора аб іпатэцы ці іншага пагаднення, якія абмяжоўваюць гэта права заклададавальніка, мізэрныя.

Артыкул 26. Захаванне іпатэкі пры пераходзе да другой асобы правоў на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. Асоба, якая набыла маёмасць, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, у выніку яе адчужэння або ў парадку правапераемнасці, у тым ліку ў парадку наследавання, нясе ўсе абавязкі заклададавальніка па дагаворы аб іпатэцы, калі іншае не ўстаноўлена пагадненнем заклададавальніка або асобы, якая набыла маёмасць, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, з закладатрымальнікам, уключаючы і тыя абавязкі, якія не былі належным чынам выкананы заклададавальнікам.

2. Калі маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, перайшла па ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула падставах да некалькіх асобаў, кожны з правапераемнікаў першапачатковага заклададавальніка нясе абавязкі па дагаворы аб іпатэцы суразмерна долі, што перайшла да яго, у праве агульнай уласнасці або салідарна, калі гэта маёмасць перайшла ў сумесную ўласнасць.

3. Iпатэка захоўвае сілу незалежна ад таго, ці былі пры перадачы (уступцы) іншым асобам правоў на маёмасць, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, парушаны правілы, устаноўленыя заканадаўствам для такой перадачы (уступкі).

Артыкул 27. Наступствы парушэння правілаў аб адчужэнні маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

Пры адчужэнні маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, з парушэннем правілаў, устаноўленых гэтым Законам, закладатрымальнік мае права па сваім выбары патрабаваць:

прызнання здзелкі аб адчужэнні маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, несапраўднай і прымянення наступстваў, прадугледжаных артыкулам 168 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, і абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у выпадку невыканання або неналежнага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, незалежна ад таго, каму гэта маёмасць належыць.

Артыкул 28. Абцяжарванне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, правамі трэціх асобаў

Калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі або дагаворам аб іпатэцы, заклададавальнік мае права без згоды закладатрымальніка (уладальніка закладной) здаваць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у арэнду (наём), перадаваць яго ў бязвыплатнае карыстанне або па ўзгадненні з іншай асобай даваць яму права абмежаванага карыстання гэтай маёмасцю (сервітут) пры ўмове, што:

тэрмін, на які гэтая маёмасць даецца ў карыстанне, не перавышае тэрміну абавязацельства, забяспечанага іпатэкай;

гэта маёмасць даецца ў карыстанне ў адпаведнасці з прызначэннем гэтай маёмасці.

Артыкул 29. Наступствы прымусовай канфіскацыі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, або яе часткі

1. Калі права ўласнасці заклададавальніка на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, спыняецца на падставах і ў парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі для канфіскацыі маёмасці для дзяржаўных патрэб, яе рэквізіцыі або нацыяналізацыі, і заклададавальніку даецца іншая маёмасць або адпаведная кампенсацыя, то іпатэка распаўсюджваецца на маёмасць, якая даецца ўзамен, або закладатрымальнік набывае права пераважнага задавальнення сваіх патрабаванняў з сумы кампенсацыі, якая належыць заклададавальніку. У гэтым выпадку закладатрымальнік мае права патрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, і абарачэння спагнання на маёмасць, выдзеленую заклададавальніку ўзамен канфіскаванага, або задавальнення сваіх патрабаванняў з сумы кампенсацыі.

2. У выпадку, калі маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, забіраецца ў заклададавальніка ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку на падставе, што ў сапраўднасці ўласнікам гэтай маёмасці з'яўляецца іншая асоба, або ў выглядзе санкцыі за ўчыненне злачынства або іншага правапарушэння (канфіскацыя), іншай правамернай прымусовай канфіскацыі без выдзялення іншай маёмасці або адпаведнай кампенсацыі, іпатэка ў дачыненні да гэтай маёмасці спыняецца. У гэтым выпадку закладатрымальнік мае права патрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай.

3. У выпадку канфіскацыі, рэквізіцыі, нацыяналізацыі, іншай правамернай прымусовай канфіскацыі часткі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, іпатэка адпаведна захоўваецца толькі ў дачыненні да часткі такой маёмасці, што засталася ў заклададавальніка. У гэтым выпадку закладатрымальнік мае права патрабаваць датэрміновага частковага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, прапарцыянальна памеру страчанай часткі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у тым ліку за кошт страхавой кампенсацыі.

Глава 6

Наступная іпатэка

Артыкул 30. Умовы, пры якіх дапускаецца наступная іпатэка. Наступны дагавор аб іпатэцы

1. Маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, закладзеная ў забеспячэнне выканання аднаго абавязацельства, можа быць дадзена ў іпатэку ў забеспячэнне выканання іншага абавязацельства таго або іншага даўжніка таму або іншаму заклада-трымальніку (наступная іпатэка). Чарговасць закладатрымальнікаў устанаўліваецца на падставе звестак Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

2. Наступная іпатэка дапускаецца, калі яна не забаронена папярэднімі дагаворамі аб іпатэцы, дзеянне якіх не спынілася да моманту заключэння наступнага дагавора аб іпатэцы, і калі па папярэднім дагаворы аб іпатэцы не выдадзена закладная.

3. Калі папярэдні дагавор аб іпатэцы прадугледжвае ўмовы, на якіх можа быць заключаны наступны дагавор аб іпатэцы, такі дагавор павінен быць заключаны з выкананнем гэтых умоў.

4. Наступны дагавор аб іпатэцы павінен утрымліваць звесткі аб папярэдніх іпатэках.

5. Наступны дагавор аб іпатэцы, заключаны ў парушэнне забароны, устаноўленай папярэднім дагаворам аб іпатэцы або гэтым Законам, можа быць прызнаны судом несапраўдным па іску любой зацікаўленай асобы незалежна ад таго, ці ведаў закладатрымальнік па наступным дагаворы аб іпатэцы аб такой забароне.

Калі наступная іпатэка не забаронена, а наступны дагавор аб іпатэцы заключаны з парушэннем умоў, прадугледжаных для яго папярэднім дагаворам аб іпатэцы, патрабаванні закладатрымальніка па наступным дагаворы аб іпатэцы задавальняюцца ў той ступені, у якой іх задавальненне магчымае ў адпаведнасці з умовамі папярэдняга дагавора аб іпатэцы.

6. Заключэнне наступнага дагавора аб іпатэцы, які прадугледжвае складанне закладной, не дапускаецца.

Артыкул 31. Папярэджанне закладатрымальнікаў аб папярэдняй і наступнай іпатэках. Змяненне папярэдняга дагавора аб іпатэцы

1. Заклададавальнік абавязаны паведамляць кожнаму наступнаму закладатрымальніку да заключэння з ім дагавора аб іпатэцы звесткі аб усіх існуючых іпатэках дадзенай маёмасці, уключаючы звесткі:

аб маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, і яе кошце;

аб сутнасці і памеры абавязацельстваў, забяспечаных папярэднімі іпатэкамі;

аб тэрмінах выканання гэтых абавязацельстваў;

аб імёнах закладатрымальнікаў з указаннем месцаў іх жыхарства або месцаў знаходжання, калі заклада-трымальнікі — фізічныя асобы, або аб найменнях закладатрымальнікаў з указаннем іх месцаў знаходжання, калі закладатрымальнікі — юрыдычныя асобы, або аб імёнах закладатрымальнікаў з указаннем іх месцаў жыхарства, калі закладатрымальнікі — індывідуальныя прадпрымальнікі.

Невыкананне заклададавальнікам абавязку, прадугледжанага часткай першай гэтага пункта, дае заклада-трымальніку па наступным дагаворы аб іпатэцы права патрабаваць скасавання гэтага дагавора і вяртання прычыненых страт.

2. Заклададавальнік, які заключыў наступны дагавор аб іпатэцы, абавязаны на працягу дзесяці рабочых дзён з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі наступнага дагавора аб іпатэцы пісьмова паведаміць аб гэтым закладатрымальнікам па папярэдніх іпатэках і па іх патрабаванні паведаміць ім звесткі аб наступнай іпатэцы, прадугледжаныя часткай першай пункта 1 гэтага артыкула.

3. Пасля заключэння наступнага дагавора аб іпатэцы змяненне папярэдняга дагавора аб іпатэцы, якое цягне за сабой забеспячэнне новых патрабаванняў папярэдняга закладатрымальніка або павелічэнне памеру патрабаванняў, забяспечаных па гэтым дагаворы, дапускаецца толькі са згоды закладатрымальніка па наступным дагаворы аб іпатэцы, калі іншае не было прадугледжана папярэднім дагаворам аб іпатэцы.

4. Правілы гэтага артыкула не прымяняюцца, калі бакамі ў папярэднім і наступным дагаворах аб іпатэцы з'яўляюцца адны і тыя ж асобы.

Артыкул 32. Дзяржаўная рэгістрацыя наступнай іпатэкі

Дзяржаўная рэгістрацыя наступнай іпатэкі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Артыкул 33. Задавальненне патрабаванняў закладатрымальнікаў па папярэдняй і наступнай іпатэках

1. Патрабаванні закладатрымальніка па наступным дагаворы аб іпатэцы задавальняюцца з кошту маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, пасля задавальнення патрабаванняў закладатрымальніка па папярэднім дагаворы аб іпатэцы.

2. Абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па абавязацельстве, забяспечаным наступнай іпатэкай, можа мець месца толькі адначасова з абарачэннем спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па абавязацельстве, забяспечаным папярэдняй іпатэкай або пасля выканання абавязацельства, забяспечанага папярэдняй іпатэкай.

3. У выпадку абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па патрабаваннях, забяспечаных папярэдняй іпатэкай, дапускаецца адначасовае абарачэнне спагнання на гэту маёмасць і па патрабаваннях, забяспечаных наступнай іпатэкай, тэрмін прад'яўлення якіх да спагнання яшчэ не наступіў.

4. Да прад'яўлення патрабавання аб абарачэнні спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, іпатэкай якой забяспечаны абавязацельствы па папярэдняй і наступнай іпатэках, закладатрымальнік, які мае намер прад'явіць такое патрабаванне, абавязаны ў пісьмовай форме паведаміць аб гэтым усім закладатрымальнікам па іншых дагаворах аб іпатэцы той жа маёмасці.

Глава 7

Перадача (уступка) правоў па дагаворы аб іпатэцы,
па закладной.
Заклад закладной

Артыкул 34. Перадача (уступка) правоў па дагаворы аб іпатэцы і па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай.

1. Закладатрымальнік мае права, калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы, перадаць (уступіць) другой асобе свае правы па дагаворы аб іпатэцы і па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай.

2. Асоба, якой перададзены (уступлены) правы па дагаворы аб іпатэцы, становіцца закладатрымальнікам па гэтым дагаворы замест ранейшага закладатрымальніка.

Перадача (уступка) правоў па дагаворы аб іпатэцы азначае і перадачу (уступку) правоў па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, калі іншае не вызначана пагадненнем бакоў.

3. Да асобы, якой перададзены (уступлены) правы па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, пераходзяць і правы закладатрымальніка па дагаворы аб іпатэцы, калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы.

Перадача (уступка) правоў па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, павінна быць ажыццёўлена ў той форме, у якой заключана абавязацельства, забяспечанае іпатэкай.

4. Да адносінаў па перадачы (уступцы) правоў па дагаворы аб іпатэцы і па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, прымяняюцца правілы аб уступцы правоў патрабавання, устаноўленыя артыкуламі 353—361 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

5. Калі па дагаворы аб іпатэцы выдадзена закладная, то перадача (уступка) правоў па гэтым дагаворы і па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, ажыццяўляецца толькі шляхам перадачы (уступкі) правоў па закладной.

Артыкул 35. Перадача (уступка) правоў па закладной

1. Перадача (уступка) правоў па закладной ажыццяўляецца шляхам заключэння дагавора ў пісьмовай форме з наступнай дзяржаўнай рэгістрацыяй новым уладальнікам закладной сваіх правоў закладатрымальніка.

Пры перадачы (уступцы) правоў па дакументарнай закладной арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй на гэтай закладной робіцца адзнака аб новым уладальніку дакументарнай закладной. У адзнацы павінны быць дакладна і поўна ўказаны імя (найменне) асобы, якой перададзены (уступлены) правы па дакументарай закладной, і падстава такой перадачы (уступкі).

Адзнака павінна быць падпісана закладатрымальнікам, указаным у дакументарнай закладной, а калі гэта адзнака не з'яўляецца першай — уладальнікам дакументарнай закладной, указаным у папярэдняй адзнацы.

Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй не пазней за рабочы дзень, які ідзе за днём дзяржаўнай рэгістрацыі новым уладальнікам бездакументарнай закладной сваіх правоў закладатрымальніка, перадае ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыю аб перадачы (уступцы) правоў па бездакументарнай закладной.

Для фіксацыі ў дэпазітарным уліку перадачы (уступкі) правоў па бездакументарнай закладной ранейшы ўладальнік бездакументарнай закладной прадстаўляе ў дэпазітарый, у якім улічваецца бездакументарная закладная, дагавор аб перадачы (уступцы) правоў па бездакументарнай закладной, на падставе якога дэпазітарый ажыццяўляе перавод бездакументарнай закладной з рахунку "дэпо" яе ранейшага ўладальніка на рахунак "дэпо" ўлдальніка бездакументарнай закладной.

Перадача (уступка) правоў па закладной цягне за сабой наступствы ўступкі правоў патрабавання (цэсіі).

Перадача (уступка) правоў па закладной, якая засведчвае правы па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, часткова выкананым да моманту перадачы (уступкі) такіх правоў, ажыццяўляецца з выкананнем патрабаванняў, прадугледжаных часткай першай пункта 10 артыкула 16 гэтага Закона.

2. Перадача (уступка) правоў па закладной іншай асобе азначае перадачу (уступку) той жа асобе ўсіх засведчаных ёю правоў у сукупнасці.

Законнаму ўладальніку закладной належаць усе засведчаныя ёй правы, у тым ліку правы закладатрымальніка і правы крэдытора па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай.

3. Уладальнік закладной лічыцца законным, калі яго правы на закладную засноўваюцца на пісьмовым дагаворы па перадачы (уступцы) правоў па закладной і калі права закладатрымальніка ў адпаведнасці з закладной зарэгістравана ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Пры гэтым уладальнік дакументарнай закладной лічыцца законным пры наяўнасці апошняй адзнакі на ёй, зробленай папярэднім уладальнікам дакументарнай закладной, а ўладальнік бездакументарнай закладной — пры наяўнасці бездакументарнай закладной на яго рахунку "дэпо".

4. Надпісы на дакументарнай закладной, якія забараняюць наступную перадачу (уступку) правоў па дакументарнай закладной іншым асобам, нязначныя.

5. Калі трэцяя асоба ў адпаведнасці з заканадаўствам поўнасцю выканала за даўжніка абавязацельства, забяспечанае іпатэкай, яно мае права патрабаваць перадачы (уступкі) яму правоў па закладной. Пры адмове закладатрымальніка перадаць (уступіць) правы па закладной трэцяя асоба можа патрабаваць у судовым парадку пераводу гэтых правоў на сябе.

Артыкул 36. Заклад закладной

1. Закладная можа быць закладзена па дагаворы аб закладзе закладной без перадачы яе іншай асобе (закладатрымальніку закладной) у забеспячэнне абавязацельства па крэдытным дагаворы або іншага абавязацельства паміж гэтай асобай і ўладальнікам закладной.

2. Дагавор аб закладзе закладной павінен быць заключаны ў пісьмовай форме і прадстаўлены заклададавальнікам у арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй:

робіць на дакументарнай закладной адзнаку аб закладзе закладной, у пацвярджэнне чаго ставіцца подпіс закладатрымальніка закладной;

фіксуе інфармацыю аб абцяжарванні правоў на бездакументарную закладную закладнымі абавязацельствамі на падставе дагавора аб закладзе закладной і не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём фіксацыі такой інфармацыі, перадае ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыю аб закладзе бездакументарнай закладной. У дэпазітарным уліку фіксацыя абцяжарвання правоў на бездакументарную закладную закладнымі абавязацельствамі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб закладзе закладной, прадстаўленага заклададавальнікам у дэпазітарый, у якім улічваецца бездакументарная закладная.

3. Абарачэнне спагнання на закладзеную закладную ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Пераход правоў па закладной пры абарачэнні спагнання на закладзеную закладную падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі.

Глава 8

Абарачэнне спагнання на маёмасць,
якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

Артыкул 37. Падставы абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. Спагнанне можа быць звернута на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у выпадку невыканання або неналежнага выканання даўжніком абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, па акалічнасцях, за якія ён адказвае, для задавальнення за кошт гэтай маёмасці патрабаванняў, устаноўленых артыкулам 4 гэтага Закона.

Пры разыходжанні ўмоў дагавора аб іпатэцы і ўмоў абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, у дачыненні да патрабаванняў, якія могуць быць задаволены шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, перавагі маюць умовы дагавора аб іпатэцы.

2. Калі іншае не прадугледжана дагаворам аб іпатэцы, абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, закладзеная для забеспячэння абавязацельства, якое выконваецца перыядычнымі плацяжамі, дапускаецца пры сістэматычным парушэнні тэрмінаў іх унясення, г.зн. пры парушэнні тэрмінаў унясення плацяжоў больш за тры разы на працягу аднаго года (з 1 студзеня па 31 снежня).

3. Па патрабаваннях, выкліканых невыкананнем або неналежным выкананнем абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, спагнанне на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, не можа быць звернута, калі ў адпаведнасці з умовамі гэтага абавязацельства і (або) згодна з заканадаўствам даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, вызваляецца ад адказнасці за такія невыкананне або неналежнае выкананне.

4. У выпадках, прадугледжаных артыкулам 14, пунктам 5 артыкула 15, пунктам 2 артыкула 23, пунктам 2 артыкула 24, артыкулам 27 і пунктам 3 артыкула 29 гэтага Закона, закладатрымальнік мае права патрабаваць датэрміновага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, а пры невыкананні гэтага патрабавання — абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметамі іпатэкі, незалежна ад належнага выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай.

Артыкул 38. Парадак абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

Спагнанне па патрабаваннях закладатрымальніка абарачаецца на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па рашэнні суда або ў пазасудовым парадку.

Артыкул 39. Судовы парадак абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. Спагнанне па патрабаваннях закладатрымальніка абарачаецца на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па рашэнні суда ў парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

2. Пры абарачэнні спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, закладзенае па двух або больш дагаворах аб іпатэцы, закладатрымальнік павінен прадставіць у суд, у які прад'яўлены адпаведны іск, доказы выканання абавязку аб паведамленні іншым закладатрымальнікам у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 33 гэтага Закона.

Артыкул 40. Пазасудовы парадак абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметамі іпатэкі

1. Задавальненне патрабаванняў закладатрымальніка за кошт маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, без звароту ў суд дапускаецца на падставе натарыяльна засведчанага пагаднення паміж закладатрымальнікам і заклададавальнікам, заключанага пасля ўзнікнення падстаў для абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

2. Пагадненне аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па папярэдняй іпатэцы сапраўднае, калі яно заключана пры наяўнасці пісьмовай згоды на ўмовы гэтага пагаднення ўсіх заклада-трымальнікаў па ўсіх наступных іпатэках.

3. Задавальненне патрабаванняў закладатрымальніка ў парадку, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, не дапускаецца ў выпадку, калі:

заклададавальнік адсутнічае і ўстанавіць яго месца знаходжання немагчыма;

для іпатэкі маёмасці патрабуецца згода або дазвол іншай асобы або дзяржаўнага органа;

прадметам іпатэкі з'яўляецца прадпрыемства як маёмасны комплекс;

прадметам іпатэкі з'яўляюцца нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці;

прадметам іпатэкі з'яўляецца маёмасць, якая знаходзіцца ў сумеснай уласнасці, і хто-небудзь з яго ўласнікаў не дае ў пісьмовай форме згоды на задавальненне патрабаванняў закладатрымальніка ў пазасудовым парадку;

прадметам іпатэкі з'яўляецца маёмасць, абмежавана абаротаздольная;

у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

У выпадках, указаных у частцы першай гэтага пункта, спагнанне на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, абарачаецца па рашэнні суда.

4. У пагадненні аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, заключаным у адпаведнасці з пунктам 1 гэтага артыкула, бакі могуць прадугледзець:

рэалізацыю маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі;

набыццё маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, закладатрымальнікам для сябе з залікам поўнасцю або ў частцы ў лік пакупной цаны забяспечаных іпатэкай патрабаванняў закладатрымальніка да даўжніка па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай. У такім пагадненні не можа быць прадугледжана набыццё закладатрымальнікам маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі такой маёмасцю з'яўляецца зямельны ўчастак або калі іпатэкай быў забяспечаны крэдытны дагавор з банкам або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй.

У выпадку, калі пагадненнем аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, прадугледжваецца набыццё гэтай маёмасці закладатрымальнікам, то да такога пагаднення прымяняюцца нормы заканадаўства аб дагаворы куплі-продажу.

5. Пры заключэнні пагаднення аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у адпаведнасці з пунктам 1 гэтага артыкула бакі павінны ўказаць у ім:

найменне маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, на якую абарачаецца спагнанне, і кошт гэтай маёмасці;

памер патрабаванняў, якія забяспечаны іпатэкай і падлягаюць задавальненню з кошту маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі;

спосаб рэалізацыі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, пры ўмове яе набыцця закладатрымальнікам;

усе папярэднія і наступныя іпатэкі маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, і рэчыўныя правы і правы карыстання, якія маюцца ў дачыненні да гэтай маёмасці ў трэціх асобаў.

6. Пагадненне аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, можа быць прызнана судом несапраўдным па іску асобы, чые правы парушаны гэтым пагадненнем.

Глава 9

Рэалізацыя маёмасці,
якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, на якую звернута спагнанне. Спыненне
абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

Артыкул 41. Рэалізацыя маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, на якую звернута спагнанне

1. Маёмасць, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, на якую звернута спагнанне па рашэнні суда, рэалізуецца шляхам продажу з публічных таргоў у парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам, з улікам асаблівасцяў, устаноўленых гэтым Законам і іншым заканадаўствам.

Маёмасць, што з'яўляецца прадметам іпатэкі, на якую спагнанне абарочана на падставе натарыяльна засведчанага пагаднення паміж закладатрымальнікам і заклададавальнікам аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, рэалізуецца, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі, шляхам продажу з таргоў у парадку, устаноўленым Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, з улікам асаблівасцяў, устаноўленых гэтым Законам і іншым заканадаўствам.

Асаблівасці правядзення публічных таргоў (таргоў) па рэалізацыі зямельных участкаў, якія з'яўляюцца прадметам іпатэкі, устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Пачатковая цана маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, вызначаецца ў рашэнні суда пры абарачэнні спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, у судовым парадку або ў пагадненні закладатрымальніка і заклададавальніка аб задавальненні патрабаванняў закладатрымальніка шляхам абарачэння спагнання на гэту маёмасць.

3. Маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, прадаецца на публічных таргах (таргах) за найвышэйшую цану, прапанаваную на публічных таргах (таргах).

4. Пры аб'яўленні, што публічныя таргі (таргі) не адбыліся, заклада-
трымальнік мае права па ўзгадненні з заклададавальнікам набыць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, і залічыць у лік пакупной цаны свае патрабаванні, забяспечаныя іпатэкай. Да такога пагаднення прымяняюцца нормы заканадаўства аб дагаворы куплі-продажу.

На працягу аднаго месяца з дня аб'яўлення, што паўторныя публічныя таргі (таргі) не адбыліся, заклада-
трымальнік мае права набыць маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, па цане не больш чым на 10 працэнтаў ніжэйшай за пачатковую прадажную цану на паўторных публічных таргах (таргах).

Зямельныя ўчасткі, якія з'яўляюцца прадметам іпатэкі, а таксама маёмасць, іпатэкай якой быў забяспечаны крэдытны дагавор з банкам або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, не могуць быць набыты закладатрымальнікам у парадку, вызначаным у гэтым пункце.

Артыкул 42. Спыненне абарачэння спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. Пры абарачэнні па патрабаванні закладатрымальніка спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і заклададавальнік, што з'яўляецца трэцяй асобай, маюць права задаволіць усе забяспечаныя іпатэкай патрабаванні заклададавальніка ў тым памеры, які гэтыя патрабаванні маюць да моманту платы адпаведных сум. Гэта права можа быць ажыццёўлена ў любы час да моманту продажу на публічных таргах (таргах) маёмасці, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі.

2. Даўжнік па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, і заклададавальнік, што з'яўляецца трэцяй асобай, якія задавальняюць забяспечаныя іпатэкай патрабаванні заклададавальніка, абавязаны вярнуць заклададавальніку расходы па абарачэнні спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, і яе рэалізацыі.

3. Пасля задавальнення патрабаванняў закладатрымальніка, указаных у гэтым артыкуле, абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з'яўляецца прадметам іпатэкі, спыняецца.

Глава 10

Асаблівасці іпатэкі
зямельных участкаў

Артыкул 43. Асаблівасці іпатэкі зямельных участкаў

1. Па дагаворы аб іпатэцы могуць быць закладзены зямельныя ўчасткі толькі ў выпадку забеспячэння своечасовага вяртання банкаўскага крэдыту.

2. Зямельныя ўчасткі, выдзеленыя для будаўніцтва і (або) абслугоўвання капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), могуць перадавацца ў іпатэку толькі разам з размешчанымі на іх капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі) або незавершанымі закансерваванымі капітальнымі пабудовамі, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Да дагавора аб іпатэцы зямельнага ўчастка павінны быць прыкладзены копія зямельна-кадастравага плана (часткі плана) з нанесенымі межамі зямельнага ўчастка або копія плана межаў зямельнага ўчастка, выдадзеныя арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Артыкул 44. Зямельныя ўчасткі, якія не падлягаюць іпатэцы

1. Iпатэка зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, не дапускаецца.

2. Прадметам іпатэкі не можа быць зямельны ўчастак з размешчанымі на ім капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), калі на гэтыя пабудовы ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам не можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах.

Артыкул 45. Узвядзенне заклададавальнікам капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на зямельным участку, які з'яўляецца прадметам іпатэкі

1. На зямельным участку, які з'яўляецца прадметам іпатэкі разам з размешчанымі на ім капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі) або незавершанымі закансерваванымі капітальнымі пабудовамі, заклададавальнік мае права без згоды закладатрымальніка ва ўстаноўленым парадку ўзводзіць капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) або часовыя пабудовы.

2. Калі на зямельным участку, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, адсутнічаюць капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) і іх будаўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам не з'яўляецца абавязковым, заклададавальнік мае права без згоды закладатрымальніка ва ўстаноўленым парадку ўзводзіць капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) або часовыя пабудовы.

3. Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) або незавершаныя закансерваваныя капітальныя пабудовы, часовыя пабудовы, узведзеныя ў адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула на зямельным участку, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, прызнаюцца, што знаходзяцца ў іпатэцы. Пры гэтым змяненні ў дагавор аб іпатэцы не ўносяцца.

4. Узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на зямельным участку, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, калі правы закладатрымальніка засведчаны закладной, дапускаецца толькі ў выпадку, калі права заклададавальніка на гэта прадугледжана ў закладной, з выкананнем умоў, якія ў ёй адлюстраваны.

Артыкул 46. Асаблівасці абарачэння спагнання на зямельны ўчастак, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, і яго рэалізацыя

1. Пры абарачэнні спагнання на зямельны ўчастак, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, яго продаж і набыццё на публічных таргах (таргах) ажыццяўляюцца з выкананнем устаноўленых заканадаўчымі актамі ў галіне аховы і выкарыстання зямель абмежаванняў у дачыненні да кола асобаў, якія могуць набываць такія зямельныя ўчасткі, і мэтаў яго выкарыстання.

2. Абарачэнне спагнання на зямельны ўчастак і капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) ці незавершаныя закансерваваныя капітальныя пабудовы, якія знаходзяцца на ім і з'яўляюцца прадметам іпатэкі, ажыццяўляецца адначасова шляхам продажу на публічных таргах (таргах) аднаму пакупніку.

3. Пры абарачэнні спагнання на зямельны ўчастак, які з'яўляецца прадметам іпатэкі, на якім знаходзяцца капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія належаць не заклададавальніку, а іншай асобе, і яго продажы з публічных таргоў (таргоў) да пакупніка ўчастка пераходзяць правы і абавязкі, якія ў дачыненні да іншай асобы меў заклададавальнік.

Глава 11

Асаблівасці іпатэкі прадпрыемстваў
як маёмасных комплексаў, капітальных пабудоў
(будынкаў, збудаванняў), незавершаных
закансерваваных капітальных пабудоў

Артыкул 47. Iпатэка капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў з зямельным участкам, на якім яны знаходзяцца

1. Iпатэкі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў дапускаецца толькі з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, на якім знаходзяцца гэтыя пабудовы, з улікам патрабаванняў, устаноўленых пунктам 2 артыкула 8, абзацам трэцім часткі першай пункта 4 артыкула 40, часткай трэцяй пункта 4 артыкула 41, пунктамі 1 і 3 артыкула 43, артыкулам 44, пунктамі 1, 3 і 4 артыкула 45 гэтага Закона, або з адначасовым закладам права арэнды адпаведнага зямельнага ўчастка, які належыць заклададавальніку на праве арэнды, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.

2. Iпатэка капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў, размешчаных на зямельным участку, які належыць асобе на праве пастаяннага ці часовага карыстання або пажыццёвага валодання, атрыманага ў спадчыну, ажыццяўляецца без закладу права пастаяннага ці часовага карыстання або пажыццёвага валодання, атрыманага ў спадчыну, такім зямельным участкам.

3. Пры абарачэнні спагнання на капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), незавершаныя закансерваваныя капітальныя будынкі, размешчаныя на зямельным участку, які належыць заклададавальніку на праве арэнды, і іх продажы з публічных таргоў (таргоў) пакупнік капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў набывае адначасова права арэнды гэтага зямельнага ўчастка.

4. Асаблівасці абарачэння спагнання на капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), незавершаныя закансерваваныя капітальныя пабудовы, якія з'яўляюцца прадметам іпатэкі, размешчаныя на зямельным участку, што знаходзіцца ў прыватнай уласнасці або належыць заклададавальніку на праве арэнды, устанаўліваюцца ў адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 артыкула 46 гэтага Закона.

Артыкул 48. Вызначэнне складу і кошту прадпрыемства, якое перадаецца ў іпатэку як маёмасны комплекс

Склад прадпрыемства, якое перадаецца ў іпатэку як маёмасны комплекс, і яго кошт вызначаецца на падставе поўнай інвентарызацыі гэтай маёмасці. Акт інвентарызацыі, бухгалтарскі баланс і заключэнне аўдытарскай арганізацыі (аўдытара, які ажыццяўляе дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка) аб складзе і кошце прадпрыемства як маёмаснага комплексу, а таксама пералік усіх даўгоў (абавязацельстваў), якія ўключаюцца ў склад гэтага прадпрыемства, з указаннем крэдытораў, характару, памеру і тэрмінаў іх патрабаванняў з'яўляюцца абавязковымі дадаткамі да дагавора аб іпатэцы. Перыяд паміж датай складання акта інвентарызацыі, бухгалтарскага балансу, заключэння аўдытарскай арганізацыі (аўдытара, які ажыццяўляе дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка) аб складзе і кошце прадпрыемства як маёмаснага комплексу і датай заключэння дагавора аб іпатэцы не можа перавышаць трох месяцаў.

Артыкул 49. Абавязацельствы, якія могуць забяспечвацца іпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу

1. Iпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу можа быць забяспечана абавязацельства, памер якога складае не менш за палову кошту гэтага прадпрыемства.

2. Iпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу забяспечваецца абавязацельства, якое падлягае выкананню не раней чым праз адзін год пасля заключэння дагавора аб іпатэцы.

Артыкул 50. Правы заклададавальніка ў дачыненні да маёмасці, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў іпатэку

1. Заклададавальнік мае права адчужаць і іншым чынам распараджацца маёмасцю, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў іпатэку, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта, а таксама ўносіць змяненні ў склад дадзенай маёмасці, калі гэта не цягне за сабой змяншэння ўказанага ў дагаворы аб іпатэцы агульнага кошту прадпрыемства як маёмаснага комплексу, а таксама не парушае іншых умоў дагавора аб іпатэцы, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам ці дагаворам аб іпатэцы.

Адчужэнне нерухомай маёмасці, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў іпатэку, дапускаецца пасля выключэння яго са складу гэтага прадпрыемства.

2. У выпадку непрыняцця заклададавальнікам мераў па забеспячэнні захаванасці маёмасці, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў іпатэку, неэфектыўнага выкарыстання гэтай маёмасці, што можа прывесці да змяншэння кошту прадпрыемства як маёмаснага комплексу, закладатрымальнік мае права звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб датэрміновым выкананні абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, ці аб увядзенні іпатэчнага кантролю за дзейнасцю заклададавальніка.

У адпаведнасці з рашэннем суда аб увядзенні іпатэчнага кантролю закладатрымальнік у парадку іпатэчнага кантролю можа быць упаўнаважаны:

патрабаваць ад заклададавальніка рэгулярнага прадстаўлення бухгалтарскіх і іншых справаздачных дакументаў;

патрабаваць ад заклададавальніка правядзення аўдыту (праверкі бухгалтарскага ўліку і бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і іншых дакументаў заклададавальніка, а пры неабходнасці і (або) праверкі яго дзейнасці, якая павінна адлюстроўвацца ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці);

папярэдне ўзгадняць заключэнне здзелак з маёмасцю, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу;

прад'яўляць у суд іскі аб прызнанні здзелак, заключаных заклададавальнікам без узгаднення з заклада-трымальнікам, несапраўднымі.

Артыкул 51. Абарачэнне спагнання на маёмасць, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў іпатэку

1. У выпадку невыканання заклададавальнікам абавязацельства, забяспечанага іпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу, спагнанне на маёмасць, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў іпатэку, можа быць абарочана толькі па рашэнні суда.

2. Да пакупніка, які набыў на публічных таргах (таргах) прадпрыемства як маёмасны комплекс, пераходзяць правы і абавязкі ўласніка дадзенага прадпрыемства, якія адносяцца да гэтага прадпрыемства, з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на набыццё прадпрыемства як маёмасны комплекс.

Глава 12

Асаблівасці іпатэкі жылых дамоў, кватэр

Артыкул 52. Прымяненне правілаў аб іпатэцы жылых дамоў, кватэр

1. Правілы гэтай главы прымяняюцца да іпатэкі жылых дамоў, кватэр, якія належаць на праве ўласнасці грамадзянам ці юрыдычным асобам.

2. Iпатэка жылых дамоў, кватэр, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, не дапускаецца.

3. Для перадачы ў іпатэку жылога дома, кватэры, якія належаць грамадзяніну на праве ўласнасці, неабходна пісьмовая згода паўналетніх членаў яго сям'і, якія пражываюць у жылым доме, кватэры, за выключэннем выпадку, калі жылы дом, кватэра былі закладзены па дагаворы аб іпатэцы ў забеспячэнне вяртання крэдыту, прадастаўленага на набыццё ці будаўніцтва жылога дома, кватэры, і працэнтаў па ім.

4. Перадача ў іпатэку жылога дома, кватэры, у якіх пражываюць непаўналетнія грамадзяне, абмежавана дзеяздольныя ці недзеяздольныя асобы, дапускаецца толькі для забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах, якія прадугледжваюць выкарыстанне крэдыту для паляпшэння жыллёвых умоў, і з пісьмовага дазволу (згоды) органа апекі і папячыцельства.

Органам апекі і папячыцельства можа быць адмоўлена ў выдачы дазволу (згоды) на перадачу ў іпатэку жылога дома, кватэры, калі непаўналетнія грамадзяне, якія пражываюць у жылым доме, кватэры, прызнаны тымі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Адмова органа апекі і папячыцельства ў выдачы дазволу (згоды) на перадачу ў іпатэку жылога дома, кватэры можа быць абскарджана ў судзе.

5. Iпатэка жылога дома, кватэры, якія знаходзяцца ва ўласнасці непаўналетняга грамадзяніна, абмежавана дзеяздольных і недзеяздольных асобаў, над якімі ўстаноўлена апека ці папячыцельства, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для ажыццяўлення здзелак з маёмасцю падапечных.

Артыкул 53. Абарачэнне спагнання на закладзены жылы дом, кватэру

1. Абарачэнне спагнання на закладзены жылы дом, кватэру магчыма як у судовым, так і ў пазасудовым парадку з выкананнем правілаў, устаноўленых гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

2. У выпадку абарачэння спагнання на закладзены жылы дом, кватэру і іх рэалізацыі права карыстання гэтай маёмасцю асобаў, якія маюць такое права, за выключэннем асобаў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула, спыняецца з моманту рэгістрацыі ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй пераходу права ўласнасці на закладзены жылы дом, кватэру.

3. Асобы, якія пражываюць у закладзеных жылым доме, кватэры на ўмовах дагавора найму ці паднайму жылога памяшкання, не падлягаюць высяленню пры рэалізацыі закладзеных жылога дома, кватэры. Заключаныя з імі да заключэння дагаворы аб іпатэцы дагаворы найму ці паднайму жылога памяшкання захоўваюць сілу. Умовы скасавання гэтых дагавораў вызначаюцца жыллёвым заканадаўствам.

Асобы, якія пражываюць у закладзеных жылым доме, кватэры, якім прадастаўлена права пажыццёвага карыстання жылым домам, кватэрай па завяшчальнай адмове, не падлягаюць высяленню пры рэалізацыі закладзеных жылога дома, кватэры.

4. Абарачэнне спагнання на долю ў праве агульнай уласнасці на агульную маёмасць шматкватэрнага жылога дома (артыкул 274 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) можа ажыццяўляцца толькі пры адначасовым абарачэнні спагнання на кватэру ў гэтым доме.

Глава 13

Заключныя палажэнні

Артыкул 54. Пераходныя палажэнні

Правілы гэтага Закона прымяняюцца да адносінаў па іпатэцы, якія ўзніклі пасля яго ўступлення ў сілу. Дагаворы аб іпатэцы, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтага Закона, дзейнічаюць на працягу ўказанага ў іх тэрміну і не падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямі гэтага Закона.

Артыкул 55. Рэалізацыя палажэнняў гэтага Закона

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці рашэнні Ўрада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ўраду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 56. Уступленне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 55, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона, а таксама нарматыўных прадпісанняў, якія рэгламентуюць парадак выпуску і абарачэння бездакументарнай закладной, якія ўступаюць у сілу праз год пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мінск.

№ 345-З