Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб чыгуначным транспарце"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 мая 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 года "Аб чыгуначным транспарце" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 4, 2/12; 2004 г., № 120, 2/1054) наступныя змяненні:

1. У артыкуле 4:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Кіраванне чыгуначным транспартам агульнага карыстання ажыццяўляецца дзяржаўным аб'яднаннем "Беларуская чыгунка" (далей — Беларуская чыгунка) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.";

першы сказ часткі другой выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Беларуская чыгунка падпарадкоўваецца Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца камерцыйнай арганізацыяй.".

2. Артыкул 14 выключыць.

3. Артыкул 17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 17. Забеспячэнне адзінства вымярэнняў на чыгуначным транспарце

Забеспячэнне адзінства вымярэнняў на чыгуначным транспарце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1995 года "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 32, ст. 420; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1260).

Дзяржаўны метралагічны нагляд на чыгуначным транспарце ажыццяўляецца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Функцыі па забеспячэнні адзінства вымярэнняў на чыгуначным транспарце агульнага карыстання ажыццяўляюцца метралагічнай службай Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

4. З артыкула 23 словы "і рэклама" выключыць.

5. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Ахова грузаў і аб'ектаў

Ахова грузаў, у тым ліку спецыяльных, на шляху перамяшчэння і на чыгуначных станцыях, аб'ектаў арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

6. Артыкул 30 выключыць.

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Ўрада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ўраду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мінск.

№ 344-З