Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 мая 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 7—9, ст. 101; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 62, 2/853; 2003 г., № 8, 2/932; 2004 г., № 137, 2/1065; 2006 г., № 18, 2/1196; № 107, 2/1235; № 122, 2/1257; 2007 г., № 4, 2/1290; № 132, 2/1330) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 1:

частку чацвёртую пункта 1 дапоўніць словамі ", адвакацкая дзейнасць, прыватная натарыяльная дзейнасць";

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Да маёмасных адносінаў, заснаваных на ўстаноўленым заканадаўствам адміністрацыйным падпарадкаванні аднаго боку другім, уключаючы падатковы і бюджэтныя адносіны, грамадзянскае заканадаўства не прымяняецца, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.".

2. Пункт 1 артыкула 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Месцам жыхарства грамадзяніна прызнаецца месца знаходжання (адрас) жылога памяшкання, права валодання, распараджэння і (або) карыстання якім узнікла ў грамадзяніна па падставах, устаноўленых заканадаўчымі актамі, або населены пункт, дзе гэты грамадзянін пастаянна або пераважна пражывае, а пры немагчымасці ўстанавіць такое месца — месца жыхарства (пры яго адсутнасці — месца знаходжання), указанае ў дакуменце, які засведчвае асобу, або іншым дакуменце аб рэгістрацыі, або месца знаходжання маёмасці гэтай асобы.".

3. Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 28. Права распараджэння банкаўскімі ўкладамі (дэпазітамі)
на імя малалетніх

Банкаўскімі ўкладамі (дэпазітамі), унесенымі кім-небудзь на імя малалетніх, распараджаюцца іх бацькі, усынавіцелі або апекуны з выкананнем правілаў, прадугледжаных артыкулам 35 гэтага Кодэкса, а таксама ўкладчык (у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам або дагаворам)".

4. У пункце 1 артыкула 44:

першы сказ дапоўніць словамі ", якая прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці юрыдычнай асобы або прызнана такім заканадаўчым актам";

другі сказ выключыць.

5. З часткі другой пункт 4 артыкула 46 словы "Рэспублікі Беларусь" выключыць.

6. У пункце 2 артыкула 471:

у частцы першай словы "грашовую ацэнку" замяніць словамі "ацэнку іх кошту";

у частцы другой:

словы "Грашовая ацэнка ўкладу" замяніць словамі "Ацэнка кошту неграшовага ўкладу";

пасля слова "экспертызе" дапоўніць частку словамі "дакладнасці такой ацэнкі".

7. У артыкуле 50:

у частцы другой пункта 1:

пасля слоў "назва Рэспублікі Беларусь," дапоўніць частку словамі "слоў "нацыянальны" і "беларускі",";

слова "дапускаецца" замяніць словам "дапускаюцца";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Месца знаходжання юрыдычнай асобы вызначаецца месцам знаходжання яго пастаянна дзеючага выканаўчага органа (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, населены пункт, а таксама дом, кватэра або іншае памяшканне, калі яны маюцца), а ў выпадку адсутнасці пастаянна дзеючага выканаўчага органа — іншага органа або асобы, якія маюць права дзейнічаць ад імя юрыдычнай асобы без даверанасці.";

пункт 4 выключыць.

8. У артыкуле 53:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Рэарганізацыя юрыдычнай асобы (зліццё, далучэнне, раздзяленне, выдзяленне, ператварэнне) можа быць ажыццёўлена па рашэнні яго заснавальнікаў (удзельнікаў) або органа юрыдычнай асобы, упаўнаважанай на тое ўстаноўчымі дакументамі, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — па рашэнні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, у тым ліку суда.";

у пункце 2:

частку першую выключыць;

у частцы другой словы "Калі заснавальнікі" замяніць словамі "2. Калі заснавальнікі".

9. Пункт 6 артыкула 63 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"6. Ацэнка кошту неграшовага ўкладу ўдзельніка гаспадарчага таварыства праводзіцца па ўзгадненні паміж заснавальнікамі (удзельнікамі) таварыства і ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, падлягае экспертызе дакладнасці такой ацэнкі.".

10. У пункце 4 артыкула 90:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Для праверкі і пацвярджэння дакладнасці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю яно мае права, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, абавязана прыцягваць аўдытарскую арганізацыю (аўдытара — індывідуальнага прадпрымальніка). Аўдыт дакладнасці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці таварыства можа быць таксама праведзены па патрабаванні любога з яго ўдзельнікаў.";

у частцы другой словы "аўдытарскіх праверак" замяніць словам "аўдыту".

11. У пункце 2 артыкула 92:

частку першую пасля слоў "не прадугледжана" дапоўніць словамі "заканадаўчымі актамі або";

першы сказ часткі другой дапоўніць словамі "або калі іншае не ўстаноўлена законамі або актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

12. Частку першую пункта 1 артыкула 97 дапоўніць словамі ", а ў выпадку размяшчэння дадаткова выпускаемых акцый за кошт уласных сродкаў гэтага таварыства і (або) яго акцыянераў, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — закрытае размяшчэнне дадаткова выпускаемых акцый (сярод абмежаванага кола асобаў)".

13. Пункт 2 артыкула 102 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Абмежаванні на выпуск акцыянернымі таварыствамі аблігацый могуць быць устаноўлены заканадаўчымі актамі.".

14. У пункце 5 артыкула 103:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5. Акцыянернае таварыства, абавязанае ў адпаведнасці з заканадаўствам аб акцыянерных таварыствах публікаваць для ўсеагульнага ведама дакументы, указаныя ў частцы другой пункта 1 артыкула 97 гэтага Кодэкса, павінна штогод праводзіць аўдыт дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.";

у частцы другой словы "Аўдытарская праверка" і "павінна быць праведзена" замяніць адпаведна словамі "Аўдыт" і "павінен быць праведзены";

у частцы трэцяй словы "аўдытарскіх праверак" замяніць словам "аўдыту".

15. Частку другую пункта 1 артыкула 111 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Выплата кошту паю або выдача іншай маёмасці члену вытворчага кааператыва, які выходзіць са складу і прымяняе спрошчаную схему падаткаабкладання без вядзення бухгалтарскага ўліку, праводзіцца пасля заканчэння фінансавага года без зацвярджэння бухгалтарскага балансу гэтага кааператыва.".

16. Артыкул 144 дапоўніць часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Да адносінаў, звязаных з простымі і пераводнымі вэксалямі, гэты Кодэкс прымяняецца ў частцы, не ўрэгуляванай нормамі заканадаўчых актаў аб абарачэнні простых і пераводных вэксаляў.".

17. У артыкуле 147:

у назве артыкула словы "па каштоўнай паперы" замяніць словамі ", засведчаных каштоўнай паперай";

у пункце 2 словы "права па каштоўнай паперы" замяніць словамі "правы, якія засведчаныя каштоўнай паперай";

у пункце 3:

у частцы першай словы "па ордэрнай каштоўнай паперы" замяніць словамі ", засведчаныя ордэрнай каштоўнай паперай,";

у частцы другой словы "па каштоўнай паперы" замяніць словамі ", засведчаныя каштоўнай паперай".

18. У артыкуле 186:

частку другую пункта 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Даверанасці на атрыманне грамадзянамі выплат у банках або нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях могуць быць засведчаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, таксама банкам або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, у якіх адкрыты бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак або размешчаны банкаўскі ўклад (дэпазіт).";

частку першую пункта 5 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Кіраўнік юрыдычнай асобы ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнічае ад яго імя без даверанасці.".

19. Падпункт 2 артыкула 209 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2) патрабаванні ўкладчыкаў да банка або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі аб вяртанні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў);".

20. У пункце 3 артыкула 226:

частку першую дапоўніць словамі ", калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Права камунальнай уласнасці на безгаспадарчую нерухомую рэч можа быць прызнана судом.".

21. У пункце 2, часткі першай пункта 3 артыкула 228, пункце 1 артыкула 229, пунктах 1 і 2 артыкула 231 слова "міліцыя" замяніць словамі "орган унутраных спраў" у адпаведным склоне.

22. Артыкул 246 дапоўніць пунктам 6 наступнага зместу:

"6. Заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць пытанні рэканструкцыі жылых дамоў, могуць устанаўлівацца іншыя правілы, чым прадугледжаныя гэтай главой.".

23. У артыкуле 274:

пункт 1 дапоўніць словамі ", а ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам або дагаворам, і іншая маёмасць";

пункт 3 пасля слоў "маюць права" дапоўніць словамі ", а ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках абавязаны".

24. У артыкуле 276:

пункт 1 пасля слоў "або дзяржаўнае аб'яднанне" дапоўніць словамі ", а ў выпадках, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, іншая юрыдычная асоба";

у пункце 2:

у частцы першай:

словы ", які знаходзіцца ў гаспадарчым распараджэнні," выключыць;

пасля слоў "кіраўніка" і "які належыць" дапоўніць частку адпаведна словамі "унітарнага" і

"унітарнаму";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Уласнік маёмасці, якая знаходзіцца ў гаспадарчым распараджэнні, ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем па назначэнні і захаванасцю гэтай маёмасці, а таксама мае права на атрыманне часткі прыбытку ад яго выкарыстання.";

у пункце 3:

у частцы першай словы "Унітарнае прадпрыемства, дзяржаўнае аб'яднанне" замяніць словамі "Юрыдычныя асобы";

у частцы другой словы "прадпрыемству або дзяржаўнаму аб'яднанню" замяніць словамі "юрыдычным асобам на праве гаспадарчага распараджэння".

25. У пункце 1 артыкула 279 словы "па каштарысе" замяніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі".

26. У пункце 1 артыкула 281 словы "такое прадпрыемства" і "маёмасць" замяніць адпаведна словамі "юрыдычная асоба, якой гэта прадпрыемства належыць на праве гаспадарчага распараджэння, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь," і "прадпрыемства".

27. З часткі другой пункта 1 артыкула 298 слова "ЭКЮ," выключыць.

28. У пункце 1 артыкула 320 слова "ацэнка" замяніць словам "кошт".

29. Пункт 4 артыкула 321 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Пры іпатэцы зямельнага ўчастка права закладу распаўсюджваецца на капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія знаходзяцца або ўзводзяцца на гэтым участку, або на незавершаныя закансерваваныя капітальныя пабудовы, калі іншае не ўстаноўлена ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.".

30. У частцы другой пункта 2 артыкула 325:

слова "сапраўднай" выключыць;

словы "сумы, у якую быў ацэнены прадмет закладу пры перадачы яго закладатрымальніку" замяніць словамі "яго кошту, указанаму ў дагаворы".

31. Частку другую пункта 4 артыкула 331 пасля слова "яго" дапоўніць словам "кошту".

32. У частцы другой пункта 3 артыкула 339 словы "у поўнай суме іх ацэнкі" замяніць словамі "па кошце".

33. Частку другую пункта 1 артыкула 402 пасля слоў "як істотныя" дапоўніць словамі ", неабходныя або абавязковыя".

34. Артыкул 418 дапоўніць пунктам 6 наступнага зместу:

"6. Заканадаўчымі актамі можа ўстанаўлівацца іншы парадак арганізацыі і правядзення таргоў.".

35. Артыкул 495 дапоўніць пунктам 3 наступнага зместу:

"3. Заканадаўчымі актамі можа ўстанаўлівацца іншы парадак пастаўкі тавараў для дзяржаўных патрэб.".

36. У частцы першай пункта 2 артыкула 532 словы "заключэнне аўдытарскай арганізацыі (аўдытара — індывідуальнага прадпрымальніка), не звязанай маёмаснымі інтарэсамі з бакамі, аб складзе і кошце прадпрыемства" замяніць словамі "аўдытарскае заключэнне аб складзе і кошце прадпрыемства як маёмаснага комплексу".

37. У артыкуле 546:

падпункт 3 выключыць;

дапоўніць артыкул часткай другой наступнага зместу:

"Заканадаўчымі актамі могуць быць устаноўлены іншыя забароны дарэння дзяржаўным службовым або прыроўненым да іх асобам або замежным службовым асобам у сувязі з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, чым прадугледжаныя гэтым артыкулам.".

38. У пункце 1 артыкула 568 словы "грашовая ацэнка" замяніць словам "кошт".

39. Другі сказ артыкула 689 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Цана матэрыялу, указаная ў квітанцыі або іншым аналагічным дакуменце, можа быць аспрэчана заказчыкам у судовым парадку.".

40. Пункт 1 артыкула 735 пасля слоў "указаныя ў" дапоўніць словамі "заканадаўстве або".

41. З часткі трэцяй пункта 1 артыкула 755 словы "пошлін, збораў і іншых" выключыць.

42. Пункт 2 артыкула 760 дапоўніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі".

43. Артыкул 773 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 773. Дагавор банкаўскага ўкладу (дэпазіту)

Па дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту) адзін бок (укладаатрымальнік) прымае ад другога боку (укладчыка) грашовыя сродкі ў беларускіх рублях або замежнай валюце — уклад (дэпазіт) і абавязваецца вярнуць укладчыку грашовыя сродкі, праводзіць безнаяўныя разлікі па даручэнні ўкладчыка ў адпаведнасці з дагаворам, а таксама выплаціць налічаныя па ўкладзе (дэпазіце) працэнты на ўмовах і ў парадку, вызначаных гэтым дагаворам.

Ва ўклад (дэпазіт) па дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту) могуць быць унесены таксама каштоўныя металы і (або) каштоўныя камяні.

Адносіны па банкаўскім укладзе (дэпазіце) рэгулююцца заканадаўствам і дагаворам.".

44. Главу 45 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Глава 45. Бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак

Артыкул 774. Дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку

Па дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку адзін бок (банк або нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя) абавязваецца адкрыць другому боку (уладальніку рахунку) бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак для захоўвання грашовых сродкаў уладальніка рахунку і (або) залічэнні на гэты рахунак грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць уладальніка рахунку, а таксама выконваць даручэнні ўладальніка рахунку аб пералічэнні і выдачы адпаведных грашовых сродкаў з рахунку, а ўладальнік рахунку дае банку або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі права выкарыстоўваць часова свабодныя грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунку, з выплатай працэнтаў, вызначаных заканадаўствам або дагаворам, а таксама, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі, выплачвае банку або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ўзнагароджанне (плату) за паслугі, якія яму аказваюцца.

Адносіны па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку рэгулююцца заканадаўствам.".

45. У артыкуле 775:

у пункце 1 слова "вырабляецца" замяніць словам "праводзіцца";

у пункце 2 словы "вырабляюцца" і "вырабляцца" замяніць адпаведна словамі "праводзяцца" і "праводзіцца";

у пункце 3:

слова "вырабляюцца" замяніць словам "праводзяцца";

пасля слова "банкі" дапоўніць пункт словамі "або нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі".

46. У частцы першай пункта 2 артыкула 789 словы "кошт рэчы па ацэнцы" замяніць словамі "такая цана".

47. У артыкуле 809:

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Кошт рэчы, якая здаецца на захоўванне ў ламбард, вызначаецца па ўзгадненні бакоў у адпаведнасці з цэнамі на рэчы такога роду і якасці, якія звычайна ўстанаўліваюцца ў гандлі ў момант і ў месцы іх прыняцця на захоўванне.";

у пункце 4 словы "ў поўнай суме іх ацэнкі, зробленай" замяніць словамі "па кошце, які вызначаецца".

4. У пункце 4 артыкула 813 словы "сумы іх ацэнкі паклажадавальнікам пры здачы на захоўванне" замяніць словамі "іх кошту, які вызначаецца паклажадавальнікам пры здачы на захоўванне,".

49. У пункце 1 артыкула 835 словы "у мэтах устанаўлення яго сапраўднага кошту" замяніць словамі "дакладнасці кошту такой маёмасці".

50. У пункце 2 артыкула 912 словы "Грашовая ацэнка ўкладу" замяніць словамі "Ацэнка кошту неграшовага ўкладу".

51. У артыкуле 932:

пункты 1 і 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Права на дзейнасць па заснаванні, арганізацыі і правядзенні латарэй у Рэспубліцы Беларусь належыць дзяржаве і ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі. Адносіны паміж арганізатарамі латарэй, таталізатараў (узаемных пары), іншых заснаваных на рызыцы гульняў і ўдзельнікамі гульняў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і заснаваны на дагаворы.

2. Дагавор паміж арганізатарам і ўдзельнікам гульняў заключаецца на добраахвотнай падставе і афармляецца выдачай латарэйнага білета, квітанцыі, іншага дакумента або іншым прадугледжаным правіламі арганізацыі гульні спосабам.";

у пункце 4 словы "вызначэння вынікаў гульняў" замяніць словамі "прад'яўлення патрабавання аб выплаце выйгрышу".

52. У артыкуле 953 слова "міліцыі" замяніць словамі "органах унутраных спраў".

53. У пункце 1 артыкула 954 слова "лекаў" замяніць словамі "лекавых сродкаў".

54. З пункта 2 артыкула 1044, пункта 3 артыкула 1045, артыкулаў 1133 і 1135 слова "пастаяннае" выключыць.

55. У артыкуле 1048:

назву, пункты 2 і 3 пасля слова "банк" дапоўніць словамі "або нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя" ў адпаведных склоне і ліку;

у пункце 1:

словы "ва ўкладах або якія знаходзяцца на іншым рахунку грамадзяніна ў банку" замяніць словамі "ў банкаўскі ўклад (дэпазіт) або якія знаходзяцца на банкаўскім рахунку грамадзяніна";

словы ", у якім знаходзіцца гэты рахунак" замяніць словамі "або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, у якіх адкрыты банкаўскі рахунак або размешчаны банкаўскі ўклад (дэпазіт)".

56. У артыкуле 1102 словы "юрыдычных асобаў" замяніць словам "арганізацый".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці рашэнні Ўрада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Ўраду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула, пункта 37 артыкула 1 і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мінск.

№ 347-З