Закон Рэспублікі Беларусь

Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі культурных каштоўнасцяў і забеспячэнні іх вяртання

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 мая 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Ратыфікаваць Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі культурных каштоўнасцяў і забеспячэнні іх вяртання, падпісанае ў г. Душанбе 5 кастрычніка 2007 года (далей — Пагадненне).

Артыкул 2. У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 2 Пагаднення вызначыць:

кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве ў рамках Пагаднення — Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

цэнтральным кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве ў рамках Пагаднення — Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

23 чэрвеня 2008 года, г. Мінск.

№ 353-З