Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі работы з грамадзянамі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 мая 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Частку другую артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года "Аб пахаванні і пахавальнай справе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Выплата дапамогі (матэрыяльнай дапамогі) на пахаванне ажыццяўляецца ў тэрміны і парадку, якія ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў, прадугледжаных часткай другой артыкула 8 гэтага Закона.".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 года "Аб зброі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 109, 2/810; 2007 г., № 6, 2/1299) наступныя змяненні:

1. У частцы першай артыкула 5 словы "пагранічных войсках" замяніць словамі "органах пагранічнай службы".

2. У артыкуле 14:

часткі дзесятую і адзінаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры рэгістрацыі агнястрэльнай зброі, газавых пісталетаў і рэвальвераў, сігнальнай зброі, а таксама паляўнічай і спартыўнай пнеўматычнай зброі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь органам унутраных спраў па месцы жыхарства выдаецца дазвол на іх захоўванне і нашэнне тэрмінам на тры гады на падставе дакументаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь у орган унутраных спраў па месцы жыхарства для атрымання дазволу на набыццё грамадзянскай зброі, вызначаецца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

з абзаца сёмага часткі трынаццатай слова "пастаяннага" выключыць.

3. У частцы першай артыкула 15 словы "на падставе хадайніцтваў дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы дзяржавы, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца" замяніць словамі "у парадку, які ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".

4. У частцы першай артыкула 22 словы "пагранічных войскаў" і "Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў" замяніць адпаведна словамі "органаў пагранічнай службы" і "Дзяржаўнага пагранічнага камітэта".

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2004 года "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 120, 2/1055; 2006 г., № 78, 2/1212; 2008 г., № 14, 2/1412) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 531:

частку пятую пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Выпатрабаванне звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, ажыццяўляецца натарыусам не пазней за дзень, які ідзе за днём звароту асобы па ажыццяўленне гэтых дзеянняў, а ў выпадку, калі заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу такіх звестак і (або) дакументаў, — не пазней за дзень, які ідзе за днём прадстаўлення асобай натарыусу дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за іх выдачу.";

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. У выпадку, калі заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, натарыус выпатрабуе гэтыя звесткі і (або) дакументы пасля прадстаўлення яму асобай, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за іх выдачу. Указаны дакумент накіроўваецца натарыусам у дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь адначасова з запытам аб прадстаўленні звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў.".

2. У пункце 1 артыкула 54:

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У выпадку выпатрабавання натарыусам звестак і (або) дакументаў, указаных у частцы трэцяй пункта 1 артыкула 531 гэтага Закона, тэрмін ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння не павінен перавышаць аднаго месяца з дня звароту асобы па ажыццяўленне гэтага дзеяння, а ў выпадку, калі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана плата за выдачу такіх звестак і (або) дакументаў, — аднаго месяца з дня прадстаўлення асобай натарыусу дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за іх выдачу.";

дапоўніць пункт часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Калі асоба, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння, з'явілася для ажыццяўлення гэтага дзеяння пасля заканчэння тэрміну, указанага ў частцы трэцяй гэтага пункта, натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца натарыусам у тым выпадку, калі тэрмін дзеяння звестак і (або) дакументаў, неабходных для яго ажыццяўлення, не скончыўся.".

Артыкул 4. Абзац шосты артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 года "Аб ахове раслін" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1174) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"устанаўлівае парадак выдачы фітасанітарных сертыфікатаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;".

Артыкул 5. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 3:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Рэгістрацыя грамадзян у якасці беспрацоўных ажыццяўляецца па іх месцы жыхарства органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры асабістым звароце. Пры рэгістрацыі беспрацоўным грамадзянін прад'яўляе дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.";

частку другую дапоўніць словамі ", калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі".

2. З абзаца дзевятага часткі першай артыкула 25 слова "пастаяннае" выключыць.

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мінск.

№ 348-З