Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытанні абарачэння спагнання на жылы дом ці кватэру, абцяжараныя іпатэкай

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 мая 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Пункт 1 дадатку 1 да Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13; 2000 г., № 5, 2/124) дапоўніць словамі ", або калі жылы дом ці кватэра абцяжараны іпатэкай пры ўмове невыканання даўжніком забяспечанага іпатэкай абавязацельства".

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мінск.

№ 346-З